Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бікфордаў

бікфордаў прыметнік

Бікфордаў шнур — вогнеправодны (з парахавой сарцавінай) шнур для выбухаў.

біла

біла назоўнік | ніякі род

  1. Унутраная ударная частка звона; язык.

  2. Падвешаны кавалак жалеза, рэйкі для падачы сігналаў.

  3. Верхняя скразная планка або жардзіна ў поручнях лесвіцы, мосце і пад.

білет

білет назоўнік | мужчынскі род

  1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н. за плату.

    • Б. у кіно.
    • Праязны б.
  2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі.

    • Прафсаюзны б.
  3. Папяровы грашовы знак.

    • Крэдытны б.
  4. Лісток з якім-н. тэкстам.

    • Экзаменацнйны б.
    • Запрашальны б.

|| прыметнік: білетны.

білецёр

білецёр назоўнік | мужчынскі род

Кантралёр, які правярае ўваходныя білеты.

|| жаночы род: білецёрка.

|| прыметнік: білецёрскі.

більярд

більярд назоўнік | мужчынскі род

  1. Гульня шарамі і спецыяльным кіем на прызначаным для гэтай гульні стале.

    • Гуляць у б.
  2. Стол, абцягнуты сукном з бартамі і лузамі для гэтай гульні.

|| прыметнік: більярдны.

більён

більён назоўнік | мужчынскі род

Лік, роўны тысячы мільёнаў (мільярду) у рускай, французскай і амерыканскай сістэмах падліку або мільёну мільёнаў (тысячы мільярдаў) у нямецкай і англійскай сістэмах.

|| прыметнік: більённы.

білінгвізм

білінгвізм назоўнік | мужчынскі род

Двухмоўе — валоданне і папераменнае карыстанне адной і той жа асобай дзвюма рознымі мовамі.

бінокль

бінокль назоўнік | мужчынскі род

Ручная аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў.

  • Театральны б.
  • Палявы б.

|| прыметнік: біноклевы.

біном

біном назоўнік | мужчынскі род

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або розніцу адначленаў; двухчлен.

бінт

бінт назоўнік | мужчынскі род

Марлевая стужка для перавязкі ран, пераломаў і пад.

  • Перавязаць рану бінтам.

|| памяншальная форма: бінцік.

|| прыметнік: бінтавы.

  • Бінтавая павязка.
бінтаваць

бінтаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Перавязваць бінтам.

|| закончанае трыванне: забінтаваць.

|| зваротны стан: бінтавацца.

|| закончанае трыванне: забінтавацца.

|| назоўнік: бінтаванне і бінтоўка.

біплан

біплан назоўнік | мужчынскі род

Самалёт, які мае дзве плоскасці (крылы), размешчаныя адна пад другой.

|| прыметнік: біпланавы.

біржа

біржа назоўнік | жаночы род

  1. Установа для заключэння фінансавых, камерцыйных здзелак.

    • Валютная б.
    • Товарная б.
  2. Склад лесаматэрыялаў, драўніннай сыравіны (спецыяльны тэрмін).

  3. Вулічная стаянка рамізнікаў (устарэлае).

    • Біржа працы — дзяржаўная пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочай сілы.

|| прыметнік: біржавы.

біржавік

біржавік назоўнік | мужчынскі род

Біржавы дзялок.

бірка

бірка назоўнік | жаночы род

  1. Невялікая дошчачка або кавалак кардону з надпісам (на таварах, на багажы і пад.).

    • Б. на чамадане.
  2. Палачка або дошчачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н. (устарэлае).

  3. пераноснае значэнне: Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму-н. па шаблону.

|| прыметнік: бірачны.

біруза

біруза назоўнік | жаночы род

Каштоўны камень, непразрысты, блакітнага або зеленаватага колеру.

|| прыметнік: бірузовы.

  • Б. пярсцёнак.
  • Бірузовыя хвалі (колерам падобныя на бірузу).
бірулька

бірулька назоўнік | жаночы род

  1. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

  2. толькі Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі маленькіх точаных фігурак з дрэва (бірулек) дастаць адну за адной, не зварухнуўшы астатніх.

    • Гуляць у бірулькі (размоўнае неадабральнае) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.
біс

біс выклічнік

Выгук (у тэатры, на канцэрце), які выражае просьбу публікі паўтарыць выкананы нумар.

  • На б. праспяваць арыю Денскага.
бісектрыса

бісектрыса назоўнік | жаночы род

У матэматыцы: прамая лінія, якая ідзе з вяршыні вугла і падзяляе яго папалам.

бісер

бісер назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Дробныя шкляныя або металічныя каляровыя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення.

  • Вышываць бісерам.
  • Сыпаць б. перад свіннямі (пераноснае значэнне: дарэмна гаварыць аб чым-н. ці даказваць што-н. невуку).

|| прыметнік: бісерны.

  • Б. почырк (пераноснае значэнне: вельмі дробны).
бісерына

бісерына назоўнік | жаночы род

Асобнае зерне бісеру.

|| памяншальная форма: бісерынка.

бісквіт

бісквіт назоўнік | мужчынскі род

Пульхнае салодкае печва з цеста, у якое пакладзена шмат жаўткоў і бялковай пены.

|| прыметнік: бісквітны.

  • Бісквітнае пірожнае.
бісіраваць

бісіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Выканаць (выконваць) на біс.

біта

біта назоўнік | жаночы род

Прадмет, якім б’юць у некаторых гульнях (напр. пры гульні ў гарадкі).

бітва

бітва назоўнік | жаночы род | высокае, высокага стылю

Бой.

  • Б. за вызволенне Мінска.
бітка

бітка назоўнік | жаночы род

У картачнай гульні — карты, узятыя большай або казырнай картай.

бітком

бітком прыслоўе

Бітком набіты (размоўнае) — напоўнены так, што вельмі цесна.

  • Аўтобус бітком набіты.
біткі

біткі назоўнік | мужчынскі род

Круглыя катлеты з адбіўнога або сечанага мяса.

  • Б. ў смятане.
бітон

бітон назоўнік | мужчынскі род

Металічная або пластмасавая пасудзіна цыліндрычнай формы з накрыўкай.

  • Малочны б.

|| прыметнік: бітонны.

біты

біты прыметнік

  1. Забіты, зарэзаны; настраляны (пра дзічыну).

    • Б. вяпрук.
  2. Разбіты на кавалкі, расколаты.

    • Бітая пасуда.
  3. Валены.

    • Бітыя валёнкі.
    • Бітая гадзіна (размоўнае) — доўгі час, больш за гадзіну.
    • Бітая дарога — уезджаная дарога.
біфштэкс

біфштэкс назоўнік | мужчынскі род

Кавалак абсмажанай ялавічыны (з сярэдняй часткі хрыбта тушы).

біцца

біцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Наносіць пабоі, распачынаць бойку.

    • Хлапчукі б’юцца.
  2. Весці бой, змагацца.

    • Б. з ворагам.
  3. Ударацца аб што-н., у што-н.

    • Б. галавой аб сцяну.
  4. Калаціцца, кідацца.

    • Б. ў знямозе.
  5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

    • Сэрца б’ецца.
  6. пераноснае значэнне, над чым, з кім-чым і без дапаўнення: Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

    • Б. над рашэннем задачы.
  7. Разбівацца (пра шкло, пасуду).

    • Крышталь б’ецца.

Фразеалагізмы:

  • Біцца аб заклад (размоўнае) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.
  • Біцца як рыба аб лёд (размоўнае) — гараваць, жыць у цяжкіх умовах.

|| закончанае трыванне: пабіцца.

|| назоўнік: біццё і бой.

біць

біць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Удараць, стукаць.

    • Б. кувалдай.
    • Святло б’е ў вочы (пераноснае значэнне).
  2. у што. Ударамі ўтвараць гукі.

    • Б. у бубен.
  3. Ударамі адзначаць што-н., гучаць, вызвоньваць, званіць.

    • Гадзіннік б’е.
  4. Ударамі, гукамі абазначаць што-н.

    • Б. трывогу.
    • Б.адбой.
  5. Наносідь удары, збіваць каго-н.

    • Б. гарэзу дубцом.
  6. Наносіць паражэнне.

    • Б. ворага.
  7. Забіваць каго-н. (жывёлу, птушак і пад.).

    • Б. цюленяў.
  8. Разбіваць, раздрабняць.

    • Б. пасуду.
    • Б. каменне.
  9. Страляць, абстрэльваць.

    • Б’юць гарматы па акопах.
    • Стрэльба добра б’е.
  10. У спартыўных гульнях — накіроўваць у цэль; пазбаўляць удзелу ў гульні.

    • Б. па воротах.
    • Б. ферзя.
  11. пераноснае значэнне: Едка высмейваць, крытыкаваць.

    • Словы паэта б’юць па бюракратызму.
  12. каго (што). Трэсці (пра хваробу, страх і пад. і размоўнае).

    • Кашаль б’е.
  13. Імкліва выцякаць адкуль-н.

    • Струмень б’е.
    • Жыццё б’е (пераноснае значэнне).
  14. Вырабляць пэўным спосабам.

    • Б. масла.
    • Б. валёнкі.

Фразеалагізмы:

  • Бібікі (лынды) біць (размоўнае неадабральнае) — гультаяваць, бяздзейнічаць.
  • Біць крыніцай — бурна развівацца.
  • Біць на што (размоўнае) — імкнуцца да чаго-н.
  • Ногі біць (размоўнае) — натруджваць ногі працяглай і дарэмнай хадзьбою.
  • Біць па кішэні (размоўнае) — уводзіць у страту.
  • Біць (сябе) у грудзі (размоўнае) — клясціся, запэўніваць у чым-н.
  • Біць паклоны (размоўнае) — нізка кланяцца каму-н.
  • Біць у адну кропку — дамагацца аднаго чаго-н.
  • Біць у нос (размоўнае неадабральнае) — патыхаць якім-н. вострым пахам.
  • Як у бубен біць (размоўнае) — гаварыць пра што-н. гучна, адкрыта.

|| закончанае трыванне: пабіць, прабіць і разбіць.

|| назоўнік: біццё, бой і бойка.

біцэпс

біцэпс назоўнік | мужчынскі род

Мышца, якая згінае руку ў лакцявым суставе і галёнку ў каленным суставе.

  • Б. пляча.
  • Б. бядра.
біцюг

біцюг назоўнік | мужчынскі род

  1. Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды.

  2. пераноснае значэнне: Пра высокага, мажнога чалавека (размоўнае).

    • Такі б. сланяецца без справы.

|| прыметнік: біцюговы.

біч

біч2 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які не мае пастаяннага месца жыхарства і пэўных заняткаў (скарачэнне).

бічаваць

бічаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Біць, хвастаць бізуном.

  2. пераноснае значэнне: Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць.

    • С. бюракратаў.

|| назоўнік: бічаванне.

біяграфія

біяграфія назоўнік | жаночы род

  1. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.

    • Б. Янкі Купалы.
  2. пераноснае значэнне: Гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.

    • Кожная з’ява мае сваю біяграфію.

|| прыметнік: біяграфічны.

біялогія

біялогія назоўнік | жаночы род

Комплекс навук аб жывой прыродзе, аб заканамернасцях арганічнага жыцця.

|| прыметнік: біялагічны.

біяполе

біяполе назоўнік | ніякі род

У парапсіхалогіі: нябачнае поле (у 5 знач.), якое ствараецца якім-н. арганізмам ці групай арганізмаў вакол сябе.

біяпсія

біяпсія назоўнік | жаночы род

Высячэнне кавалачка жывой тканкі для мікраскапічнага аналізу ў дыягнаетычных мэтах.

  • Рабіць біяпсію.

|| прыметнік: біяпсічны.

біятланіст

біятланіст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца біятлонам.

|| жаночы род: біятланістка

|| прыметнік: біятланісцкі.

біятлон

біятлон назоўнік | мужчынскі род

Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

|| прыметнік: біятлонны

біятокі

біятокі назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў.

біёграф

біёграф назоўнік | мужчынскі род

Складальнік чыёй-н. біяграфіі.

біёлаг

біёлаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне біялогіі.

біёніка

біёніка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Навука, сумежная з тэхнікай, якая рашае інжынерныя задачы на падставе аналізу структуры і жыццядзейнасці арганізмаў.

|| прыметнік: біянічны.

біўні

біўні назоўнік | мужчынскі род

Вельмі развітыя іклы ці разцы ў некаторых млекакормячых.

  • Б. слана.
ва

ва прыназоўнік

Ужыв. замест прыназоўнік «у» перад словамі, што пачынаюцца з «у» і ў спалучэнні «ва мне», напр. ва універсітэце, ва ўзросце, ва ўсіх.

ваба

ваба назоўнік | жаночы род

Прывабліванне (птушак, звяроў) падробленым голасам (гукам).