Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вабны

вабны прыметнік

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны.

|| назоўнік: вабнасць.

вабік

вабік назоўнік | мужчынскі род

Дудачка, свісток і інш. прылады паляўнічых, пры дапамозе якіх у час палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас.

вабіць

вабіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Захапляючы, зачароўваючы сваім выглядам, прыцягваць да сябе.

    • Поўдзень вабіць сваей прыродай.
  2. Падзываць птушак, звяроў, падрабляючы іх голас.

    • В. свістам птушак.

|| закончанае трыванне: павабіць.

вавёрка

вавёрка назоўнік | жаночы род

Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў з пушыстым хвастом, а таксама футра гэтага звярка.

|| прыметнік: вавёркавы. Вавёркавае футра.

вавілонскі

вавілонскі прыметнік

Гл. стоўпатварэнне.

вага

вага2 назоўнік | жаночы род

  1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.

    • Вызначыць вагу товару.
    • Вагой у дваццаць кілаграмаў.
    • Меры вагі.
    • Барэц цяжкай вагі.
    • На вагу золата (вельмі дорага).
  2. толькі адз., пераноснае значэнне: Уплыў, аўтарытэт, значэнне.

    • Мець вагу ў калектыве.
  3. Прылада для ўзважвання чаго-н.

    • Аўтаматычныя вагі.

|| прыметнік: вагавы.

  • Вагавыя катэгорыі барцоў.
  • В. збор.
вагаг

вагаг назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Рычаг для рэгулявання чаго-н. або кіравання чым-н.

ваганетка

ваганетка назоўнік | жаночы род

Невялікі адкрыгы вагон для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах.

вагацца

вагацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. (1 і 2 ас. неўжыв). Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз.

    • Маятнік вагаецца.
  2. пераноснае значэнне: Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць, сумнявацца.

    • В. ў ацэнцы чаго-н.
  3. пераноснае значэнне: Быць няўстойлівым, хісткім, мяняцца.

    • Тэмпература паветра вагаецца ад 13 да 17 гр.

|| закончанае трыванне: павагацца.

|| назоўнік: ваганне.

|| прыметнік: вагальны.

  • Вагальны рух.
вагаць

вагаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Мерна разгойдваць што-н. зверху ўніз або з боку ў бок.

  • В. рычаг.

|| закончанае трыванне: павагаць.

вагаўшчык

вагаўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хго займаецца ўзважваннем чаго-н.

  • Чыгуначны в.

|| жаночы род: вагаўшчыца.

|| прыметнік: вагаўшчыцкі.

вагон

вагон назоўнік | мужчынскі род

Транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых дарогах.

  • Таварны в.
  • Пасажырскі в.
  • Трамвайны в.
  • В.-ляднік.
  • В.-рэстаран.
  • В. дроў (колькасць, якая змяшчаецца ў ім).

|| памяншальная форма: вагончык.

|| прыметнік: вагонны.

вагранка

вагранка назоўнік | жаночы род

Шахтавая печ для плаўкі чыгуну, а таксама для апалу руд каляровых металаў.

|| прыметнік: ваграначны і вагранкавы.

вада

вада назоўнік | жаночы род

  1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.

    • Шклянка вады.
    • Марская в.
    • Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (займацца пустымі справамі, марнай працай; размоўнае).
    • Вадой не разліць (не разальеш) - каго (пераноснае значэнне: пра неразлучных сяброў; размоўнае).
    • Як у ваду глядзеў (быццам загадзя ведаў).
    • Вады (нікому) не замуціць (пераноснае значэнне: не зрабіць шкоды).
    • Выйсці сухім з вады (пераноснае значэнне: застацца непакараным).
    • Віламі па вадзе пісана (пераноснае значэнне: пра што-н. маламагчымае, няпэўнае).
    • Ліць ваду на млын - чый, каго (пераноснае значэнне: прыводзіць доказ або дзейнічаць у чыю-н. карысць).
  2. (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы.

    • Газіраваная в.
    • Мінеральная в.
    • Вапнавая в.
  3. Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень.

    • Падарожнічаць па вадзе.
    • Высокая в.
    • Дастаўляць грузы вадой.
    • Вывесці не чыстую ваду каго-н. (пераноснае значэнне: выкрыць чые-н нядобрыя ўчынкі).
    • Цішэй вады, ніжэй травы (пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека).
  4. множны лік: Водная прастора якога-н. раёна.

    • Тэрытарыяльныя воды.
    • Унутраныя воды.
  5. множны лік: Плынь, хвалі, водная маса.

    • Глыбокія воды.
    • Воды Нёмана.
  6. множны лік: Мінеральныя крыніцы курорт з такімі крыніцамі.

    • Лячыцца на водах Мінеральныя воды.
  7. пераноснае значэнне:, адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя j дакладзе, лекцыі і пад. (размоўнае).

    • Не доклад, а в.
    • Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчкі пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу.
    • Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер.
    • Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва.

|| памяншальна-ласкальная форма: вадзіца і вадзічка.

|| прыметнік: водны і вадзяны.

  • Водны шлях.
  • Водны раствор.
  • Водны спорт.
  • Вадзяная пара.
  • Вадзяны павук.
  • Вадзяны млын.
вадабоязь

вадабоязь назоўнік | жаночы род

Тое, што і шаленства (у 1 знач.).

вадавоз

вадавоз назоўнік | мужчынскі род

Той, хто возіць ваду.

вадавозны

вадавозны прыметнік

Які служыць для перавозкі вады.

  • Вадавозная бочка.
вадагрэйны

вадагрэйны прыметнік

Прызначаны для награвання вады.

  • В. кацёл.
вадазліў

вадазліў назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады.

|| прыметнік: вадазліўны.

вадакачка

вадакачка назоўнік | жаночы род

Спецыяльнае збудаванне з помпамі для падачы вады.

вадалаз

вадалаз назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, які займаецца падводнымі работамі ў спецыяльным воданепранікальным касцюме.

|| прыметнік: вадалазны.

  • Вадалазныя работы.
вадалей

вадалей назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

Пра таго, хто многа і беззмястоўна гаворыць, піша.

вадаліў

вадаліў назоўнік | мужчынскі род

  1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

  2. Старшы рабочы на баржы.

вадамер

вадамер назоўнік | мужчынскі род

  1. Прылада для вымярэння расходу вады.

  2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады.

|| прыметнік: вадамерны.

ваданос

ваданос назоўнік | мужчынскі род

Той, хто носіць ваду.

ваданосны

ваданосны прыметнік

Які ўтрымлівае ў сабе ваду.

  • В. пласт.
вадаплаўны

вадаплаўны прыметнік

Вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.

вадапой

вадапой назоўнік | мужчынскі род

  1. Месца на рацэ, возеры і інш., дзе пояць жывёлу і куды прыходзяць піць звяры.

  2. Паенне жывёлы вадой.

|| прыметнік: вадапойны.

вадарод

вадарод назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, самы лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду.

|| прыметнік: вадародны.

  • Вадародная бомба (разнавіднасць атамнай бомбы).
вадаскід

вадаскід назоўнік | мужчынскі род

Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў.

  • Запасны е.

|| прыметнік: вадаскідны.

вадаспад

вадаспад назоўнік | мужчынскі род

Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўступа ў рэчышча ракі.

  • Горны в.

|| прыметнік: вадаспадны.

вадаспуск

вадаспуск назоўнік | мужчынскі род

Труба ў плацінах і вадасховішчах для спуску вады.

|| прыметнік: вадаспускны.

вадасховішча

вадасховішча назоўнік | ніякі род

Штучны вадаём для збору і захавання вады.

|| прыметнік: вадасховішчны.

вадасцёк

вадасцёк назоўнік | мужчынскі род

Збудаванне для адводу, сцёку вады, а таксама пакатае месца, па якім сцякае вада.

|| прыметнік: вадасцёкавы.

  • Вадасцёкавая труба.
вадатрубны

вадатрубны прыметнік

Вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада награваецца, праходзячы па трубах.

вадаём

вадаём назоўнік | мужчынскі род

Натуральная або штучная ўпадзіна, напоўненая вадой, басейн.

  • Натуральны в.

|| прыметнік: вадаёмны.

вадзянка

вадзянка назоўнік | жаночы род

  1. Хвароба, пры якой у тканках і поласцях цела збіраецца вадкасць.

  2. Запоўнены вадкасцю пухір (размоўнае).

|| прыметнік: вадзяначны.

вадзяністы

вадзяністы прыметнік

Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці.

  • Вадзяністае чарніла.

|| назоўнік: вадаяністасць.

вадзіцель

вадзіцель назоўнік | мужчынскі род

Той, хто кіруе самаходнай машынай.

  • В. тралейбуса.
  • В. таксі.

|| прыметнік: вадзіцельскі.

  • Вадзіцельскія правы.
вадзіцца

вадзіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.); быць у наяўнасці.

    • Там водзяцца бабры.
    • Гэткае дабро ў нас даўно не водзіцца.
  2. безасабовая форма: Быць звычаем, правілам.

    • Як водзіцца ў нас.
  3. Мець справу, сябраваць (размоўнае).

    • Не вадзіся больш з гэтым хлопчыкам.
вадзіць

вадзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і весці ў 1, 2 і 4 знач. (але абазначае дзеянне, што адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

    • В. дзяцей гуляць.
    • В. войскі ў бой.
    • В. смыкам па струнах.
    • В. машыну.
  2. што з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу).

  3. пераважна безасабовая форма, каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе.

    • Машыну начало в. па слізкай дарозе.
  4. Кіраваць гульнямі, танцамі.

|| назоўнік: ваджэнне.

вадкасць

вадкасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. вадкі.

  2. Рэчыва, якое мае ўласцівасць цячы і набываць форму той пасудзіны, у якой яно знаходзіцца.

|| прыметнік: вадкасны.

вады

вады прыметнік

Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы.

  • Вадкія рэчывы (у адрозненне ад цвёрдых і газападобных).
  • Вадкае паліва.

|| назоўнік: вадкасць.

вадыр

вадыр назоўнік | мужчынскі род

Пухір, які ўсхопліваецца пры апёку скуры.

вадэвіль

вадэвіль назоўнік | мужчынскі род

Кароткая камічная п’еса, у якой дыялогі чаргуюцца з песнямі.

|| прыметнік: вадэвільны.

ваенкамат

ваенкамат назоўнік | мужчынскі род

Ваенны камісарыят.

  • Раённы в.

|| прыметнік: ваенкамацкі.

ваенком

ваенком назоўнік | мужчынскі род

Ваенны камісар.

|| прыметнік: ваенкомаўскі.

ваенна

ваенна (ваенна-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. ваенны, які мае адносіны да абслугоўвання ўзброеных сіл, да вядзення вайны, напр. ваенна-паветраны,ваенна-прамысловы, ваенна-інжынерны.

ваенна-палявы

ваенна-палявы прыметнік

Ваенны (у 2 знач.), які ажыццяўляецца, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу.

  • Ваенна-палявы суд.
  • Ваенна-палявая хірургія.
ваенна-прамысловы

ваенна-прамысловы прыметнік

Ваенна-прамысловы комплекс — аб’яднанне манаполій, прадпрыемстваў, што вырабляюць ваенную прадукцыю, прадстаўнікоў узброеных сіл і часткі дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, якое ставіць сваёй мэтай гонку ўзбраенняў.