Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
аазіс

аазіс назоўнік | мужчынскі род

Месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць.

  • Зялёны а. у моры пяскоў.
  • Культурны а. (пераноснае значэнне).

|| прыметнік: аазісны. Аазісная расліннасць.

аб

аб2 (а, аба) прыстаўка

  1. утварае дзеясловы са знач. зрабіць (-цца) якім-н., ператварыць (-цца) у каго-, што-н., забяспечыць чым-н.: ажаніць, ашчаслівіць, акругліць, абвадніць, азвярэць;
  2. утварае дзеясловы са знач. дзеяння, якое пашыраецца на ўсю паверхню прадмета, ахоплівае яго вакол або пашыраецца на рад прадметаў: агледзець, атынкаваць, аб’ехаць, ахапіць, абабіць;
  3. утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. адсутнасці (у словах з іншамоўным коранем), тое, што і «не», напр. асіметрыя, арытмія, алагічны, амаральны, апалітычны;
  4. утварае прыслоўі з часавым значэннем, напр. апаўдні, апоўначы.
аба

аба прыназоўнік

Ужыв. ў спалучэннях «аба мне» і (радзей) «аба ўсім (ўсёй, ўсіх)»: аба мне нічога не гаварылі, аба ўсім пытацца.

абабак

абабак назоўнік | мужчынскі род

Ядомы грыб з буравата-шэрай зубчастай шапкай, падбярозавік, бабка.

  • А. рос пад бярозай.
абабегаць

абабегаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абабегчы (у 3 знач.).

  • А. знаёмых.
  • А. ўвесь горад.

|| незакончанае трыванне: абабягаць.

абабегчы

абабегчы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Бягом зрабіць круг вакол каго-, чаго-н.

    • А. гумно.
    • А. вакол дома.
  2. Бегучы, абмінуць каго-, што-н.

    • Абабег нас толькі адзін спартсмен.
  3. Паспешліва, бегаючы, пабываць у многіх, у розных месцах.

    • А. ўсіх суседзяў.
  4. пераноснае значэнне: Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым.

    • Навіна абабегла ўсю вёску.

|| незакончанае трыванне: абабягаць.

абабраць

абабраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зняць, сабраць з чаго-н., вызваліць ад пладоў.

    • А. агрэст з куста.
  2. Абакрасці, забраць усё, што ёсць.

    • Суседа абабралі да ніткі.
  3. Зняць лушпінне з чаго-н.

    • А. бульбіну.

|| незакончанае трыванне: абабіраць.

|| назоўнік: абабіранне.

абабіцца

абабіцца2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пашкодзіцца, адбіцца, адпасці (пра рэчы, тынк і пад.).

  2. пераноснае значэнне: Звыкнуцца з чым-н., перастаць заўважаць дрэннае.

    • За столькі год абабіліся, дык і зараз церпім.

|| незакончанае трыванне: абабівацца.

абабіць

абабіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ударамі збіць што-н., ачысціць ад чаго-н., атрэсці (размоўнае).

    • А. яблыню.
  2. Пашкодзіць паверхню чаго-н.

    • А. палец.
    • А. тынк.
  3. Прыбіваючы, пакрыць, абцягнуць чым-н.

    • А. дзверы дэрмацінам.
  4. Зрабіць прыгодным для язды.

    • А. дарогу.
    • Абабіць капейку (разм.) — зарабіць грошай.

|| незакончанае трыванне: абабіваць і абіваць.

|| назоўнік: абабіванне і абіўка.

абавязак

абавязак назоўнік | мужчынскі род

Пэўнае кола дзеянняў, якія павінны абавязкова выконвацца тым, каму яны даручаны, або хто сам узяўся за іх выкананне. Усеагульны воінскі а. Грамадскія абавязкі.

абавязаны

абавязаны прыметнік

  1. з інфінітывам: Які мае што-н. сваім абавязкам.

    • Я а. дапамагчы таварышу.
  2. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-, чым-н.

    • Я многім а. гэтаму чалавеку.
абавязацельства

абавязацельства назоўнік | ніякі род

  1. Афіцыйна дадзенае абяцанне або дагавор, якія патрабуюць ад таго, хто іх дае, абавязковага выканання.

    • Дагаворныя абавязацельствы.
  2. Грашовы пазыковы дакумент (спецыяльны тэрмін).

абавязацца

абавязацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Узяць на сябе абавязацельства (у 1 знач.).

  • А. дасягнуць яшчэ лепшых ураджаяў.

|| незакончанае трыванне: абавязвацца.

абавязаць

абавязаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Ускласці на каго-н. якія-н. абавязкі, прадпісаць.

  • А. загадчыка лабараторыі падрыхтаваць справаздачу.

|| незакончанае трыванне: абавязваць.

абавязковы

абавязковы прыметнік

  1. Які безумоўна трэба выконваць.

    • Абавязковая пастанова.
    • Абавязкова (прыслоўе) прыйду.
  2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае.

    • А. экзэмпляр.

|| назоўнік: абавязковасць.

абагавіць

абагавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абогатварыць.

|| незакончанае трыванне: абагаўляць.

|| назоўнік: абагаўленне.

абагаціцца

абагаціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць багатым, разбагацець.

  2. Стаць багацейшым на якое-н. рэчыва (пра руду, глебу; спецыяльны тэрмін).

    • Глеба абагацілася азотам.

|| незакончанае трыванне: абагачацца.

|| назоўнік: абагачэнне.

абагаціць

абагаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць багатым, багацейшым.

    • А. народ.
    • А. мову.
  2. Палепшыць якасць, павысіць каштоўнасць чаго-н., уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва і пад. (спецыяльны тэрмін).

    • А. руду.
    • А. глебу.

|| незакончанае трыванне: абагачаць.

|| назоўнік: абагачэнне.

абагачальны

абагачальны прыметнік

Які служыць для абагачэння выкапняў.

  • А. завод.
абагачальнік

абагачальнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Рэчыва, састаў, якія паляпшаюць якасць глебы, руды і пад.

    • Абагачальнікі глебы.
  2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.

абагнаць

абагнаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апярэдзіць у руху, бегу.

    • А. калону машын.
  2. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.

    • А. старэйшага брата.
    • А. аднакласнікаў.
  3. пераноснае значэнне: Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.

    • А. таварышаў па ведах.
  4. Акучыць.

    • А. бульбу.

|| незакончанае трыванне: абганяць.

|| назоўнік: абгон.

|| прыметнік: абгонны і абганяльны.

  • Абгонны манеўр.
  • Абганяльны плуг.
абагнуць

абагнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н.

    • А. бочку абручом.
  2. Абысці, аб’ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н.

    • А. лес.

|| незакончанае трыванне: агібаць, абгінаць і агінаць.

абагравальны

абагравальны прыметнік

Які служыць для абагравання.

  • Абагравальная сістэма.
абагравальнік

абагравальнік назоўнік | мужчынскі род

Прылада для абагравання.

  • Электрычны а.
абагрэцца

абагрэцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Сагрэцца, зрабіцца цёплым.

  • А. каля печы.
  • Пакой абагрэўся.

|| незакончанае трыванне: абагравацца.

|| назоўнік: абагрэў і абаграванне.

абагрэць

абагрэць дзеяслоў | закончанае трыванне

Сагрэць, зрабіць цёплым.

  • А. рукі.
  • А. кватэру.
  • А. сірату (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: абаграваць.

|| назоўнік: абагрэў і абаграванне.

абагульненне

абагульненне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абагульніць.

  2. Агульны вывад.

    • Шырокае а. вопыту наватараў.
абагульніць

абагульніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэгага зрабіць агульны вывад.

  • А. назіранні пісьменніка.
  • А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незакончанае трыванне: абагульняць.

|| назоўнік: абагульненне.

абагуліць

абагуліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць калектыўным, грамадскім уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты, жывёлу).

  • А. маёмасць.
  • А. зямлю.
  • А. жывёлу.

|| незакончанае трыванне: абагульваць.

|| назоўнік: абагульванне і абагуленне.

абаджгаць

абаджгаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Скусаць (пра сляпнёў, аваднёў і пад.).

  2. Апячы крапівою.

    • А. ногі жыгучкай.

|| зваротны стан: абаджгацца.

абадзьмуць

абадзьмуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Абвеяць, абдаць паветранай плынню.

    • Свежы вецер абадзьмуў твар.
  2. Ачысціць, сагнаць што-н. зверху струменем паветра.

    • А. пыл.

|| незакончанае трыванне: абдзімаць.

|| назоўнік: абдзіманне.

абадок

абадок назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. вобад.

  2. Вузкая палоска, якая абрамляе што-н.

    • Залацісты а. хмары.

|| прыметнік: абадковы.

абадранец

абадранец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Чалавек, які ходзіць у падраным адзенні.

  2. Басяк, валацуга.

    • Развялося абадранцаў, страх колькі.

|| жаночы род: абадранка.

абадраны

абадраны прыметнік | размоўнае

  1. Падраны, абшарпаны.

  2. Абдрапаны кіпцюрамі.

    • А. твар.
    • Абадраныя сцены.
абадрацца

абадрацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аблупіцца (пра кару дрэва).

  2. Пакрыцца драпінамі.

    • А. ў лесе.
    • Сцены абадраліся.
  3. Знасіць вопратку, абутак (размоўнае).

    • Абадраўся хлопец зусім.

|| незакончанае трыванне: абдзірацца.

абадраць

абадраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць.

    • А. кару.
  2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

    • А. нос.
  3. Ачысціць ад кастрыцы.

    • А. пяньку.
  4. пераноснае значэнне: Абабраць, аграбіць (размоўнае).

    • А. пакупніка.

|| незакончанае трыванне: абдзіраць.

|| назоўнік: абдзіранне і абдзірка.

абажур

абажур назоўнік | мужчынскі род

Каўпак для лямпы.

  • Ружовы а.

|| прыметнік: абажурны.

абазвацца

абазвацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Падаць голас; адазвацца, адклікнуцца.

  • На досвітку абазваўся певень.
  • А. на голас.

|| незакончанае трыванне: абзывацца.

абазваць

абазваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Даць каму-, чаму-н. мянушку.

  • А. смаўжом.

|| незакончанае трыванне: абзываць.

абазнацца

абазнацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Памыліцца, прыняць каго-н. за другога, што-н. за другое.

  • А. ў прыцемку.
  • Прабачце, я абазнаўся.

|| незакончанае трыванне: абазнавацца.

абазначыцца

абазначыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіцца бачным, прыкметным, намеціцца, адкрэсліцца.

  • У тумане абазначылася цёмная палоска лесу.

|| незакончанае трыванне: абазначацца.

абазначыць

абазначыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н.

    • А. на карце горы.
  2. Акрэсліць, зрабіць бачным.

    • Худзізна рэзка абазначыла скулы.
  3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з’явы.

    • А. характар героя.

|| незакончанае трыванне: абазначаць і абазначваць.

|| назоўнік: абазначэнне.

абазначэнне

абазначэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абазначыць.

  2. Знак, якім што-н. абазначана.

    • Умоўнае а.
    • Лікавыя абазначэнні.
абакрасці

абакрасці (абкрасці) дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць пакражу, тайна забраць чужое.

  • А. магазін.

|| незакончанае трыванне: абкрадаць і абкрадваць.

|| назоўнік: абкраданне і абкрадванне.

абалваніць

абалваніць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Груба, збольшага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.

    • А. камень.
    • А. бервяно.
  2. Абы-як, на скорую руку падстрыгчы (жартаўлівае).

    • А. хлопца.
  3. Абдурыць, ашукаць.

    • А. слухачоў.

|| незакончанае трыванне: абалваньваць.

|| назоўнік: абалваньванне.

абалона

абалона назоўнік | жаночы род

  1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою.

    • Прылесная балоцістая а.
  2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

|| прыметнік: абалонны.

  • Абалонныя лугі.
абалонка

абалонка назоўнік | жаночы род

Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), верхні слой чаго-н., покрыўная тканка.

  • А. зерня.
  • А. арэха.
  • Слізістая а.
  • Радужная а.

|| прыметнік: абалонкавы.

абалонне

абалонне назоўнік | ніякі род

Тое, што і абалона.

абалонь

абалонь назоўнік | жаночы род

Тое, што і абалона (у 2 знач.).

  • А. сасны.
абалоністы

абалоністы прыметнік

Які мае тоўстую абалону (у 2 знач.).

  • Абалоністая сасна.