Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бяспройгрышны

бяспройгрышны прыметнік

З абавязковым выйгрышам.

  • Бяспройгрышная латарэя.

|| назоўнік: бяспройгрышнасць.

бяспрыкладны

бяспрыкладны прыметнік

Які не мае сабе роўнага; выключны.

  • Б. подзвіг.

|| назоўнік: бяспрыкладнасць.

бяспісьменны

бяспісьменны прыметнік

Які не мае сваёй пісьменнасці.

  • Бяспісьменныя народнасці.
бясслаўны

бясслаўны прыметнік

Які заслугоўвае асуджэння, ганебны.

  • Б. канец.
  • Бясслаўнае адступленне.

|| назоўнік: бясслаўнасць.

бясследны

бясследны прыметнік

Які не пакінуў пасля сябе ніякіх слядоў.

  • Бясследнае знікненне.
  • Прапасці бясследна (прыслоўе).

|| назоўнік: бясследнасць.

бясслоўны

бясслоўны прыметнік

  1. Які пазбаўлены здольнасці гаварыць; выказаны без слоў.

    • Бясслоўная істота.
    • Б. дакор.
  2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

    • Б. выканаўца.
    • Бясслоўная роля — тэатральная роля без слоў.

|| назоўнік: бясслоўнасць.

бяссмертнік

бяссмертнік назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна з сухімі кветкамі, якія не вянуць, і з ярка афарбаваным лісцем.

бясснежны

бясснежны прыметнік

Скупы на снег.

  • Бясснежная зіма.

|| назоўнік: бясснежнасць.

бяссонны

бяссонны прыметнік

Праведзены без сну.

  • Бяссонная ноч.
бяссонніца

бяссонніца назоўнік | жаночы род

Нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну.

  • Мучыцца бяссонніцай.
бясспрэчны

бясспрэчны прыметнік

Які не выклікае пярэчанняў.

  • Бясспрэчныя довады.

|| назоўнік: бясспрэчнасць.

бясстрасны

бясстрасны прыметнік

Пазбаўлены страсці, халодны і спакойны.

  • Б. характар.

|| назоўнік: бясстраснасць.

бясстратны

бясстратны прыметнік

Які не прыносіць страты.

  • Бясстратнае прадпрыемства.

|| назоўнік: бясстратнасць.

бясстрашны

бясстрашны прыметнік

Які не ведае страху; адважны.

  • Б. партнзан.

|| назоўнік: бясстрашнасць.

бяссэнсавы

бяссэнсавы прыметнік

Пазбаўлены сэнсу.

  • Б. набор слоў.
  • Б. ўчынак.
  • Б. позірк.

|| назоўнік: бяссэнсавасць.

бяссэнсны

бяссэнсны прыметнік

Тое, што і бяссэнсавы.

|| назоўнік: бяссэнснасць.

бяссэнсіца

бяссэнсіца назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што не мае сэнсу, бязглуздзіца, недарэчнасць.

  • Вярзці бяссэнсіцу.
бяссілле

бяссілле назоўнік | ніякі род

  1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл, крайняя слабасць.

  2. Няздольнасць зрабіць што-н., адсутнасць магчымасці дзейнічаць.

    • Пераканацца ў сваім бяссіллі.
бяссільны

бяссільны прыметнік

  1. Які не мае фізічных сіл, слабы.

    • Б. хворы.
  2. Няздольны што-н. зрабіць; бездапаможны.

    • Медыцына тут бяссільная дапамагчы.
бястактнасць

бястактнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. бястактны.

  2. Тое, што і бестактоўнасць (у 2 знач.).

бястактны

бястактны прыметнік

Тое, што і бестактоўны.

|| назоўнік: бястактнасць.

бясталентны

бясталентны прыметнік

Пазбаўлены таленту.

  • Б. паэт.
бясформенны

бясформенны прыметнік

Які не мае выразна акрэсленай формы.

  • Бясформенная маса.

|| назоўнік: бясформеннасць.

бясхлебны

бясхлебны прыметнік

Звязаны з адсутнасцю хлеба.

  • Б. год.
бясхлебіца

бясхлебіца назоўнік | жаночы род | размоўнае

Адсутнасць або недахоп хлеба.

  • Перажылі бясхлебіцу.
бясхмарны

бясхмарны прыметнік

  1. Без хмар, ясны.

    • Бясхмарнае неба.
  2. пераноснае значэнне: Нічым не азмрочаны, шчаслівы.

    • Бясхмарнае жыццё.

|| назоўнік: бясхмарнасць.

бясхібны

бясхібны прыметнік

Які не мае хібаў, недахопаў, беспамылковы.

  • Б. разлік.

|| назоўнік: бясхібнасць.

бясценевы

бясценевы прыметнік

Бясцёневая лямпа — электрычная лямпа, забяспечаная устройствам, якое выключае магчымасць утварэння ценю.

бясцэнак

бясцэнак прыслоўе

За бясцэнак (размоўнае) — вельмі танна.

  • Купіць за б.
бясцэнны

бясцэнны прыметнік

  1. Вельмі каштоўны, дарагі.

    • Б. скарб.
  2. пераноснае значэнне: Дарагі, любы.

    • Б. друг.

|| назоўнік: бясцэннасць.

бясчынства

бясчынства назоўнік | ніякі род

Грубае парушэнне грамадскага парадку, скандальныя паводзіны.

  • Тварыць бясчынствы.
бясчынстваваць

бясчынстваваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Сваволіць, буяніць, парушаць парадак.

бясшкодны

бясшкодны прыметнік

Які не робіць шкоды.

  • Бясшкоднае лякарства.

|| назоўнік: бясшкоднасць.

бясшлюбны

бясшлюбны прыметнік

Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне).

  • Бясшлюбнае жыццё.

|| назоўнік: бясшлюбнасць.

бясшумны

бясшумны прыметнік

Які не робіць шуму, ціхі.

  • Б. матор.
  • Бясшумныя крокі.

|| назоўнік: бясшумнасць.

бясшэрсны

бясшэрсны прыметнік

Які не мае шэрсці.

біблія

біблія назоўнік | жаночы род

Збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.

|| прыметнік: біблейскі.

бібліяграфія

бібліяграфія назоўнік | жаночы род

  1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

  2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні.

    • Б. па гісторыі.

|| прыметнік: бібліяграфічны.

бібліятэка

бібліятэка назоўнік | жаночы род

  1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.

    • Нацыянальная б.
    • Беларусі.
  2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.

    • Б. вучонага.
  3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.

    • Б. паэта.
    • Б. настаўніка.

|| памяншальная форма: бібліятэчка.

|| прыметнік: бібліятэчны.

  • Бібліятэчная справа.
бібліятэкар

бібліятэкар назоўнік | мужчынскі род

Работнік бібліятэкі (у 1 знач.).

|| жаночы род: бібліятэкарка.

|| прыметнік: бібліятэкарскі.

бібліяфіл

бібліяфіл назоўнік | мужчынскі род

Аматар і збіральнік асабліва рэдкіх і каштоўных кніг.

|| жаночы род: бібліяфілка.

|| прыметнік: бібліяфільскі.

бібліяфільства

бібліяфільства назоўнік | ніякі род

Любоў да кніг, захапленне збіральніцтвам рэдкіх і каштоўных выданняў.

|| прыметнік: бібліяфільскі.

бібліёграф

бібліёграф назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне бібліяграфіі.

бівак

бівак назоўнік | мужчынскі род

  1. Прывал войск па-за населеным пунктам для адпачынку ці начлегу (гістарычнае).

  2. Стаянка альпіністаў, турыстаў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: бівачны.

бігудзі

бігудзі нескланяльнае

Трубачкі для завіўкі валасоў.

  • Накруціць валасы на б.
бізнес

бізнес назоўнік | мужчынскі род

Прадпрыемніцкая эканамічная дзейнасць, якая прыносіць даход, прыбытак.

  • Зрабіць б. на чым-н. (атрымаць даход).
бізнесмен

бізнесмен назоўнік | мужчынскі род

Дзялок, прадпрыемец; той, хто робіць бізнес на чым-н.

|| прыметнік: бізнесменскі.

бізон

бізон назоўнік | мужчынскі род

Паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных з доўгай мяккай поўсцю.

|| прыметнік: бізонавы.

бізун

бізун назоўнік | мужчынскі род

Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга.

  • Голы як бізун (размоўнае) — пра вельмі беднага чалавека.
  • Усыпаць бізуноў (размоўнае) — пакараць каго-н., адсцябаць.
біклага

біклага назоўнік | жаночы род

Невялікая драўляная ці металічная плоская пасудзіна для вады.

  • Салдацкая б.

|| прыметнік: біклажны.