Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
абогатварыць

абогатварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Аднесціся з захапленнем, з любасцю да каго-н., узняць на ўзровень славы.

  • А. паэта.
  • А. героя.

|| незакончанае трыванне: абогатвараць.

|| назоўнік: абогатварэнне.

абодва

абодва лічэбнік | зборны назоўнік

Як той, так і другі.

  • Абодва сыны служаць у арміі.
  • Абедзве дачкі вучацца.
  • Абедзвюма рукамі трымацца (пераноснае значэнне: даражыць чым-н. і размоўнае).
абоддзе

абоддзе назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Абады.

  • Тнуць а.
абое

абое лічэбнік | зборны назоўнік

Як той, так і другі; як тая, так і другая; як тое, так і другое.

  • Жонка мужу нешта шэпча і абое выходзяць.
  • Абое рабое (размоўнае неадабральнае) — пра людзей, падобных у чым-н., вартых адзін аднаго (па якіх-н. адмоўных якасцях).
абоз

абоз назоўнік | мужчынскі род

  1. Група фурманак, падвод з людзьмі або грузам.

    • А. з фуражом.
  2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння.

    • Абозы з раненымі.
    • Плесціся ў абозе (размоўнае) — цягнуцца ў хвасце, адставаць ад усіх.

|| прыметнік: абозны.

абозня

абозня назоўнік | жаночы род

Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані і пад.

  • На зіму калёсы паставілі ў абозню.
абознік

абознік назоўнік | мужчынскі род

  1. Абозны возчык, фурман.

  2. Ваеннаслужачы абозных часцей (размоўнае).

  3. пераноснае значэнне: Той, хто адстае, пляцецца ў хвасце (размоўнае).

    • Раўняцца па перадавіках, а не па абозніках.
абойма

абойма назоўнік | жаночы род

  1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі.

    • А. патронаў.
  2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спецыяльны тэрмін).

    • Жалезабетонная а.
  3. пераноснае значэнне: Рад, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; размоўнае, часцей неадабральнае).

    • Цэлая а. аргументаў.
абоймы

абоймы назоўнік

Абрамленне, акружэнне.

  • Азёры ў пышных абоймах лазы.
абойшчык

абойшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар, спецыяліст па абіўцы мэблі, дзвярэй.

аболтус

аболтус назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | лаянкавае

Дурань, гультай, нядбайнік.

абора

абора2 назоўнік | жаночы род | устарэлае

Хлеў для кароў, кароўнік.

аборка

аборка3 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Друкарскі набор укарочанымі радкамі вакол якога-н. малюнка, табліцы і пад.

  • Тэкст у аборку.
аборт

аборт назоўнік | мужчынскі род

Дачаснае адвольнае або штучнае спыненне цяжарнасці, выкідыш.

абочны

абочны прыметнік

Які знаходзіцца ўбаку ад дарогі.

  • Ішлі абочнымі сцежкамі.
абочына

абочына назоўнік | жаночы род

Бакавая частка, край дарогі, пуці і пад.

  • З ‘ехаць на абочыну.
абоі

абоі назоўнік

Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання сцен у памяшканнях; шпалеры.

|| прыметнік: абойны.

  • Абойная фабрыка.
абпальны

абпальны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай, прызначаны для абпальвання.

  • Абпальныя печы.
абпальшчык

абпальшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, спецыяліст па абпальванню.

  • А. вапны.

|| жаночы род: абпальшчыца.

абпаліна

абпаліна назоўнік | жаночы род

Абпаленае месца.

  • Сасна з абпалінай.
абпаліць

абпаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца з усіх бакоў.

    • Маланка абпаліла ствол елкі.
  2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. агнём.

    • А. гаршкі.

|| незакончанае трыванне: абпальваць.

|| назоўнік: абпальванне і абпал.

  • Абпал цэглы.
абпаўзці

абпаўзці дзеяслоў | закончанае трыванне

Прапаўзці вакол ці міма каго-, чаго-н.

  • Мурашкі абпаўзлі перашкоду.

|| незакончанае трыванне: абпаўзаць.

абплаваць

абплаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Плаваючы, пабываць усюды, у розных месцах.

  • А. усе моры і акіяны.
абплесці

абплесці дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і аплесці.

|| незакончанае трыванне: абплятаць.

абплысці

абплысці (абплыць) дзеяслоў | закончанае трыванне

Праплысці міма ці вакол каго-, чаго-н.

  • А. скалу.

|| незакончанае трыванне: абплываць.

абпоўзаць

абпоўзаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Поўзаючы, пабываць у розных месцах.

  • Дзіця абпоўзала ўвесь пакой.

|| незакончанае трыванне: абпоўзваць.

абпраменіцца

абпраменіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Падвергнуцца ўздзеянню якіх-н. прамянёў.

абпраменіць

абпраменіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Накіраваць на каго-, што-н. прамені, падвергнуць уздзеянню якіх-н. прамянёў.

|| незакончанае трыванне: абпраменьваць.

|| назоўнік: абпраменьванне і абпрамяненне.

  • Радыеактыўнае а.
абпырскаць

абпырскаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і апырскаць.

|| незакончанае трыванне: абпырскваць.

|| аднакратны дзеяслоў: абпырснуць.

|| зваротны стан: абпырскацца.

|| незакончанае трыванне: абпырсквацца.

абпячы

абпячы дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і апячы.

|| незакончанае трыванне: абпякаць.

абпячыся

абпячыся дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і апячыся.

|| незакончанае трыванне: абпякацца.

абпілаваць

абпілаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і апілаваць.

  • А. бервяно.

|| незакончанае трыванне: абпілоўваць.

|| назоўнік: абпілоўванне і абпілоўка.

абрабіць

абрабіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апрацаваць, дагледзець.

    • А. зяшю.
  2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму-н. патрэбны выгляд, якасць.

    • А. каштоўны камень.
  3. Запэцкаць, забрудзіць чым-н. (размоўнае).

    • А. адзенне граззю.

|| незакончанае трыванне: абрабляць.

абрад

абрад назоўнік | мужчынскі род

Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаждаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый.

  • А. хрышчэння.
  • Вясельны а.

|| прыметнік: абрадавы і абрадны.

абрадзініцца

абрадзініцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і абрадзіцца.

абрадзіцца

абрадзіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Нарадзіць.

  • Абрадзілася маладзіца.
абраднасць

абраднасць назоўнік | жаночы род

  1. Сістэма абрадаў.

    • Зімовая народная а.
  2. Абрадавы звычай.

    • Выконваць усе абраднасці.
абражальнік

абражальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто абражае каго-н.

|| жаночы род: абражальніца.

абраз

абраз назоўнік | мужчынскі род

Малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта ў фарбах як прадмет рэлігійнага пакланення.

  • У хаце на покуці віселі абразы.

|| памяншальная форма: абразок.

абраза

абраза назоўнік | жаночы род

  1. гл. абразіць.

  2. Абразлівае слова, абразлівы ўчынак.

    • Цяжкая а.
абразанне

абразанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абрэзаць.

  2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і мусульман, звязаны з выдаленнем крайняй плоці ў хлопчыкаў.

абразкі

абразкі назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Жанр лірычных мініяцюр у беларускай прозе, у якіх адлюстроўваецца ўнутраны свет чалавека.

|| прыметнік: абразковы.

абразлівы

абразлівы прыметнік

Такі, які нясе ў сабе абразу.

  • Абразлівыя словы.

|| назоўнік: абразлівасць.

абразуміцца

абразуміцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Абдумацца, стаць разважлівым.

  • З гадамі абразумілася.
абразуміць

абразуміць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пераканаць, прымусіць абдумацца.

  • А. дурасліўца.
абразіна

абразіна назоўнік | жаночы род | размоўнае | лаянкавае

Агідны, брыдкі твар, а таксама благі чалавек.

абразіцца

абразіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адчуць сябе абражаным, зняважаным, моцна пакрыўдзіцца.

|| незакончанае трыванне: абражацца.

абразіць

абразіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыўдзіць, надта ўнізіць.

  • А. словам.
  • А. дзеяннем.

|| незакончанае трыванне: абражаць.

|| назоўнік: абраза.

абракадабра

абракадабра назоўнік | жаночы род | кніжнае

Бяссэнсавы, незразумелы набор слоў [ад лацінскай назвы магічнага заклінання].

абрамленне

абрамленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абраміць.

  2. Тое, што абрамляць (у 2 знач.) што-н., рамка, акружэнне.

    • Прыгожае а. партрэта.