Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
абмежаванне

абмежаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абмежаваць.

  2. Правіла, якое абмяжоўвае пэўныя дзеянні, ставіць каго-, што-н. у пэўныя рамкі.

    • А. ў выкарыстанні выбуховых рэчываў.
абмежаваны

абмежаваны прыметнік

  1. Нязначны, невялікі.

    • Абмежаваныя грашовыя сродкі.
  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека: неразвіты, недалёкі, адсталы.

    • А. чалавек.

|| назоўнік: абмежаванасць.

абмежавацца

абмежавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Не пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н., задаволіцца чым-н.

  • А. дасягнутым.

|| незакончанае трыванне: абмяжоўвацца.

абмежаваць

абмежаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю-н. сферу дзейнасці.

  • А. дакладчыка рэгламентам.
  • А. права ўвозу.

|| незакончанае трыванне: абмяжоўваць.

|| назоўнік: абмежаванне.

абмежак

абмежак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і узмежак.

абмен

абмен назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. абмяняць, -цца.

  2. У эканоміцы: працэс руху тавараў як форма размеркавання вырабленых грамадствам каштоўнасцей.

    • Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме пры засваенні ежы.
абменны

абменны прыметнік

Які служыць для абмену чаго-н.

  • А. пункт.
  • Абменная аперацыя.
абмераць

абмераць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і памераць (у 1 знач.).

  2. Адмераць менш, чым трэба, ашукаць.

    • А. пакупніка.

|| незакончанае трыванне: абмерваць і абмяраць.

|| назоўнік: абмер і абмерванне.

|| прыметнік: абмерны.

абмерзлы

абмерзлы прыметнік

Пакрыты лёдам, шэранню, абледзянелы.

  • Абмерзлыя дрэвы.
абмерзнуць

абмерзнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыцца лёдам, шэранню, абледзянець.

  • Дарога абмерзла.

|| незакончанае трыванне: абмярзаць.

абмеркаваць

абмеркаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Калектыўна абгаварыць што-н., прааналізаваць, абдумаць і зрабіць вывады.

  • А. даклад.
  • А. новы праект статута.

|| незакончанае трыванне: абмяркоўваць.

|| назоўнік: абмяркоўванне.

|| назоўнік: абмеркаванне.

абмерці

абмерці дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Самлець, страціць прытомнасць.

  2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння.

  • А. ад страху.

|| незакончанае трыванне: абміраць.

|| назоўнік: абміранне.

абмесці

абмесці дзеяслоў | закончанае трыванне

Змятаючы, змахваючы, ачысціць ад пылу, снегу і пад.

  • А. венікам валёнкі.

|| незакончанае трыванне: абмятаць.

абмовіцца

абмовіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Агаварыцца, сказаць не тое, што трэба.

  2. Нечакана, між іншым сказаць тое, пра што не варта было ўпамінаць.

    • Не абмовіцца (ні адным) словам (размоўнае) — нічога не сказаць, змоўчаць.

|| незакончанае трыванне: абмаўляцца.

абмоклы

абмоклы2 прыметнік

  1. Які страціў першапачатковаю цвёрдасць, пругкасць.

    • А. хлеб.
  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, характар, які стаў больш мяккім.

    • Суровы гаспадар ад пахвалы зрабіўся абмяклым.

|| назоўнік: абмякласць.

абмокнуць

абмокнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць мокрым, змокнуць.

  • А. на дажджы.

|| незакончанае трыванне: абмакаць.

абмотка

абмотка назоўнік | жаночы род

  1. гл. абматаць.

  2. Тое, чым абматаны што-н. (спецыяльны тэрмін).

    • Ізаляцыйная а.
  3. звычайна Доўгія палосы матэрыі для абмотвання ног ад чаравікаў да кален.

    • Салдацкія абмоткі.

|| прыметнік: абмотачны.

абмуляць

абмуляць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пашкодзіць скуру трэннем, нацерці.

  • А. ногі.

|| незакончанае трыванне: абмульваць.

абмундзіраванне

абмундзіраванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. абмундзіраваць.

  2. Камплект ваеннага форменнага адзення.

    • Афіцэрскае а.
абмундзіраваць

абмундзіраваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Забяспечыць абмундзіраваннем (у 2 знач.).

  • А. армію.

|| незакончанае трыванне: абмундзіроўваць.

|| зваротны стан: абмундзіравацца.

|| зваротны стан: абмундзіроўвацца.

|| назоўнік: абмундзіраванне і абмундзіроўка.

|| прыметнік: абмундзіровачны.

абмундзіроўка

абмундзіроўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. гл. абмундзіраваць.

  2. Тое, што і абмундзіраванне.

    • Летняя а.

|| прыметнік: абмундзіровачны.

абмураваць

абмураваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абкласці цэглай, каменнем што-н., замацоўваючы цэментам, глінай і пад.

  • А. касцёл.

|| незакончанае трыванне: абмуроўваць.

|| назоўнік: абмуроўванне і абмуроўка.

|| прыметнік: абмуровачны.

абмуроўка

абмуроўка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. гл. абмураваць.

  2. Тое, чым што-н. абмуравана.

    • Цагляная а. катла.

|| прыметнік: абмуровачны.

абмыць

абмыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

    • А. ногі.
    • А. дзіця.
  2. Памыць бялізну ўсім, многім.

    • А. сям’ю.
  3. пераноснае значэнне: Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (размоўнае).

    • А. новую кватэру.
    • А. прэмію.

|| незакончанае трыванне: абмываць.

|| зваротны стан: абмыцца.

|| незакончанае трыванне: абмывацца.

|| назоўнік: абмыванне.

абмякнуць

абмякнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіцца мяккім, рыхлым.

    • Хлеб ад вільгаці абмяк.
  2. Стаць больш мяккім, дабрадушным пад уплывам чаго-н. (размоўнае).

    • Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.

|| незакончанае трыванне: абмякаць.

абмялелы

абмялелы прыметнік

Які абмялеў, мелкі.

  • Абмялелая затока.
абмяняцца

абмяняцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць абмен, памяняцца кім-, чым-н.

    • А. кватэрамі.
  2. Выпадкова памяняцца якімі-н. рэчамі.

    • А. шапкамі ў гардэробе.
  3. пераноснае значэнне: Падзяліцца з кім-н. сваімі думкамі і выслухаць думкі, погляды субяседніка.

    • А. вопытам.

|| незакончанае трыванне: абменьвацца.

|| назоўнік: абмен.

абмяняць

абмяняць дзеяслоў | закончанае трыванне

Аддаць адно што-н. і атрымаць замест яго другое.

  • А. кніжку ў бібліятэцы.

|| незакончанае трыванне: абменьваць.

|| назоўнік: абмен.

абмярцвелы

абмярцвелы прыметнік

  1. Які страціў адчувальнасць, нежывы.

    • Абмярцвелая тканка.
    • Абмярцвелыя ногі.
  2. пераноснае значэнне: Нерухомы, застылы.

    • А. ад страху твар.

|| назоўнік: абмярцвеласць.

абмяць

абмяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымяць, прыціснуць зверху, зрабіць шчыльнейшым.

  • А. салому.

|| незакончанае трыванне: абмінаць.

|| назоўнік: абмінанне.

абмяшаць

абмяшаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыправіць корм (сечку, мякіну, ахрап’е) мукою, бульбай.

  • А. сечку карове.

|| незакончанае трыванне: абмешваць.

|| назоўнік: абмешванне і абмешка.

абмінуць

абмінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

    • А. вёску.
  2. Рухаючыся хутчэй, абагнаць каго-, што-н.

    • А. пешахода.
  3. Не зачапіць, не закрануць.

    • Куля мяне абмінула.
  4. пераноснае значэнне: Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. (часцей з адмоўем).

    • Злачынцу не а. кары.

|| незакончанае трыванне: абмінаць.

абнавіцца

абнавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць новым, абноўленым.

    • Краіна абнавілася.
  2. Папоўніцца чымсьці новым.

    • Рэпертуар тэатра абнавіўся.
    • Абнавіўся склад рэдкалегіі.

|| незакончанае трыванне: абнаўляцца.

|| назоўнік: абнаўленне.

абнавіць

абнавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Замяніць устарэлае чым-н. новым, папоўніць чым-н. новым.

    • А. рэпертуар.
  2. Надаць чаму-н. новы выгляд, паднавіць.

    • А. мэблю.
  3. Упершыню ўжыць, выкарыстаць новую рэч (размоўнае).

    • А. набытае паліто.

|| незакончанае трыванне: абнаўляць.

|| назоўнік: абнаўленне.

абнадзеіць

абнадзеіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Супакоіць, абудзіўшы надзею, суцешыць.

  • А. цяжкахворага.

|| незакончанае трыванне: абнадзейваць.

абнародаваць

абнародаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абвясціць, апублікаваць для ўсеагульнага азнаямлення.

  • А. указ.

|| назоўнік: абнародаванне.

абнасеніць

абнасеніць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Засеяць насеннем ніву, зямлю. Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.

|| незакончанае трыванне: абнасеньваць.

абнасіцца

абнасіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Знасіць сваё адзенне.

    • А. за гады вучобы.
  2. Ад нашэння стаць зручным, прывычным.

    • Боты абнасіліся, не ціснуць.

|| незакончанае трыванне: абношвацца.

абнасіць

абнасіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго зручным, прывьмным.

  • А. новыя чаравікі.

|| незакончанае трыванне: абношваць.

абнемагчы

абнемагчы дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Страціць здароўе, сілы, абнддужаць.

  • Абнемагла жанчына.

|| незакончанае трыванне: абнемагаць.

абнесці

абнесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.
  • А. вакол стала.
  1. што чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.

    • А. сад парканам.
  2. Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.

    • А. усіх пачастункамі.
  3. Частуючы, прапусціць каго-н.

    • А. свата за сталом.

|| незакончанае трыванне: абносіць.

абноскі

абноскі назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Падношанае, пашарпанае адзенне, абутак.

  • Хадзіць у абносках.
  • Насіць чужыя а.
абноўка

абноўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Новая, нядаўна набытая рэч (звычайна адзенне).

  • Надзець абноўку.
абнюхаць

абнюхаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Панюхаць з усіх бакоў.

    • Мядзведзь абнюхаў барсукову нару і пайшоў.
  2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць.

    • Сабака абнюхаў след.
    • Суседка ўсё абнюхала (пераноснае значэнне і пранюхала, выведала).

|| незакончанае трыванне: абнюхваць.

абнядужаць

абнядужаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць сілы, здароўе, аслабець.

  • Абнядужаў дзед.

|| незакончанае трыванне: абнядужваць.

абняславіць

абняславіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Распаўсюдзіць нядобрую славу пра каго-, што-н. і зганьбіць.

  • А. чалавека.

|| незакончанае трыванне: абнеслаўляць і абняслаўліваць.

|| назоўнік: абнеслаўленне, абняслаўліванне і абняслаўленне.

абняцца

абняцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Абняць адзін аднаго.

  • А. пры сустрэчы.

|| незакончанае трыванне: абнімацца і абдымацца.

абняць

абняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.

    • Маці пяшчотна абняла сына.
  2. Акінуць, ахапіць позіркам.

    • Не а. вачамі прасторы палёў.
  3. Акружыць з розных бакоў.

    • Маладыя рабіны абнялі сядзібу.
    • Пажар абняў сяло (пераноснае значэнне).
  4. пераноснае значэнне: Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).

    • Лясны спакой абняў душу лагодай.
    • (Як) вокам (позіркам) абняць (размоўнае) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.

|| незакончанае трыванне: абнімаць і абдымаць.

абнімкі

абнімкі назоўнік

Тое, што і абдымкі.

  • А. сяброў.
або

або злучнік

  1. размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.

    • Або заўтра, або паслязаўтра.
    • Або пан, або прапаў (прыказка).
    • Пашукай на паліцы або ў шафе.
    • Дрыгва зацягне кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.
  2. пералічальна-размеркавальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні.

    • Каго ты ні вазьмі, дык гэта або рабочы, або калгаснік, або інтэлігент.
  3. далучальны. Ужыв. для злучэння розных назваў аднаго і таго ж паняцця, для паяснення, у знач. іншымі словамі, гэта значыць.

    • Берагавыя ластаўкі, або беражанкі, спрытна ляталі над вадой.
  4. у знач. пытальнай часціцы. Ужыв. у пачатку пытальных сказаў у знач. «хіба?», «няўжо?» (размоўнае).

    • Або ты не ведаеш пра гэта?