Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
абрамляць

абрамляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. абраміць.

  2. Акружаць што-н. як бы рамкай.

    • Галаву абрамлялі пышныя валасы.
абраміць

абраміць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Уставіць у раму.

  • А. партрэт.

|| незакончанае трыванне: абрамляць.

|| назоўнік: абрамленне.

абраннік

абраннік назоўнік | мужчынскі род | высокае

  1. Той, хто абраны кім-н. для выканання якіх-н. абавязкаў.

    • Дэпутаты — абраннікі народа.
    • А. лёсу (пераноснае значэнне).
  2. Любімы чалавек, каханак.

    • А. сэрца.

|| жаночы род: абранніца.

|| прыметнік: абранніцкі.

абраселы

абраселы прыметнік

Мокры ад расы, пакрыты расою.

  • А. куст.
абрасці

абрасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зарасці, пакрыцца якой-н. расліннасцю, валасамі, слоем чаго-н.

    • А. мохам (таксама пераноснае значэнне: апусціцца, адзічэць; размоўнае).
    • А. барадой.
    • А. тлушчам.
    • А. граззю (пераноснае значэнне: стаць неахайным, брудным; размоўнае).
  2. пераноснае значэнне: Набыць многа ўсяго, стварыць што-н. вакол сябе, каля сябе (размоўнае).

    • А. гаспадаркай.
    • Вуліца абрасла новымі дамамі.

|| незакончанае трыванне: абрастаць.

|| назоўнік: абрастанне.

абрасіць

абрасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Змачыць кроплямі расы.

    • А. ногі.
  2. Пакрыць кроплямі вадкасці.

    • Дожджык вясновы абрасіў зямлю.

|| незакончанае трыванне: аброшваць.

абраць

абраць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і выбраць.

  • А. дэпутата.

|| незакончанае трыванне: абіраць.

|| назоўнік: абранне.

абрашэціць

абрашэціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць рашотку на чым-н.

  • А. акно.

|| незакончанае трыванне: абрашэчваць.

|| назоўнік: абрашэчванне.

абраўнавацца

абраўнавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго-н.).

  • Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын.

|| незакончанае трыванне: абраўноўвацца.

абраўнаваць

абраўнаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць роўным, гладкім (край, паверхню чаго-н.).

  • А. грады.

|| незакончанае трыванне: абраўноўваць.

|| назоўнік: абраўноўванне.

аброжак

аброжак назоўнік | мужчынскі род | абласное

Раменьчык, які надзяваецца на шыю жывёле; нашыйнік.

  • Надзець сабаку а.

|| прыметнік: аброжачны.

аброк

аброк2 назоўнік | мужчынскі род

Корм для коней, звычайна авёс.

  • Не даўшы аброку, не бі кіем па боку (прыказка).

|| прыметнік: аброчны.

  • Аброчная торба.
аброслы

аброслы прыметнік

Які зарос, пакрыўся расліннасцю, валасамі, шчаціннем.

  • Аброслая алешнікам канава.
  • Аброслыя шчокі.
аброць

аброць назоўнік | жаночы род

Прадмет вупражы, які надзяваецца каню на галаву.

  • Трымаць каня за а.
  • Трымаць на аброці (пераноснае значэнне: у строгасці, у паслушэнстве).

|| прыметнік: аброцевы.

абрубак

абрубак назоўнік | мужчынскі род

  1. Адсечаная частка дрэва, палена і пад.

  2. Тое, ад чаго адсечана якая-н. частка.

    • А. хваста.

|| прыметнік: абрубачны.

абрубіць

абрубіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Падрубіць, падшыць, загнуўшы край чаго-н.

  • А. хусцінку.

|| незакончанае трыванне: абрубліваць.

|| назоўнік: абрубліванне.

абрус

абрус назоўнік | мужчынскі род

Кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцілаюць стол; настольнік.

  • Кужэльны а.

|| прыметнік: абрусны і абрусавы.

  • Абруснае палатно.
абруселы

абруселы прыметнік

Які стаў рускім па мове, звычаях, культуры.

|| назоўнік: абруселасць.

абрусець

абрусець дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіцца рускім па мове, звычаях, культуры.

|| назоўнік: абрусенне.

абруч

абруч назоўнік | мужчынскі род

  1. Вузкі драўляны ці металічны вобад, які набіваецца на бочку, кадушку і пад. для змацавання клёпак.

  2. Сагнутая ў кольца пласціна (або стрыжань, прут і пад.).

    • Гімнастычны а.

|| прыметнік: абручны.

абрушыцца

абрушыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. рушыцца.

  2. пераноснае значэнне, на каго-што.

    • Імкліва напасці.
    • А. з пагрозамі.
    • А. на ворага.

|| незакончанае трыванне: абрушвацца.

|| назоўнік: абрушэнне.

абрушыць

абрушыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. рушыць.

  2. пераноснае значэнне, на каго-што. Накіраваць усю сілу гневу, клопатаў і пад.

    • А. лютасць на ворага.

|| незакончанае трыванне: абрушваць.

абрывак

абрывак назоўнік | мужчынскі род

Адарваны кавалак, частка чаго-н.

  • А. паперы.
  • А. калючага дроту.
  • Абрыўкі ўспамінаў (пераноснае значэнне).

|| прыметнік: абрывачны.

абрывісты

абрывісты прыметнік

Круты, з абрывамі.

  • А. бераг.

|| назоўнік: абрывістасць.

абрыдаць

абрыдаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Апрацівець, апрыкраць, прыесціся.

  • Яму абрыдалі пошлыя анекдоты.

|| незакончанае трыванне: абрыдваць.

абрыдзець

абрыдзець дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абрыдаць.

абрыдлы

абрыдлы прыметнік | размоўнае

Які абрыднуў, надакучыў.

  • А. халодны дождж.
абрыднуць

абрыднуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і абрыдаць.

  • Хлеб ніколі не абрыдне.
абрызглы

абрызглы прыметнік

Пра малако, якое пачало скісаць.

  • Абрызглае малако.
абрызгнуць

абрызгнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Набыць кіслы смак, закіснуць (пра малако).

  • Малако абрызгла.

|| незакончанае трыванне: абрызгаць.

абрыкос

абрыкос назоўнік | мужчынскі род

Паўднёвае фруктовае дрэва з жоўта-чырвонымі салодкімі пладамі з буйной костачкай, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прыметнік: абрыкосавы і абрыкосны.

  • Абрыкосавы джэм.
  • Абрыкосная костачка.
абрынуцца

абрынуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Раптам упасці зверху, абваліцца.

    • Столь абрынулася.
  2. пераноснае значэнне, на каго-што. З вялікай сілай напасці, наваліцца; нечакана спасцігнуць каго-, што-н.

    • А. на ворага.
    • Гора абрынулася на бацькоў.

|| незакончанае трыванне: абрынацца.

абрынуць

абрынуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Імкліва абрушыць што-н. на каго-, што-н.

    • А. на ворага глыбы камення.
  2. пераноснае значэнне: З вялікай сілай накіраваць што-н. на каго-н.

    • А. усю злосць на бюракратаў.

|| незакончанае трыванне: абрынаць.

абрыс

абрыс назоўнік | мужчынскі род

Лінія, якая абмяжоўвае прадмет адной вонкавай рысай; контур.

|| прыметнік: абрысны.

абрысавацца

абрысавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бачным, выразным.

  • Удалечыні абрысаваліся скалы.

|| незакончанае трыванне: абрысоўвацца.

абрысаваць

абрысаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абвесці рысай, абчарціць.

  2. пераноснае значэнне: Ахарактарызаваць, апісаць.

    • А. сітуацыю.

|| незакончанае трыванне: абрысоўваць.

|| назоўнік: абрысоўка і абрысоўванне.

абрыў

абрыў назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. абарваць1, -цца.

  2. Месца, дзе што-н. абарвана.

    • А. лініі.
  3. Круты схіл, адкос берага ракі.

    • Скочыць з абрыву.
абрэвіятура

абрэвіятура назоўнік | жаночы род | кніжнае

Слова, складзенае шляхам скарачэння двух ці больш слоў, напр., калгас, ЦЭЦ.

|| прыметнік: абрэвіятурны.

абрэз

абрэз назоўнік | мужчынскі род

  1. Абрэзаны край, беражок.

    • Кніга з зялёным абрэзам.
  2. Вінтоўка з укарочаным канцом ствала.

    • Страляць з абрэза.
  3. У абрэз (размоўнае) — без лішку, якраз столькі, колькі можа спатрэбіцца.

    • Грошай у абрэз.
абрэзак

абрэзак назоўнік | мужчынскі род

Астатак ад рэзкі чаго-н.

  • Абрэзкі скуры.
  • Абрэзкі дошак.

|| прыметнік: абрэзкавы.

абрэзацца

абрэзацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца.

  • А. асколкам шкла.

|| незакончанае трыванне: абрэзвацца і абразацца.

абрэзаць

абрэзаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адрэзаць з краю, з канца.

    • А. пазногці.
    • А. сухія галіны.
    • А. крылы каму-н. (пераноснае значэнне: пазбавіць каго-н. магчьмасці развівацца, дзейнічаць).
  2. Параніць чым-н. вострым, парэзаць.

    • А. палец.
  3. пераноснае значэнне: Рэзка перапыніць, прымусіць змоўкнуць (размоўнае).

    • А. на першым слове.
  4. пераноснае значэнне: Паменшыць, скараціць памеры, колькасць чаго-н.

    • А. паёк.

|| незакончанае трыванне: абрэзваць і абразаць.

|| назоўнік: абрэзванне, абразанне і абрэзка.

абрэк

абрэк назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае

Горац, які прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.

абсада

абсада назоўнік | жаночы род

  1. Дрэвы, кусты, пасаджаныя ўздоўж ці вакол чаго-н. і насаджэнні.

    • Усцяж шляху зелянела маладая а.
  2. Тое, што і шуфляда (у 2 знач.).

    • А. для акна.

|| прыметнік: абсадавы.

абсадзіць

абсадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што чым. Пасадзіць дрэвы, кусты вакол чаго-н.

    • А. сядзібу бярозамі.
  2. Паваліць каго-н. (размоўнае).

    • Ён і мядзведзя абсадзіць.

|| незакончанае трыванне: абсаджваць.

|| назоўнік: абсаджванне і абсадка.

|| прыметнік: абсадачны.

абсалют

абсалют назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. У ідэалістычнай філасофіі: вечная нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя, бажаство).

  2. Нешта безадноснае, незалежнае, самаіснае.

    • Узвесці ў а.
абсалютны

абсалютны прыметнік

  1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.

    • Абсалютныя і адносныя паказчыкі.
    • А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).
    • А. нуль (тэмпература ў -273,15 °С, самая нізкая тэмпература).
  2. Поўны, канчатковы.

    • А. спакой.
    • Абсалютна (прыслоўе) правільна.
    • Абсалютная большасць (пераважная большасць).
    • Абсалютная манархія (самадзяржаўе).
    • А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону).
абсалютызм

абсалютызм назоўнік | мужчынскі род

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада цалкам належыць самадзяржаўнаму манарху; неабмежаваная манархія.

|| прыметнік: абсалютысцкі.

абсвістаць

абсвістаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Свістам выказаць каму-н. сваё неадабрэнне, асуджэнне.

  • А. артыста.

|| незакончанае трыванне: абсвістваць.

абсевак

абсевак назоўнік | мужчынскі род

  1. Лапінка на ніве, якая засталася незасеянай.

  2. толькі Рэшткі ад прасявання; высеўкі.

    • Змесці ў кучу абсеўкі.
  3. множны лік, пераноснае значэнне Пра што-н. дрэннае, непаўнацэннае.

    • Мы ж табе не абсеўкі якія.

|| прыметнік: абсеўкавы.