Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бязвінны

бязвінны прыметнік

Які не мае віны.

  • Бязвіннае дзіця.

|| назоўнік: бязвіннасць.

бязглуздзіца

бязглуздзіца назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што пярэчыць сэнсу; недарэчнасць, глупства.

  • Вярзе бязглуздзіцу.
бязгрэшны

бязгрэшны прыметнік

  1. Які не рабіў грахоў.

    • Гэта быў б. чалавек.
  2. Які не мае ў сабе нічога дрэннага; чысты.

    • Бязгрэншыя думкі.

|| назоўнік: бязгрэшнасць.

бязгучны

бязгучны прыметнік

Які не суправаджаецца гукамі; ціхі.

  • Б. плач.

|| назоўнік: бязгучнасць.

бяздарнасць

бяздарнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. бяздарны.

  2. Бяздарны чалавек (размоўнае).

    • Гэты супрацоўнік — поўная б.
бяздарны

бяздарны прыметнік

Які не мае таленту, здольнасцей.

  • Б. паэт.

|| назоўнік: бяздарнасць.

бяздзейны

бяздзейны прыметнік

  1. Які не праяўляе дзейнасці, недастаткова энергічны, пасіўны.

    • Бяздзейная натура.
  2. Нічым не заняты, гультайскі.

    • Бяздзейнае баўленне часу.
бяздзейнікавы

бяздзейнікавы прыметнік

У граматыцы: сказ, які не мае ў сваім саставе дзейніка.

бяздзейнічаць

бяздзейнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Нічога не рабіць.

  • Яна цэлымі днямі бяздзейнічае.
бяздзетны

бяздзетны прыметнік

Які не мае сваіх дзяцей.

  • Бяздзетная жанчына.

|| назоўнік: бяздзетнасць.

бяздзёйнасць

бяздзёйнасць назоўнік | жаночы род

Адсутнасць дзейнасці; пасіўнасць.

  • Нельга мірыцца з бяздзейнасцю.
бяздоглядны

бяздоглядны прыметнік

Які расце, жыве без догляду.

  • Б. сад.
  • Бяздогляднае маленства.
бяздожджыца

бяздожджыца назоўнік | жаночы род | размоўнае

Летняя пара, калі няма дажджоў; сухмень.

  • Цэлы месяц стаяла б.
бяздоказны

бяздоказны прыметнік

Не падмацаваны доказамі.

  • Бяздоказнае абвінавачанне.

|| назоўнік: бяздоказнасць.

бяздольны

бяздольны прыметнік

Які не мае шчаслівай долі, няшчасны.

  • Б. люд.

|| назоўнік: бяздольнасць.

бяздомак

бяздомак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто не мае свайго жылля і сям’і.

бяздомны

бяздомны прыметнік

Які не мае жылля, прытулку.

|| назоўнік: бяздомнасць.

бяздомнік

бяздомнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які не мае дома; прытулку.

  • Так і жыў бяздомнікам.

|| жаночы род: бяздомніца.

бяздонны

бяздонны прыметнік

Які не мае дна, вельмі глыбокі.

  • Бяздоннае возера.

Фразеалагізмы:

  • Бяздонная бочка (размоўнае) —

    1. пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;
    2. чалавек, які можа многа выпіць спіртнога, не п’янеючы (неадабральнае).

|| назоўнік: бяздоннасць.

бяздротавы

бяздротавы прыметнік

Які працуе без дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў).

  • Бяздротавая сувязь.
  • Б. тэлефон.
бяздумны

бяздумны прыметнік

Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны.

  • Б. чалавек.
  • Б. ўчынак.
  • Бяздумнае рашэнне.

|| назоўнік: бяздзейнасць.

бяздум’е

бяздум’е назоўнік | ніякі род

Адсутнасць думак, засяроджанасці.

  • Стан бяздум’я.
бяздушны

бяздушны прыметнік

  1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці, чэрствы.

    • Б. чалавек.
  2. Халодны, сухі.

    • Бяздушная ігра артыста.

|| назоўнік: бяздушнасць.

бяззлучнікавы

бяззлучнікавы прыметнік

У граматыцы: звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў.

  • Складаны б. сказ.
бяззменны

бяззменны прыметнік

Пастаянны; які не мае замены.

  • Б. старшыня.

|| назоўнік: бяззменнасць.

бяззорны

бяззорны прыметнік

На якім не відаць зор.

  • Бяззорнае неба.
бяззубы

бяззубы прыметнік

  1. Які не мае зубоў.

  2. пераноснае значэнне: Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні.

    • Бяззубая крытыка.

|| назоўнік: бяззубасць.

бязладны

бязладны прыметнік

  1. Пазбаўлены парадку, хаатычны.

    • Б. натоўп.
  2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці рытму; сумбурны.

    • Бязладная гаворка.
  3. Бесталковы, бяссэнсавы.

    • Б. чалавек.

|| назоўнік: бязладнасць.

бязлюддзе

бязлюддзе назоўнік | ніякі род

Адсутнасць людзей або недахоп патрэбных людзей.

  • Трывожнае б.
бязлюдны

бязлюдны прыметнік

Ненаселены або маланаселены.

  • Б. востраў.
  • Бязлюдная хата.
  • Бязлюдны фонд (спецыяльны тэрмін) — грашовыя сродкі для аплаты працы няштатньк работнікаў.

|| назоўнік: бязлюднасць.

  • Трывожная б.
бязлёсны

бязлёсны прыметнік

Які не мае лясоў, лясной расліннасці.

  • Б. край.

|| назоўнік: бязлёссе і бязлёснасць.

бязлітасны

бязлітасны прыметнік

Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы.

  • Б. вораг.
  • Бязлітасная праўда.

|| назоўнік: бязлітаснасць.

бязмежны

бязмежны прыметнік

  1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні.

    • Бязмежныя просторы.
  2. пераноснае значэнне: Надзвычайны, глыбокі.

    • Бязмежная радасць.

|| назоўнік: бязмежнасць.

бязмен

бязмен назоўнік | мужчынскі род

Ручная рычажная або спружынная вага.

бязмерны

бязмерны прыметнік

  1. Які немагчыма або цяжка вымераць.

    • Бязмерная глыбіня.
  2. пераноснае значэнне: Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).

    • Бязмернае гора.

|| назоўнік: бязмернасць.

бязмозгі

бязмозгі прыметнік | размоўнае | лаянкавае

Дурны, бесталковы.

  • Б. баран.
бязмоўны

бязмоўны прыметнік

  1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

    • Бязмоўная жывёліна.
  2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

    • Ён стаяў пануры і б.
  3. пераноснае значэнне: Ціхі, напоўнены цішынёй.

    • Б. лес.

|| назоўнік: бязмоўнасць.

бязмэтны

бязмэтны прыметнік

Які не мае пэўнай мэты.

  • Бязмэтнае блуканне.

|| назоўнік: бязмэтнасць.

бязногі

бязногі прыметнік

  1. Які не мае нагі або ног.

  2. Без ножкі, без ножак (пра мэблю: размоўнае).

    • Б. стол.

|| назоўнік: бязногасць.

бязрадасны

бязрадасны прыметнік

Пазбаўлены радасці, невясёлы.

  • Бязрадаснае жыццё.

|| назоўнік: бязрадаснасць.

бязродны

бязродны прыметнік

  1. Які не мае або не ведае родных.

    • Бязродная сірата.
  2. пераноснае значэнне: Як страціў або парваў сувязь са сваім народам сваёй краінай.

    • Б. эмігрант.

|| назоўнік: бязроднасць.

бязросны

бязросны прыметнік

Без расы.

  • Бязросная раніца.
бязрукі

бязрукі прыметнік

  1. Які не мае рукі або рук.

    • Б. інвалід.
  2. пераноснае значэнне: Няспрытны ў рабоце, няўмелы (размоўнае).

|| назоўнік: бязрукасць.

бязрыбны

бязрыбны прыметнік

У якім няма рыбы.

  • Бязрыбнае возера.
бязрыб’е

бязрыб’е назоўнік | ніякі род

Адсутнасць або недахоп рыбы.

  • На бязрыб’і і рак рыба (прыказка).
бязрэйкавы

бязрэйкавы прыметнік

Без рэек; які рухаецца не па рэйках.

  • Бязрэйкавыя дарогі.
  • Б. транспарт.
бязь

бязь назоўнік | жаночы род

Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення.

|| прыметнік: бязевы.

бяз’ядзерны

бяз’ядзерны прыметнік

  1. У якім адсутнічае ядзерная зброя.

    • Бяз’ядзерная дзяржава.
  2. У якім адсутнічае ядро.

    • Бяз’ядзерныя клеткі.
бялецца

бялецца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і бялець (у 2 знач.).

бялець

бялець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца белым.

    • Бялеюць скроні.
    • Б. ад страху.
  2. Віднецца (пра што-н. белае).

    • У далечыні бялелі будынкі.

|| закончанае трыванне: пабялець.