Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бэлечны

бэлечны прыметнік

Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек.

  • Бэлечнае перакрыццё.
бэлька

бэлька назоўнік | жаночы род

Брус, які апіраецца на сцены і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і пад.).

  • Палажыць новую бэльку.
бэра

бэра назоўнік | жаночы род

Пашыраны ў Беларусі сорт позніх груш, якія прыносяць буйныя жоўтыя плады.

  • Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт іруш.
  • Слуцкая бэра — сорт груш, якія распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва на Случчыне.
бэрсаць

бэрсаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Блытаць, заблытваць.

    • Б. ніткі.
  2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць, плесці.

    • Б. сетку.

|| назоўнік: бэрсанне.

бэсціць

бэсціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Знеслаўляць, ганьбіць, зневажаць.

    • Б. доброе імя.
  2. Брудзіць, трапаць, псаваць.

    • Б. вопратку.

|| закончанае трыванне: збэсціць.

|| назоўнік: бэшчанне.

бэта-

бэта- прыстаўка

Першая частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў: бэта-распад (адзін з відаў радыеактыўнага ператварэння атамнага ядра), бэта-часціцы (электроны і пазітроны, якія вылучаюцца радыеактыўнымі прамянямі пры бэта-распадзе), бэта-прамяні (паток бэта-часціц, якія вылучаюцца радыеактыўнымі рэчывамі пры бэта-распадзе).

бювар

бювар назоўнік | мужчынскі род

Настольная папка для папер, канвертаў.

|| прыметнік: бюварны.

бюджэт

бюджэт назоўнік | мужчынскі род

  1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін.

    • Б. інстытута.
  2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін.

    • Сямейны б.

|| прыметнік: бюджэтны.

  • Бюджэтныя асігнованні.
бюлетэнь

бюлетэнь назоўнік | мужчынскі род

  1. Кароткае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

    • Б. з’езда.
  2. Назва некаторых перыядьмных выданняў.

    • Б. Акадэміі навук.
  3. Лісток для галасавання.

    • Выбарчы б.
  4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (размоўнае).

    • Быць на бюлетэні.
бюракрат

бюракрат назоўнік | мужчынскі род

  1. Службовая асоба, якая выконвае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы, букваед, валакітчык (зневажальнае).

  2. Прадстаўнік бюракратыі, чыноўнік.

|| жаночы род: бюракратка.

|| прыметнік: бюракрацкі.

бюракратызм

бюракратызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Сістэма кіравання чыноўніцкай адміністрацыі, якая адана ад інтарэсаў народаў.

  2. пераноснае значэнне: Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы.

|| прыметнік: бюракратычны.

бюракратыя

бюракратыя назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і бюракратызм (у 1 знач.).

  2. зборны назоўнік: Бюракраты, чыноўнікі.

|| прыметнік: бюракратычны.

бюро

бюро2 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.

бюст

бюст назоўнік | мужчынскі род

  1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса).

    • Бронзавы б. Янкі Купалы.
  2. Жаночыя грудзі.

    • Выступіла цётка з ладным бюстам.

|| прыметнік: бюставы.

бюстгальтар

бюстгальтар назоўнік | мужчынскі род

Жаночы ліфчык для падтрымання бюста.

|| прыметнік: бюстгальтарны.

бягляк

бягляк назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто ўцякае, уцякач.

|| жаночы род: бяглячка.

бягом

бягом прыслоўе

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам.

  • Прыпусціцца б.
  • Бягом бегчы — вельмі хутка рухацца.
бягонія

бягонія назоўнік | жаночы род

Дэкаратыўная трапічная і субтрапічная расліна з прыгожым пярэстым лісцем і дробнымі кветкамі.

|| прыметнік: бягоніевы.

  • Сямейства бягоніевых (назоўнік).
бягун

бягун назоўнік | мужчынскі род

Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).

  • Б. на короткія дыстанцыі.

|| жаночы род: бягуння.

бягучы

бягучы прыметнік

  1. Які знаходзіцца ў руху.

    • Бягучая вода.
    • Шукай бягучага ваўка след.
  2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

    • Бягучыя справы.
    • Б. момант.
    • Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў ашчадным банку.

|| назоўнік: бягучасць.

бяда

бяда назоўнік | жаночы род

  1. Няшчасце, гора.

    • Дапамагчы ў бядзе.
    • Беды цярпець — каменное сэрца мець (прыказка).
    • Б. па бядзе, як па нітцы ідзе (прыказка).
  2. Нястача, галеча.

    • У хаце — б.
  3. у знач. выказніка: Дрэнна; непрыемнасць.

    • Б. мне з ім.

Фразеалагізмы:

  • Бяда вялікая (размоўнае) — не мае значэння, няважна.
  • Бядой латаны (размоўнае) — вельмі бедны.
  • Далей ад бяды (размоўнае) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную псторыю.
  • Такой бяды; толькі (той) бяды (размоўнае) — не мае значэння; ну дык што ж!
бядак

бядак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Бяздольны, няшчасны, гаротны.

|| жаночы род: бядачка.

|| прыметнік: бядацкі.

  • Год цяжкі, бядацкі.
бяднець

бяднець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Траціць сваё багацце, станавіцца бяднейшым.

  2. Траціць што-н.

    • Рака бяднее на рыбу.
    • Фантазія бяднее (пераноснае значэнне).

|| закончанае трыванне: абяднець і збяднець.

бяднота

бяднота назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Беднасць, галеча, убогасць.

  2. зборны назоўнік: Бедныя людзі, жабракі.

бядняк

бядняк назоўнік | мужчынскі род

  1. Незаможны, бедны чалавек.

  2. Бедны селянін, якога ў мінулым эксплуатавалі багачы.

|| жаночы род: бяднячка.

|| прыметнік: бядняцкі.

бядняцтва

бядняцтва назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Бедныя людзі, бедната.

бядота

бядота назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Гора, бяда, бедства.

  2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць.

    • Жыў ён у бясконцай бядоце.

|| прыметнік: бядотны.

  • Бядотнае становішча.
бядро

бядро назоўнік | ніякі род

Частка нагі ад таза да калена.

  • Насіць спадніцу на бёдрах.

|| прыметнік: бядровы.

  • Бядровая косць.
бяз

бяз (бяс) прыстаўка

Ужыв. замест «без…» («бес…») у першым складзе перад націскам, напр. бяздонны, бязмежны, бяссонніца, бяссэнсіца.

бязбацькавіч

бязбацькавіч назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі, сірата.

бязбожнасць

бязбожнасць назоўнік | жаночы род

Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.

бязбожны

бязбожны прыметнік

  1. Які не прызнае існавання Бога.

    • Бязбожная літаратура.
  2. Неймаверны, несумленны (размоўнае).

    • Б. лгун.
бязбожнік

бязбожнік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне.

|| жаночы род: бязбожніца.

|| прыметнік: бязбожніцкі.

бязбольны

бязбольны прыметнік

Які не выклікае болю, фізічных пакут.

  • Б. укол.

|| назоўнік: бязбольнасць.

бязбоязны

бязбоязны прыметнік

Які не ведае страху, бясстрашны.

|| назоўнік: бязбоязнасць.

бязбровы

бязбровы прыметнік

Які мае ледзь прыметныя бровы.

  • Б. твар.

|| назоўнік: бязбровасць.

бязважкі

бязважкі прыметнік

Лёгкі, які мае вельмі малую вагу.

|| назоўнік: бязважкасць.

  • У стане бязважкасці.
бязверхі

бязверхі прыметнік

Такі, у якім няма верху, верхавіны.

  • Бязверхая асіна.
бязвер’е

бязвер’е назоўнік | ніякі род

Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым-н.

  • Ён не паддаваўся бязвер’ю.
бязветраны

бязветраны прыметнік

Ціхі, без ветру.

  • Бязветранае надвор’е.
бязвоблачны

бязвоблачны прыметнік

  1. Без воблакаў, ясны.

    • Бязвоблачнае неба.
    • Б. дзень.
  2. пераноснае значэнне: Нічым не засмучаны; светлы, шчаслівы.

    • Бязвоблачнае дзяцінства.

|| назоўнік: бязвоблачнасць.

бязвобразны

бязвобразны прыметнік

Які не вызначаецца наяўнасцю паэтычных вобразаў.

  • Бязвобразнае мысленне.

|| назоўнік: бязвобразнасць.

бязводдзе

бязводдзе назоўнік | ніякі род

Адсутнасць, нястача вады, вільгаці.

бязводны

бязводны прыметнік

  1. Пазбаўлены вады, вільгаці.

    • Бязводная пустыня.
  2. Які не мае ў сваім саставе вады (спецыяльны тэрмін).

    • Бязводная кіслата.

|| назоўнік: бязводнасць.

бязволле

бязволле назоўнік | ніякі род

Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць.

  • Папракаць за б.
бязвольны

бязвольны прыметнік

Які не мае сілы волі, слабахарактарны.

  • Б. характар.

|| назоўнік: бязвольнасць.

бязвусы

бязвусы прыметнік

  1. Без вусоў.

    • Бязвусыя юнакі.
  2. Безасцюковы.

    • Бязвусая пшаніца.

|| назоўнік: бязвусасць.

бязвыезны

бязвыезны прыметнік

Аб працяглым без выездаў жыцці, знаходжанні на адным месцы.

  • Бязвыезнае жыццё.
бязвыплатны

бязвыплатны прыметнік

Бясплатны, дармавы.

  • Бязвыплатнае адчужэнне (у юрыспрудэнцыі).
бязвыхадны

бязвыхадны прыметнік

Пра становішча, з якога няма выйсця.

  • Бязвыхаднае становішча.

|| назоўнік: бязвыхаднасць.