Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бухнуць

бухнуць2 дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. бухаць.

  2. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

    • Б. жменю солі ў місу.
  3. Бухнуцца.

    • Б. з печы на подлогу.
бухта

бухта назоўнік | жаночы род

Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі судоў.

  • Ціхая б.
бухторыць

бухторыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Узнімаць, настройваць каго-н. на якія-н. дзеянні.

  • Пачалі народ б.
бухты-барахты

бухты-барахты прыслоўе

З бухты-барахты — ні з таго, ні з сяго, неабдумана.

буцвець

буцвець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Трухлець, гнісці, прэць.

  • Буцвее вопратка ад доўгага ляжання.

|| закончанае трыванне: збуцвець.

|| назоўнік: буцвенне.

буцы

буцы назоўнік | жаночы род

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

буціць

буціць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Рабіць бутавую кладку, выкладваць бутам.

  • Б. катлаван.

|| закончанае трыванне: забуціць.

буч

буч назоўнік | мужчынскі род

Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам.

буча

буча назоўнік | жаночы род | размоўнае

Шум, перапалох, скандал.

  • Падняць бучу.
бучны

бучны прыметнік

  1. Які мае буйную сакавітую зеляніну (пра расліны).

    • Б. клён.
  2. Пра рысы твару: прыкметны.

    • Дзіця малое, а тварык б.

|| назоўнік: бучнасць.

бушаваць

бушаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Бурна, імкліва выяўляць сваю разбуральную сілу (пра вецер, агонь, ваду).

    • Полымя бушуе.
    • Бушуюць хвалі.
  2. пераноснае значэнне: Буяніць, бурна выказваць сваё незадавальненне (размоўнае).

    • Чаго ты бушуеш?

|| назоўнік: бушаванне.

бушлат

бушлат назоўнік | мужчынскі род

Матроская суконная куртка.

  • Флоцкі б.

|| прыметнік: бушлатны.

бушмены

бушмены назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Народ, карэннае насельніцтва Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, а таксама прадстаўнікі гэтага насельніцтва.

|| прыметнік: бушмёнскі.

буякі

буякі назоўнік | жаночы род

Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных, а таксама цёмна-сінія з шызым налётам ягады гэтай расліны.

  • Кіславатыя б.

|| прыметнік: буяковы.

  • Б. настой.
буян

буян назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто схільны буяніць; скандаліст.

  • Гэты б. вядомы далека.
буяны

буяны прыметнік

Скандальны, непакорны чалавек.

  • Б. характар.
буяніць

буяніць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Скандаліць, дэбашырыць.

|| назоўнік: буянства.

буяць

буяць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Бурна расці; пышна красавацца.

    • Ярына на полі буяна.
    • Жыццё буяе (пераноснае значэнне: красавацца).
  2. Расці ў націну (пра бульбу, памідоры), разрастацца на шкоду плоданашэнню.

    • Памідоры буяюць.

|| назоўнік: буянне.

бы

бы2 злучнік | размоўнае

Ужыв. ў дапушчальных параўнаннях са значэннем «як», «усё роўна як», «быццам», «нібыта».

  • Сумна, бы на хаўтурах.
  • Ліхтарык свеціць, бы ў цемры воўчае вока.
бывала

бывала размоўнае | пабочнае слова

Здаралася ў мінулым раней, іншы раз.

  • Сядуць, б., ды люлькі закураць.
  • Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.
бывалы

бывалы прыметнік

  1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.

    • Ён чалавек б.
  2. Прывычны, які бываў ужо раней.

    • Справа гэта бывалая.
бываць

бываць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.

    • Часта б. у гасцях.
  2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.

    • Мала б. дома.
  3. Здарацца, мець месца.

    • Маланка бывае і зімою.
  4. (2 ас. адзіночны лік і множны лік: л.). Форма развітання.

    • Бывайце, маладыя гады.
    • Бывайце здаровы.
    • Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі.
    • Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.
быдла

быдла назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

  1. Буйная рагатая жывёла.

    • Гнаць б. ў поле.
  2. пераноснае значэнне: Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. (размоўнае пагардлівае).

    • З дзяцінства ён толькі і чуў: «мужык, б.».

|| прыметнік: быдлячы.

бык

бык2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.

    • Бой быкоў.
    • Племянны б.
  2. множны лік: Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).

    • Браць быка за рогі (размоўнае) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.

|| памяншальная форма: бычок.

  • Быць бычку на вяровачцы (прыказка).

|| прыметнік: бычыны і бычачы.

быллё

быллё назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Высакарослае сцяблістае пустазелле; бур’ян.

Фразеалагізмы:

  • Зарасці (парасці) быллём (размоўнае) — адысці ў нябыт, забыцца.
былы

былы прыметнік

  1. Мінулы, прошлы.

    • Былыя падзеі.
    • Успамінаць былое (назоўнік).
  2. Які страціў ранейшае становішча, прызначэнне.

    • Б. студэнт.
    • Былая слава.
быль

быль назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што сапраўды было, адбывалася ў адрозненне ад небьшіцы.

    • Пераплялася б. з небыліцай.
  2. Апавяданне аб праўдзівым здарэнні.

    • Б. перадаецца з пакалення ў пакаленне.
быльнёг

быльнёг назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і быльнік.

быльнік

быльнік назоўнік | мужчынскі род

Адзін з відаў палыну; чарнобыль.

  • З быльніку вязалі венікі і мётлы.

|| прыметнік: быльнікавы.

быліна

быліна назоўнік | жаночы род

Народная эпічная песня пра багатыроў і іх подзвігі.

  • Гераічная б.

|| прыметнік: былінны.

  • Б. герой.
былінка

былінка назоўнік | жаночы род

Сцяблінка травы, травінка.

  • Сухая б.
быстраходны

быстраходны прыметнік

З вялікай хуткасцю руху.

  • Б. кацер.

|| назоўнік: быстраходнасць.

быстры

быстры прыметнік

  1. Які хутка цячэ, лётае, бегае.

    • Быстрая плынь.
    • Б. хлопчык.
  2. Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк і пад.).

    • Удзяўчыны быстрыя вочы.
быстрыня

быстрыня назоўнік | жаночы род

  1. Імклівая плынь у рацэ.

    • Папасці на быстрыню.
  2. Вялікая хуткасць.

    • Чуткі распаўсюджваліся з выключнай быстрынёй.
быт

быт назоўнік | мужчынскі род

Агульны жыццёвы уклад, паўсядзённае жыццё.

  • Сельскі б.
  • Быту не даваць (размоўнае) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прыметнік: бытавы.

  • Бытавыя паслугі.
бытаваць

бытаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Існаваць, мець месца.

  • Такая думка даўно бытуе ў народзе.

|| назоўнік: бытаванне.

  • Б. вуснай народной творчасці.
бытавы

бытавы прыметнік

  1. гл. быт.

  2. Які апісвае быт людзей якой-н. сацыяльнай групы.

    • Б. роман.
бытавізм

бытавізм назоўнік | мужчынскі род

Празмернае захапленне апісаннем быту, яго дэталей.

бытапісальнік

бытапісальнік назоўнік | мужчынскі род

Пісьменнік або мастак, які ў сваіх творах аллюстроўвае быт, паўсядзённае жыццё.

|| прыметнік: бытапісальніцкі.

бытапісанне

бытапісанне назоўнік | ніякі род

Падрабязнае апісанне быту, паўсядзённага жыцця.

бытнасць

бытнасць

У бытнасць — у час знаходжання дзе-н. або ў якасці каго-н.

  • У яго б. старшынёй калгаса справы ішлі паспяхова.
бытоўка

бытоўка назоўнік | жаночы род | размоўнае

На прадпрыемствах, фермах, будоўлі і пад.: памяшканне для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад.

|| прыметнік: бытовачны.

быццам

быццам злучнік

  1. Як, нібы, усё роўна як.

    • Ляжыць, б. нежывая.
  2. Што (з адценнем няўпэўненасці, несапраўднасці).

    • Прыкід ваецца, б. нічога не чуў.
  3. часціца: Паказвае на няўпэўненасць, дапушчальнасць выказвання.

    • Твар б. знаёмы.
быццё

быццё назоўнік | ніякі род

  1. Аб’ектыўная рэальнасць (матэрыя, прырода), якая існуе незалежна ад нашай свадомасці.

  2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства.

  3. Жыццё, існаванне.

    • Чалавечае б.

|| прыметнік: быційны.

быць

быць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Жыць, існаваць, мець месца.

    • Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).
    • Быў чалавек і не стала.
  2. Прысутнічаць, знаходзіцца.

    • Б. на рабочым месцы.
  3. Рабіцца, здарацца.

    • Учора быу град.
  4. З ас. адзіночны лік: л. будзе. Ужыв. ў значэнні цяперашняга часу: ёсць, маецца.

    • Яму будзе гадоў трыццаць.
  5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.

    • Дзяўчына была ўрачом.
    • Будзь (бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.
    • Было ды сплыло (размоўнае) — пра тое, што было, ды не вернецца.
    • Было ні было (размоўнае) — трэба рызыкнуць.
    • Што будзе, тое будзе (размоўнае) — адцацца на волю лёсу.
    • Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.
бэж

бэж нескланяльнае

Тое, што і бэжавы.

  • Сукенка колеру б.
бэжавы

бэжавы прыметнік

Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем.

  • Бэжавае паліто.
бэз

бэз назоўнік | мужчынскі род

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі.

  • Букет бэзу.

|| прыметнік: бэзавы.

бэзава

бэзава (бэзава-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. бэзавы — колеру бэзу, светлаліловы, са светла-ліловым адценнем, напр. бэзава-сіні, бэзава-фіялетавы.

бэкаць

бэкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і бляяць.

  2. Чытаць па літарах, па складах, няўмела.

    • За зіму навучыўся трохі б.

|| назоўнік: бэканне.