Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
барвяніцца

барвяніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і барвавець.

  • Зара барвяніцца.
бард

бард назоўнік | мужчынскі род

Паэт і музыкант, выканаўца ўласных песень.

|| прыметнік: бардавы.

бардзюр

бардзюр назоўнік | мужчынскі род

Шлячок, які абрамляе край шпалераў, тканіны, а таксама паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, тратуары і інш.

  • Язмінаеы б.

|| прыметнік: бардзюрны.

бардо

бардо (бардовы) прыметнік | бардо: нязменнае

Цёмна-чырвоны.

  • Фарба б.
  • Бардовая сукенка.
баржа

баржа назоўнік | жаночы род

Грузавое несамаходнае судна, звычайна пласкадоннае.

  • Везці гравій у баржах.
  • Б.-цыстэрна.

|| прыметнік: баржавы.

баржом

баржом назоўнік | мужчынскі род

Мінеральная вада як лекавы сродак.

|| прыметнік: баржомны.

  • Баржомныя крыніцы.
барка

барка назоўнік | жаночы род

Грузавое несамаходнае драўлянае пласкадоннае судна (рачное).

  • Цягнулі баркі бурлакі.

|| прыметнік: барачны.

  • Б. каркас.
баркарола

баркарола назоўнік | жаночы род

Лірычная песня венецыянскіх лодачнікаў, а таксама інструментальны ці вакальны твор у стылі такой песні.

баркас

баркас назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікая шматвёславая лодка.

  2. Невялікі партовы параход або цеплаход, які буксіруе розныя грузавыя судны.

  3. У гарбарнай і футравай вытворчасці — цыліндрычны бак для пертмешвання скур у вадкасці.

|| прыметнік: баркасны.

баркун

баркун назоўнік | мужчынскі род

Травяністая кармавая і меданосная расліна сямейства бабовых з белымі і жоўтымі кветкамі.

|| прыметнік: баркуновы.

барматуха

барматуха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Спіртны напітак, які вырабляецца саматужным спосабам з хлеба, бульбы, цукру і інш.

бармен

бармен назоўнік | мужчынскі род

Афіцыянт у бары1 (у 1 знач.), а таксама ўладальнік бара.

|| жаночы род: барменка.

|| прыметнік: барменскі.

барограф

барограф назоўнік | мужчынскі род

Прыбор, які сам запісвае змены атмасфернага ціску.

бародаўка

бародаўка назоўнік | жаночы род

Невялікая цвёрдая нарасць на скуры чалавека, на кары дрэў і інш.

|| прыметнік: бародавачны.

бародаўчаты

бародаўчаты прыметнік

Пакрыты бародаўкамі.

  • Б. твар.
бародка

бародка назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. барада.

  2. Выступ у якой-н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.).

    • Б. ключа.
барока

барока назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Архітэкгурны і скульптурны стыль 16—18 стст., які вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей.

  • У стылі б.

|| прыметнік: барочны.

барометр

барометр назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыбор для вымярэння атмасфернага ціску.

    • Ртутны 6.
  2. пераноснае значэнне, чаго.

    • Паказчык якіх-н. змен, стану чаго-н.
    • Б. грамадскай думкі.
    • Літаратурны б.

|| прыметнік: бараметрычны.

  • Бараметрычныя паказчыкі.
барон

барон назоўнік | мужчынскі род

Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі, а таксама асоба, якая мае такі тытул.

|| жаночы род: баранэса.

|| прыметнік: баронскі.

  • Б. замак.
баронства

баронства назоўнік | ніякі род

  1. Тытул барона.

  2. зборны назоўнік: Бароны.

    • З’ехалася б.
бароцца

бароцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога.

барс

барс назоўнік | мужчынскі род

Буйная драпежная жывёліна сямейства катоў з плямістай поўсцю.

  • Снежны б.

|| прыметнік: барсавы.

барсук

барсук назоўнік | мужчынскі род

Драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.

|| прыметнік: барсучыны і барсуковы.

  • Барсуковая нара.
  • Барсучыны тлушч.
барсучаня

барсучаня (барсучанё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня барсука.

барсучыха

барсучыха назоўнік | жаночы род

Самка барсука.

бартоўка

бартоўка назоўнік | жаночы род

Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.

бартэр

бартэр назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Тавараабменная здзелка, натуральны абмен.

  • Атрымліваць товар па бартэру.

|| прыметнік: бартэрны.

  • Бартэрныя аперацыі.
барханы

барханы назоўнік | мужчынскі род

Пясчаныя ўзгоркі ў пустынях, нанесеныя ветрам.

  • Пясчаныя б.

|| прыметнік: барханны.

  • Барханныя пяскі.
бархатны

бархатны прыметнік

Бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на паўднёвых курортах.

барыкадаваць

барыкадаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Загароджваць барыкадамі.

|| закончанае трыванне: забарыкадаваць.

|| зваротны стан: барыкадавацца.

|| закончанае трыванне: забарыкадавацца.

барыня

барыня назоўнік | жаночы род

Назва рускай народнай песні, а таксама танец на матыў гэтай песні.

барытанальны

барытанальны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Пра голас: па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытона.

  • Б. бас.
барытон

барытон назоўнік | мужчынскі род

  1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам.

  2. Духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

|| прыметнік: барытонавы і барытонны.

барыш

барыш назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Пачастунак пасля куплі-продажу.

  2. Чысты прыбытак ад гандлю або перепродажу.

    • Атрымліваць барышы.
барэльеф

барэльеф назоўнік | мужчынскі род

Скульптурны відарыс, які выступав над плоскай паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае.

|| прыметнік: барэльефны.

барэц

барэц назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца адным з відаў барацьбы (класічнай, вольнай, дзюдо і інш.).

|| прыметнік: барцоўскі.

  • Б. прыём.
бар’ер

бар’ер назоўнік | мужчынскі род

  1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.

  2. Наогул перашкода для чаго-н.

    • Супрацьапоўзневы б.
  3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (устарэлае).

  4. пераноснае значэнне: Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці.

    • Гукавы б.

|| прыметнік: бар’ерны.

бас

бас назоўнік | мужчынскі род

  1. Самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам.

    • Густы б.
  2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра.

  3. толькі Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

    • Націснуць на басы.

|| прыметнік: басовы.

  • Басовая партыя.
басанож

басанож прыслоўе

Босымі нагамі, без абутку.

  • Бегаць б.
басаножкі

басаножкі назоўнік | жаночы род

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.

басейн

басейн назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльна збудаваны штучны вадаём для плавання, купання.

    • Зімні б.
    • Спартыўны б.
  2. Плошча сцёку паверхневых і падземных вод у вадаём, а таксама тэрыторыя мора, возера, ракі.

    • Б. Прыпяці.
  3. Зона залягання каштоўных выкапняў.

    • Каменнавугольны б.

|| прыметнік: басейнавы.

баскетбаліст

баскетбаліст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца баскетболам.

|| жаночы род: баскетбалістка.

|| прыметнік: баскетбалісцкі.

баскетбол

баскетбол назоўнік | мужчынскі род

Камандная спартыўная гульня, пры якой мяч закідваюць рукамі ў падвешанае на слупе кальцо з сеткай.

|| прыметнік: баскетбольны.

  • Баскетбольная команда.
баскі

баскі назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва паўночна-ўсходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

|| жаночы род: басконка.

|| прыметнік: баскскі.

  • Баскская мова.
басма

басма назоўнік | жаночы род

Род фарбы для валасоў.

басмацтва

басмацтва назоўнік | ніякі род

Узброены контррэвалюцыйны рух у Сярэдняй Азіі супраць савецкай улады.

басмач

басмач назоўнік | мужчынскі род

У Сярэдняй Азіі: удзельнік узброенай групоўкі, якая змагалася супраць савецкай улады.

|| прыметнік: басмацкі.

баставаць

баставаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Аб’явіўшы забастоўку, арганізавана спыніць працу.

бастон

бастон назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзін з гатункаў тонкай шарсцяной тканіны.

    • Касцюм з бастону.
  2. Парны танец павольнага тэмпу.

    • Танцаваць б.

|| прыметнік: бастонавы.

бастыён

бастыён назоўнік | мужчынскі род

Крапасное ваеннае ўмацаванне пяцівугольнай формы.

  • Бастыёны Брэсцкай крэпасці.

|| прыметнік: бастыённы.

  • Б. вал.