Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бандыт

бандыт назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік 6анды узброены разбойнік.

  • Мацёры б.

|| жаночы род: бандытка.

|| прыметнік: бацдыцкі.

  • Бандыцкая куля.
бандытызм

бандытызм назоўнік | мужчынскі род

Злачынная дзейнасць бацдытаў; разбой, грабеж, рабаванне.

бандэроль

бандэроль назоўнік | жаночы род

  1. Шырокая папяровая абгортка для паштовых перасылак.

  2. Паштовае адпраўленне ў папяровай абгортцы.

    • Заказная бандэроль.
  3. Ярлык на тавары, які сведчыць аб уплаце пошліны за яго (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: бандэрольны.

банк

банк3 назоўнік | мужчынскі род

Буйная крэдытная ўстанова.

  • Нацыянальны б. Беларусі.

|| прыметнік: банкаўскі і банкавы.

  • Банкаўскі служачы.
  • Банкавы перавод.
банка

банка3 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

банкет

банкет назоўнік | мужчынскі род

Урачысты абед ці вячэра.

  • Б. у гонар 50-годдзя інстытута.

|| прыметнік: банкетны.

  • Банкетная зала.
банкетка

банкетка назоўнік | жаночы род

Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем.

банкноты

банкноты назоўнік | мужчынскі род

Беспрацэнтны крэдытны білет, які выпускаецца банкам і замяняе ў абароце грошы.

|| прыметнік: банкнотны.

  • Банкнотное абарачзнне.
банкрут

банкрут назоўнік | мужчынскі род

  1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

  2. пераноснае значэнне: Той, хто пацярпеў поўную няўдачу, крах у ажыццяўленні чаго-н.

    • Моральны б.

|| прыметнік: банкруцкі.

банкруцтва

банкруцтва назоўнік | ніякі род

  1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка.

    • Б. фірмы.
  2. пераноснае значэнне: Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-н.

    • Поўнае б.
банкір

банкір назоўнік | мужчынскі род

Уладальнік або буйны акцыянер банка.

|| прыметнік: банкірскі.

бант

бант назоўнік | мужчынскі род

Стужка, завязаная ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў.

  • Б. у косах.

|| памяншальная форма: банцік.

банька

банька назоўнік | жаночы род

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся.

  • Б. ад касы.
банькі

банькі назоўнік | жаночы род

Набор невялікіх шклянак, які ўжываецца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

  • Паставіць б.
баптыст

баптыст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы царквы.

|| жаночы род: баптыстка.

|| прыметнік: баптысцкі.

  • Баптысцкая секта.
бар

бар2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзінка вымярэння атмасфернага ціску.

барабан

барабан назоўнік | мужчынскі род

  1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.

    • Біць у б.
  2. У розных машынах і механізмах — рухомая частка, якая мае форму цыліндра.

    • Падаваць снапы ў б.
  3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: барабанны.

Барабанная перапонка — перапонка, якая адпзяляе знешні слыхавы праход ад сярэдняга вуха.

барабаншчык

барабаншчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант, які іграе на барабане.

  • Юны б.

|| жаночы род: барабаншчыца.

|| прыметнік: барабаншчыцкі.

барабаніць

барабаніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Біць у барабан (у 1 знач.).

  2. Часта і дробна стукаць па чьм-н. (размоўнае).

    • Дождж барабаніць.
  3. пераноснае значэнне, што і без дапаўнення.

    • Гучна, без майстэрства іграць на якім-н. інструменце.
баравік

баравік назоўнік | мужчынскі род

Высокакаштоўны ядомы грыб з светлай цёмна-карычневай шапкай і белай тоўстай ножкай; белы грыб.

  • Кошык баравікоў.
  • Заечы б. (атрутны ірыб).

|| прыметнік: баравіковы.

баравіна

баравіна назоўнік | жаночы род

  1. Малады сасновы лес.

    • Грыбныя баравіны.
  2. Усё, што расце ў лесе (грыбы, ягады, трава і пад. і абласное).

    • Жанчыны неслі поўныя кашы баравіны.

|| памяншальная форма: баравінка.

|| прыметнік: баравінавы і баравінны.

баравінка

баравінка назоўнік | жаночы род

  1. гл. баравіна.

  2. Сорт летняй яблыні, а таксама светла-жоўтыя кісла-салодкія плады гэтага дрэва.

    • У садзе спеюць баравінкі.
барада

барада назоўнік | жаночы род

  1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.

    • Ударыўся барадой аб стол.
  2. Валасяное покрыва ніжняй часты твару ў мужчын.

    • Адпусціць бараду.
  3. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які носіць бараду (размоўнае).

    • Даеайце выберам старшынёй бараду.
  4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.

    • Казліная б.
  5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.

    • Б. кудзелі.
  6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.

  7. Дзіравая барада (размоўнае жартаўлівае) — пра таго, хго есць і абліваецца стравай.

|| памяншальная форма: бародка.

барадаты

барадаты прыметнік

Той, хто аброс барадой (у 2 знач.).

  • Б. дзед.

|| назоўнік: барадатасць.

барадач

барадач назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек з барадой (у 1 знач.).

  • У дзвярах паказаўся незнаемы б.
баражыраваць

баражыраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Ахоўваць аб’екты ад авіяцыі праціўніка, патруляваць у паветры (пра самалёты).

|| назоўнік: баражыраванне.

баразна

баразна назоўнік | жаночы род

  1. Канаўка на паверхні глебы, зробленая плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі.

    • Роўныя барозны.
  2. пераноснае значэнне: Пачынанне ў якой-н. галіне.

|| памяншальная форма: баразёнка.

|| прыметнік: баразённы.

баразніць

баразніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць барозны чым-н.

    • Плугам б. зямлю.
  2. Пакідаць пасля сябе сляды, падобныя на барозны.

    • Б. просторы акіянаў.
  3. пераноснае значэнне: Утвараць складкі, маршчыны.

    • Маршчыны баразнілі лоб.

|| закончанае трыванне: збаразніць.

барак

барак назоўнік | мужчынскі род

Лёгкае драўлянае збудаванне для часовага жылля.

  • Жыць у бараках.

|| прыметнік: барачны.

баран

баран2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Жвачная млекакормячая жывёліна з густой воўнай і выгаутымі рагамі; самец авечкі.

    • Горны б.
  2. (таксама перан: пра тупога, някемлівага чалавека; лаянкавае).

    • Уперціся як баран (размоўнае неадабральнае) — пра ўпартага чалавека.
    • Як баран на новыя вароты (глядзець) (размоўнае) — глядзець на што-н. разіублена, нічога не разумеючы.

|| памяншальна-ласкальная форма: баранчык.

|| прыметнік: барановы.

  • Б. лой.
барана

барана назоўнік | жаночы род

Сельскагаспадарчая землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі для рыхлення глебы.

баранавальшчык

баранавальшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто барануе.

|| жаночы род: баранавальшчыца.

баранаваць

баранаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Разрыхляць глебу бараной.

  2. Пакідаць баразну, след на чым-н. (размоўнае).

    • Жэрдка баранавала зямлю.

|| закончанае трыванне: узбаранаваць, забаранаваць і пабаранаваць.

|| назоўнік: баранаванне.

баранок

баранок назоўнік | мужчынскі род

Вырабленая аўчынка баранчыка.

баранчык

баранчык назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. баран.

  2. толькі множны лік: Невяліыя пеністыя хвалі на вадзе, а таксама невялікія перыста-кучавыя воблаы.

  3. Гайка з двума вушкамі для закручвання рукамі.

бараніна

бараніна назоўнік | жаночы род

Мяса барана або авечкі як ежа.

  • Плоў з баранінай.
бараніць

бараніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ахоўваць ад нападу ворагаў; засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага.

  • Б. свой край.

|| зваротны стан: бараніцца.

барахло

барахло назоўнік | ніякі род | размоўнае | зборны назоўнік

  1. Старыя непрыгодныя рэчы, а таксама што-н. дробязнае, нязначнае.

    • Мяхі з барахлом.
    • Вырабляць рознае б.
  2. пераноснае значэнне, лаянкавае Пра каго-, што-н. дрэннае.

    • Гэта не чалавек, а нейкае б.

|| прыметнік: барахольны.

барахліць

барахліць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Працаваць дрэнна, з перабоямі (пра маторы, механізмы і інш.).

  • Тэлевізар барахліць.
  • Сэрца барахліць. (пераноснае значэнне).
барахолка

барахолка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы.

  • З самай раніцы гудзе б.
барахольшчык

барахольшчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які скупляе і перапрадае старыя рэчы.

|| жаночы род: барахольшчыца.

|| прыметнік: барахольшчыцкі.

барацьба

барацьба назоўнік | жаночы род

  1. Схватка двух, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.

    • Б. асілкаў.
    • Французская б.
  2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх напрамкаў.

    • Б. класаў.
  3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.

    • Б. з алкагалізмам.
    • Б. за якасць прадукцыі.
  4. пераноснае значэнне: Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў.

    • Б. радасці з зайдрасцю.
барацьбіт

барацьбіт назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік барацьбы, змагар за ўсталяванне і распаўсюджванне новага, перадавога.

  • Барацьбіты за мір.
  • Барацьбіты падполля.

|| жаночы род: барацьбітка.

|| прыметнік: барацьбіцкі.

барбарыс

барбарыс назоўнік | мужчынскі род

Калючая кустовая расліна з дробнымі чырвонымі ягадамі, а таксама самі ягады.

|| прыметнік: барбарысавы.

  • Барбарысавае варэнне.
барбос

барбос назоўнік | мужчынскі род

Вялікі дваровы сабака (пераноснае значэнне: пра злога, грубага чалавека; лаянкавае).

барва

барва назоўнік | жаночы род

  1. Фарба, афарбоўка, колер.

    • Барвы восені.
  2. Густа-чырвоны, пурпуровы колер.

    • Б. заліла лес.
барвавець

барвавець (барвовець) дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Вылучацца чырванню, чырванець.

    • Усход барвавее.
  2. Віднецца, вылучацца сваім чырвоным колерам.

    • Сцягі барвавеюць.

|| закончанае трыванне: пабарвавець і набарвовець.

барвовы

барвовы (барвяны) прыметнік

Ярка-чырвоны.

* Барвовае зарыеа.

|| назоўнік: барвовасць і барвянасць.

барвянец

барвянец назоўнік | мужчынскі род

Густа-чырвоны, пурпуровы колер.

  • Дрэвы змянілі зялёны ўбор на б.
барвянець

барвянець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і барвавець.

  • Барвянеюць сцягі.

|| закончанае трыванне: пабарвянець.