Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
балетаман

балетаман назоўнік | мужчынскі род

Заўзяты аматар балета як відовішча.

|| жаночы род: балетаманка.

|| прыметнік: балетаманскі.

балетаманія

балетаманія назоўнік | жаночы род

Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам.

балетмайстар

балетмайстар назоўнік | мужчынскі род

Пастаноўшчык танцаў у балеце.

|| прыметнік: балетмайстарскі.

балець

балець2 дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Востра перажываць за поспехі ці няўдачы спартыўнай каманды, за выступленне спартсмена і пад.

  • Б. за зборную краіны.
балея

балея назоўнік | жаночы род

Вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны.

  • Паласкаць бялізну ў балеі.

|| памяншальная форма: балейка.

|| прыметнік: балейны.

балкарцы

балкарцы назоўнік | мужчынскі род

Народ цюркскай моўнай групы, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| жаночы род: балкарка.

|| прыметнік: балкарскі.

балкон

балкон назоўнік | мужчынскі род

  1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.

    • Адпачываць на балконе.
  2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.

|| памяншальная форма: балкончык.

|| прыметнік: балконны.

  • Балконныя дзверы.
балон

балон назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльны сасуд для вадкасцей ці газаў.

    • Газавы б.
  2. Гумавая аўтамабільная або інш. камера, якая напаўняецца паветрам.

    • Залатаны б.
  3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спецыяльны тэрмін).

|| памяншальная форма: балончык.

|| прыметнік: балонны.

балонка

балонка2 назоўнік | жаночы род

Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай шаўкавістай шэрсцю.

балота

балота назоўнік | ніякі род

  1. Нізкае багністае месца са стаялай вадой.

    • Куп’істае б.
    • Вада аддае балотам.
  2. толькі Вялікая гразь на вуліцы, у двары (размоўнае).

  3. толькі, пераноснае значэнне: Усё, што характарызуецца застоем, бяздзейнасцю, маральным падзеннем.

|| памяншальная форма: балотца.

|| прыметнік: балотны.

  • Болотная расліннасць.
балоцісты

балоцісты прыметнік

  1. Багаты на балоты.

    • Б. край.
  2. Забалочаны, багністы.

    • Балоцістая мясцовасць.

|| назоўнік: балоцістасць.

балты

балты назоўнік

Народы Прыбалтыкі (літоўцы, латышы), продкамі якіх з’яўляліся заходнебалтыйскія плямёны жэмайты, земгалы, латгалы.

|| прыметнік: балцкі.

балык

балык назоўнік | мужчынскі род

Прасоленая і правяленая або правэнджаная хрыбтовая частка асятровых і ласаоёвых рыб.

  • Асятровы б.

|| прыметнік: балыковы.

  • Балыковая каўбаса.
баль

баль назоўнік | мужчынскі род

  1. Вечар з танцамі і забавамі.

    • Выпускны б.
  2. Вялікі званы абед.

  3. пераноснае значэнне: Нястомны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны; пагардлівае).

    • Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі.

|| прыметнік: бальны.

  • Бальныя танцы.
бальзакаўскі

бальзакаўскі прыметнік

Бальзакаўскі ўзрост — узрост жанчыны ад 30 да 40 год [ад імя французскага пісьменніка Бальзака, які ў сваіх раманах апісваў гераінь пераважна ва ўзросце 30—40 год].

бальзам

бальзам назоўнік | мужчынскі род

  1. Густое духмянае рэчыва, у саставе якога раствораны ў эфірным масле смолы і іншыя кампаненты, а таксама пахучая настойка на лекавых травах.

    • Піхтавы б.
    • Б. здабываюць з кедравай жывіцы.
  2. пераноснае значэнне: Тое, што прыносіць суцяшэнне, заспакаенне.

    • Б. гаючы.

|| прыметнік: бальзамічны і бальзамны.

Бальзамныя кедры.

бальзамаваць

бальзамаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і бальзаміраваць.

|| закончанае трыванне: забальзамаваць і набальзамаваць.

|| назоўнік: бальзамаванне.

бальзаміна

бальзаміна (бальзамін) назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Садовая і пакаёвая расліна з яркімі ружовымі кветкамі.

  • Радуе вока б.

|| прыметнік: бальзамінавы.

бальзаміраваць

бальзаміраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Насычаць труп спецыяльнымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення і захаваць на доўгі час.

|| закончанае трыванне: забальзаміраваць і набальзаміраваць.

|| назоўнік: бальзаміраванне.

бальнеалогія

бальнеалогія назоўнік | жаночы род

Галіна медыцыны, якая вывучае лячэбнае скарыстанне і ўздзеянне мінеральных вод і гразей.

|| прыметнік: бальнеалагічны.

бальніца

бальніца назоўнік | жаночы род

Медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння хворых.

|| прыметнік: бальнічны.

  • Бальнічнае адзенне.
  • Б. ліст (дакумент аб часовай непрацаздольнасці).
бальшавізм

бальшавізм назоўнік | мужчынскі род

Плынь у рабочым руху, якая ўзнікла ў Расіі ў пачатку 20 ст. і заснавана на марксісцкай тэорыі, развітай затым партыяй бальшавікоў.

|| прыметнік: бальшавіцкі.

бальшавік

бальшавік назоўнік | мужчынскі род

Член бальшавіцкай партыі.

|| жаночы род: бальшавічка.

|| прыметнік: бальшавіцкі.

бальшак

бальшак назоўнік | мужчынскі род

Вялікая дарога (у адрозненне ад прасёлачнай).

  • Праляглі бальшакі з бярозавымі прысадамі.
бальшун

бальшун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і, наогул большы па ўзросту.

  • Ты ж б., а малого крыўдзіш.

|| жаночы род: бальшуха.

балюстрада

балюстрада назоўнік | жаночы род

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы.

  • Б. веранды.

|| прыметнік: балюстрадны.

балючы

балючы прыметнік

  1. Пашкоджаны хваробай, раненнем.

    • Балючая нага.
  2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю.

    • Б. ўкол.
  3. пераноснае значэнне: Які прычыняе душэўныя хваляванні; найбольш хвалюючы.

    • Балючае пытанне.

|| назоўнік: балючасць.

баляса

баляса назоўнік | жаночы род

  1. Точаны фігурны слупок у агароджы балконаў, тэрас і інш.

  2. множны лік: Агароджа з такіх слупкоў.

баляснік

баляснік назоўнік | мужчынскі род

Матэрыял для вырабу балясаў.

балячка

балячка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і болька.

  2. пераноснае значэнне: Недахоп, слабае места ў дзейнасці, характары, а таксама чалавек з якімі-н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці калектыву.

    • На чужую болячку не даві (прыказка).
балід

балід назоўнік | мужчынскі род

Вялікі яркі метэор.

|| прыметнік: балідны.

балістыка

балістыка назоўнік | жаночы род

  1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом да гарызонта.

  2. Навука аб законах руху снарадаў.

|| прыметнік: балістычны.

  • Балістычная ракета.
бамбавоз

бамбавоз назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і бамбардзіроўшчык (у 1 знач.).

  • Смертоносны груз бамбавозаў.

|| прыметнік: бамбавозны.

бамбакіданне

бамбакіданне назоўнік | ніякі род

Скіданне бомбаў з самалёта.

  • Прыцэльнае б.
бамбардзір

бамбардзір назоўнік | мужчынскі род

  1. Салдат-артылерыст у царскай арміі і флоце.

  2. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).

    • Лепшы б. сезона.

|| прыметнік: бамбардзірскі.

бамбардзіраваць

бамбардзіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Абстрэльваць з гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго-, што-н.

    • Б. праціўніка.
  2. пераноснае значэнне: Настойліва турбаваць каго-н. лістамі, просьбамі і інш. (размоўнае).

    • Б. пісьмамі.

|| назоўнік: бамбардзіроўка.

|| прыметнік: бамбардзіровачны.

бамбардзіроўшчык

бамбардзіроўшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Бамбардзіровачны самалёт.

  2. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.

бамбасховішча

бамбасховішча назоўнік | ніякі род

Спецыяльнае ўкрыцце, якое забяспечвае ахову людзей ад авіябомбаў.

бамбук

бамбук назоўнік | мужчынскі род

Трапічная і субтрапічная расліна з высокім цвёрдым, дрывяністым, пустым усярэдзіне сцяблом.

|| прыметнік: бамбукавы.

  • Бамбукавыя зараснікі.
бамбіць

бамбіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы.

|| назоўнік: бамбёжка.

  • Трапіць пад бомбёжку.
банальнасць

банальнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. банальны.

  2. Банальная думка, выраз.

    • Гаварыць банальнасці.
банальны

банальны прыметнік

Шаблонны, які страціў арыгінальнасць у сувязі з частым ужываннем.

  • Банальныя параўнанні.

|| назоўнік: банальнасць.

банан

банан назоўнік | мужчынскі род

Пальмападобная трапічная расліна, а таксама яе мучністы салодкі плод.

  • Збор бананаў.

|| прыметнік: бананавы.

  • Бананавыя плантацыі.
банда

банда назоўнік | жаночы род

Група разбойнікаў, злачынцаў; шайка.

  • Узброеная б.
  • Контррэвалюцыйная б.
бандаж

бандаж назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

  2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машнн, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: бандажны.

бандарны

бандарны прыметнік

Які адносіцца да вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

  • Бандарная майстэрня.
бандарыць

бандарыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Займацца вырабам драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

|| назоўнік: бондарства.

бандзюга

бандзюга (бандзюк) назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | зневажальнае

Тое, што і бандыт.

бандура

бандура назоўнік | жаночы род

  1. Украінскі народны шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

  2. пераноснае значэнне: Пра вялікі грувасткі прадмет (размоўнае).

|| прыметнік: бандурны.

бандурыст

бандурыст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на бандуры.

|| жаночы род: бандурыстка.

  • Трыо бандурыстак.