Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
бакен

бакен назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Плывучы знак на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах.

  • Агні бакенаў.

|| прыметнік: бакенны.

бакенбарды

бакенбарды (бакі) назоўнік | жаночы род

Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку.

  • Адпусціць б.
  • Насіць б.

|| прыметнік: бакенбардны.

бакеншчык

бакеншчык назоўнік | мужчынскі род

Вартаўнік пры бакенах.

  • Працаваць бакеншчыкам.

|| прыметнік: бакеншчыцкі.

баклага

баклага назоўнік | жаночы род

Тое, што і біклага.

|| прыметнік: баклажны.

баклажан

баклажан назоўнік | мужчынскі род

Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.

|| прыметнік: баклажанавы.

  • Баклажанавая ікра.
бакоўка

бакоўка назоўнік | жаночы род

Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н.

  • Спаць у бакоўцы.

|| прыметнік: баковачны.

  • Баковачнае акно.
баксёр

баксёр2 назоўнік | мужчынскі род

Парода тупамордых сабак; нямецкі бульдог.

|| прыметнік: баксёрскі.

баксіраваць

баксіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Займаецца боксам; весці бой па правілах бокса.

баксіт

баксіт назоўнік | мужчынскі род

Алюмініевая руда.

|| прыметнік: баксітавы.

бактэрыя

бактэрыя назоўнік | жаночы род

Мікраскапічны арганізм, від мікроба.

|| прыметнік: бактэрыяльны.

  • Бактэрыяльная інфекцыя.
бактэрыялогія

бактэрыялогія назоўнік | жаночы род

Навука пра бактэрыі.

  • Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі.

|| прыметнік: бактэрыялагічны.

  • Бактэрыялагічная война (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).
бактэрыёлаг

бактэрыёлаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне бактэрыялогіі.

бал

бал назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы (спецыяльны тэрмін).

    • Вецер у пяць балаў.
  2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальнай установе, дасягненняў у спорце.

    • Набраць дваццаць балаў.

|| прыметнік: бальны і балавы.

  • Сістэма балавай (бальнай) ацэнкі.
балаболка

балаболка назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. жаночы род: Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася.

  2. Чалавек, які хутка і многа гаворыць; пустамеля (зневажальнае).

балабон

балабон назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

  2. пераноснае значэнне: Балбатун, пустаслоў.

|| жаночы род: балабонка.

балабоніць

балабоніць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Звінець, гучаць.

  2. пераноснае значэнне: Балбатаць, малоць лухту.

    • Б. увесь дзень.
балавацца

балавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Сваволіць, дурэць, ператвараць у забаву што-н. сур’ёзнае, небяспечнае.

  • Б. з огнём.

|| назоўнік: балаўство.

балаваць

балаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Занадта песціць, патураць жаданням.

  • Б. гасцінцамі.
  • Маці яго балуе.

|| закончанае трыванне: збалаваць.

|| назоўнік: балаўство.

  • Б. да дабра не даводзіць (прыказка).
балаган

балаган назоўнік | мужчынскі род

  1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (устарэлае).

  2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага харакгару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.

  3. пераноснае значэнне: Пра штон. несур’ёзнае, грубае, бязладнае (размоўнае).

|| прыметнік: балаганны.

балаганіць

балаганіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Крыўляцца, блазнаваць.

балагол

балагол назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы.

|| прыметнік: балагольскі.

  • Б. занятак.
балазе

балазе злучнік | размоўнае

Па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што».

  • Вучыся, б. ёсць умовы.
балака

балака назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Вясёлы гаварун, жартаўнік.

  • Гэта быў адменны весялун і б.
балалаечнік

балалаечнік назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на балалайцы, або майстар, што робіць балалайкі.

балалайка

балалайка назоўнік | жаночы род

Народны трохструнны музычны інструмент з корпусам трохвугольнай формы.

|| прыметнік: балалаечны.

  • Б. оркестр.
баламут

баламут назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак.

    • Паводзіны баламута.
  2. Спакуснік, інтрыган.

    • Звязалася з гэтым баламутам.

|| жаночы род: баламутка.

|| прыметнік: баламутны.

баламуціць

баламуціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Выклікаць неспакой сярод каго-н., уносіць разлад, неразбярыху.

    • Б. народ.
  2. Спакушаць, зачароўваць.

    • Ах, дзяучаты, хопіць вам б. хлопца!
    • Баламуціць светам (размоўнае неадабральнае) — выклікаць непакой, нездавальненне.

|| закончанае трыванне: узбаламуціць і забаламуціць.

баланда

баланда назоўнік | жаночы род | размоўнае

Посная рэдкая поліўка.

  • Палонных кармілі баландой.
баланс

баланс2 назоўнік | мужчынскі род

  1. зборны назоўнік: Ачышчаныя ад кары бярвёны аднолькавай даўжыні, якія ідуць на выраб цэлюлозы (спецыяльны тэрмін).

    • Адвесці б. на ваганетцы ў нрх.
  2. На чыгунцы — перакідная прылада для перацягвання рэек.

    • Перакінуць б.

|| прыметнік: балансавы.

  • Балансовая драўніна.
балансаваць

балансаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела.

    • Б. на канаце.
  2. Падводзіць баланс (у 2 знач. і спецыяльны тэрмін).

  3. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

  4. Ураўнаважваць вярчальныя дэталі машын; механізмаў.

|| закончанае трыванне: збалансаваць.

|| назоўнік: балансаванне.

|| прыметнік: балансавы.

балансёр

балансёр назоўнік | мужчынскі род

Цыркавы артыст, які балансуе на канаце.

|| жаночы род: балансёрка.

|| прыметнік: балансёрскі.

балансір

балансір назоўнік | мужчынскі род

  1. Доўгі шост, пры дапамозе якога акрабат захоўвае раўнавагу на канаце.

  2. Рычаг у машыне, які перадае рух ад адной часткі да другой.

  3. Рэгулятар у гадзіннікавым механізме.

баласт

баласт назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

  2. пераноснае значэнне: Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці (кніжнае).

  3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спецыяльны тэрмін).

    • Сухі б.
    • Платформы з баластам.

|| прыметнік: баластны.

балахон

балахон назоўнік | мужчынскі род

Халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама (размоўнае) наогул шырокая бясформенная вопратка.

  • Ішоў незнаемы ў доўгім балахоне.

|| прыметнік: балахонны.

балаціна

балаціна (балацявіна) назоўнік | жаночы род

Нізкае, балоцістае месца.

балаціравацца

балаціравацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праходзіць абранне, рашаць якое-н. пытанне шляхам падачы бюлетэняў.

  • Б. ў дэпутаты.
балаціраваць

балаціраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выбіраць каго-н. галасаваннем шляхам падачы бюлетэняў або ставіць што-н. на галасаванне.

  • Б. прапанову.

|| назоўнік: балаціраванне.

|| прыметнік: балаціровачны.

  • Б. бюлетэнь.
балаўны

балаўны прыметнік | размоўнае

  1. Свавольны, дураслівы.

  2. Распешчаны, сапсаваны залішнім патураннем.

балаўнік

балаўнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Свавольнік, дураслівец.

|| жаночы род: балаўніца.

балбатаць

балбатаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гаварыць несупынна, невыразна, а таксама займацца пустымі размовамі (размоўнае).

    • Б. лягчэй, чым рабіць.
  2. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць.

|| аднакратны дзеяслоў: балбатнуць.

балбатлівы

балбатлівы прыметнік

Празмерна гаваркі, а таксама які не ўмее захоўваць тайну.

  • Б. паляўнічы.

|| назоўнік: балбатлівасць.

  • Балбатлівасць — старасці сястра (прыказка).
балбатун

балбатун назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які занадта многа гаворыць, пустаслоў і пляткар.

  • Абяцанні балбатуна.

|| жаночы род: балбатуха.

балван

балван назоўнік | мужчынскі род

  1. Фігура чалавека, вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу.

    • Снегавы б.
  2. Дурань, невук (размоўнае зневажальнае).

балванка

балванка назоўнік | жаночы род

Металічны злітак, а таксама кавалак іншага матэрыялу, які ідзе як загатоўка для якога-н. вырабу.

|| прыметнік: балваначны.

балгары

балгары назоўнік | мужчынскі род

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Балгарыі.

|| жаночы род: балгарка.

|| прыметнік: балгарскі.

балдахін

балдахін назоўнік | мужчынскі род

Упрыгожаны навес на слупках над ложкам, тронам, катафалкам і пад.

|| прыметнік: балдахінны.

балельшчык

балельшчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Аматар спорту, а таксама чалавек, які клапоціцца аб чым-н., перажывае за каго-, што-н.

  • Заўзяты б. футбола.

|| жаночы род: балельшчыца.

балеро

балеро назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Іспанскі нацыянальны танец, а таксама музычны твор у рытме гэтага танца.

  2. Кароткая безрукаўка — частка нацыянальнага іспанскага ўбрання.

балерына

балерына назоўнік | жаночы род

Артыстка балета; танцоўшчыца.

балет

балет назоўнік | мужчынскі род

  1. Майстэрства тэатральнага танца.

    • Класічны балет.
  2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

  3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет.

|| прыметнік: балетны.

  • Балетная школа.