Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
басурман

басурман назоўнік | мужчынскі род

У мінулым: чалавек іншай веры.

|| жаночы род: басурманка.

|| прыметнік: басурманскі.

басці

басці дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і бадаць.

|| закончанае трыванне: забасці.

басэтля

басэтля назоўнік | жаночы род

Самы вялікі струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, кантрабас.

|| прыметнік: басэтлевы.

басяк

басяк назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва.

  2. Свавольнік, нягоднік (размоўнае лаянкавае).

|| жаночы род: басячка.

|| прыметнік: басяцкі.

басяцтва

басяцтва назоўнік | ніякі род

Характар жыцця басякоў.

|| прыметнік: басяцкі.

басісты

басісты прыметнік | размоўнае

  1. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам.

    • Б. голас.
  2. Той, хто валодае басам.

    • Б. артыст.

|| назоўнік: басістасць.

басіць

басіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Гаварыць, спяваць басам.

батальны

батальны назоўнік

Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні.

  • Б. жывагіс.
батальён

батальён назоўнік | мужчынскі род

Вайсковае падраздзяленне, у склад якога ўваходзіць некалькі рот і спецыяльных узводаў.

  • Бессмяротны б.
  • Санітарны б.

|| прыметнік: батальённы.

  • Б. камандзір.
баталіст

баталіст назоўнік | мужчынскі род

Мастак, творы якога прысвечаны ваеннай тэме.

  • Вядомы б.

|| прыметнік: баталісцкі.

баталія

баталія назоўнік | жаночы род

  1. Бой, бітва (устарэлае).

    • Баталіі 1812 года.
  2. пераноснае значэнне: Бойка, бурная сварка (размоўнае жартаўлівае).

    • Сямейныя баталіі.
батанік

батанік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне батанікі.

батаніка

батаніка назоўнік | жаночы род

Навука аб раслінах.

|| прыметнік: батанічны.

  • Б. сад.
батарэйка

батарэйка назоўнік | жаночы род

  1. гл. батарэя.

  2. Невялікае кампактнае Устройства для сілкавання чаго-н. электрычнай энергіяй.

    • Б. для кішэннага ліхтарыка.
батарэя

батарэя2 назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне, якое нагадвае сабой злучэнне некалькіх аднатыпных прыбораў, апаратаў ці аднолькавых частак.

  • Б. акумулятараў.
  • Б. бутэлек (жартаўлівае).

|| памяншальная форма: батарэйка.

|| прыметнік: батарэйны.

батлейка

батлейка назоўнік | жаночы род

Народны лялечны тэатр.

|| прыметнік: батлейкавы.

батон

батон назоўнік | мужчынскі род

  1. Белы хлеб прадаўгаватай формы.

  2. Прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.

|| памяншальная форма: батончык.

  • Шакаладны б.
батрак

батрак назоўнік | мужчынскі род

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы, які працаваў на памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы; парабак.

  • Ісці ў батракі.

|| жаночы род: батрачка.

|| прыметнік: батрацкі.

  • Батрацкая доля.
батрацтва

батрацтва назоўнік | ніякі род

  1. Занятак батрака; становішча батрака.

  2. зборны назоўнік: Батракі.

    • Сабралася б.
батрачыць

батрачыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Працаваць батраком.

  • Цімоху даводзілася некалі б.
батфорты

батфорты назоўнік | мужчынскі род

Боты з высокімі халявамі з раструбамі ўверсе.

батыст

батыст назоўнік | мужчынскі род

Тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы.

|| прыметнік: батыставы.

Батыставая кофточка.

батэрфляй

батэрфляй назоўнік | мужчынскі род

Стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.

баул

баул назоўнік | мужчынскі род

Прадаўгаваты падарожны куфэрак.

  • Фанерны б.

|| прыметнік: баульны.

бах

бах гукапераймальнае

  1. гукапераймальнае: Ужыв. як гукаперайманне для абазначэння моцнага адрывістага туку.

  2. у знач. выказніка: Бахнуў (у 2 знач. і размоўнае).

    • Б. шклянку аб подлогу.
бахматы

бахматы прыметнік

Тое, што і бухматы.

бахнуцца

бахнуцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Ударыцца аб што-н.

    • Б. галавой аб вушак.
  2. Паваліцца з шумам.

    • Б. на подлогу.
бахнуць

бахнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць.

    • Б. з вінтоўкі.
  2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць.

    • Б. шклянку на подлогу.

|| незакончанае трыванне: бахаць.

|| назоўнік: баханне.

бахча

бахча назоўнік | жаночы род

Поле, на якім вырошчваюць гарбузы, кавуны, дыні.

|| прыметнік: бахчавы.

  • Бахчавыя культуры.
бахчавод

бахчавод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па бахчаводству.

бахчаводства

бахчаводства назоўнік | ніякі род

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бахчавых культур.

|| прыметнік: бахчаводны.

бахілы

бахілы назоўнік | жаночы род

  1. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі.

  2. Спецыяльная скураная адзежа для рыбалавецкіх і лесасплаўных промыслаў.

|| прыметнік: бахільны.

бац

бац гукапераймальнае

  1. гукапераймальнае: Ужыв. як гукаперайманне для абазначэння рэзкага адрывістага гуку (размоўнае).

  2. у знач. выказніка: Ужыв. для перадачы нечаканасці, раптоўнасці дзеяння.

    • Б. яго па спіне.
бацвінне

бацвінне назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

  1. Лісце і сцёблы буракоў.

    • Наламаць бацвіння.
  2. Страва, прыгатаваная з бурачных сцёблаў і лісця.

    • Наварыць бацвіння.
бацнуцца

бацнуцца дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне

З шумам паваліцца, кінуцца.

  • Б. на канапу.
бацнуць

бацнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Моцна ўдарыць.

  • Б. па хрыбце.
бацыла

бацыла назоўнік | жаночы род

Хваробатворная бактэрыя, якая мае форму палачкі.

  • Туберкулёзная б.
  • Б. ўтрыманства (пераноснае значэнне).

|| прыметнік: бацылавы.

бацька

бацька назоўнік | мужчынскі род

  1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

    • Родны б.
  2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

  3. Самец у адносінах да свайго патомства.

  4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжнае).

    • Б. авіяцыі.
    • Выліты бацька, копія бацькі (размоўнае) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку.
    • Прыёмны бацька — чалавек, які прьшяў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).
    • Увесь у бацьку (размоўнае) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.

|| прыметнік: бацькаў і бацькаўскі.

бацькаўшчына

бацькаўшчына назоўнік | жаночы род

  1. Краіна, дзе чалавек нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з’яўляецца.

    • Любоў да бацькаўшчыны.
  2. Месца, родны куток, дзе нарадзіўся і вырас хто-н.

    • Малая б.
  3. Набытак бацькі, спадчына.

бацькоўства

бацькоўства назоўнік | ніякі род

  1. Кроўная роднасць паміж бацькам і яго дзіцем.

    • Устанавіць б.
  2. Уласцівыя бацьку пачуцці і адносіны да сваіх дзяцей.

бацькі

бацькі назоўнік | мужчынскі род

  1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей.

    • Шанаваць бацькоў.
  2. Продкі, папярэднія пакаленні.

    • Б. пакінулі нам мудры запавет.

|| прыметнік: бацькоўскі.

  • Б. сход.
бацюхна

бацюхна назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Ужыв. пры звароце з пашанай да каго-н.

  • Мы рады, б., выслухаць вашы прапановы.
бацюшка

бацюшка назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Поп, святар.

  • Сельскі б.
бацян

бацян назоўнік | мужчынскі род | абласное

Тое, што і бусел.

  • Даўганогі б.

|| прыметнік: бацяновы.

бач

бач выклічнік

  1. Ужыв., каб звярнуць чыю-н. увагу на што-н.

    • Бач! Кого я сустрэў!
  2. пабочнае слова: сл. Бачыш; як бачыш.

    • Яго, бач, не задавальняе пасада.
бачанне

бачанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. бачыць.

  2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету.

    • Паэтычнае бачанне жыцця.
бачна

бачна безасабовая форма | выказнік

Відаць; можна бачыць, разгледзець.

  • Там б. будзе.
  • Адсюль лесу не б.
бачнасць

бачнасць назоўнік | жаночы род

  1. Магчымасць бачыць удалечыню.

    • Добрая б.
  2. Знешні выгляд, які выклікае падманлівае ўражанне, знешняе падабенства чаго-н. (размоўнае).

    • Гэта толькі б. высакароднасці.
бачны

бачны прыметнік

Даступны зроку.

  • У вышыні кружыліся ледзь бачныя буслы.
бачыцца

бачыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Бачыць адзін другога, сустракацца.

    • Б. з сябрамі.
  2. Паўставаць у думках, уяўляцца.

    • Будучае ўжо добра бачыцца.
  3. Успрымацца зрокам, быць бачным.

    • Удалечыні бачацца абрысы гор.

|| закончанае трыванне: убачыцца і пабачыцца.