Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
атлас

атлас2 назоўнік | мужчынскі род

Шаўковая гладкая бліскучая тканіна.

  • Чырвоны а.

|| прыметнік: атласны.

  • Атласная папера (тоўстая і бліскучая).
  • Атласная скура (пераноснае значэнне: мяккая, далікатная).
атлет

атлет назоўнік | мужчынскі род

  1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай.

  2. Пра чалавека моцнага целаскладу, вялікай фізічнай сілы.

|| прыметнік: атлетычны.

  • А. склад цела.
атлетызм

атлетызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Моцны і прыгожы склад цела.

  2. Тое, што і культурызм.

    • Займацца атлетызмам.
атлетыка

атлетыка назоўнік | жаночы род

Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.

  • Лёгкая а. (від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.).
  • Цяжкая а. (від спорту — падняцце цяжару: штангі, гір і пад.).

|| прыметнік: атлетычны.

атлусцелы

атлусцелы прыметнік

Які стаў прыметна тлустым.

  • А. мужчына.
  • Дыета для атлусцелых (назоўнік).
атмасфера

атмасфера назоўнік | жаночы род

  1. Газападобная абалонка Зямлі і некаторых іншых планет.

    • Зямная а.
  2. пераноснае значэнне: Навакольныя ўмовы, абставіны, асяроддзе.

    • А. даверу.
    • А. дружбы і супрацоўніцтва.
  3. Адзінка вымярэння ціску газаў.

    • Ціск у сто атмасфер.

|| прыметнік: атмасферны.

атоесніць

атоесніць дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне

Прызнаць тоесным.

  • А. два паняцці.

|| незакончанае трыванне: атаясняць.

|| назоўнік: атаясненне.

атожылак

атожылак назоўнік | мужчынскі род

  1. Малады парастак расліны.

    • Каля дрэва з’явілася многа атожылкаў.
  2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

  3. пераноснае значэнне: Пра патомка, нашчадка.

    • Дзеці, унукі — нашы атожылкі.

|| прыметнік: атожылкавы.

атол

атол назоўнік | мужчынскі род

Каралавы востраў кольцападобнай формы.

|| прыметнік: атолавы.

атопкі

атопкі назоўнік | мужчынскі род

Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад.

атосы

атосы назоўнік | жаночы род

Драцяныя з жалезных прутоў або раменныя цяжы, што ідуць ад верхняга канца аглоблі да загваздкі.

|| прыметнік: атосны.

атрад

атрад назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльная вайсковая група.

    • А. маракоў.
  2. Група людзей, аб’яднаных для сумеснай дзейнасці.

    • Санітарны а.
  3. У сістэматыцы жывёл: падраздзел класа.

    • А. грызуноў.

|| прыметнік: атрадны.

атракцыён

атракцыён назоўнік | мужчынскі род

  1. Эфектны цыркавы або эстрадны нумар.

  2. Устройства для забаў у месцах масавых гулянняў, напр., каруселі, гушкалкі і пад.

|| прыметнік: атракцыённы.

атрамант

атрамант назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Тое, што і чарніла.

атрапаць

атрапаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абтрапаць.

|| незакончанае трыванне: атрэпваць.

атрафіраваны

атрафіраваны прыметнік | кніжнае

Які атрафіраваўся, страціў жыццяздольнасць.

  • А. орган.
атрафіравацца

атрафіравацца дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Падвергнуцца (-вяргацца) атрафіі.

  • Атрафіраваліся мышцы.
атрафія

атрафія назоўнік | жаночы род

Страта жыццяздольнасці, знясіленне, змяншэнне якога-н. органа.

  • А. мышцы.
  • А. сумлення (перан,).
атрусіцца

атрусіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Нарадзіць трусянят (пра труску).

атрута

атрута назоўнік | жаночы род

Ядавітае рэчыва.

  • А. для мух.
атрутны

атрутны прыметнік

Які выклікае атручэнне, ядавіты.

  • Атрутнае рэчыва.
атруціцца

атруціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць самагубствам, прыняўшы атруту, ядавітае рэчыва.

  2. Захварэць або памерці ў выніку ўздзеяння на арганізм атрутнага рэчыва.

    • А. грыбамі.

|| незакончанае трыванне: атручвацца.

|| назоўнік: атручванне і атручэнне.

атруціць

атруціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Загубіць атрутай або зрабіць шкоду чым-н. ядавітым.

    • А. арганізм гарэлкай.
  2. Прымяшаць да чаго-н. атруту.

    • А. ваду.
  3. пераноснае значэнне: Аказаць дрэнны ўплыў на каго-, што-н.

    • А. душы людзей.
  4. пераноснае значэнне: Пазбавіць радасці, весялосці.

    • Хцівасць атруціла яе жыццё.

|| незакончанае трыванне: атручванне і атручэнне.

атрыбут

атрыбут назоўнік | мужчынскі род

  1. Неабходная, пастаянная прымета, уласцівасць чаго-н., прыналежнасць (кніжнае).

  2. У граматыцы: тое, што і азначэнне.

|| прыметнік: атрыбутыўны.

атрымальнік

атрымальнік назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Асоба або ўстанова, што атрымліваюць якіян. адрасаваныя ім каштоўнасці, грузы і пад.

  • А. тавараў.

|| жаночы род: атрымальніца.

атрымацца

атрымацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. З’явіцца ў выніку чаго-н., выйсці.

    • На здымку ён атрымаўся надта прыгожы.
    • Раман атрымаўся цікавы.
    • З яго атрымаецца добры спецыяліст.
  2. Здарыцца, адбыцца як вынік чаго-н.

    • Атрымалася непрыемнасць.

|| незакончанае трыванне: атрымлівацца і атрымоўвацца.

атрымаць

атрымаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узяць, набыць тое, што прысылаюць, даюць, прапаноўваюць, уручаюць, прысвойваюць.

    • А. пісьмо.
    • А. зарплату.
    • А. падзяку.
    • А. кватэру.
    • А. вучонае званне.
  2. Прыняць да выканання, набыць права на выкананне чаго-н.

    • А. загад.
    • А. слова.
  3. Здабыць, вынайсці ў працэсе пошукаў.

    • А. бензін з нафты.
  4. Зазнаць, адчуць.

    • А. задавальненне.
  5. Захварэць на што-н.

    • А. насмарк.
  6. Стаць шырока вядомым.

    • А. прызнанне.
  7. Аказацца пабітым (размоўнае).

    • А. па руках.
    • А. на арэхі (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: атрымліваць і атрымоўваць.

|| назоўнік: атрыманне.

атрэп’е

атрэп’е назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

  1. Адходы, якія атрымліваюцца пры трапанні льну, пянькі.

    • Сабраць а.
  2. Старое, зношанае адзенне.

    • Хадзіць у атрэп ‘і.
атрэсці

атрэсці дзеяслоў | закончанае трыванне

Трасучы, ачысціць, зняць што-н. і абкалаціць, абабіць.

  • А. снег з ботаў.
  • А. яблыню.
  • Атрасуць свой сон лясы (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: атрасаць.

атрэсціся

атрэсціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Вытрасаючы што-н., ачысціцца ад чаго-н.

  • А. ад пылу.

|| незакончанае трыванне: атрасацца.

ату

ату выклічнік | спецыяльны тэрмін

Каманда сабакам на паляванні, якая азначае: бяры, лаві, хапай.

  • Ату яго!
атуліцца

атуліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ахінуцца, агарнуцца з усіх бакоў.

    • А. хусткай.
  2. пераноснае значэнне: Абвалачыся тым, што сцелецца.

    • Сівым туманам атулілася балота.

|| незакончанае трыванне: атуляцца і атульвацца.

атуліць

атуліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ахінуць, агарнуць з усіх бакоў.

    • А. коўдраю.
  2. пераноснае значэнне: Абвалачы чым-н.

    • Цішыня атуліла вёску.

|| незакончанае трыванне: атуляць і атульваць.

атупелы

атупелы прыметнік | размоўнае

Які страціў здольнасць разумець што-н., разважаць.

  • Атупелая галава.

|| назоўнік: атупеласць.

атухаць

атухаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і тухнуць.

  • Агонь атухае.
  • Атухаюць сілы (пераноснае значэнне).
атынкоўка

атынкоўка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і тынк.

  2. Тое, што і тынкоўка.

атынкоўшчык

атынкоўшчык назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і тынкоўшчык.

|| жаночы род: атынкоўшчыца.

атэль

атэль назоўнік | мужчынскі род

Гасцініца (звычайна пра замежныя гасцініцы).

|| прыметнік: атэльны.

атэлье

атэлье назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонгу бытавой тэхнікі.

    • Тэлевізійнае а.
    • А. мод.
    • Пашыць паліто ў а.
  2. Майстэрня мастака, фатографа, скульптара.

атэрасклероз

атэрасклероз назоўнік | мужчынскі род

Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы.

|| прыметнік: атэрасклератычны.

атэставаць

атэставаць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Даць, даваць водзыў, характарыстыку, рэкамендацыю каму-н. (кніжнае).

    • А. агранома як выдатнага работніка.
  2. Прысвоіць (-войваць) званне каму-н.

  3. Ацаніць (ацэньваць) чые-н. веды, паставіўшы якую-н. адзнаку.

    • А. вучняў за чвэрць года.

|| назоўнік: атэстацыя.

|| прыметнік: атэстацыйны.

  • Атэстацыйная камісія.
атэстат

атэстат назоўнік | мужчынскі род

  1. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, аб прысваенні звання.

    • А. сталасці.
    • А. прафесара.
  2. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння.

  3. Дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.

|| прыметнік: атэстатны.

атэстацыя

атэстацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. атэставаць.

  2. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-, чаму-н.

    • А. вучняў за паўгоддзе.

|| прыметнік: атэстацыйны.

атэізм

атэізм назоўнік | мужчынскі род

Адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў; бязбожжа.

|| прыметнік: атэістычны.

атэіст

атэіст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік атэізму.

|| жаночы род: атэістка.

|| прыметнік: атэісцкі.

аул

аул назоўнік | мужчынскі род

Паселішча (на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі).

|| прыметнік: аульны.

афарбоўка

афарбоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. фарбаваць.

  2. Колер або спалучэнне колераў.

    • Прыгожая а. птушкі.
  3. пераноснае значэнне: Сэнсавае, выразнае адценне чаго-н.

    • Стылістычная а. слова.
афармленне

афармленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. аформіцца, -ць.

  2. Знешні выгляд, форма чаго-н.

    • А. вітрын магазіна.
    • Святочнае а. горада.
афарміцель

афарміцель назоўнік | мужчынскі род

Работнік па афармленню чаго-н.

|| жаночы род: афарміцельніца.

|| прыметнік: афарміцельскі.

афарызм

афарызм назоўнік | мужчынскі род

Кароткае трапнае выслоўе.

|| прыметнік: афарыстычны.