Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
афарыстычны

афарыстычны прыметнік

  1. гл. афарызм.

  2. Які змяшчае ў сабе афарызм.

    • А. стыль.
    • Афарыстычная мова.

|| назоўнік: афарыстычнасць.

афганцы

афганцы назоўнік | мужчынскі род

Асноўнае насельніцтва Афганістана.

|| жаночы род: афганка.

|| прыметнік: афганскі.

афект

афект назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю.

|| прыметнік: афектыўны.

афектаваны

афектаваны прыметнік | кніжнае

Прасякнуты афектацыяй, з афектацыяй.

  • А. тон.

|| назоўнік: афектаванасць.

афектацыя

афектацыя назоўнік | жаночы род

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

аферыст

аферыст назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца афёрамі, прайдзісвет.

|| жаночы род: аферыстка.

аформіцца

аформіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыняць закончаную, неабходную форму.

    • Ідэя яшчэ не аформілася.
  2. Паступіць, запісацца куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей.

    • А. на працу.

|| незакончанае трыванне: афармляцца.

|| назоўнік: афармленне.

аформіць

аформіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыдаць чаму-н. неабходную або закончаную форму.

    • А. дагавор.
  2. Залічыць куды-н., прыняць з захаваннем неабходных фармальнасцей.

    • А. на працу.

|| незакончанае трыванне: афармляць.

|| назоўнік: афармленне.

афорт

афорт назоўнік | мужчынскі род

Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.

  • Выстаўка афортаў.

|| прыметнік: афортны.

афрыканец

афрыканец назоўнік | мужчынскі род

Жыхар, ураджэнец Афрыкі.

|| жаночы род: афрыканка.

|| прыметнік: афрыканскі.

афсет

афсет назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Тое, што і афсетны друк.

|| прыметнік: афсетны.

  • Афсетныя машыны друку.
афсетны

афсетны прыметнік

  1. гл. афсет.

  2. афсетны друк — спосаб друку, пры якім фарба на паперу паступае з рызінавага цыліндра (спецыяльны тэрмін).

афтальмалогія

афтальмалогія назоўнік | жаночы род

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі вачэй, іх лячэннем і прафілактыкай.

|| прыметнік: афтальмалагічны.

афтальмолаг

афтальмолаг назоўнік | мужчынскі род

Урач — спецыяліст па афтальмалогіі.

афёра

афёра (афера) назоўнік | жаночы род

Рызыкоўная, нядобрасумленная справа, дзеянне з мэтай нажывы, выгады.

афіцар’ё

афіцар’ё назоўнік | ніякі род | размоўнае | зборны назоўнік | пагардлівае

Афіцэры.

  • Гітлераўскае а. шукала снажывы.
афіцыйны

афіцыйны прыметнік

  1. Урадавы або службовы.

    • Афіцыйная асоба.
    • А. дакумент.
  2. З захаваннем усіх правіл і фармальнасцей.

    • А. тон.
    • Афіцыйнае запрашэнне.

|| назоўнік: афіцыйнасць.

афіцыянт

афіцыянт назоўнік | мужчынскі род

Работнік рэстарана, сталовай і пад., які падае стравы наведвальнікам.

|| жаночы род: афіцыянтка.

|| прыметнік: афіцыянцкі.

афіцыёз

афіцыёз назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Афіцыёзны орган друку.

афіцыёзны

афіцыёзны прыметнік | кніжнае

Які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды.

  • А. орган друку.

|| назоўнік: афіцыёзнасць.

афіцэр

афіцэр назоўнік | мужчынскі род

Асоба каманднага саставу арміі і флоту.

  • Беларускі а.
  • А. сувязі.
  • Старшы а.

|| прыметнік: афіцэрскі.

афіцэрства

афіцэрства назоўнік | ніякі род

  1. зборны назоўнік: Афіцэры.

    • А. Рэспублікі Беларусь.
  2. Афіцэрскае званне (размоўнае).

афіша

афіша назоўнік | жаночы род

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад.

|| прыметнік: афішны.

афішыраваць

афішыраваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Выставіць (-таўляць) напаказ, шырока абвясціць (-вяшчаць).

ах

ах выклічнік

  1. Ужыв. пры захапленні, здзіўленні, спалоху і пад.

    • Ах, як слаўна тут!
    • Ах, якая нечаканасць!
  2. Перадае пачуццё жалю, гора.

    • Ах, якое няшчасце!
  3. Перадае пачуццё гневу і абурэння.

    • Ах, каб вас каршун!
ахавальны

ахавальны прыметнік

Які служыць для аховы каго-н.

  • А. тарыф.
ахавальнік

ахавальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто ахоўвае што-н.

  • А. маралі.

|| жаночы род: ахавальніца.

ахайны

ахайны прыметнік

Чысты, акуратны.

  • А. чалавек.

|| назоўнік: ахайнасць.

ахаладжальны

ахаладжальны прыметнік

  1. Прызначаны для ахалоджвання чаго-н.

    • Ахаладжальная камера.
    • Ахаладжальная сумесь.
  2. Які ахалоджвае, асвяжае.

    • А. напітак.
ахаладжальнік

ахаладжальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Апарат для ахалоджвання чаго-н.

  2. Рэчыва, пры дапамозе якога ахалоджваюць што-н.

ахаладзелы

ахаладзелы прыметнік

  1. Які ахаладзеў, астыў.

    • Ахаладзелыя рукі.
  2. пераноснае значэнне: Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў запал, актыўнасць.

    • А. да пагулянак.
ахаладзець

ахаладзець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць халодным, астыць.

    • Вар ахаладзеў.
  2. пераноснае значэнне: Стаць абыякавым, больш спакойным.

    • Ахаладзеў запал і рашучасць.
ахаладзіцца

ахаладзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць халодным, халаднаватым, астыць.

    • Вада ў моры ахаладзілася.
  2. Ахаладзіць сябе, сваё цела на паветры.

  3. пераноснае значэнне: Стаць абыякавым, спакойным, стрыманым у пачуццях.

|| незакончанае трыванне: ахалоджвацца і ахаладжацца.

|| назоўнік: ахаладжэнне і ахалоджванне.

ахаладзіць

ахаладзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што. Зрабіць халодным ці халаднейшым.

    • А. вар.
  2. пераноснае значэнне: Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця.

    • А. прамоўцу вострым пытаннем.

|| незакончанае трыванне: ахалоджваць.

|| назоўнік: ахаладжэнне і ахалоджванне.

ахапак

ахапак назоўнік | мужчынскі род

Ноша, якую можна панесці, абхапіўшы рукамі.

  • А. сена.
  • А. дроў.
  • Схапіць у а.
ахапіць

ахапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і абхапіць.

  2. пераноснае значэнне: Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

    • А. флангі праціўніка.
  3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

    • А. позіркам рачную даліну.
  4. Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

    • Радасць ахапіла душу.
  5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

    • А. насельніцтва падпіскай на газеты.
  6. Абдаць чым-н., пранізаць.

    • Мяне ахапіла холадам.
    • Як вокам ахапіць (размоўнае) — колькі можна ўбачыць.

|| незакончанае трыванне: ахопліваць і ахапляць.

|| назоўнік: ахоп.

|| прыметнік: ахопны.

ахарошвацца

ахарошвацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Прыбірацца ў лепшае адзенне, прыводзіць сябе ў парадак.

  • А. перад люстрам.
ахаяць

ахаяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Ачысціць ад гразі, бруду.

|| незакончанае трыванне: ахайваць.

ахвосце

ахвосце назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

  1. Адходы пры малацьбе; пазадкі (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Паслугачы, прыхільнікі каго-н.

Фашысцкае а.

ахвота

ахвота назоўнік | жаночы род

  1. Жаданне, імкненне.

    • А. вучыцца.
    • Дзе няма ахвоты, там няма работы (прыказка).
    • Мне спяваць а.
    • Ахвота бярэ (размоўнае) — ёсць жаданне да чаго-н.
    • Сагнаць ахвоту (размоўнае) — задаволіць жаданне, нацешыцца, здаволіцца чым-н.
ахвотна

ахвотна прыслоўе

З вялікім жаданнем.

  • А. зраблю.
ахвотны

ахвотны прыметнік | размоўнае

  1. Які мае ахвоту да чаго-н. (у 1 знач.).

  2. Падатлівы, згаворлівы.

    • Да танцаў ён а.
ахвотнік

ахвотнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто мае жаданне заняцца чым-н., узяцца за якуюн. справу.

  2. да каго-чаго, на што або з інфінітывам: Той, хто схільны да чаго-н., аматар чаго-н. (размоўнае).

    • А. пагаварыць.
  3. Той, хто хоча атрымаць, набыць што-н. (размоўнае).

    • На кнігу знайшлося многа ахвотнікаў.

|| жаночы род: ахвотніца.

ахвочы

ахвочы прыметнік | размоўнае

  1. Ласы на штон.

    • А. на салодкае.
  2. Руплівы, старанны.

ахвяра

ахвяра назоўнік | жаночы род

  1. Паводле абрадаў некаторых рэлігій: прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству.

  2. Добраахвотная ўступка, адрачэнне на карысць каго-, чаго-н.

    • Навука патрабуе ахвяр.
    • Дзеля сябра пайшоў на ахвяру.
  3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад чаго-н.

    • А. вайны.

|| прыметнік: ахвярны.

  • Ахвярная жывёла.
ахвяравальнік

ахвяравальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто ахвяруе што-н. (у 1 знач.).

|| жаночы род: ахвяравальніца.

ахвяраваць

ахвяраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Прынесці (прыносіць) у дар, бязвыплатна зрабіць (рабіць) уклады куды-н. (устарэлае).

    • А. грошы.
  2. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н.

    • А. здароўем.
    • А. ферзя.

|| незакончанае трыванне: ахвяроўваць.

|| назоўнік: ахвяраванне.

ахвярапрынашэнне

ахвярапрынашэнне назоўнік | ніякі род

Абрад прынясення ахвяры бажаству.

ахвярны

ахвярны прыметнік

  1. гл. ахвяра.

  2. На які прыносяць ахвяры.

    • А. стол.
  3. пераноснае значэнне: Адважны, самаадданы.

    • А. ўчынак.
ахвярнік

ахвярнік назоўнік | мужчынскі род

Месца, на якое клаліся ахвяры (у 1 знач.).