Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
асэнсаваны

асэнсаваны прыметнік

Разумны, свядомы.

  • А. адказ.
  • Асэнсавана (прыслоўе) каменціраваць падзеі.

|| назоўнік: асэнсаванасць.

асэнсаваць

асэнсаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Усвядоміць, зразумець сэнс, значэнне чаго-н.

  • А. гістарычныя падзеі.

|| незакончанае трыванне: асэнсоўваць.

|| назоўнік: асэнсаванне і асэнсоўванне.

асэсар

асэсар назоўнік | мужчынскі род

Калежскі асэсар — у царскай Расіі: цывільны чын 8 класа, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

|| прыметнік: асэсарскі.

асягнуць

асягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Ахапіць, акінуць, спасцігнуць.

  • А. вокам прасторы.
асядлаць

асядлаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. сядлаць.

  2. пераноснае значэнне: Сесці верхам на каго-, што-н. (размоўнае).

    • Хлапчук спрытна асядлаў бервяно.
  3. пераноснае значэнне: Поўнасцю падпарадкаваць сабе (размоўнае).

    • Усіх у сям ‘і асядлала.
  4. пераноснае значэнне: Заняць, захапіць (спецыяльны тэрмін).

    • Пяхота асядлала важную дарогу.
асялок

асялок назоўнік | мужчынскі род

  1. Тачыльны камень, брусок.

  2. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

  3. пераноснае значэнне: Сродак праверкі каго-, чаго-н.

    • Гэта будоўля — а. для маладога спецыяліста.
асяніць

асяніць дзеяслоў | высокае | закончанае трыванне

Прыйсці, раптам з’явіцца (пра ідэю, удалую думку).

  • Асяніла нечаканая ідэя.

|| незакончанае трыванне: асяняць.

асяродак

асяродак назоўнік | мужчынскі род

  1. Сярэдняя, больш мяккая частка ствала або сцябла; сарцавіна.

  2. Унутраная, сярэдняя частка чаго-н.

    • А. электрамагніта.
  3. пераноснае значэнне: Цэнтр чаго-н.

    • А. падзей.

|| прыметнік: асяродкавы і асяродачны.

асяроддзе

асяроддзе назоўнік | ніякі род

  1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх існуюць якія-н. арганізмы, жывуць і дзейнічаюць людзі.

    • Сацыяльнае а.
    • Навакольнае а.
  2. Група людзей, звязаных агульнасцю ўмоў існавання, заняткаў і пад.

    • Рабочае а. сяброў.

|| прыметнік: асяроддзевы.

  • Асяроддзевыя фактары.
асятрына

асятрына назоўнік | жаночы род

Мяса асятра як ежа.

|| прыметнік: асятрынны.

асяцёр

асяцёр назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і асетр.

|| прыметнік: асятровы.

асячы

асячы (асекчы) дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абсячы (абсекчы).

|| незакончанае трыванне: асякаць.

асячыся

асячыся (асекчыся) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца.

    • Яна раптам асеклася, пачырванела.
  2. Пацярпець няўдачу ў; чым-н.

|| незакончанае трыванне: асякацца.

асёл

асёл назоўнік | мужчынскі род

  1. Невысокая свойская жывёліна, падобная на каня, з вялікай мордай і доўгімі вушамі.

  2. пераноснае значэнне: Пра тупога, упартага чалавека (размоўнае лаянкавае).

|| прыметнік: асліны.

асігнаваць

асігнаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Выдзеліць (-дзяляць) пэўныя грашовыя сродкі на якія-н. расходы.

|| назоўнік: асігнаванне.

асігнацыя

асігнацыя назоўнік | жаночы род

Назва папяровых грашовых знакаў, што выпускаліся ў Расіі з 1769 па 1849 г.

|| прыметнік: асігнацыйны.

асілак

асілак назоўнік | мужчынскі род

  1. Герой беларускіх казак, воін вялікай сілы, мужнасці; волат.

  2. пераноснае значэнне: Чалавех магутнай сілы, мужнасці, адвагі.

|| прыметнік: асілкавы.

  • Асілкавая постаць.
асіліць

асіліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аказацца дужэйшым у барацьбе, перамагчы; адолець.

    • А. ворага.
    • Не зможа нас гора а. (пераноснае значэнне).
  2. Выканаць цяжкую работу, справіцца з чым-н.

    • А. вышэйшую матэматыку.

|| незакончанае трыванне: асільваць.

асіметрыя

асіметрыя назоўнік | жаночы род

Адсутнасць або парушэнне сіметрыі.

|| прыметнік: асіметрычны.

|| назоўнік: асіметрычнасць.

асімілявацца

асімілявацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Змяняючыся, прыпадобніцца (прыпадабняцца).

|| назоўнік: асіміляцыя.

|| прыметнік: асімілятыўны і асіміляцыйны.

асіміляваць

асіміляваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Відазмяняючы, прыпадобніць (прыпадабняць).

|| назоўнік: асіміляцыя.

|| прыметнік: асімілятыўны і асіміляцыйны.

асіна

асіна назоўнік | жаночы род

Лісцевае дрэва роду таполяў з зеленавата-шэрай гладкай карой, а таксама драўніна яго.

|| прыметнік: асінавы.

  • Дрыжыць як а. ліст (прымаўка).
асіннік

асіннік назоўнік | мужчынскі род

Асінавы лес.

|| прыметнік: асіннікавы.

асіплы

асіплы прыметнік

Які стаў сіплым.

  • А. голас.

|| назоўнік: асіпласць.

асірацелы

асірацелы прыметнік

Які стаў сіратою; адзінокі.

  • Асірацелыя дзеці.
  • А. дом.

|| назоўнік: асірацеласць.

асірацець

асірацець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. сірацець.

  2. пераноснае значэнне Стаць адзінокім, неўладкаваным; апусцець.

    • Дом без гаспадара асірацеў.
асіраціць

асіраціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць каго-н. сіратою, сіротамі.

  • А. дзяцей.
  • Вайна многіх асіраціла.
асістэнт

асістэнт назоўнік | мужчынскі род

  1. Памочнік прафесара, урача, рэжысёра і пад.

    • А. хірурга.
  2. Малодшая выкладчыцкая пасада ў вышэйшых навучальных установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

|| жаночы род: асістэнтка.

|| прыметнік: асістэнцкі.

асісціраваць

асісціраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.).

  • А. прафесару.
ат

ат выклічнік

  1. Пры перадачы рашучасці, адчаю.

    • — Ат, усё роўна!
  2. Пры перадачы бестурботнасці.

    • — Ат, што пра тое казаць.
  3. Пры выказванні нязгоды, адмаўлення.

    • — Ат, не крывіце душой.
  4. Пры выказванні прыкрасці, незадаволенасці.

    • — Ат, знайшлі каго слухаць!
атабарыцца

атабарыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Уладкавацца дзе-н., размясціцца.

  • Атабарыліся за лесам, абжыліся.

|| незакончанае трыванне: атабарвацца.

атава

атава назоўнік | жаночы род

Трава, што вырасла Ў той жа год на месцы скошанай.

|| прыметнік: атаўны.

атаварыцца

атаварыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Атрымаць належны тавар, а таксама ўвогуле купіць што-н.

|| незакончанае трыванне: атаварвацца.

атаварыць

атаварыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Выдаць ці атрымаць тавар (як выкананне якога-н. абавязацельства).

|| незакончанае трыванне: атаварваць.

атавізм

атавізм назоўнік | мужчынскі род

Праяўленне ў патомкаў прыкмет, што былі ўласцівы яго аддаленым продкам (звычайна пра з’явы выраджэння, ненармальнасці).

|| прыметнік: атавістычны.

  • Атавістычныя праяўленні.
атака

атака назоўнік | жаночы род

  1. Імклівы напад войск на праціўніка.

    • Адбіць атаку.
  2. пераноснае значэнне: Рашучы наступ (у спрэчцы, у гульні і пад.).

атакаваць

атакаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пайсці (ісці) у атаку.

  • А. праціўніка.
атам

атам назоўнік | мужчынскі род

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая складаецца 3 ядра і электронаў.

  • А. кіслароду.
  • Расшчапленне атама.

|| прыметнік: атамны і атамарны.

  • Атамная вага.
  • Атамная энергія.
  • Атамная бомба.
  • Атамная электрастанцыя.
  • Атамнае ядро.
  • Атамарны кісларод.
атаман

атаман назоўнік | мужчынскі род

  1. Ваеннаадміністрацыйная пасада ў казацкіх абласцях і войсках.

    • Казацкі а.
    • Цярпі, казак, атаманам будзеш (прымаўка).
  2. пераноснае значэнне: Важак якой-н. банды, шайкі і пад.

    • А. разбойнікаў.

|| прыметнік: атаманскі.

атаманка

атаманка назоўнік | жаночы род

Шырокая мяккая канапа з падушкамі замест спінкі і з валікамі па баках.

атамарны

атамарны прыметнік

  1. гл. атам.

  2. Дробны, няцэласны (кніжнае).

|| назоўнік: атамарнасць.

атамаход

атамаход назоўнік | мужчынскі род

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

атамнік

атамнік назоўнік | мужчынскі род

Вучоны, спецыяліст у галіне атамнай энергіі.

атамшчык

атамшчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Фізік — спецыяліст па атамнай энергіі.

атамістычны

атамістычны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які мае адносіны да вучэння аб атамах.

  • Атамістычная тэорыя.
атара

атара назоўнік | жаночы род

Вялікі гурт авечак.

  • Калгасная а.
атарапелы

атарапелы прыметнік | размоўнае

Разгублены, збянтэжаны.

  • А. позірк.

|| назоўнік: атарапеласць.

атарапець

атарапець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Разгубіцца, збянтэжыцца ад нечаканасці, спалоху.

  • А. ад страху.
аташэ

аташэ назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае

Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцгве, якая з’яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой-н. галіне.

  • Гандлёвы а.
атаясаміць

атаясаміць дзеяслоў | кніжнае | закончанае трыванне

Тое, што і атоесніць.

|| незакончанае трыванне: атаясамліваць.

|| назоўнік: атаясамліванне.