Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
астацца

астацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і застацца.

  • Астацца без рук (размоўнае) — знемагчыся ад работы рукамі.
  • Астацца з носам (размоўнае) — пацярпець няўдачу.
  • Астацца ў дурнях (размоўнае) — аказацца падманутым.
  • Астацца ў адной кашулі (размоўнае) — страціць усё ў выніку пажару.

|| незакончанае трыванне: аставацца.

астача

астача назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.

  2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель.

    • Шэсць дзеліцца на два без астачы.
    • Без астачы — цалкам, поўнасцю.
астма

астма назоўнік | жаночы род

Прыступы задышкі ў выніку хваробы сэрца або бронхаў.

  • Бранхіяльная а. (спазмы бронхаў).

|| прыметнік: астматычны.

астматык

астматык назоўнік | мужчынскі род

Хворы на астму.

|| жаночы род: астматычка.

астойлівасць

астойлівасць назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Здольнасць судна плаваць, захоўваючы стан раўнавагі.

  • А. карабля.
астойлівы

астойлівы прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які валодае астойлівасцю.

астояцца

астояцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пра вадкасць: стаць спакойным, перастаць калыхацца або, утварыўшы асадак, стаць празрыстым, чыстым.

    • Каламутная вада астоялася.
  2. Утрымацца на нагах.

|| незакончанае трыванне: астойвацца.

астра

астра2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да нябесных цел, напр. астраарыентацыя, астрафатаграфія;
  2. які мае адносіны да касмічнай прасторы, напр. астрабатаніка, астрагеалогія, астрафізіка;
  3. які мае адносіны да астраноміі. напр. астрапрылада.
астракізм

астракізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Выгнанне, ганенне.

астралогія

астралогія назоўнік | жаночы род

Вучэнне пра магчымыя сувязі, што існуюць паміж размяшчэннем нябесных свяціл і лёсамі людзей і народаў, пра магчымасць прадказання будучага паводле размяшчэння нябесных зорак.

|| прыметнік: астралагічны.

астральны

астральны прыметнік | кніжнае

Зорны.

  • А. свет.
астралябія

астралябія назоўнік | жаночы род

Стары геадэзічны (а яшчэ раней — астранамічны) прыбор для вымярэння вуглоў.

астранаўт

астранаўт назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст па астранаўтыцы.

  2. Тое, што і касманаўт.

астранаўтыка

астранаўтыка назоўнік | жаночы род

Навука аб палётах лятальных апаратаў у сусветнай прасторы; касманаўтыка.

|| прыметнік: астранаўтычны.

астраном

астраном назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па астраноміі.

астраномія

астраномія назоўнік | жаночы род

Навука аб нябесных целах.

|| прыметнік: астранамічны.

  • Астранамічная лічба (пераноснае значэнне: надзвычай вялікая).
астраўлянін

астраўлянін назоўнік | мужчынскі род

Жыхар вострава.

|| жаночы род: астраўлянка.

астрог

астрог назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытнасці: горад, абнесены частаколам.

  2. Тое, што і турма (устарэлае).

|| прыметнік: астрожны.

  • А. рэжым.
астрожнік

астрожнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Арыштант, той, хто пасаджаны ў астрог (у 2 знач.), у турму.

|| жаночы род: астрожніца.

астролаг

астролаг назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца астралогіяй.

астругаць

астругаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абстругаць.

|| незакончанае трыванне: астругваць.

астуджваць

астуджваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і студзіць.

астываць

астываць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. астыць.

  2. Тое, што і стыць, стынуць (у 1 знач.).

астыгматызм

астыгматызм назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Анамалія праламляльнага асяроддзя вока, якая прыводзіць да расплывістасці адлюстравання.

|| прыметнік: астыгматычны.

астылы

астылы прыметнік

  1. Які астыў, стаў халодным.

    • Астылая печ.
  2. пераноснае значэнне: Які стаў спакайнейшым, страціў жвавасць, стаў абыякавым да чаго-н.

астыць

астыць (астынуць) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. стыць.

  2. пераноснае значэнне: Стаць халодным, абыякавым да каго-, чаго-н.

    • А. да хакея.

|| незакончанае трыванне: астываць.

астэнія

астэнія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Стан агульнай слабасці арганізма, бяссілле.

|| прыметнік: астэнічны.

астэроід

астэроід назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Малая планета (з дыяметрам ад 1 да 1000 км).

|| прыметнік: астэроідны.

асуджальны

асуджальны прыметнік

Які асуджае.

  • А. позірк.
асуджэнне

асуджэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. асудзіць.

  2. Неадабральнае меркаванне, ганьбаванне, вымова.

    • У яго голасе чулася а.
асудзіць

асудзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пакараць, вынесці абвінаваўчы прыгавор.

    • А. злачынцаў.
  2. Выказаць неадабрэнне, прызнаць заганным, ганебным.

    • Усе асудзілі яго ўчынак.
  3. пераноснае значэнне, на што. Аддаць, пакінуць на волю лёсу (высокае).

    • А. на голад.

|| незакончанае трыванне: асуджаць і асуджваць.

|| назоўнік: асуджэнне.

асунуцца

асунуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апаўзці, асесці.

    • Грунт асунуўся.
  2. Паволі апусціцца, зваліцца.

    • Чалавек асунуўся на зямлю ад слабасці.
  3. пераноснае значэнне: Схуднець, змарнець.

    • Ён з выгляду пастарэў, асунуўся.

|| незакончанае трыванне: асоўвацца.

асунуць

асунуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Ссунуць уніз, абваліць.

  • А. грунт.

|| незакончанае трыванне: асоўваць.

асучасніць

асучасніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць такім, які больш адпавядаў бы духу сучаснасці.

  • А. спектакль.

|| незакончанае трыванне: асучасніваць.

асушак

асушак назоўнік | мужчынскі род

Край булкі свежага хлеба або сухі кавалак хлеба.

асушальны

асушальны прыметнік

Які служыць для асушэння.

  • А. канал.
асушыць

асушыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць сухім.

    • А. балота.
    • А. вочы (перастаць плакаць; высокае).
    • А. слёзы каму-н. (суцешыць; высокае).
  2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н. (размоўнае).

    • А. бакал.

|| незакончанае трыванне: асушваць і асушаць.

|| назоўнік: асушэнне і асушка.

|| прыметнік: асушальны.

  • Асушальныя работы.
асфальт

асфальт назоўнік | мужчынскі род

  1. Чорная смалістая маса для пакрыцця дарог, вуліц, тратуараў і пад.

  2. Дарога, пакрытая такой масай.

    • Выехалі на а.

|| прыметнік: асфальтавы.

асцерагацца

асцерагацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Берагчыся, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н., пазбягаць чаго-н.

  • А. прастуды.

|| закончанае трыванне: асцерагчыся.

асцерагчы

асцерагчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Перасцерагчы, папярэдзіць.

  • А. сябра.

|| незакончанае трыванне: асцерагаць.

асцюк

асцюк назоўнік | мужчынскі род

Доўгі тонкі вусік на каласах жыта, ячменю, пшаніцы.

  • Ячменныя асцюкі.

|| прыметнік: асцюковы.

асцюкаваты

асцюкаваты прыметнік

Багаты на асцюкі, з асцюкамі.

  • А. ячмень.

|| назоўнік: асцюкаватасць.

асцярога

асцярога назоўнік | жаночы род

Асцярожныя адносіны да каго-, чаго-н., ахоўныя меры, каб папярэдзіць якую-н. нечаканасць.

  • Ішлі з асцярогай.
асцярожлівы

асцярожлівы прыметнік

Тое, што і асцярожны.

|| назоўнік: асцярожлівасць.

асцярожны

асцярожны прыметнік

Уважлівы, акуратны; які дзейнічае з асцярогай.

  • А. стук у дзверы.
  • Асцярожна! (прыслоўе і будзь уважлівым, пагражае небяспека).

|| памяншальная форма: асцярожненькі.

|| назоўнік: асцярожнасць.

асцярожнічаць

асцярожнічаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Дзейнічаць з асцярогай, быць асцярожным.

  • Яна надта асцярожнічае.
асцё

асцё назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Доўгія тонкія асцюкі на каласах жыта, ячменю, пшаніцы.

|| прыметнік: асцёвы.

асыпак

асыпак назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Тое, што асыпалася з гары ў выніку разбурэння пароды.

асыпацца

асыпацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Апасці; абваліцца.

  • Лісце даўно асыпалася.

|| незакончанае трыванне: асыпацца.

|| назоўнік: асыпанне.

асыпаць

асыпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абсыпаць.

|| незакончанае трыванне: асыпаць.