Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
ампула

ампула назоўнік | жаночы род

Герметычна запаяная пасудзіна для захавання чаго-н.

  • Лякарства ў ампулах.

|| прыметнік: ампульны.

ампутаваць

ампутаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) ампутацыю.

  • А. нагу.
ампутацыя

ампутацыя назоўнік | жаночы род

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

  • А. рукі.

|| прыметнік: ампутацыйны.

ампір

ампір назоўнік | мужчынскі род

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пач. 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

  • Будынак у стылі а.

|| прыметнік: ампірны.

амулет

амулет назоўнік | мужчынскі род

Невялікі прадмет, які носяць забабонныя людзі на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад бяды, хваробы і пад. і талісман.

|| прыметнік: амулетны.

амуніцыя

амуніцыя назоўнік | жаночы род | устарэлае

Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).

  • Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).

|| прыметнік: амунічны.

амурны

амурны прыметнік | устарэлае | жартаўлівае

Любоўны (ад імя Амура, бога кахання ў антычнай міфалогіі).

  • Амурныя справы.
амфібрахій

амфібрахій назоўнік | мужчынскі род

Трохскладовая вершавая стапа з націскам на другім складзе.

|| прыметнік: амфібрахічны.

амфібія

амфібія назоўнік | жаночы род

  1. Пазваночная жывёліна, якая дыхае ў раннім узросце жабрамі, а ў дарослым стане лёгкімі.

  2. Земнаводная расліна.

  3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прыметнік: амфібійны.

амфітэатр

амфітэатр назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытных грэкаў і рымлян: збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам.

  2. У сучасным тэатры: рады крэслаў, размешчаныя ў зале за партэрам, а таксама частка залы, дзе яны размешчаны.

амшалы

амшалы прыметнік

Які аброс мохам.

  • Амшалыя хаты.
амшара

амшара (амшарына) назоўнік | жаночы род

Тое, што і імшара.

амшыць

амшыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абымшыць.

амшэлы

амшэлы прыметнік

Тое, што і абымшэлы.

  • Амшэлая старая хата.
амшэць

амшэць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і абымшэць.

амыленне

амыленне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Раскладанне арганічных злучэнняў вадой або шчолачамі.

  • А. тлушчаў.
амяла

амяла назоўнік | жаночы род

Шматгадовая вечназялёная расліна з белымі ягадамі, якая паразітуе на іншых дрэвах.

амялушка

амялушка назоўнік | жаночы род

Невялікая лясная чубатая птушка з атрада вераб’іных.

|| прыметнік: амялушкавы.

амярцвелы

амярцвелы прыметнік

Які страціў адчувальнасць, безжыццёвы.

  • Амярцвелая тканка.

|| назоўнік: амярцвеласць.

амярцвіць

амярцвіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць неадчувальным, безжыццёвым.

    • А. тканку.
  2. пераноснае значэнне: Выключыць з гаспадарчага абароту.

    • А. капітал.

|| незакончанае трыванне: амярцвляць.

|| назоўнік: амярцвенне.

амяшчаніцца

амяшчаніцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць мешчанінам па настрою, учынках.

|| незакончанае трыванне: амяшчаньвацца.

амёба

амёба назоўнік | жаночы род

Прасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая ў працэсе руху можа змяняць форму цела.

|| прыметнік: амёбны.

амін

амін часціца

  1. часціца: Заключнае слова пропаведзі, малітвы ў знач. так, сапраўды.

  2. назоўнік: Канец (устарэлае).

    • Цяпер яму а.
аміяк

аміяк назоўнік | мужчынскі род

Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, злучэнне азоту з вадародам.

|| прыметнік: аміячны.

анабіёз

анабіёз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэзкае зніжэнне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах.

|| прыметнік: анабіятычны і анабіёзны.

анагр

анагр назоўнік | мужчынскі род

Дзікі асёл, які водзіцца ў Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прыметнік: анагравы.

анаконда

анаконда назоўнік | жаночы род

Вельмі вялікіх памераў змяя сямейства ўдаваў, якая жыве па берагах рэк, азёр Паўднёвай Амерыкі.

|| прыметнік: анакондавы.

аналаг

аналаг назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Тое, што з’яўляецца падабенствам чаго-н., адпаведнасцю з чым-н.

|| прыметнік: аналагавы.

аналагічны

аналагічны прыметнік

Падобны, такі ж.

  • А. выпадак.

|| назоўнік: аналагічнасць.

аналогія

аналогія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Падабенства ў якіх-н. адносінах паміж прадметамі, з’явамі і паняццямі. Правесці аналогію паміж з’явамі.

  • Поўная а.
аналой

аналой назоўнік | мужчынскі род

Высокі столік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы.

|| прыметнік: аналойны.

аналы

аналы назоўнік

Запіс найбольш значных падзей па гадах, летапіс. У аналах гісторыі (пераноснае значэнне: аб чым-н. значным, гераічным, што ўвайшло ў гісторыю; высокае).

аналіз

аналіз назоўнік | мужчынскі род

  1. Метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных бакоў, уласцівасцей, састаўных частак чаго-н. і процілегласць сінтэз.

  2. Усебаковы разбор, разгляд чаго-н.

    • А. новага рамана.
  3. Вызначэнне саставу рэчыва.

    • А. крыві.
    • Хімічны а.
    • Аналіз матэматычны — адзін з раздзелаў вышэйшай матэматыкі.

|| прыметнік: аналітычны.

  • А. розум (схільны да аналізу).
  • А. метад.
аналізаваць

аналізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) аналіз (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

  • А. мастацкі твор.

|| закончанае трыванне: прааналізаваць.

аналітык

аналітык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто мае схільнасць да аналітычных разважанняў, умее добра аналізаваць што-н.

  2. Спецыяліст, які займаецца аналізам (у 1 і 3 знач.).

    • Палітычны а.
    • Хімік-а.
анамалія

анамалія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці; няправільнасць.

  • Магнітная а.
  • Анамаліі ў развіцці арганізма.

|| прыметнік: анамальны.

анамастыка

анамастыка назоўнік | жаночы род

  1. У мовазнаўстве: сукупнасць уласных імён мовы.

  2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.

|| прыметнік: анамастычны.

анамнез

анамнез назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць медыцынскіх звестак, атрыманых шляхам апытання таго, хто абследуецца, а таксама тых, хто яго ведае.

  • Псіхіятрычны а.

|| прыметнік: анамнестычны.

ананас

ананас назоўнік | мужчынскі род

Паўднёвая травяністая расліна з прадаўгаватым духмяным і сакавітым плодам, а таксама плод гэтай расліны.

|| прыметнік: ананасны і ананасавы.

анансаваць

анансаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) анонс.

ананізм

ананізм назоўнік | мужчынскі род

Ненармальнае задавальненне палавой цягі раздражненнем палавых органаў.

ананім

ананім назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Аўтар, які ўтойвае сваё прозвішча, а таксама літаратурны твор без указання прозвішча аўтара.

ананімка

ананімка назоўнік | жаночы род | размоўнае | неадабральнае

Не падпісанае аўтарам пісьмо, якое паведамляе пра каго-н. нешта непрыемнае, крыўднае, выкрывае каго-н. і пад.

ананімны

ананімны прыметнік

Без указання прозвішча аўтара.

  • Ананімнае пісьмо.
  • А. мастацкі твор.

|| назоўнік: ананімнасць.

ананімшчык

ананімшчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае

Той, хто піша ананімныя пісьмы.

|| жаночы род: ананімшчыца.

анапест

анапест назоўнік | мужчынскі род

Трохскладовая вершаваная стапа з націскам на апошнім складзе.

|| прыметнік: анапестычны.

анархізм

анархізм назоўнік | мужчынскі род

Грамадска-палітычная плынь, якая адмаўляе любыя формы дзяржаўнай улады і прапаведуе неабмежаваную свабоду асобы.

|| прыметнік: анархічны.

анархіст

анархіст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік анархізму, член анархічнай арганізацыі.

|| жаночы род: анархістка.

|| прыметнік: анархісцкі.

анархія

анархія назоўнік | жаночы род

  1. Уласцівае анархізму адмаўленне дзяржаўнай улады; безуладдзе.

  2. Адсутнасць арганізаванага кіравання.

    • А. вытворчасці.

|| прыметнік: анархічны.

анатаваць

анатаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Скласці (складаць) анатацыю чаго-н.

|| закончанае трыванне: праанатаваць.