Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
алюміній

алюміній назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, лёгкі, коўкі серабрыста-белы метал.

|| прыметнік: алюмініевы.

алюр

алюр назоўнік | мужчынскі род

Спосаб хады, бегу каня (галоп, рысь і пад.).

|| прыметнік: алюрны.

аляпаваты

аляпаваты прыметнік

Няўмела, безгустоўна, груба зроблены.

  • А. малюнак.

|| назоўнік: аляпаватасць.

алібі

алібі назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін

Знаходжанне абвінавачанага ў момант, калі адбывалася злачынства, у другім месцы як доказ невінаватасці ў злачынстве.

  • Даказаць сваё а.
аліва

аліва (аліўка) назоўнік | жаночы род

Вечназялёнае дрэва, масліна, а таксама яго плод.

|| прыметнік: аліўкавы.

  • А. колер (жоўта-зялёны з карычневым адценнем).
  • Аліўкавая галінка (сімвал міру).
алігарх

алігарх назоўнік | мужчынскі род

  1. Правіцель алігархіі (у 1 знач.).

  2. Пра прадстаўніка манапалістычнага капіталу.

алігархія

алігархія назоўнік | жаночы род

  1. У старажытнасці і ў сярэднія вякі: дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў.

  2. Палітычнае і эканамічнае панаванне невялікай групы прадстаўнікоў манапалістычнага капіталу.

    • Фінансавая а.

|| прыметнік: алігархічны.

алігатар

алігатар назоўнік | мужчынскі род

Амерыканскі і ўсходнеазіяцкі кракадзіл.

алізарын

алізарын назоўнік | мужчынскі род

Фарбавальнае рэчыва, ужыв. для фарбавання тканін, вырабу мастацкай фарбы, у паліграфіі.

|| прыметнік: алізарынавы.

  • Алізарынавае чарніла.
алілуйшчык

алілуйшчык назоўнік | мужчынскі род | іранічны сэнс

Чалавек, які празмерна ўсхваляе каго-, што-н., наносячы гэтым шкоду справе.

алілуя

алілуя выклічнік

У царкоўным богаслужэнні: хвалебны малітоўны выгук.

аліментшчык

аліментшчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто плаціць аліменты.

аліменты

аліменты назоўнік

Матэрыяльныя сродкі (грошы), якія па закону ідуць на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей або бацькоў ад асобы, што звязана з імі адносінамі роднасці і жыве асобна.

  • Плаціць а.

|| прыметнік: аліментны.

алімп

алімп назоўнік | мужчынскі род

  1. (з вялікай літары). У старагрэчаскай міфалогіі: гара, дзе знаходзіліся багі; збор багоў.

  2. пераноснае значэнне: Кола абраннікаў якога-н. аб’яднання, таварыства.

    • Літаратурны а.

|| прыметнік: алімпійскі.

алімпіец

алімпіец назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бог, жыхар Алімпа.

  2. Спартсмен — удзельнік Алімпійскіх гульняў (размоўнае).

алімпійскі

алімпійскі прыметнік

  1. гл. алімп і алімпіяда.

  2. У выразах:

    1. алімпійскія гульні — усенародныя гульні ў старажытнай Грэцыі ў гонар бога Зеўса, якія наладжваліся адзін раз у 4 гады паблізу Алімпіі, а таксама сучасныя міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту;
    2. алімпійскі спакой — велічны, непарушны, поўны спакой.
алімпіяда

алімпіяда назоўнік | жаночы род

  1. У старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі.

  2. Апімпійскія гульні.

    • Белая а. (зімовая).
  3. Спартыўныя, тэатральныя і пад. спаборніцтвы.

|| прыметнік: алімпіядны і алімпійскі.

  • Алімпійскі медаль.
  • Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела і які гарыць у чашы на працягу правядзення гэтых гульняў).
  • Алімпійскі чэмпіён.
амазонка

амазонка назоўнік | жаночы род

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: прадстаўніца ваяўнічага племені жанчын.

  2. Жанчына-коннік у спецыяльным касцюме для верхавой язды.

  3. Доўгая сукенка для верхавой язды.

    • Імчаліся конна жанчыны ў чорных амазонках.

|| прыметнік: амазонскі.

амаладзіцца

амаладзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць больш маладым (па жыццяздольнасці, па выгляду і пад.).

  2. (7 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць абноўленым па складу членаў чаго-н.

    • Калектыў амаладзіўся.

|| незакончанае трыванне: амалоджвацца.

|| назоўнік: амалоджванне.

|| назоўнік: амаладжэнне.

амаладзіць

амаладзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць больш маладым (па жыццядзейнасці, па выгляду і пад.).

  2. Увесці больш моладзі ў склад чаго-н.

    • А. калектыў.

|| незакончанае трыванне: амалоджваць.

|| назоўнік: амалоджванне.

|| назоўнік: амаладжэнне.

амаль

амаль прыслоўе

Без нечага, мала чаго не хапае да чаго-н.

  • Ён а. дарослы.
  • Працавалі а. цэлы дзень.
амальгама

амальгама назоўнік | жаночы род

  1. Вадкі, напаўвадкі або цвёрды сплаў якога-н. металу з ртуццю (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Разнародная сумесь, спалучэнне чаго-н. (кніжнае).

|| прыметнік: амальгамны.

аманал

аманал назоўнік | мужчынскі род

Выбуховае рэчыва.

|| прыметнік: аманалавы.

аманімія

аманімія назоўнік | жаночы род

Гукавое падабенства слоў пры розніцы значэнняў.

|| прыметнік: аманімічны.

амар

амар назоўнік | мужчынскі род

Вялікі марскі рак.

|| прыметнік: амаравы.

амаральны

амаральны прыметнік

Які супярэчыць маралі, пазбаўлены маралі.

  • А. чалавек.
  • А. ўчынак.

|| назоўнік: амаральнасць.

амартызаваць

амартызаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) амартызацыю.

амартызатар

амартызатар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыстасаванне для амартызацыі (у 2 знач.).

|| прыметнік: амартызатарны.

амартызацыя

амартызацыя назоўнік | жаночы род

  1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

  2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прыметнік: амартызацыйны.

  • Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).
аматар

аматар назоўнік | мужчынскі род

  1. чаго і з інфінітывам: Чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

    • А. музыкі.
    • А. выступаць.
  2. Той, хто займаецца чым-н. у вольны час не як прафесіянал; любіцель.

    • Садавод-а.
    • Рыбалоў-а.

|| жаночы род: аматарка.

|| прыметнік: аматарскі.

  • А. спектакль.
  • Аматарскія правы (у шафёра-аматара).
аматарства

аматарства назоўнік | ніякі род

Занятак аматара, аматараў.

амба

амба назоўнік | жаночы род | нескланяльнае

І у знач. выказніка, каму (размоўнае). Канец, кончана, смерць, каюк.

  • Бюракратыі а.!
амбон

амбон назоўнік | мужчынскі род

Узвышанае месца ў царкве перад іканастасам, з якога чытаюцца пропаведзі.

|| прыметнік: амбонны.

амбразура

амбразура назоўнік | жаночы род

  1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

  2. Аконны або дзвярны праём (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: амбразурны.

амброзія

амброзія назоўнік | жаночы род

У грэчаскай міфалогіі: ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

амбулаторыя

амбулаторыя назоўнік | жаночы род

Лячэбніца для прыходзячых хворых і аказання дапамогі дома.

|| прыметнік: амбулаторны.

  • Амбулаторнае лячэнне.
амбіцыя

амбіцыя назоўнік | жаночы род

  1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць,

    • Кідацца ў амбіцыю (пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца; размоўнае).
  2. звычайна Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабральнае).

    • Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

|| прыметнік: амбіцыйны і амбітны.

амега

амега назоўнік | жаночы род

Назва апошняй літары грэчаскага алфавіта.

амерыканцы

амерыканцы назоўнік | мужчынскі род

Насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі.

|| жаночы род: амерыканка.

|| прыметнік: амерыканскі.

аметыст

аметыст назоўнік | мужчынскі род

Каштоўны камень фіялетавага або з блакітным адценнем колеру.

|| прыметнік: аметыставы.

амецце

амецце назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Дробныя рэшткі, кавалачкі каласоў, мякіны і пад., што атрымліваюцца пры малацьбе і ачыстцы зерня.

амлет

амлет назоўнік | мужчынскі род

Яечня з разбоўтаных з малаком і мукой яек.

|| прыметнік: амлетны.

амністыя

амністыя назоўнік | жаночы род

Частковае або поўнае вызваленне ад судовага пакарання асуджаных, якое праводзіцца вярхоўнай уладай.

  • Вызваліцца па амністыі.

|| прыметнік: амністыйны.

амнісціраваць

амнісціраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Прымяніць (-няць) амністыю да каго-н.

  • А. засуджаных.
амоній

амоній назоўнік | мужчынскі род

Не існуючае ў свабодным выглядзе злучэнне атамаў азоту і вадароду, якое валодае ўласцівасцямі металаў.

|| прыметнік: амоніевы.

аморфны

аморфны прыметнік

  1. Які не мае крышталічнай будовы (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Бясформенны, расплывісты (кніжнае).

|| назоўнік: аморфнасць.

ампер

ампер назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзінка сілы электрычнага току.

|| прыметнік: амперны.

амперметр

амперметр назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

амплуа

амплуа назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Тып акцёрскіх роляў.

  • А. коміка.
амплітуда

амплітуда назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Размах хістання, найбольшае адхіленне цела, што хістаецца, ад становішча раўнавагі; розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня.

  • А. хістання маятніка.
  • А. гадавой тэмпературы.
  • А. крывянога ціску.
  • А. цэн.

|| прыметнік: амплітудны.