Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
александрыт

александрыт назоўнік | мужчынскі род

Каштоўны камень, які змяняе свой колер ад ізумруднага (днём) да цёмна-чырвонага (пры штучным асвятленні).

алеляваць

алеляваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Падаць (-даваць) апеляцыю (у 1 знач. і спецыяльны тэрмін).

  2. да каго-чаго. Звярнуцца (-ртацца) за падтрымкай і пад. (кніжнае).

    • А. да грамадскасці.
аленегадовец

аленегадовец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па аленегадоўлі.

аленегадоўля

аленегадоўля назоўнік | жаночы род

Развядзенне аленяў як галіна жывёлагадоўлі.

|| прыметнік: аленегадоўчы.

  • Аленегадоўчая гаспадарка.
алень

алень назоўнік | мужчынскі род

Парнакапытная жвачная млекакормячая жывёліна з галінастымі рагамі.

|| прыметнік: аленевы.

аленявод

аленявод назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і аленегадовец.

аленяня

аленяня (аленянё) назоўнік | ніякі род

Дзіця аленя.

аленіна

аленіна назоўнік | жаночы род

Мяса аленя як ежа.

аленіха

аленіха назоўнік | жаночы род

Самка аленя.

алерген

алерген назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Раздражняльнік, які выклікае алергію.

алергія

алергія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Павышаная адчувальнасць арганізма да якога-н. рэчыва, што выклікае хваравіты стан.

|| прыметнік: алергічны.

алеуты

алеуты назоўнік | мужчынскі род

Паўночная народнасць, карэннае насельніцтва Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў.

|| жаночы род: алеутка.

|| прыметнік: алеуцкі.

алешнік

алешнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Зараснік альхі, альховы лес.

  2. Альховыя дровы.

    • Воз алешніку.

|| прыметнік: алешнікавы.

алешына

алешына назоўнік | жаночы род

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха.

алея

алея назоўнік | жаночы род

Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі, кустамі; прысады, дарожка ў парку або ў садзе.

  • Бярозавая а.

|| памяншальная форма: алейка.

|| прыметнік: алейны.

алеісты

алеісты прыметнік

Які змяшчае ў сабе многа алею, тлусты.

  • А. сланечнік.

|| назоўнік: алеістасць.

алжырцы

алжырцы назоўнік | мужчынскі род

Насельніцтва Алжыра.

|| жаночы род: алжырка.

|| прыметнік: алжырскі.

алкагалізм

алкагалізм назоўнік | мужчынскі род

  1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі.

    • Лячэнне ад алкагалізму.
  2. Тое, што і п’янства.

    • Барацьба з алкагалізмам.

|| прыметнік: алкагалічны.

алкаголь

алкаголь назоўнік | мужчынскі род

  1. Аднаатамны спірт (спецыяльны тэрмін).

  2. Наогул віно, спіртныя напіткі.

|| прыметнік: алкагольны.

алкаголік

алкаголік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які хварэе на алкагалізм, п’яніца.

|| жаночы род: алкагалічка.

алмаз

алмаз назоўнік | мужчынскі род

  1. Празрысты каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы.

  2. Інструмент для рэзання шкла ў выглядзе вострага куска гэтага каменя, устаўленага ў ручку; шкларэз.

|| прыметнік: алмазны.

аловак

аловак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і карандаш.

  • Каляровыя алоўкі.

|| прыметнік: алоўкавы.

алтайцы

алтайцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцгва Горна-Алтайскай Рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: алтайка.

|| прыметнік: алтайскі.

алтар

алтар назоўнік | мужчынскі род

  1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).

  2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні. Прынесці сваё жыццё на а. бацькаўшчыны (пераноснае значэнне: ахвяраваць сваім жыццём у імя радзімы; высокае).

|| прыметнік: алтарны.

алфавіт

алфавіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

    • Беларускі а.
  2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

    • Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.
  3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

    • А. уласных імён.

|| прыметнік: алфавітны.

алхімік

алхімік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца алхіміяй.

алхімія

алхімія назоўнік | жаночы род

Данавуковы напрамак у хіміі: пошукі спосабаў ператварэння простых металаў у каштоўныя пры дапамозе фантастычнага філасофскага каменя.

|| прыметнік: алхімічны.

алыча

алыча назоўнік | жаночы род

Паўднёвае пладовае дрэва, блізкае да слівы, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прыметнік: алычовы.

альбатрос

альбатрос назоўнік | мужчынскі род

Вялікая марская птушка атрада буравеснікаў з доўгай дзюбай і вузкімі крыламі.

альбо

альбо злучнік | размоўнае

Тое, што і або.

альбом

альбом назоўнік | мужчынскі род

  1. Сшытак з тоўстай паперы ў пераплёце для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

    • Сямейны а.
    • А. для марак.
  2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад.

    • А. з краявідамі Полаччыны.
    • Архітэктурны а.

|| прыметнік: альбомны.

альбінос

альбінос назоўнік | мужчынскі род

Жывая істота, валасяное (пер’евае, поўсцевае) покрыва якой пазбаўлена пігментаў.

|| жаночы род: альбіноска.

|| прыметнік: альбіносавы.

альвас

альвас назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і альяс.

|| прыметнік: альвасавы.

алькоў

алькоў назоўнік | мужчынскі род

Ніша ў сцяне для ложка.

|| прыметнік: алькоўны.

  • Алькоўная фіранка.
альма-матэр

альма-матэр назоўнік | жаночы род | нескланяльнае | кніжнае

Універсітэт, інстытут, у якім вучыўся.

альманах

альманах назоўнік | мужчынскі род

Неперыядычны зборнік з мастацка-літаратурнымі, гістарычнымі ці публіцыстычнымі творамі розных аўтараў-сучаснікаў.

|| прыметнік: альманашны.

альпійскі

альпійскі прыметнік

  1. прым. да Альпы.

  2. Высакагорны.

    • Альпійская расліннасць.
альпінарый

альпінарый назоўнік | мужчынскі род

Участак саду або парку ў выглядзе камяністай горкі, засаджаны высакагорнай расліннасцю.

альпінізм

альпінізм назоўнік | мужчынскі род

Від спорту, звязаны з узыходжаннем на высокія горныя вяршыні.

|| прыметнік: альнінісцкі.

  • А. лагер.
альпініст

альпініст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца альпінізмам.

|| жаночы род: альпіністка.

|| прыметнік: альпінісцкі.

  • А. рыштунак.
альпініяда

альпініяда назоўнік | жаночы род

Вучэбна-спартыўныя або юбілейньш зборы альпіністаў.

альт

альт назоўнік | мужчынскі род

  1. Нізкі жаночы або дзіцячы голас.

  2. Спявак (спявачка) з такім голасам.

  3. Музычны смычковы інструмент, крыху болыпы за скрыпку, або медны духавы інструмент.

|| прыметнік: альтовы.

альтанка

альтанка назоўнік | жаночы род

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку.

|| прыметнік: альтанкавы і альтаначны.

альтруізм

альтруізм назоўнік | жаночы род | кніжнае

Бескарыслівыя клопаты аб іншых; процілегласць эгаізм.

|| прыметнік: альтруістычны.

|| назоўнік: альтруістычнасць.

альтруіст

альтруіст назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто кіруецца пачуццямі альтруізму.

|| жаночы род: альтруістка.

|| прыметнік: альтруісцкі.

альтыст

альтыст назоўнік | мужчынскі род

Музыка, што іграе на альце.

|| жаночы род: альтыстка.

альтэрнатыва

альтэрнатыва назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Неабходнасць выбару аднаго з двух або некалькіх магчымасцей, рашэнняў.

  2. Кожная з такіх магчымасцей.

    • Знайсці альтэрнатыву чаму-н.

|| прыметнік: альтэрнатыўны.

альфа

альфа2 (альфа-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў: альфа-часціцы (ядры атама гелію), альфа-прамяні (адзін з відаў выпрамянення радыеактыўных ядзер), альфа-распад (выдзяленне альфа-часціц пры самаадвольным распадзе атамных ядзер).

альянс

альянс назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Саюз, аб’яднанне.

  • Міжнародны кааператыўны а.
альяс

альяс назоўнік | мужчынскі род

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з тоўстым мясістым лісцем, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прыметнік: альясавы.