Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
акуратыст

акуратыст назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Акуратны чалавек.

|| жаночы род: акуратыстка.

акурыць

акурыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абдаць дымам з якой-н. мэтай.

  • А. памяшканне.
  • А. пчол.

|| незакончанае трыванне: акурваць.

|| назоўнік: акурванне.

акустык

акустык назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст у галіне акустыкі (у 1 знач.).

  2. Работнік, які абслугоўвае гукаўлоўныя апараты.

акустыка

акустыка назоўнік | жаночы род

  1. Раздзел фізікі, які вывучае гукавыя з’явы.

  2. Чутнасць гукаў (музыкі, гутаркі і пад.) у якім-н. памяшканні.

    • А. тэатральнай залы.

|| прыметнік: акустычны.

акуць

акуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і акаваць.

  • А. сундук жалезам.
акучнік

акучнік назоўнік | мужчынскі род

Прылада для акучвання.

акучыць

акучыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Узрыхліўшы глебу, абгарнуць ёю што-н.

  • А. бульбу.

|| незакончанае трыванне: акучваць.

|| назоўнік: акучванне.

акушэр

акушэр назоўнік | мужчынскі род

Урач, спецыяліст па акушэрству.

акушэрка

акушэрка назоўнік | жаночы род

Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу, спецыялістка па акушэрству (у 2 знач.).

акушэрства

акушэрства назоўнік | ніякі род

  1. Раздзел медыцыны, прысвечаны пытанням урачэбнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд.

    • Лекцыі па акушэрству.
  2. Дзейнасць акушэра, акушэркі, аказанне дапамогі пры родах.

|| прыметнік: акушэрскі.

акцыз

акцыз назоўнік | мужчынскі род

Ускосны падатак на тавары шырокага спажывання і паслугі, які ўваходзіць у іх кошт і складае частку бюджэту краіны.

|| прыметнік: акцызны.

акцыя

акцыя2 назоўнік | жаночы род | кніжнае

Дзеянне, накіраванае на дасягненне пэўнай мэты.

  • Дыпламатычная а.
акцыянер

акцыянер назоўнік | мужчынскі род

Уладальнік акцый, саўладальнік акцыянернага прадпрыемства.

|| прыметнік: акцыянерскі.

акцэнт

акцэнт назоўнік | мужчынскі род

  1. Націск у слове, а таксама знак націску (спецыяльны тэрмін).

    • Зрабіць а. на чым-н. (пераноснае значэнне: падкрэсліваючы, звярнуць увагу на што-н.; кніжнае).
  2. Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя тым, хто гаворыць на чужой мове.

|| прыметнік: акцэнтны.

акцэнтаваць

акцэнтаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паставіць (ставіць) акцэнт (у 1 знач.) на чым-н. (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Вылучыць (-чаць), падкрэсліць (-ліваць) якую-н. думку ў выказванні (кніжнае).

    • А. увагу на больш важным, істотным.
акцёр

акцёр назоўнік | мужчынскі род

Выканаўца ролей у спектаклях.

|| жаночы род: актрыса.

|| прыметнік: акцёрскі.

  • Акцёрская поза (пераноснае значэнне: ненатуральная).
акцёрства

акцёрства назоўнік | ніякі род

  1. Прафесія акцёра.

  2. пераноснае значэнне: Прытворства, пазіраванне ў паводзінах (размоўнае).

акціраваць

акціраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Скласці (складаць) акт з мэтай засведчыць наяўнасць ці адсутнасць чаго-н.

|| закончанае трыванне: заакціраваць.

акын

акын назоўнік | мужчынскі род

Народны паэт пясняр (у казахаў, кіргізаў).

|| прыметнік: акынскі.

акыш

акыш выклічнік

Вокрык, якім адпуджваюць курэй, птушак.

  • — Акыш, каб на вас!
акінуць

акінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Кінуць, пакінуць без увагі, догляду.

  • А. гаспадарку.
  • Акінуць вокам (вачыма, позіркам) каго-што (размоўнае) — агледзець.
  • Як вокам акінуць, не акінуць вокам (размоўнае) — пра мноства каго-, чаго-н., вялікую прастору і пад.

|| незакончанае трыванне: акідаць і акідваць.

акісленне

акісленне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Хімічная рэакцыя злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам.

|| прыметнік: акісляльны.

акісляльнік

акісляльнік назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэчыва, здольнае выклікаць акісленне.

акісліцца

акісліцца дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Падвергнуцца акісленню.

|| незакончанае трыванне: акісляцца.

акісліць

акісліць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Выклікаць акісленне.

|| незакончанае трыванне: акісляць.

|| прыметнік: акісляльны.

акіян

акіян назоўнік | мужчынскі род

Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.

  • Паўночны Ледавіты а.
  • Паветраны а. (пераноснае значэнне, пра атмасферу, паветраную прастору).

|| прыметнік: акіянскі і акіянічны.

  • Акіянскі флот.
  • Акіянічнае рыбалоўства.
акіянаграфія

акіянаграфія назоўнік | жаночы род

Раздзел акіяналогіі, які вывучае форму, памеры і глыбіню акіянаў і мораў, характар іх берагоў, будову дна і пад.

|| прыметнік: акіянаграфічны.

акіяналогія

акіяналогія назоўнік | жаночы род

Сукупнасць навук аб фізічных, хімічных, геалагічных і біялагічных працэсах у Сусветным акіяне.

|| прыметнік: акіяналагічны.

акіянарыум

акіянарыум (акіянарый) назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Басейн з марской вадой ці спецыяльна адведзены прыбрэжны ўчастак мора для ўтрымлівання, развядзення, вывучэння і дэманстрацыі марскіх жывёл і рыб.

|| прыметнік: акіянарыумны.

акіянаўт

акіянаўт назоўнік | мужчынскі род

Даследчык акіянскіх глыбіняў.

акіянолаг

акіянолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па акіяналогіі.

аладка

аладка назоўнік | жаночы род

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні.

|| памяншальная форма: аладачка.

|| прыметнік: аладачны.

алапат

алапат назоўнік | мужчынскі род

Урач, які лечыць метадамі алапатыі.

алапатыя

алапатыя назоўнік | жаночы род

Звычайная сістэма лячэння, названая так у супрацьлегласць гамеапатыі.

|| прыметнік: алапатычны.

алах

алах назоўнік | мужчынскі род

У магаметан: бог.

Алах яго зедае (размоўнае, часта жартаўлівае) — невядома, не ведаю.

албанцы

албанцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі.

|| жаночы род: албанка.

|| прыметнік: албанскі.

алгарытм

алгарытм назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, правіл для рашэння пэўнай задачы.

  • А. здабывання кораня.

|| прыметнік: алгарытмічны.

алгебра

алгебра назоўнік | жаночы род

Раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці велічынь, выражаных літарамі, незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прыметнік: алгебраічны.

але

але2 часціца

  1. сцвярджальная. Ужыв. пры сцвярджэнні або згодзе з чым-н.

    • Усё тут ? — Але.
  2. узмацняльная. Ужыв. пры здзіўленні, захапленні, абурэнні і пад.

    • Але ж і мароз!
алеаграфія

алеаграфія назоўнік | жаночы род

Даўні спосаб узнаўлення карцін, намаляваных алейнымі фарбамі.

|| прыметнік: алеаграфічны.

алеандр

алеандр назоўнік | мужчынскі род

Паўднёвая вечназялёная кустовая расліна з чырвонымі, ружовымі або белымі кветкамі.

|| прыметнік: алеандравы.

алебарда

алебарда назоўнік | жаночы род

Старажытная зброя ў выглядзе кап’я з прымацаванай да яго фігурнай сякеркай.

|| прыметнік: алебардны.

алебастр

алебастр назоўнік | мужчынскі род

Дробназярністы будаўнічы гіпс.

|| прыметнік: алебастравы.

алегорыя

алегорыя назоўнік | жаночы род

Іншасказальнасць, выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза.

  • Гаварыць алегорыямі (няясна, з малазразумелымі намёкамі на што-н.).

|| прыметнік: алегарычны.

|| назоўнік: алегарычнасць.

алегра

алегра спецыяльны тэрмін

  1. прыслоўе: Хутка, ажыўлена (пра тэмп выканання музычных твораў).

  2. назоўнік нескланяльнае, н. Музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

алей

алей назоўнік | жаночы род

Тлушч з насення раслін.

  • Сланечнікавы а.
  • Какосавы а.
  • Канапляны а.

|| прыметнік: алейны.

|| назоўнік: алейнасць.

алейны

алейны прыметнік

  1. гл. алей.

  2. Выкананы фарбамі, расцёртымі на алеі, звязаны з выкарыстаннем такіх фарбаў.

    • А. жывапіс.
    • Алейная фарба.
  3. Які дае алей (пра расліны).

    • Алейныя культуры.
алейня

алейня назоўнік | жаночы род

Прадпрыемства па вырабу алею.

алейнік

алейнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і алейшчык.

алейшчык

алейшчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па вырабу алею, алейнік.