Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
акрыліць

акрыліць дзеяслоў | высокае | закончанае трыванне

Тое, што і натхніць.

|| незакончанае трыванне: акрыляць.

|| назоўнік: акрыленне.

акрыцца

акрыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Накрыцца, ахінуцца чым-н.

    • А. пледам.
  2. пераноснае значэнне: Пакрыцца, агарнуцца.

    • Вішня цветам акрылася.
    • Смуткам акрыліся вочы.

|| незакончанае трыванне: акрывацца.

акрыць

акрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Накрыць, ахінуць.

    • А. плечы цёплай коўдрай.
  2. Пакрыць, агарнуць.

    • Жыта маладое поле ўсё акрыла.
    • Шэры туман акрыў лугавіну.

|| незакончанае трыванне: акрываць.

акрыялы

акрыялы прыметнік

  1. Які паправіўся, ажыў, паздаравеў.

  2. пераноснае значэнне: Бадзёры, з прыўзнятым настроем, духам.

акрыяць

акрыяць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыйсці ў ранейшы нармальны стан пасля хваробы, якога-н. бедства і пад., ачуняць, набрацца сіл.

    • А. на волі.
  2. пераноснае значэнне: Ажыць душой.

акрэдытаваць

акрэдытаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Назначыць (-начаць), накіраваць (-роўваць) каго-н. прадстаўніком пры замежным урадзе, пасольстве, у міжнароднай арганізацыі, прэсцэнтры.

  • А. у якасці пасла.
  • Акрэдытаваныя журналісты.

|| назоўнік: акрэдытаванне і акрэдытацыя.

акрэдытыў

акрэдытыў назоўнік | мужчынскі род

Грашовы дакумент, у якім змяшчаецца распараджэнне адной крэдытнай установы другой аб выплаце каму-н. пэўнай сумы грошай.

|| прыметнік: акрэдытыўны.

акрэслены

акрэслены прыметнік

Які трывала ўсталяваўся; ясны, выразны.

  • А. план дзеянняў.

|| назоўнік: акрэсленасць.

акрэсліцца

акрэсліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць бачным, выдзеліцца.

    • У тумане акрэсліўся будынак.
  2. Набыць ясны, выразны характар.

    • Выразна акрэсліліся погляды пісьменніка.

|| незакончанае трыванне: акрэслівацца.

акрэсліць

акрэсліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дакладна вызначыць межы чаго-н.

    • А. кола абавязкаў.
  2. Даць азначэнне чаму-н.

    • Выразна а. прадмет.

|| незакончанае трыванне: акрэсліваць.

аксаміт

аксаміт назоўнік | мужчынскі род

Шаўковая тканіна з мяккім, гладкім і густым ворсам.

|| прыметнік: аксамітавы і аксамітны.

  • Аксамітавая сукенка.
  • Аксамітная трава (пераноснае значэнне).
аксамітка

аксамітка назоўнік | жаночы род

Стужка з аксаміту, кавалачак аксаміту.

аксаміцісты

аксаміцісты прыметнік | размоўнае

Падобны на аксаміт, мяккі, далікатны.

  • Аксаміцістая скура.

|| назоўнік: аксаміцістасць.

акселерат

акселерат назоўнік | мужчынскі род

Дзіця, падлетак, які вызначаецца раннім развіццём.

|| жаночы род: акселератка.

|| прыметнік: акселерацкі.

акселерацыя

акселерацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Паскарэнне фарміравання, росту, развіцця.

|| прыметнік: акеелерацыйны.

аксельбанты

аксельбанты назоўнік | мужчынскі род

Наплечныя шнуры на мундзір (у генералаў, афіцэраў генеральнага штаба, штабных афіцэраў і ад’ютантаў розных рангаў у некаторых арміях).

аксесуар

аксесуар назоўнік | мужчынскі род

  1. Дробны прадмет, дэталь сцэнічнага абсталявання (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Пабочная з’ява, дэталь, якія дапаўняюць што-н., ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, скульптуры, літаратуры).

|| прыметнік: аксесуарны.

аксід

аксід назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Тое, што і акісляльнік.

|| прыметнік: аксідны.

аксідзіраваць

аксідзіраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Акісліць (-ляць) паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад карозіі або надання прыгожага знешняга выгляду.

  • А. серабро.

|| назоўнік: аксідзіроўка і аксідзіраванне.

аксідзіроўка

аксідзіроўка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. гл. аксідзіраваць.

  2. Аксідзіраваны слой на паверхні чаго-н.

аксіяматычны

аксіяматычны прыметнік | кніжнае

  1. гл. аксіёма.

  2. Бясспрэчны, зразумелы без доказаў.

|| назоўнік: аксіяматычнасць.

аксіёма

аксіёма назоўнік | жаночы род

Палажэнне, якое не патрабуе доказу і прымаецца ў якасці зыходнага прынцыпу якой-н. тэорыі (спецыяльны тэрмін), а таксама (пераноснае значэнне) наогул палажэнне, якое прымаецца без доказу; бясспрэчная ісціна.

|| прыметнік: аксіяматычны.

акт

акт назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзінкавае праяўленне якой-н. дзейнасці, дзеянне, учынак.

    • Тэрарыстычны а.
  2. Закончаная частка драматычнага твора, спектакля.

    • Другі а. п ‘есы.
  3. Закон, устанаўленне дзяржаўных органаў або грамадскіх арганізацый.

  4. Дакумент, запіс аб якім-н. юрыдычным факце.

    • Скласці а. аб праверцы.
    • Абвінаваўчы а.

|| прыметнік: актавы.

актава

актава назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

  2. Вельмі нізкі бас.

  3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

|| прыметнік: актаўны.

актуальны

актуальны прыметнік

  1. Вельмі важны для гэтага моманту.

    • Актуальная тэма.
  2. Які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці; супрацьл. патэнцыяльны (кніжнае).

|| назоўнік: актуальнасць.

актывізавацца

актывізавацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.

|| назоўнік: актывізацыя.

актывізаваць

актывізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Выклікаць (выклікаць) актыўнасць; зрабіць (рабіць) актыўным.

  • А. дзейнасць камісіі.

|| назоўнік: актывізацыя.

актывіст

актывіст назоўнік | мужчынскі род

Той, хто належыць да актыву, дзейны член якога-н. калектыву.

|| жаночы род: актывістка.

|| прыметнік: актывісцкі.

актыў

актыў2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Вартасць наяўнай і даўгавой маёмасці, што належыць прадпрыемству; процілегласць пасіў.

  • Запісаць у а.

|| прыметнік: актыўны.

  • А. баланс.
актыўны

актыўны прыметнік

  1. Дзейны, энергічны; супрацьл. пасіўны.

    • А. прапагандыст новых ідэй.
    • Актыўна (прыслоўе) працаваць.
  2. Які хутка развіваецца.

    • А. працэс у ле’гкіх.

|| назоўнік: актыўнасць.

актэт

актэт назоўнік | мужчынскі род

  1. Музычны твор для васьмі выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль

акула

акула назоўнік | жаночы род

Буйная драпежная марская рыба.

|| прыметнік: акулавы.

акультурыць

акультурыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Зрабіць культурным (у 4 знач.).

|| незакончанае трыванне: акультурваць.

|| назоўнік: акультўрванне.

  • А. дзікіх раслін.
акуляр

акуляр назоўнік | мужчынскі род

У аптычным прыборы: частка, накіраваная да вока, назіральніка.

  • А. тэлескопа.

|| прыметнік: акулярны.

акуляры

акуляры назоўнік

Аптычная прылада з дзвюх лінз, якая служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджання.

  • А. для блізарукіх.
  • Сонцаахоўныя а.

|| прыметнік: акулярны. Акулярнае шкло.

акуліраваць

акуліраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Прышчапіць (прышчэпліваць) да дзікай расліны вочка культурнай расліны.

  • А. дзічку.

|| назоўнік: акуліраванне і акуліроўка.

акуліст

акуліст назоўнік | мужчынскі род

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

|| жаночы род: акулістка.

|| прыметнік: акулісцкі.

акумулятар

акумулятар назоўнік | мужчынскі род

Прыстасаванне для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання.

  • Электрычны а.

|| прыметнік: акумулятарны.

акунуцца

акунуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. акунуць.

  2. пераноснае значэнне: Цалкам аддацца чаму-н.

  • З галавой а. ў работу.

|| незакончанае трыванне: акунацца.

акунуць

акунуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Апусціць у вадкасць.

  • А. у ваду галаву.

|| незакончанае трыванне: акунаць.

|| зваротны стан: акунуцца.

|| незакончанае трыванне: акунацца.

акунь

акунь назоўнік | мужчынскі род

Азёрна-рачная рыба сямейства акунепадобных з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.

|| прыметнік: акунёвы.

  • Акунёвая юшка.
  • Сямейства акунёвых (назоўнік).
акупант

акупант назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік акупацыі, захопнік.

|| прыметнік: акупанцкі.

акупацыя

акупацыя назоўнік | жаночы род

Гвалтоўны захоп чужой тэрыторыі ваеннай сілай.

  • Гады акупацыі.

|| прыметнік: акупацыйны.

  • Акупацыйныя войскі.
акупнасць

акупнасць назоўнік | жаночы род

Здольнасць, магчымасць акупіцца.

  • А. будаўніцтва.
акупіраваць

акупіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Правесці (-водзіць) акупацыю чаго-н.

акупіцца

акупіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Аплаціцца (пра выдаткі).

  • Затраты на будоўлю акуплцца.
  • Намаганні акупяцца (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: акупляцца і акуплівацца.

акупіць

акупіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Вярнуць што-н. патрачанае, выдаткаванае.

  • А. расходы.

|| незакончанае трыванне: акупляць і акупліваць.

акурак

акурак назоўнік | мужчынскі род

Недакурак, рэшткі выкуранай ці недакуранай папяросы, цыгары.

акурат

акурат прыслоўе | размоўнае

Якраз, дакладна.

  • Прыбылі а. к 12 гадзінам.
акуратны

акуратны прыметнік

  1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

    • А. чалавек.
  2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

    • Акуратная работа.
    • Акуратна (прыслоўе) працаваць.
    • Акуратна (прыслоўе) апранацца (старанна і чыста).
  3. акуратна, прыслоўе Дакладна, рэгулярна.

    • Акуратна кожны дзень прыходзілі газеты.
  4. акуратна. Асцярожна (размоўнае).

    • Акуратна распытаць, даведацца пра справы.

|| назоўнік: акуратнасць.