Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
адчаяцца

адчаяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паддацца адчаю, пасці духам, страціць надзею на што-н.

    • А. ў бядзе.
  2. Адважыцца на што-н. смелае, рызыкоўнае.

    • А. на мужны ўчынак.

|| незакончанае трыванне: адчайвацца.

адчляніцца

адчляніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Аддзяліцца, вылучыцца з цэлага (пра асобныя часткі, члены чаго-н.).

|| незакончанае трыванне: адчляняцца.

адчляніць

адчляніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н.

|| незакончанае трыванне: адчляняць.

|| назоўнік: адчляненне.

адчувальны

адчувальны прыметнік

  1. Які адчуваецца, здольны выклікаць адчуванне.

    • А. подых ветру.
  2. Моцны, значны.

    • А. ўдар па ворагу.
    • Адчувальныя выдаткі.

|| назоўнік: адчувальнасць.

адчуванне

адчуванне назоўнік | ніякі род

  1. Псіхічны працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў.

    • А. дотыку.
    • А. новага.
  2. Стан духоўных і фізічных сіл чалавека.

    • Кепскае а.
адчувацца

адчувацца дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Быць у наяўнасці, мецца, перажывацца кім-н., адбівацца на кім-н.

  • Адчуваецца пахаладанне.
  • Адчуваецца патрэба адпачыць.
адчужаны

адчужаны прыметнік

  1. Адасоблены, абыякавы да іншых.

    • Хлопец нейкі змрочны, а.
  2. Які выражае адчужэнне.

    • А. позірк.

|| назоўнік: адчужанасць.

адчужаць

адчужаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Перадаваць (маёмасць) у карысць другой асобы, дзяржавы або грамадскіх арганізацый (афіцыйнае).

  2. Адцаляць, адасабляць (кніжнае).

    • Эгаізм адчужае сяброў.

|| назоўнік: адчужэнне.

адчужэнне

адчужэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. адчужаць.

  2. Спыненне блізкіх адносін паміж кім-н., аддаленне, адасабленне.

    • А. былых сяброў.
адчуць

адчуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пазнаць шляхам адчування.

    • А. холад.
    • А. моцны боль у назе.
  2. Зведаць, перажыць, зразумець.

    • А. несправядлівасць.
    • А. сябе шчаслівым.

|| незакончанае трыванне: адчуваць.

адчыніцца

адчыніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць адчыненым.

  • Дзверы адчыніліся.

|| незакончанае трыванне: адчыняцца.

адчыніць

адчыніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць даступнай унутраную ці знешнюю прастору, раскрыўшы створкі, адняўшы века і пад. і процілегласць зачыніць.

    • А. акно.
    • А. кубел.
  2. Стварыць, арганізаваць што-н., абвясціць пра пачатак дзейнасці чаго-н.

    • А. студыю пры тэатры.

|| незакончанае трыванне: адчыняць.

адчыркнуць

адчыркнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Адкрэсліць, адчарціць.

  • А. алоўкам цікавае месца ў кнізе.

|| незакончанае трыванне: адчыркваць.

адчысціць

адчысціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Чысцячы, зняць, вывесці.

    • А. пляму.
  2. Вымыць, вычысціць што-н.

    • А. кацёл.

|| незакончанае трыванне: адчышчаць.

|| назоўнік: адчыстка.

адчытацца

адчытацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Паведаміць аб сваёй рабоце, дзейнасці.

  • А. перад камісіяй.

|| незакончанае трыванне: адчытвацца.

адчытаць

адчытаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Прачытаць што-н., скончыць чытаць.

    • А. курс літаратуры.
  2. Зрабіць каму-н. папрок за што-н., прабраць каго-н.

    • Строга а. за парушэнне дысцыпліны.

|| незакончанае трыванне: адчытваць.

адчэпнае

адчэпнае назоўнік | ніякі род

У выразе: даць адчэпнага (размоўнае) — даць што-н., каб адчапіліся.

адчэрпаць

адчэрпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Чэрпаючы, узяць, адбавіць чаго-н.

  • А. частку вады.

|| незакончанае трыванне: адчэрпваць.

адчэрпнуць

адчэрпнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Чэрпаючы, адбавіць частку чаго-н.

  • А. вады з вядра.

|| незакончанае трыванне: адчэрпваць.

адшараваць

адшараваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Адчысціць, адцерці шараваннем.

  • А. каструлю.

|| незакончанае трыванне: адшароўваць.

адшлёпаць

адшлёпаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Надаваць плескачоў.

    • А. хлапчука.
  2. Прайсці нейкую адлегласць па гразі.

    • А. дзесяць кіламетраў па бездаражы.
адшмаргануць

адшмаргануць дзеяслоў | закончанае трыванне

Шмаргануўшы, адсунуць.

  • А. фіранку.

|| незакончанае трыванне: адшморгваць.

адшпунтаваць

адшпунтаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выбіць, вырваць шпунт; адкрыць.

  • А. бочку з квасам.

|| незакончанае трыванне: адшпунтоўваць.

адшпурнуць

адшпурнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Шпурнуўшы, адкінуць.

  • А. камень.
адшпіліцца

адшпіліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адкалоцца (пра што-н. прышпіленае).

    • Значок адшпіліўся.
  2. Расшпіліцца, выпасці з пятлі.

    • Гузік адшпіліўся.

|| незакончанае трыванне: адшпільвацца і адшпіляцца.

адшпіліць

адшпіліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адкалоць што-н. прышпіленае.

    • А. бант.
  2. Разняць часткі якой-н. зашпількі.

    • А. кнопку.
    • А. папругу.

|| незакончанае трыванне: адшпільваць і адшпіляць.

адшрубавацца

адшрубавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адкруціцца (пра гайку).

  • Адшрубавалася гайка.

|| незакончанае трыванне: адшрубоўвацца.

адшрубаваць

адшрубаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Адкруціць гайку.

|| незакончанае трыванне: адшрубоўваць.

адштабнаваць

адштабнаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прашыць строчкай; зрабіць шво.

  • А. каунер.
адштукаваць

адштукаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Адмыслова зрабіць, вырабіць што-н., надаць чаму-н. закончаны выгляд.

    • А. сабе дом.
  2. Аздобіць, размаляваць, упрыгожыць.

    • А. кватэру.
адштурхнуцца

адштурхнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Упёршыся ў што-н., штуршком аддаліцца, адсунуцца, аддзяліцца ад чаго-н.

    • А. ад берага.
  2. пераноснае значэнне, ад чаго. Узяць што-н. за адпраўны, зыходны пункт (у разважаннях і пад,).

    • А. ад галоўнай думкі.

|| незакончанае трыванне: адштурхвацца і адштурхоўвацца.

адштурхнуць

адштурхнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Штуршком аддаліць, адапхнуць каго-, што-н.

  2. пераноснае значэнне: Сваёй няўважлівасцю, халоднасцю і пад. аддаліць ад сябе каго-н.

    • Сваімі ўчынкамі а. знаёмых.

|| незакончанае трыванне: адштурхваць і адштурхоўваць.

адшукацца

адшукацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Знайсціся, выявіцца пасля пошукаў.

  • Прапажа адшукалася.

|| незакончанае трыванне: адшуквацца.

адшукаць

адшукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Знайсці, выявіць пасля пошукаў.

  • А. патрэбную рэч.

|| незакончанае трыванне: адшукваць.

|| назоўнік: адшуканне і адшукванне.

адшумець

адшумець дзеяслоў | закончанае трыванне

Скончыць шумець.

  • Адшумелі дажджы.
  • Адшумела вайна (пераноснае значэнне: скончылася, прайшла).
адшчапенец

адшчапенец назоўнік | мужчынскі род | неадабральнае

Той, хто адкалоўся, адышоў ад калектыву, ад свайго грамадскага асяроддзя.

|| жаночы род: адшчапенка.

адшчапенства

адшчапенства назоўнік | ніякі род | неадабральнае

Адкол, адыход ад калектыву, ад свайго грамадскага асяроддзя.

адшчапіцца

адшчапіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліцца, адкалоцца.

    • Лучына адшчапілася.
  2. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).

  3. Адшпіліцца (пра што-н. прышпіленае, зашпіленае).

    • Адшчапілася брошка.

|| незакончанае трыванне: адшчэплівацца і адшчапляцца.

адшчапіць

адшчапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліць, адкалоць.

    • А. трэску.
  2. Адкінуць кручок, зашчапку; адчыніць, адкрыць.

    • А. кручок.
  3. Адшпіліць, адняць прышчэпленае.

    • А. шпільку.

|| незакончанае трыванне: адшчэпліваць і адшчапляць.

|| назоўнік: адшчэпліванне, адшчаплянне і адшчапленне.

адшчыпнуць

адшчыпнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Шчыпком аддзяліць, адарваць.

  • А. скарыначку хлеба.
  • А. яблык.

|| незакончанае трыванне: адшчыпваць.

адшыць

адшыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Скончыць шыць.

  2. Адрабіць шыццём.

    • А. за доўг.
  3. Прымусіць спыніць заляцанні (размоўнае).

    • А. кавалера.

|| незакончанае трыванне: адшываць.

адыгейцы

адыгейцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Адыгеі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| жаночы род: адыгейка.

|| прыметнік: адыгейскі.

адыграцца

адыграцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выйграць пасля пройгрышу; адыграць (у 1 знач.).

    • Каманда хацела а.
  2. пераноснае значэнне: Умела выйсці з няёмкага становішча (размоўнае).

    • А. жартам.

|| незакончанае трыванне: адыгрывацца.

|| назоўнік: адыгрыш.

адыграць

адыграць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Далейшай гульнёй вярнуць прайгранае.

  2. Скончыць іграць.

Адыграць ролю — аказаць уплыў, уздзеянне.

|| незакончанае трыванне: адыгрываць.

|| назоўнік: адыгрыш.

адыгрыш

адыгрыш назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. гл. адыграцца, -ць.

  2. Што-н. адыгранае (грошы, рэчы і пад.).

адыменны

адыменны прыметнік

У мовазнаўстве: утвораны ад назоўніка або прыметніка.

  • А. дзеяслоў.
адымчаць

адымчаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Хутка адвезці або аднесці.

адысці

адысці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пайсці, аддаліцца ад якога-н. месца.

    • А. ад стала.
    • Поезд адышоў дзве гадзіны таму назад.
    • А. ў нябыт (пераноснае значэнне: памерці).
  2. Адступіцца, адмовіцца.

    • А. ад сваіх ранейшых поглядаў.
  3. Адстаць, аддзяліцца ад чаго-н.

    • Дошкі ад сцяны адышлі.
  4. Прыйсці ў звычайны, нармальны стан.

    • Адышоў ад хваробы, паправіўся.
    • А. ад страху.
  5. Перайсці ў чыю-н. уласнасць.

    • Панская зямля адышла сялянам.
    • Дом адышоў сыну.
  6. Прайсці, мінуць.

    • Адышлі касьба і жніво, запахла восенню.

|| незакончанае трыванне: адыходзіць.

|| назоўнік: адыход.

  • На адыход — перад тым, як пайсці, разысціся: на развітанне.

|| прыметнік: адыходны.

  • А. гудок.
адысціся

адысціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Ідучы, аддаліцца ад якога-н. месца.

  • А. ад хаты.

|| незакончанае трыванне: адыходзіцца.

адыход

адыход назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. адысці.

  2. множны лік: -аў. Рэшткі якой-н. вытворчасці, прыдатныя для перапрацоўкі або якіх-н. іншых мэт.

    • Нафтавыя а.
    • Харчовыя а.