Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
адыходак

адыходак назоўнік | мужчынскі род

У выразе: на адыходак — на развітанне.

адыходлівы

адыходлівы (адходлівы) прыметнік

Які хутка і лёгка супакойваецца пасля злосці, гневу, раздражнення.

  • У яе сэрца адыходлівае.

|| назоўнік: адыходлівасць і адходлівасць.

адыходная

адыходная назоўнік | жаночы род

Малітва па нябожчыку.

  • Чытаць адыходную.
адыходны

адыходны прыметнік

  1. гл. адысці.

  2. адыходны промысел (устарэлае) — часовая, сезонная работа сялян па-за вёскай.

адыходнік

адыходнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Селянін, які часова ідзе з вёскі на сезонныя работы.

адыходніцтва

адыходніцтва назоўнік | ніякі род | устарэлае

Заняткі адыходніка.

  • Працаваць на адыходніцтве.
адыёзны

адыёзны прыметнік | кніжнае

Які выклікае да сябе крайне адмоўныя адносіны; непрыемны, адмоўны.

  • Адыёзная асоба.

|| назоўнік: адыёзнасць.

адэкалон

адэкалон назоўнік | мужчынскі род

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, ужыв. як касметычны і гігіенічны сродак.

  • Асвяжыцца адэкалонам.

|| прыметнік: адэкалонны.

адэкалоніць

адэкалоніць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Апырскваць адэкалонам.

|| закончанае трыванне: наадэкалоніць.

|| зваротны стан: адэкалоніцца.

|| закончанае трыванне: наадэкалоніцца.

адэкватны

адэкватны прыметнік | кніжнае

Такі, які поўнасцю супадае, роўны чаму-н.

  • Адэкватныя паняцці.

|| назоўнік: адэкватнасць.

адэкзаменаваць

адэкзаменаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Скончыць экзаменаваць.

адэноіды

адэноіды назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Пухлінападобныя разрастанні насаглотачных міндалін.

|| прыметнік: адэноідны.

адэпт

адэпт назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння.

ад’езд

ад’езд назоўнік | мужчынскі род

Адпраўленне ў дарогу.

  • У дзень ад’езду.
  • А. дэлегацыі.
ад’ездзіцца

ад’ездзіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і ад’ездзіць (у 2 знач.).

  • Мы ўжо ад’ездзіліся, няхай цяпер другія ездзяць.
ад’ездзіць

ад’ездзіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Праездзіць некаторы час.

    • Машына ад’ездзіла 20 гадоў.
  2. Перастаць ездзіць куды-н.

    • Я сваё ад’ездзіў.
ад’есці

ад’есці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адкусіць, адгрызці.

    • Кот ад’еў галаву рыбіны.
  2. Скончыць есці (размоўнае).

    • У вас адпелі — у нас ад’елі (прымаўка).

|| незакончанае трыванне: ад’ядаць.

ад’есціся

ад’есціся дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Паправіцца, пасыцець ад добрай яды; адкарміцца.

    • Кабан ад’еўся.
  2. Наесціся чаго-н. удосталь.

    • Ад’еліся за лета яблыкаў і груш.

|| незакончанае трыванне: ад’ядацца.

ад’ехацца

ад’ехацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і ад’ехаць (у 1 знач.).

|| незакончанае трыванне: ад’язджацца.

ад’ехаць

ад’ехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць.

    • А. ад сяла кіламетраў пяць.
  2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.).

    • А. на поўнач.
  3. Зрушыцца з месца, адсунуцца (размоўнае).

    • Засаўка ад’ехала.

|| незакончанае трыванне: ад’язджаць.

ад’юнкт

ад’юнкт назоўнік | мужчынскі род

  1. Аспірант вышэйшых ваенна-вучэбных устаноў.

  2. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў Заходняй Еўропе: малодшая навуковая пасада ў некаторых навуковых установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

ад’юнктура

ад’юнктура назоўнік | жаночы род

Падрыхтоўка, якую праходзяць ад’юнкты; сістэма такой падрыхтоўкі.

  • Скончыць ад’юнктуру.
ад’ютант

ад’ютант назоўнік | мужчынскі род

Афіцэр пры ваенным начальніку для выканання службовых даручэнняў або штабной работы.

|| прыметнік: ад’ютанцкі.

аер

аер назоўнік | мужчынскі род

Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгім мечападобным лісцем і паўзучым карэнішчам, з прыемным вострым пахам.

|| прыметнік: аерны і аеравы.

аж

аж часціца

  1. часціца: Ужыв. як узмацненне ў знач. нават.

    • Аж крыкнуў ад радасці.
  2. часціца: Падкрэслівае інтэнсіўнасць далейшай часткі паведамлення.

    • Дайшоў аж да самога міністэрства.
  3. злучнік: Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; так, што нават.

    • Машыны так гулі, аж вокны звінелі.

Аж чорна — вельмі многа.

  • Ягад у лесе аж чорна.
ажарэб

ажарэб назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц.

  2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц.

ажно

ажно злучнік | часціца | размоўнае

Тое, што і аж.

ажур

ажур2 прыслоўе

У бухгалтэрыі: такое вядзенне справы, калі кожная аперацыя рэгіструецца неадкладна пасля яе выканання.

(Усё) у ажуры (размоўнае) — усё ў парадку, усё як належыць.

ажурны

ажурны прыметнік

Празрысты, тонкі, драбнасеткаваты.

  • Ажурная тканіна.
  • Ажурная вязь.
  • Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу.

|| назоўнік: ажурнасць.

ажывіцца

ажывіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

    • Чалавек ажывіўся, павесялеў.
    • Гутарка ажывілася.
  2. Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

    • Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.
  3. Стаць больш актыўным, дзейным.

    • Сход ажывіўся.
    • Работа ажывілася.

|| незакончанае трыванне: ажыўляцца.

|| назоўнік: ажыўленне.

ажывіць

ажывіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым.

    • А. арганізм.
    • А. успаміны (пераноснае значэнне).
  2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.

    • Радасная вестка ажывіла людзей.
  3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.

    • Вяселле ажывіла старэнькую хату.
  4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.

    • А. работу нарады.

|| незакончанае трыванне: ажыўляць.

|| назоўнік: ажыўленне.

ажына

ажына назоўнік | жаночы род

  1. Кустовая калючая ягадная расліна сямейства ружакветных.

  2. Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, падобныя на ягады малін.

    • Збіраць ажыны.

|| прыметнік: ажынавы.

  • А. куст.
  • Ажынавае варэнне.
ажыннік

ажыннік назоўнік | мужчынскі род

Зараснік ажыны.

ажыццявімы

ажыццявімы прыметнік

Такі, які можна ажыццявіць.

  • А. праект.

|| назоўнік: ажыццявімасць.

ажыццявіцца

ажыццявіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Здзейсніцца, збыцца.

  • Задумы ажыццявіліся.

|| незакончанае трыванне: ажыццяўляцца.

|| назоўнік: ажыццяўленне.

ажыццявіць

ажыццявіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Здзейсніць, зрабіць рэальнасцю.

  • А. свае задумы.

|| незакончанае трыванне: ажыццяўляць.

|| назоўнік: ажыццяўленне.

ажыць

ажыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць зноў жывым, уваскрэснуць, аджыць.

    • Нябожчык не ажыве.
  2. пераноснае значэнне: Стаць поўным сіл, праявіцца ў ранейшай сіле.

    • Пасля зімы прырода ажыла.
    • Успаміны зноў ажылі.

|| незакончанае трыванне: ажываць.

ажыятаж

ажыятаж назоўнік | мужчынскі род

  1. Штучна выкліканае хваляванне, узбуджэнне з мэтай прыцягнення ўвагі да чаго-н.

  2. Штучнае, спекулятыўнае павышэнне ці паніжэнне курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку.

|| прыметнік: ажыятажны.

ажыўлены

ажыўлены прыметнік

Поўны жыцця, руху, узбуджэння, дзейнасці.

  • Ажыўленая гутарка.
  • А. гандаль.

|| назоўнік: ажыўленасць.

аз

аз назоўнік | мужчынскі род

  1. Старадаўняя назва літары «а».

  2. пераноснае значэнне, азы, -оў. Пачатковыя звесткі (размоўнае).

    • Пачаць з азоў.
азагаловіць

азагаловіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Даць чаму-н. загаловак.

  • А. артыкул.

|| незакончанае трыванне: азагалоўліваць.

азадак

азадак назоўнік | мужчынскі род

  1. Задняя частка тулава жывёлы.

    • Конь падкідаў азадкам, брыкаўся.
  2. Задняя частка тушы.

    • Купіць цэлы а. свінні.

|| прыметнік: азадачны.

азадачаны

азадачаны прыметнік

Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, які выражае здзіўленне.

  • А. выгляд твару.

|| назоўнік: азадачанасць.

азадачыць

азадачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прывесці ў замяшанне, збянтэжыць, здзівіць, паставіць каго-н. у складанае становішча.

  • А. пытаннем.

|| незакончанае трыванне: азадачваць.

азаддзе

азаддзе назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Тое, што і пазаддзе.

азалаціць

азалаціць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.

    • Восень азалаціла лес.
  2. Шчодра абдарыць, абагаціць.

    • Лён азалаціў калгас і калгаснікаў.
азалія

азалія назоўнік | жаночы род

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з белымі, жоўтымі і іншымі кветкамі.

|| прыметнік: азаліевы.

азанаваць

азанаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Ператварыць (ператвараць) у азон.

    • А. кісларод.
  2. Ачысціць (ачышчаць) азонам.

    • А. памяшканне.

|| назоўнік: азанаванне.

азанатар

азанатар назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для атрымання азону, а таксама для ўзбагачэння азонам паветра.

|| прыметнік: азанатарны.

азаніраваць

азаніраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Тое, што і азанаваць.

|| назоўнік: азаніраванне.