Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
адухавіць

адухавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Духоўна ўзвысіць, авысакародзіць, натхніць (кніжнае).

    • А. высокімі ідэаламі.
  2. Прыпісаць (прыродзе, жывёлінам) вышэйшыя духоўныя здольнасці.

|| незакончанае трыванне: адухаўляць.

|| назоўнік: адухаўленне.

  • А. прыроды.
адухатварыць

адухатварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і адухавіць.

|| незакончанае трыванне: адухатвараць.

|| назоўнік: адухатварэнне.

адухоўлены

адухоўлены прыметнік | кніжнае

Пранікнуты ўзвышаным пачуццём.

  • А. твар чалавека.

|| назоўнік: адухоўленасць.

адушавіць

адушавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Надзяліць уласцівасцямі жывых істот.

|| незакончанае трыванне: адушаўляць.

|| назоўнік: адушаўленне.

адушаўлёны

адушаўлёны прыметнік

  1. Які належыць да свету жывых істот; жывы (кніжнае).

  2. У граматыцы: які адносіцца да катэгорыі назваў жывых істот.

    • А. назоўнік.

|| назоўнік: адушаўлёнасць.

адфутболіць

адфутболіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пазбавіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы ці пераслаўшы каму-н. другому.

  • А. скаргу другому.

|| незакончанае трыванне: адфутбольваць.

адхадзіць

адхадзіць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Скончыць, перастаць хадзіць.

  2. Прахадзіць, правесці ў хадзьбе пэўны час.

  3. Стаміць, пашкодзіць што-н. хадзьбой.

    • А. ногі.
  4. Адлупцаваць, набіць.

    • А. дзягай.

|| незакончанае трыванне: адходжваць.

адхапіць

адхапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паспешліва адняць.

    • А. руку ад агню.
  2. З сілай адарваць, адрэзаць, адкусіць (размоўнае).

    • А. сякерай галіну.
  3. Набыць, дастаць (пра што-н. добрае; размоўнае).

    • А. добры гарнітур.
  4. Атрымаць, зарабіць (размоўнае).

    • А. вымову.
    • А. двойку.

|| незакончанае трыванне: адхопліваць.

адхаркацца

адхаркацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Харкаючы, ачысціць горла ад макроты, слізі.

  2. Аддзяліцца пры харканні.

    • Уся макрота адхаркалася.

|| незакончанае трыванне: адхарквацца.

адхаркаць

адхаркаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Адхаркнуць у некалькі прыёмаў.

|| незакончанае трыванне: адхаркваць.

|| назоўнік: адхаркванне.

адхарквальны

адхарквальны прыметнік

Які выклікае адхаркванне, спрыяе адхаркванню.

  • Адхарквальная мікстура.
адхаркнуцца

адхаркнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Харкнуўшы, ачысціць горла ад макроты, слізі.

  2. Аддзяліцца пры адхаркванні.

    • Макрота адхаркнулася.

|| незакончанае трыванне: адхарквацца.

адхаркнуць

адхаркнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Харкнуўшы, сплюнуць.

адхаяць

адхаяць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вярнуць прытомнасць; адратаваць (размоўнае).

    • А. хворага.
  2. Ачысціць, адмыць, агледзець.

|| незакончанае трыванне: адхайваць.

|| назоўнік: адхайванне.

адхвастаць

адхвастаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Адсцябаць чым-н. гібкім; адлупцаваць.

адхлынуць

адхлынуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Хлынуўшы, адысці, адступіць.

  • Вада адхлынула назад.
  • Натоўп адхлынуу.
адхон

адхон назоўнік | мужчынскі род

  1. Пахілая паверхня гары і пад., схіл.

  2. Бакавая паверхня дарожнага палатна.

    • Пусціць поезд пад а.
адхонны

адхонны прыметнік

Не круты, спадзісты, пахілы.

  • А. спуск.
адхрысціцца

адхрысціцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Адмовіцца, ухіліцца ад каго-, чаго-н.

  • Неяк удалося а. ад паездкі.

|| незакончанае трыванне: адхрышчвацца.

адхукаць

адхукаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адагрэць дыханнем.

    • А. рукі.
  2. пераноснае значэнне: Выратаваць, вярнуць сілы (доглядам, увагай і пад.).

    • Ледзь адхукалі малога.

|| незакончанае трыванне: адхукваць.

адхіліцца

адхіліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Падацца ўбок, адвярнуцца.

    • Адхілілася кабета і выцерла заплаканыя вочы.
  2. Адысці ад прамога маршруту, збіцца.

    • А. ўбок і заблудзіцца.
  3. Адгарнуцца, адсланіцца.

    • Заслона адхілілася.
  4. пераноснае значэнне: Перакінуць увагу на што-н. іншае.

    • Важна, каб не а. ад галоўнага.

|| незакончанае трыванне: адхіляцца.

|| назоўнік: адхіленне.

  • А. ад нормы.
адхіліць

адхіліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адвесці ўбок, адвярнуць.

    • А. галаву.
  2. Адхінуць, адгарнуць, адагнаць.

    • А. коўдру.
  3. пераноснае значэнне: Не прыняць, адвергнуць; не дапусціць.

    • А. кандыдатуру.

|| незакончанае трыванне: адхіляць.

|| назоўнік: адхіленне.

адхінуцца

адхінуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адсланіцца, адхіліцца (пра тое, што захінае).

    • Фіранка адхінулася.
  2. Падацца ўбок, адступіцца.

    • А. ад акна.
  3. пераноснае значэнне: Адмовіцца ад каго-, чаго-н., адступіцца.

    • А. ад свайго таварыша.
  4. пераноснае значэнне: Адлучыцца, адысці на кароткі час.

    • А. на хвілінку.

|| незакончанае трыванне: адхінацца.

адхінуць

адхінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адсланіць, адхіліць (тое, чым захінута што-н.).

    • А. фіранку.
    • А. заслону.
  2. Адхіліць, адвесці ўбок.

    • А. галаву.

|| незакончанае трыванне: адхінаць.

|| назоўнік: адхінанне.

адхіснуцца

адхіснуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адхіліцца, рэзка падацца ўбок.

    • А. ад дзвярэй.
  2. пераноснае значэнне: Адмовіцца, адступіцца, адвярнуцца ад каго-, чаго-н.

    • Сябры адхіснуліся ад яго.

|| незакончанае трыванне: адхіствацца.

адцадзіць

адцадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Цэдзячы, адхіліць; аддзяліць рэдкае ад гушчы і пад.

  • А. малако.
  • А. бульбу.

|| незакончанае трыванне: адцэджваць.

адцвісці

адцвісці дзеяслоў | закончанае трыванне

Скончыць цвісці.

  • Адцвіла ў полі грэчка.
  • Адцвіла маладосць (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: адцвітаць.

адценне

адценне назоўнік | ніякі род

  1. Разнавіднасць аднаго і таго ж колеру.

    • А. ружовага колеру.
  2. пераноснае значэнне: Асаблівасць, якая ўяўляе сабою ледзь улоўны пераход ад аднаго да другога.

    • Розныя адценні ў значэнні слова.
  3. пераноснае значэнне, чаго. Дадатковая ўласцівасць чаго-н.

    • Прагучаў папрок з адценнем злосці.
адцерці

адцерці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.

    • А. бруд з вопраткі.
  2. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.

    • А. шчокі з марозу.
    • А. ногі.
  3. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (размоўнае).

    • А. саперніка.
  4. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (размоўнае).

    • А. пальцы.

|| незакончанае трыванне: адціраць.

адцерціся

адцерціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Знікнуць пасля сцірання, чысткі.

    • Фарба з вопраткі хутка адцерлася.
  2. Праціскаючыся куды-н., быць адцёртым назад (размоўнае).

    • Чалавек з чамаданам адцёрся ад натоўпу.

|| незакончанае трыванне: адцірацца.

адцурацца

адцурацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.

  • А. родных, блізкіх.
адцягаць

адцягаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Доўга пранасіць абутак, адзенне.

    • Адцягаў кажух гадоў пяць.
  2. Адцягнуць у некалькі заходаў.

    • Адцягалі за гадзіну ўвесь хвораст.

|| незакончанае трыванне: адцягваць.

адцягнены

адцягнены прыметнік

Абстрактны.

  • Адцягненае паняцце.
  • Адцягненае мысленне.

|| назоўнік: адцягненасць.

адцягнуцца

адцягнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пра войскі: адысці назад, убок.

  2. Стаць адвіслым ад якога-н. цяжару.

    • Кішэні адцягнуліся.
  3. Адкласці на пазнейшы час.

    • Размова адцягнулася.
    • Ад’езд адцягнуўся.

|| незакончанае трыванне: адцягвацца.

адцягнуць

адцягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

    • А. багаж убок.
  2. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

    • А. войскі.
  3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

    • А. шнур.
  4. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

    • А. касу.
  5. Зрабіць адвіслым.

    • А. кішэні.
  6. пераноснае значэнне: Адтэрмінаваць (размоўнае).

    • А. плацяжы.
  7. пераноснае значэнне: Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

    • А. увагу ад галоўнага пытання.

За вушы не адцягнеш (размоўнае адабральнае) — вельмі смачна.

|| незакончанае трыванне: адцягваць.

|| назоўнік: адцягванне і адцяжка.

|| прыметнік: адцяжны і адцяжачны.

адцяжка

адцяжка назоўнік | жаночы род

  1. гл. адцягнуць.

  2. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад (спецыяльны тэрмін).

    • Удар з адцяжкай.
адцяніць

адцяніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым.

    • А. прадмет на малюнку.
  2. пераноснае значэнне: Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным.

    • А. стройную постаць цёмным касцюмам.

|| незакончанае трыванне: адцяняць.

адцясніць

адцясніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Націскаючы, прымусіць адысці, адсунуцца.

  • А. праціўніка на другі бераг ракі.
  • А. саперніка (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: адцясняць.

адцяць

адцяць дзеяслоў | закончанае трыванне

Адсячы, адрэзаць.

  • А. палец.
  • Хлопцу адцяла нагу (безасабовая форма).

|| незакончанае трыванне: адцінаць.

адцячы

адцячы дзеяслоў | закончанае трыванне

Сцячы, выцечы ў іншае месца.

  • Адцякла вада ў нізіну.

|| незакончанае трыванне: адцякаць.

|| назоўнік: адток.

  • А. крыві.
адцінак

адцінак назоўнік | мужчынскі род

Абмежаваная частка чаго-н., што вымерваецца ў прасторы; адрэзак.

  • А. лініі (у матэматыцы).
адціснуць

адціснуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыціснуўшы, пашкодзіць, аддзяліць, адрэзаць.

    • А. руку.
  2. Сцісканнем аддзяліць вадкасць.

    • А. тварог.
  3. Аццясняючы, прымусіць адысці, адступіць.

    • А. натоўп назад.
  4. Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым.-н.

    • А. след.
  5. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць (спецыяльны тэрмін).

    • А. карэктуру.

|| незакончанае трыванне: адціскаць.

адчай

адчай назоўнік | мужчынскі род

  1. Стан крайняй безнадзейнасці, роспач.

    • Плакаць у адчаі.
  2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць.

    • Усе дзівіліся адчаю і смеласці воінаў.
адчайны

адчайны прыметнік

  1. Поўны адчаю; надзвычай цяжкі, роспачны, безвыходны.

    • А. крык.
    • Адчайнае становішча.
  2. Рашучы, адважны, рызыкоўны, дзёрзкі.

    • А. чалавек.

|| назоўнік: адчайнасць.

адчаканьваць

адчаканьваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і чаканіць (у 2 знач.).

  • А. словы.
  • А. крокі.
адчаліць

адчаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адвязаць (прычал; спецыяльны тэрмін).

    • А. канат.
  2. Адплысці ад берага.

    • Ад берага адчаліў паром.
    • Адчальвай! (таксама пераноснае значэнне: ідзі адсюль, выбірайся; размоўнае).

|| незакончанае трыванне: адчальваць.

|| назоўнік: адчальванне і адчал.

адчапны

адчапны прыметнік

Такі, які можа быць адчэплены.

  • Адчапныя вагоны.
адчапіцца

адчапіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Расчэпліваючыся, аддзяліцца.

    • Адчапіўся вагон.
  2. пераноснае значэнне: Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (размоўнае).

    • Адчапіцеся вы ад дзіцяці!

|| незакончанае трыванне: адчэплівацца і адчапляцца.

адчапіць

адчапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Расчэпліваючы, аддзяліць.

  • А. вагон.

|| незакончанае трыванне: адчэпліваць і адчапляць.

|| назоўнік: адчэпліванне, адчапленне і адчэпка.

адчарціць

адчарціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліць рысай; адкрэсліць.

  2. Скончыць чарціць.

|| незакончанае трыванне: адчэрчваць.