Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
ветразь

ветразь назоўнік | мужчынскі род

Парус.

  • Бялее рыбацкі в.
ветраны

ветраны2 прыметнік

Які прыводзіцца ў рух ветрам.

  • В. млын.
  • Ветряная воспа — часцей дзіцячая заразная хвароба, якая суправаджаецца буйным сыпам.
ветрасілавы

ветрасілавы прыметнік

Які выкарыстоўвае энергію ветру.

  • Ветрасілавая ўстаноўка.
ветраць

ветраць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Прасушвацца, праветрывацца.

ветрыць

ветрыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа).

  • В. насенне.
ветэран

ветэран назоўнік | мужчынскі род

  1. Стары, бывалы воін.

    • В. грамадзянскай войны.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Стары, заслужаны працаўнік, дзеяч у якой-н. галіне.

    • В. працы.
    • В. навукі.

|| жаночы род: ветэранка.

|| прыметнік: ветэранскі.

ветэрынар

ветэрынар назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па ветэрынарыі.

|| прыметнік: ветэрынарскі.

ветэрынарыя

ветэрынарыя назоўнік | жаночы род

Навука аб хваробе жывёл і іх лячэнні.

|| прыметнік: ветэрынарны.

вехаць

вехаць назоўнік | мужчынскі род

  1. Мачалка з рагожы.

  2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).

вецер

вецер назоўнік | мужчынскі род

Рух паветра ў гарызантальным напрамку.

  • Моцны в.
  • Спадарожны в.
  • Паўднёвы в.
  • Подых ветру.
  • Стаяць на ветры (там, дзе дзьме моцны вецер).
  • Трымаць нос па ветры (пераноснае значэнне: прыстасоўвацца да абставін).
  • Шукай ветру ў полі (пра дарэмныя пошукі).
  • Куды в. дзьме (пераноснае значэнне: прыстасоўваючыся да большасці думак, поглядаў, густаў).
  • Кідаць словы на вецер (размоўнае) — гаварыць упустую, дарэмна ці неабдумана.
  • Вецер у галаве ў каго (размоўнае неадабральнае) — пра легкадумнага чалавека.
  • Ветрам падшыты або падбіты (размоўнае) — пра легкадумнага чалавека, а таксама пра адзенне без цёплай падкладкі.

|| памяншальная форма: ветрык.

  • З ветрыкам (пра язду: вельмі хутка; размоўнае).

|| прыметнік: ветравы.

  • Ветравы подых.
  • Ветравое шкло (у аўтамашынах).
веча

веча назоўнік | ніякі род

Народны сход у Старажытнай і Сярэдневяковай Русі і на Беларусі гараджан для вырашэння грамадскіх спраў, а таксама месца такога сходу.

|| прыметнік: вечавы.

  • В. звон.
вечар

вечар назоўнік | мужчынскі род

  1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы.

    • Зімовы в.
    • Прыйшлі дамоў пад в.
  2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-н. даце.

    • Урачысты в.
    • В. сустрэчы з ветэранамі.

|| памяншальная форма: вечарок.

|| прыметнік: вячэрні.

  • Вячэрняя школа.
вечарам

вечарам прыслоўе

У вячэрні час.

|| памяншальная форма: вечарком.

  • В. забягу на хвіліну.
вечарынка

вечарынка назоўнік | жаночы род

Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі.

  • Пайсці на вечарынку.
вечарэць

вечарэць дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Блізіцца к вечару, надыходзіць (пра вечар).

  • Пачало в.
  • Увосень рана вечарэе.

|| закончанае трыванне: звечарэць.

вечна

вечна прыслоўе

  1. Бясконца, спрадведку; на працягу вякоў.

    • Матэрыя існуе в.
    • Жыць в. ў памяці народа.
  2. Пастаянна, заўсёды.

    • Брат в. заняты.
вечназялёны

вечназялёны прыметнік

Аб раслінах: круглы год з зялёным лісцем, ігліцай.

вечнасць

вечнасць назоўнік | жаночы род

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

  • Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; размоўнае).
  • Кануць у в. (бясследна знікнуць).
вечны

вечны прыметнік

  1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

    • Вечная матэрыя.
    • Вечныя снягі.
    • Вечная слава героям.
  2. Бестэрміновы.

    • Перадаць баявы сцяг на вечное захаванне.
  3. Які пастаянна паўтараецца.

    • Вечныя спрэчкі.
    • Заснуць вечным сном (кніжнае) — памерці.
вешалка

вешалка назоўнік | жаночы род

  1. Дошка або стойка з кручкамі, на якія вешаюць адзенне.

  2. Пятля, прышытая да адзення, за якую яго вешаюць.

    • Прышыць вешалку.
  3. Планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

вешальнік

вешальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто вешае людзей.

  2. Правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.

вешацца

вешацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Канчаць жыццё самагубствам, павесіўшыся на пятлі, што зашморгваецца.

|| закончанае трыванне: павесіцца.

  • Вешацца на шыю каму (размоўнае) — дамагацца ўзаемнасці.
вешаць

вешаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.

    • В. аброць на крук.
  2. Караць смерцю праз павешанне.

|| закончанае трыванне: павесіць і павешаць.

|| назоўнік: вешанне і павешанне.

  • Смерць праз павешанне.
вешчаваць

вешчаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гаварыць, абвяшчаць (высокае).

    • В. аб надыходзе важной падзеі.
  2. Прадказваць, прадракаць.

    • В. цёплую вясну.
веялка

веялка назоўнік | жаночы род

  1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мяйны пасля малацьбы.

  2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы.

веяльшчык

веяльшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.

|| жаночы род: веяльшчыца.

веянне

веянне назоўнік | ніякі род

  1. гл. веяць.

  2. пераноснае значэнне: З’яўленне новых думак, ідэй у разумовым жыцці грамадства.

    • Новое в. ў гісторыі.
веяны

веяны прыметнік

Ачышчаны веяннем.

  • Веяное жыта.
веяць

веяць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай.

  2. Дзьмуць, абдзімаць павевам.

    • Вее вецер.
    • Цёплай вільгаццю веяла ад ракі (безасабовая форма).
    • Ад яго слоў веяла ласкай і клопатам (пераноснае значэнне і безасабовая форма).

|| закончанае трыванне: правеяць і звеяць.

|| назоўнік: веянне.

во

во часціца | размоўнае

  1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.

    • Во, рыбіна плёснула.
    • Кладзі ўсё гэта во сюды.
  2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.

    • Во малайцы, што прыехалі.
    • Во, што яны тут натварылі!
  3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.

    • Вы мне во што скажыце, даражэнькія.
  4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.

    • Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кожа.
  5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.

    • Во як бывае.
  6. у знач. выклічнік: Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.

    • Во мароз дык мороз!
вобад

вобад назоўнік | мужчынскі род

  1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына.

  2. Частка некаторых прадметаў, прыстасаванняў у выглядзе кольца, авала.

    • В. блока.
    • В. тэніснай ракеткі.

|| памяншальная форма: абадок.

|| прыметнік: абодны, абадовы і абадочны.

вобземлю

вобземлю прыслоўе | размоўнае

Аб зямлю, на зямлю.

  • Грымнуўся в.
вобла

вобла назоўнік | жаночы род

Невялікая марская прамысловая рыба сямейства карпавых.

  • Вэнджаная в.

|| прыметнік: воблавы.

воблака

воблака назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы.

    • Кучавыя воблакі.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Суцэльная маса лёгкіх часцінак (пылу, дыму) у паветры.

    • В. пылу.

|| памяншальная форма: воблачка і аблачынка.

|| прыметнік: воблачны.

  • В. слой.
вобласць

вобласць назоўнік | жаночы род

  1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.

    • В. экватора.
  2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.

    • Віцебская в.
    • Прыехаць з вобласці.
  3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.

    • В. вечнай мерзлоты.
    • Азёрная в.
  4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.

    • В. сэрца.
    • У грудной вобласці.
    • Абследаваць в. ранення.

|| прыметнік: абласны.

  • А. цэнтр.
воблачнасць

воблачнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. воблачны.

  2. Наплыў воблакаў.

    • Густая в.
    • Пераменная в.
воблачны

воблачны прыметнік

  1. гл. воблака.

  2. Пакрыты воблакамі (пра неба).

    • Воблачнае неба.
  3. Хмурны (пра надвор’е).

    • В. дзень.
    • Сёння воблачна (у знач. выказніка).

|| назоўнік: воблачнасць.

вобмацкам

вобмацкам прыслоўе

Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

  • В. ходзяць сляпыя.
  • Ісці в. каля сцяны.
вобмешка

вобмешка назоўнік | жаночы род

Тое, чым абмешваюць корм жывёле (мука, вотруб’е).

  • Пасыпаць сечку вобмешкай.
вобраз

вобраз назоўнік | мужчынскі род

  1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.

  2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.

    • В. маці.
  3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.

    • Светлыя вобразы будучага.
  4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.

    • Паэт мысліць вобразамі.
  5. У мастацкім творы: тып, харакгар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.

    • Вобразы романа.
    • Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю).
    • Стварыць в. рабочага.
вобразны

вобразны прыметнік

Які змяшчае ў сабе вобразы, паказвае што-н. у вобразах; яскравы, яркі, жывы.

  • Вобразнае абагульненне ўбачанага.
  • Гаварыць вобразна (прыслоўе).

|| назоўнік: вобразнасць.

  • В. паэтычнай мовы.
вобыск

вобыск назоўнік | мужчынскі род

Афіцыйны агляд каго-, чаго-н. з мэтай знайсці што-н. забароненае, недазволенае і пад.

  • Зрабіць в.
  • Знайсці пры вобыску.

|| прыметнік: абыскны.

вогненебяспечны

вогненебяспечны прыметнік

Які легка загараецца.

  • Вогненебяспечная вадкасць.

|| назоўнік: вогненебяспечнасць.

вогненны

вогненны прыметнік

  1. гл. агонь.

  2. Тое, што і агнявы (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

|| назоўнік: вогненнасць.

вогнепаклоннік

вогнепаклоннік назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які пакланяецца агню як бажаству.

|| жаночы род: вогнепаклонніца.

|| прыметнік: вогнепаклонніцкі.

вогнепаклонства

вогнепаклонства назоўнік | ніякі род

Культ агню як адна з форм першабытнага абогатварэння прыроды.

|| прыметнік: вогнепаклонніцкі.

вогнетушыцель

вогнетушыцель назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльны апарат для тушэння невялікага пажару.

вогнік

вогнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах, твары.

вогнішча

вогнішча назоўнік | ніякі род

  1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь.

    • Грэцца каля вогнішча.
  2. Месца, дзе гарэў агонь.

|| прыметнік: вогнішчавы.

водаадводны

водаадводны прыметнік

Прызначаны для сцёку вады адкуль-н.

  • В. канал.