Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
водазабеспячэнне

водазабеспячэнне назоўнік | ніякі род

Забеспячэнне вадой.

  • В. города.
водазмяшчэнне

водазмяшчэнне назоўнік | ніякі род

Колькасць вады, якую выцясняе плаваючае судна.

  • Судна водазмяшчэннем у дваццаць тысяч тон.
водалюбівы

водалюбівы прыметнік

Пра расліны: які добра расце на вільготных, сырых глебах.

водалячэбніца

водалячэбніца назоўнік | жаночы род

Спецнальная ўстанова для водалячэння.

водалячэнне

водалячэнне назоўнік | ніякі род

Сістэма лячэння хворых воднымі працэдурамі.

|| прыметнік: водалячэбны.

воданапорны

воданапорны прыметнік

Воданапорная вежа — рэзервуар для вады, куды яна паступае пад напорам і адкуль расцякаецца па водаправоду.

воданепранікальны

воданепранікальны прыметнік

Які не прапускае вады.

  • Воданепранікальная тканіна.

|| назоўнік: воданепранікальнасць.

водападзел

водападзел назоўнік | мужчынскі род

Узвышша, якое падзяляе басейны некалькіх рэк.

|| прыметнік: водападзельны.

водапад’ёмны

водапад’ёмны прыметнік

Прызначаны для падачы вады ўверх.

  • В. механізм.
водапад’ёмнік

водапад’ёмнік назоўнік | мужчынскі род

Гідратэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады на вышыню.

водаправод

водаправод назоўнік | мужчынскі род

Сістэма збудаванняў, якая пастаўляе ваду ў месцы спажывання.

|| прыметнік: водаправодны.

водаправодчык

водаправодчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па водаправодных работах.

водапранікальны

водапранікальны прыметнік

Які прапускае праз сябе ваду.

|| назоўнік: водапранікальнасць.

водар

водар назоўнік | мужчынскі род

Прыемны пах, духмянасць.

  • В. палёў.

|| прыметнік: водарны.

водаразборны

водаразборны прыметнік

Водаразборная калонка — водаправоднае ўстройства з кранам, размешчанае на дварэ.

водарасць

водарасць назоўнік | жаночы род

Ніжэйшая вадзяная расліна, у якой адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.

  • Сажалка зарасла водарасцямі.

|| прыметнік: водарасцевы.

водбліск

водбліск назоўнік | мужчынскі род

Ззянне адбітага святла, бляск.

  • На вершалінах дрэў мігцелі водбліскі пажару.
  • В. славы (пераноснае значэнне).
водгук

водгук назоўнік | мужчынскі род

  1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.

  2. Слабы гук, які даносіцца здалёку.

    • В. страляніны.
  3. пераноснае значэнне: Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н.

    • Знайсці в. у сэрцы.
    • В. на чужое гора.
  4. пераноснае значэнне, чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы.

    • Водгукі мінулага.
водгулле

водгулле назоўнік | ніякі род

  1. Адбіццё гуку. рэха.

  2. пераноснае значэнне, чаго. Тое, што і водгук (у 4 знач.).

    • В. вайны.
воддаль

воддаль прыслоўе і прыназоўнік

  1. прыслоўе: На некаторай адлегласці.

    • Хата стаяла в.
  2. прыназоўнік: Ужыв. пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго-, чаго-н.

    • В. дарогі стаяла веска.
водзыў

водзыў назоўнік | мужчынскі род

  1. Думка, меркаванне з ацэнкай каго-, чаго-н.

    • В. на манаграфію.
  2. Сакрэтнае ўмоўнае слова, якое з’яўляецца адказам на пароль.

водкуп

водкуп назоўнік | мужчынскі род

У дарэвалюцыйнай Расіі: права на спагнанне дзяржаўных падаткаў, на манапольнае вядзенне гандлю, якое перадавалася казной прыватным асобам за грашовы ўзнос.

  • Вінны в.
  • Аддаць на в. што-н. (пераноснае значэнне: у поўнае распараджэнне).

|| прыметнік: адкупны.

  • Адкупная сістэма.
водналыжны

водналыжны прыметнік

Які мае адносіны да водных лыж.

  • В. спорт.
водналыжнік

водналыжнік назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца водналыжным спортам.

  • Спаборніцтвы водналыжнікаў.

|| жаночы род: водналыжніца.

воднік

воднік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто працуе на водным транспарце.

  2. Чалавек, які займаецца водным турызмам.

    • Турысты-воднікі.
водпаведзь

водпаведзь назоўнік | жаночы род

Рэзкі адказ на беспадстаўнае абвінавачванне.

  • Суровая в.
водпуск

водпуск назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. адпусціць.

  2. Часовае вызваленне ад працы для адпачынку.

    • Узяць чарговы в.
    • Знаходзіцца ў водпуску.
    • Дэкрэтны в.
водруб

водруб назоўнік | мужчынскі род

Участак зямлі, які атрымліваў селянін (у 1906 — 1916 гг.) у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны.

|| прыметнік: адрубны.

  • Адрубная гаспадарка.
водсвет

водсвет назоўнік | мужчынскі род

Адбітак святла, водбліск.

  • В. месяца.
водступ

водступ назоўнік | мужчынскі род

Свабоднае месца, якое пакідаецца перад пачаткам радка напісанага або надрукаванага тэксту.

  • В. у пачатку радка.
военачальнік

военачальнік назоўнік | мужчынскі род

Вайсковы або флоцкі начальнік, камандзір (звычайна вышэйшы).

  • Вопытны в.
вожаг

вожаг назоўнік | мужчынскі род

Дзяржальна вілак, качаргі.

|| прыметнік: ажаговы.

вожык

вожык назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікі звярок з доўгімі вострымі іголкамі на спіне і баках.

  2. Мужчынская прычоска ў выглядзе коратка абстрыжаных стаячых валасоў.

    • Стрыгчыся пад вожыка.

|| прыметнік: вожыкавы.

воз

воз назоўнік | мужчынскі род

  1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў, калёсы.

    • Класці сена на в.
  2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад., а таксама колькасць таго, што можа змясціцца на павозцы.

    • Везці в. сена.
    • В. дроў.
    • Што з воза упала, тое прапала (прыказка).
    • Цэлы в. навін (пераноснае значэнне: вельмі многа).
    • Вазамі вазіць (надта многа).
    • Цягнуць в. (пераноснае значэнне: выконваць усю асноўную работу).

|| прыметнік: вазавы.

возера

возера назоўнік | ніякі род

Замкнуты ў берагах вялікі натуральны вадаём.

  • Лясное в.

|| памяншальная форма: азярцо і азярко.

|| прыметнік: азёрны.

  • Полаччына — а. край.
вознік

вознік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі, рамізнік, фурман.

  2. Той, хто займаецца возніцтвам.

|| прыметнік: возніцкі.

возніцтва

возніцтва назоўнік | ніякі род

Промысел па перавозцы коньмі каго-, чаго-н.

  • Займацца возніцтвам.

|| прыметнік: возніцкі.

возчык

возчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто займаецца перавозам грузаў на калёсах; вазак.

  2. Тое, што і вознік (у 1 знач.).

|| прыметнік: возчыцкі.

вой

вой выклічнік

Выказвае пачуццё болю, страху, трывогі, здзіўлення, захаплення, радасці.

  • Вой, уцякайма адсюль.
  • Вой, якая ты шчаслівая.
войкаць

войкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Вымаўляць, выкрыкваць «вой»

|| аднакратны дзеяслоў: войкнуць.

  • І в. не паспеў.

|| назоўнік: войканне.

войска

войска назоўнік | ніякі род

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх.

  • Сухапутныя войскі.

|| прыметнік: вайсковы.

  • Вайсковыя злучэнні.
вока

вока назоўнік | ніякі род

  1. Орган зроку, а таксама сам зрок.

    • Левае в.
    • Блакітныя вочы.
    • Хвароба вачэй.
    • Вернае в.
    • Вочы загарэліся на што-н. (вельмі захацелася мець што-н.).
    • З завязанымі вачамі (неабачліва, нераздумваючы).
    • Падняць вочы (паглядзець уверх або знізу ўверх).
    • Рабіць вялікія вочы (здзіўляцца).
    • Ісці куды вочы глядзяць (ісці абы-куды, без пэўнай мэты).
    • Закрыць вочы каму (пераноснае значэнне: прысутнічаць пры чыёй-н. смерці).
    • Паганае в. (у забабонах: позірк, які прыносіць няшчасце).
  2. пераноснае значэнне, толькі адз. Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту.

    • Бывалае в.
    • Звыклае в.
    • Гаспадарчае в.

Фразеалагізмы:

  • Глядзець вачамі каго або чыімі на што — не мець уласнай думкі.

  • Кідацца ў вочы — прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным.

  • Лезці ў вочы (размоўнае неадабральнае) —

    1. старацца быць увесь час на віду, назойліва маячыць перад вачамі;
    2. быць асабліва прыметным.
  • Адвесці вочы каму (размоўнае) — адцягнуць увагу чыю-н. ад чаго-н.

  • Адкрыць вочы кому на каго-што — паказаць каго-н. у праўдзівым свеце.

  • Закрываць вочы на што — знарок не заўважаць чаго-н., пакідаць без увагі што-н.

  • Глядззець у вочы чаму (небяспецы, смерці і пад.) — быць блізкім да чаго-н.

  • Вочы б мае не бачылі (размоўнае) — пра што-н. непрыемнае, што не хочацца бачыць.

  • У вочы казаць (сказаць) — казаць (сказаць) адкрыта, прама.

  • Чортава вока (размоўнае) — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце.

  • Як вока схопіць або як вокам ахапіць (размоўнае) — колькі можна ўбачыць, як толькі далека бачыць вока.

  • Як вокам маргнуць (размоўнае) — пра вельмі хуткае дзеянне.

  • У вочы не бачыў каго (размоўнае) — ніколі не бачыў каго-н.

  • За вочы (гаварыць) (размоўнае) — завочна, у адсутнасць.

  • На вока (размоўнае) — прыблізна, без дапамогі вымяральных сродкаў.

  • З вока на вока або вока на вока — сам-насам.

  • З п’яных вачэй (размоўнае) — у стане ап’янення.

  • Упасці (укінуцца) у вока (размоўнае) — запомніцца, спадабацца.

  • Адбіраць вочы — асляпляць (пра веснавое сонца).

  • Берагчы як зрэнку вока — пільна сачыць, уважліва ахоўваць што-н.

  • Вачэй не зводзіць з каго-чаго (размоўнае) — вельмі захапляцца кім-, чым-н.

  • Вачэй не паказваць (размоўнае) — пазбягаць сустрэчы.

  • Глянуць адным вокам (размоўнае) — няўважліва, хутка прачытаць што-н.

  • Мець вока на каго (размоўнае) — таіць злосць на каго-н.

  • Хоць вока выкалі (размоўнае) — пра начную цемнату.

  • Хоць пальцам у вока (размоўнае) — пра густую цемру.

|| памяншальная форма: вочка і вачаняты.

  • Строіць вочкі каму-н. (какетнічаць з кім-н.).

|| прыметнік: вочны.

вокамгненне

вокамгненне назоўнік | ніякі род

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне.

вокамгненны

вокамгненны прыметнік

Які адбываецца на працягу вельмі кароткага часу, у адзін момант.

  • Вокамгненная ўспышка.

|| назоўнік: вокамгненнасць.

вокладка

вокладка назоўнік | жаночы род

  1. Цвёрдая, звычайна з кардону папка, у якую ўстаўлена кніга.

    • Коленкоровая в.
  2. Папяровая абгортка кнігі, сшытка.

|| прыметнік: вокладачны.

  • В. кардон.
воклік

воклік назоўнік | мужчынскі род

Выгук, словы, якімі аклікаюць.

  • Радасны в.
вокліч

вокліч назоўнік | мужчынскі род

  1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём.

  2. Тое, што і воклік.

    • З лесу даносіўся в.: — Сяргей!
вокрык

вокрык назоўнік | мужчынскі род

Рэзкі гучны вокліч з загадам, пагрозай.

вокіс

вокіс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

У хіміі: злучэнне элементаў сярэдняй ступені акіслення з кіслародам.

  • В. вугляроду (чадны газ).

|| прыметнік: вокісны.

вокісел

вокісел назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэчыва, якое ўяўляе сабой злучэнне хімічнага элемента з кіслародам.

  • Прыродныя вокіслы.