Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
карбас

карбас назоўнік | мужчынскі род

Невялікае паморскае паруснае судна для рыбалоўнага промыслу і перавозкі грузаў.

|| прыметнік: карбасны.

карболавы

карболавы прыметнік

Карболавая кіслата — арганічнае злучэнне, бясколерныя крышталі, якія ў растворы ўтвараюць дэзінфіцыруючую вадкасць.

карболка

карболка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Раствор карболавай кіслаты.

  • Прамыць падлогу карболкай.

|| прыметнік: карболачны.

карбункул

карбункул назоўнік | мужчынскі род

  1. Гнойнае запаленне скуры і падскурнай клятчаткі.

  2. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат (устарэлае).

|| прыметнік: карбункулёзны.

карбюратар

карбюратар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыбор, у якім адбываецца карбюрацыя.

|| прыметнік: карбюратарны.

карбюрацыя

карбюрацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў рухавіках унутранага згарання.

|| прыметнік: карбюрацыйны.

карбід

карбід назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Злучэнне вугляроду з некаторымі металамі і металоідамі.

  • К. кальцыю.

|| прыметнік: карбідавы.

карга

карга назоўнік | жаночы род | размоўнае | лаянкавае

Пра злую, шкодную старую.

  • Старая к.
кардамон

кардамон назоўнік | мужчынскі род

  1. Трапічная расліна сямейства імбірных.

  2. Насенне гэтай расліны, якое ўжываецца як вострая прыправа.

|| прыметнік: кардамонавы.

кардан

кардан назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і карданны механізм, або карданны вал.

карданаж

карданаж назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Вырабы з кардону (каробкі, футляры, дзіцячыя цацкі і пад.).

|| прыметнік: карданажны.

карданны

карданны прыметнік | спецыяльны тэрмін

  1. карданны механізм — механізм, што служыць для перадачы вярчэння паміж валамі, размешчанымі пад вуглом адзін да аднаго.

  2. карданны вал — вал у такім механізме.

кардон

кардон2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Пагранічны або загараджальны атрад; пост аховы.

  2. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад ці пост, варта.

  3. Дзяржаўная мяжа, граніца.

    • Жыць за кардонам.

|| прыметнік: кардонны.

кардонка

кардонка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Каробка з кардону.

  2. Невялікі кавалак кардону.

    • Выразаць самалёцік з кардонкі.
кардынал

кардынал2 назоўнік | мужчынскі род

Невялікая пеўчая птушка сямейства аўсянкавых з ярка-чырвоным (колеру кардынальскай мантыі) пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.

кардынальны

кардынальны прыметнік

Галоўны, асноўны, самы істотны.

  • Кардынальныя перамены ў грамадстве.
кардыя

кардыя прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да сэрца, напр. кардыяграфія, кардыясклероз, кардыяспазм, кардыястымулятар, кардыяхірургія;
  2. які мае адносіны да кардыялогіі, напр. кардыянеўралагічны, кардыяцэнтр.
кардыяграма

кардыяграма назоўнік | жаночы род

Графічны паказ работы сэрца.

  • Зняць кардыяграму.

|| прыметнік: кардыяграмны.

кардыялогія

кардыялогія назоўнік | жаночы род

Раздзел медыцыны, якая займаецца хваробамі сардэчна-сасудзістай сістэмы і іх лячэннем.

|| прыметнік: кардыялагічны. К. цэнтр.

кардыёлаг

кардыёлаг назоўнік | мужчынскі род

Урач — спецыяліст па кардыялогіі.

кардэбалет

кардэбалет назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Артысты балета, якія выконваюць групавыя танцы.

|| прыметнік: кардэбалетны.

каржак

каржак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Сукаваты ствол дрэва; корч.

каржакаваты

каржакаваты прыметнік

  1. Пра дрэва: нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом.

    • К. дуб.
  2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу (пра чалавека).

|| назоўнік: каржакаватасць.

карзіна

карзіна назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і кашолка.

  2. Гандола аэрастата.

  3. У баскетболе: сетка на абручы, у якую закідваюць мяч.

|| прыметнік: карзінны.

каркавіна

каркавіна назоўнік | жаночы род

Частка тушы, якая прылягае да карка.

|| прыметнік: каркавінны.

каркас

каркас назоўнік | мужчынскі род

Унутраная апорная частка збудавання, канструкцыі, на якой трымаюцца астатнія часткі.

  • К. карабля.

|| прыметнік: каркасны.

каркаць

каркаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра варону: ствараць гукі, падобныя на «кар-кар».

  2. пераноснае значэнне: Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду (размоўнае).

    • Хопіць табе к.

|| аднакратны дзеяслоў: каркнуць.

|| закончанае трыванне: накаркаць.

  • Накаркаў бяду на сваю галаву.

|| назоўнік: карканне.

карлік

карлік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек ненармальна малога росту.

    • Злы к. (у казках).
  2. Вельмі малога росту або памеру (пра жывёл, расліны і пад.).

    • Арол-к.
    • Сасна-к.

|| прыметнік: карлікавы.

  • Карлікавыя дрэвы.
  • Карлікавае прадпрыемства.
карлікавасць

карлікавасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. карлікавы.

  2. Хвароба, якая выклікаецца паражэннем залоз унутранай сакрэцыі і выражаецца ў ненармальна малым росце (спецыяльны тэрмін).

карлікавы

карлікавы прыметнік

Вельмі малога росту або памеру.

  • Карлікавыя плямёны (маларослыя плямёны Сярэдняй Афрыкі).
  • Карлікавая антылопа.
  • К. лес.
  • Карлікавае дрэва.
  • Карлікавае прадпрыемства (малой магутнасці).

|| назоўнік: карлікавасць.

карма

карма2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «корма…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. кармакухня, кармарэзка, кармасклад, кармацэх.

кармавы

кармавы прыметнік

  1. гл. карма.

  2. Рабочы (матрос) на карме (баркі, лодкі), рулявы.

кармакухня

кармакухня назоўнік | жаночы род

Кухня на ферме для прыгатавання ежы жывёле.

карманьёла

карманьёла назоўнік | жаночы род

Французская народная рэвалюцыйная песня 18 ст., а таксама танец у рытме гэтай песні.

кармушка

кармушка назоўнік | жаночы род

  1. Карыта, скрынка і пад., у якія кладуць корм для жывёлы, птушак.

  2. пераноснае значэнне: Месца, дзе можна набыць што-н. для сябе незаконным спосабам (размоўнае неадабральнае).

|| прыметнік: кармушачны.

кармілец

кармілец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і карміцель.

карміліца

карміліца назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і карміцелька.

кармін

кармін назоўнік | мужчынскі род

Ярка-чырвоная фарба, якая здабываецца з насякомага кашанілі.

|| прыметнік: кармінавы і кармінны.

кармінавы

кармінавы (кармінны) прыметнік

  1. гл. кармін.

  2. Ярка-чырвоны, колеру карміну.

карміцель

карміцель назоўнік | мужчынскі род

Той, хто корміць, забяспечвае пражыткам.

|| жаночы род: карміцелька.

карміцелька

карміцелька назоўнік | жаночы род

  1. гл. карміцель.

  2. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.

карміцца

карміцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Есці, атрымліваць корм, здабываць ежу.

    • Козы кормяцца на лугах.
  2. Мець за сродак для пражыцця, харчавацца.

    • К. сваёй працай.
  3. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.

    • К. паляваннем.

|| закончанае трыванне: пакарміцца і пракарміцца.

|| назоўнік: пракорм і пракармленне.

карміць

карміць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Даваць корм (жывёле).

    • Пара к. карову.
    • К. куранят тварагом.
  2. Уводзіць каму-н. ежу ў рот; даваць есці.

    • К. парасят праз соску.
    • К. дзіця грудзямі.
    • К. абяцанкамі (пераноснае значэнне: абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць).
  3. пераноснае значэнне: Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

    • К. сірот.

|| закончанае трыванне: накарміць, пакарміць і пракарміць.

|| назоўнік: пракорм і пракармленне.

|| назоўнік: кармленне.

карнавал

карнавал назоўнік | мужчынскі род

Народнае гулянне-маскарад з песнямі, танцамі [першапачаткова вясенняе — у Італіі].

  • Навагодні к.

|| прыметнік: карнавальны.

  • Карнавальнае шэсце.
карнавухі

карнавухі прыметнік

З абрэзаным або пакалечаным вухам.

  • К. кот.

|| назоўнік: карнавухасць.

карнет

карнет2 назоўнік | мужчынскі род

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе ражка.

карнет-а-пістон

карнет-а-пістон назоўнік | мужчынскі род

Карнет з поршневым вентыльным механізмам.

карны

карны прыметнік

Які мае сваёй мэтай караць каго-н.

  • Карныя меры.
  • К. атрад (ваенна-паліцэйскі атрад для расправы над кім-н.).
карніз

карніз назоўнік | мужчынскі род

  1. Гарызантальны выступ у верхняй частцы будынка, над вокнамі, дзвярамі.

  2. Перакладзіна над акном або дзвярамі, на якую вешаюць шторы, парцьеры.

|| прыметнік: карнізны.

карнік

карнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто карае; удзельнік карнага атрада.

|| прыметнік: карніцкі.