Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
каракульча

каракульча назоўнік | жаночы род

Мех са шкурак,неданошаных ягнят каракульскіх авечак.

  • Паліто з каракульчы.

|| прыметнік: каракульчовы.

каракулявод

каракулявод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па каракуляводству.

каракуляводства

каракуляводства назоўнік | ніякі род

Развядзенне каракульскіх авечак як галіна жывёлагадоўлі.

|| прыметнік: каракуляводчы.

каракулі

каракулі назоўнік | жаночы род

Неразборлівыя, няўмела ці няўдала напісаныя літары.

  • У сшытку адны к.
каракурт

каракурт назоўнік | мужчынскі род

Ядавіты павук, водзіцца ў пустынях Сярэдняй Азіі і ў стэпах Крыма.

|| прыметнік: каракуртавы.

каракі

каракі назоўнік | мужчынскі род

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкай вобласці.

|| жаночы род: карачка.

|| прыметнік: каракскі.

карал

карал назоўнік | мужчынскі род

  1. Марская жывёліна, род паліпаў, якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах.

  2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёлін — чырвоны, ружовы або белы камень.

    • Пацеркі з каралаў.

|| прыметнік: каралавы.

  • Каралавыя рыфы.
  • Каралавыя губы (колеру карала).
каралава

каралава (каралава-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. каралавы (у 2 знач.), з каралавым адценнем, напр. каралава-карычневы, каралава-чырвоны.

каралавы

каралавы прыметнік

  1. гл. карал.

  2. Ярка-чырвоны, колеру карала.

    • Каралавыя губы.
каралева

каралева назоўнік | жаночы род

  1. гл. кароль.

  2. Жонка караля (у 1 знач.).

  3. У шахматах: тое, што і ферзь (размоўнае).

  4. пераноснае значэнне, чаго. У некаторых спалучэннях: лепшая сярод іншых падобных.

    • К. прыгажосці.
    • К. лыжні.
каралевіч

каралевіч назоўнік | мужчынскі род

Сын караля (звычайна у казках).

каралеўна

каралеўна назоўнік | жаночы род

Дачка караля (звычайна ў казках).

каралеўства

каралеўства назоўнік | ніякі род

Дзяржава, на чале якой стаіць кароль (у 1 знач.).

каральны

каральны прыметнік | афіцыйнае

Які падлягае пакаранню, цягне за сабой пакаранне

  • К. ўчынак.

|| назоўнік: каральнасць.

каралі

каралі назоўнік | жаночы род

Пацеркі з каралавых або іншых каштоўных камянёў.

карамболь

карамболь назоўнік | мужчынскі род

У більярдзе: рыкашэтны ўдар у шар шарам, які адскочыў ад другога шара.

  • Зрабіць к.

|| прыметнік: карамбольны.

карамель

карамель назоўнік | жаночы род

  1. зборны назоўнік: Гатунак цвёрдых цукерак, ледзянцовых ці з начынкай.

    • Ледзянцовая к.
  2. Палены цукар для падфарбоўвання кандытарскіх вырабаў.

  3. Падпражаны солад для падфарбоўвання піва.

|| прыметнік: карамельны.

карамелька

карамелька назоўнік | жаночы род | размоўнае

Адна цукерка карамелі.

каран

каран назоўнік | мужчынскі род

Свяшчэнная кніга, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі, міфаў і норм права.

каранаваць

каранаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Правесці (праводзіць) цырымонію каранацыі.

  • К. на царства.

|| зваротны стан: каранавацца.

|| назоўнік: каранаванне.

каранарны

каранарны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які мае адносіны да сасудаў, што сілкуюць сардэчную мышцу.

  • К. кровазварот.
каранасты

каранасты прыметнік

  1. Які мае тоўстыя, моцныя карані.

    • К. дуб.
  2. Невысокага росту, моцнага целаскладу і шыракаплечы; тое, што і каржакаваты.

    • Каранастая фігура.

|| назоўнік: каранастасць.

каранацыя

каранацыя назоўнік | жаночы род

Урачыстая цырымонія ўскладання кароны на манарха, які ўступае на прастол.

|| прыметнік: каранацыйны.

карандаш

карандаш назоўнік | мужчынскі род

Прылада для пісьма, чарчэння, малявання — тонкая палачка з графітным сардэчнікам; аловак.

  • Хімічны к.
  • Каляровыя карандашы.
  • Браць на к. (звяртаць на што-н. увагу, запісваць для памяці).

|| прыметнік: карандашны.

караннік

караннік назоўнік | мужчынскі род

Сярэдні конь у тройцы, які запрагаецца ў аглоблі, у адрозненне ад прысцяжных.

  • У гэтай тройцы к. быў самым надзейным канём.
карантыш

карантыш назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пра чалавека невялікага росту.

каранцін

каранцін назоўнік | мужчынскі род

  1. Часовая ізаляцыя заразных хворых і асоб, якія былі ў кантакце з такімі хворымі.

  2. Санітарны пункт для агляду людзей і грузаў, якія прыбылі з мясцовасці, заражанай эпідэміяй.

|| прыметнік: каранцінны.

караняплод

караняплод назоўнік | мужчынскі род

Расліна з тоўстым мясістым коранем, якая ідзе ў ежу або на корм скаціне.

|| прыметнік: караняплодны.

караніцца

караніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пускаць карані.

  2. у чым. Мець сваёй асновай, крыніцай.

    • Прычына караніцца ў іншым.
  3. у кім-чым. Быць уласцівым каму-, чаму-н., знаходзіцца ў кім-, чым-н.

    • У свядомасці людзей доўга караніўся недавер гэтаму чалавеку.
карапуз

карапуз назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | жартаўлівае

Пра малое тоўстае дзіця.

|| памяншальна-ласкальная форма: карапузік.

караскацца

караскацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і карабкацца.

|| закончанае трыванне: ускараскацца.

карась

карась назоўнік | мужчынскі род

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі плаўнікамі.

|| прыметнік: карасёвы і карасіны.

  • Карасёвая юшка.
карат

карат назоўнік | мужчынскі род

Мера масы алмазаў і іншых каштоўных камянёў, роўная О,2 г.

|| прыметнік: каратны.

каратаць

каратаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Праводзіць, бавіць час.

  • К. вечары ў чаканні дзяцей.

|| закончанае трыванне: скаратаць.

каратка

каратка прыстаўка

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «каротка…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. каратканогі, караткахвосты.

караткаваты

караткаваты прыметнік

Крыху карацейшы, чым трэба.

  • Караткаватыя рукавы.
караткахвалевы

караткахвалевы прыметнік

Які працуе на кароткіх радыёхвалях.

  • Караткахвалевая радыёстанцыя.
караткахвосты

караткахвосты прыметнік

З кароткім хвастом.

  • К. заяц.
караткашэрсны

караткашэрсны прыметнік

З кароткай шэрсцю.

  • Караткашэрсная парода авечак.
каратыст

каратыст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца каратэ.

каратэ

каратэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі і заснаваная на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела саперніка.

карацелька

карацелька назоўнік | жаночы род

Сорт морквы з кароткім акруглым коранем; мышатка.

карацець

карацець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца карацейшым, менш працяглым ў прасторы або ў часе.

  • Пад восень дні карацеюць.
караць

караць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Падвяргаць пакаранню каго-н.

  • К. за злачынства.

|| закончанае трыванне: пакараць.

карацін

карацін назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Аранжава-жоўты раслінны пігмент, які спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміну А.

  • У моркве многа караціну.
караціць

караціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць карацейшым.

  • К. штаны.
  • К. артыкул.
карачаеўцы

карачаеўцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае карэннае насельніцтва Карачаева-Чэркесіі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: карачаеўка.

|| прыметнік: карачаеўскі.

карачкі

карачкі прыслоўе

На карачкі ці на карачках (размоўнае) — поза, у якой чалавек стаіць, апіраючыся адначасова на абедзве рукі і нагі.

  • Стаяць на карачках.
  • Паўзці на карачках.
караімы

караімы назоўнік | мужчынскі род

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая жыве ў асноўным у Крыме, а таксама ў Літве.

|| жаночы род: караімка.

|| прыметнік: караімскі.

карбанад

карбанад назоўнік | мужчынскі род

Запечанае свіное філе асаблівага прыгатавання.

|| прыметнік: карбанадны.