Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
капіляр

капіляр назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам.

  2. Самы тонкі крывяносны сасуд.

|| прыметнік: капілярны.

  • К. ціск.
  • К. сасуд.
капілярнасць

капілярнасць назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Уласцівасць вадкасцей паднімацца або апускацца па капілярах.

капіраваць

капіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Знімаць, рабіць копію з чаго-н.

    • К. дакумент.
  2. Падрабляць чые-н. рухі, міміку, слепа пераймаць што-н.

    • К. артыста.

|| закончанае трыванне: скапіраваць.

|| назоўнік: капіраванне і капіроўка.

|| прыметнік: капіравальны і капіровачны.

  • Капіравальны апарат.
  • Капіровачныя работы.
капіроўшчык

капіроўшчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па капіраванню.

|| жаночы род: капіроўшчыца.

капітал

капітал назоўнік | мужчынскі род

  1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

    • Прамысловы к.
    • Фінансавы к.
    • Пераменны к.
    • Пастаянны к.
  2. звычайна Грошы, вялікая сума грошай (размоўнае).

    • Купіў бы, ды капіталаў не хапае.
    • Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу.
капіталаўкладанне

капіталаўкладанне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і расшырэнне дзеючых асноўных фондаў.

капітальны

капітальны прыметнік

Грунтоўны, асноўны, карэнны, вельмі важны.

  • Капітальнае даследаванне.
  • Капітальнае будаўніцтва — узвядзенне новых прадпрыемстваў, жылля і пад.
  • Капітальная сцяна — асноўная сцяна, якая служыць апорай для даху.
  • Капітальны рамонт — поўны рамонт (усяго будынка з заменай усіх зношаных частак).
  • Капітальныя укладанні (спецыяльны тэрмін) — тое, што і капіталаўкладанне.

|| назоўнік: капітальнасць.

капіталізаваць

капіталізаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Ператварыць (-твараць) прыбавачную вартасць у капітал (у 1 знач.).

|| назоўнік: капіталізацыя.

капіталізм

капіталізм назоўнік | мужчынскі род

Змяніўшая сабой феадалізм грамадска-эканамічная фармацыя, пры якой асноўныя сродкі вытворчасці з’яўляюцца прыватнай уласнасцю класа капіталістаў.

  • Эпоха капіталізму.

|| прыметнік: капіталістычны.

капіталіст

капіталіст назоўнік | мужчынскі род

  1. У капіталістычным грамадстве: уласнік капіталу, сродкаў вытворчасці, які выкарыстоўвае наёмную працу.

  2. Багаты, разбагацелы чалавек (размоўнае жарт,).

|| жаночы род: капіталістка.

|| прыметнік: капіталістычны.

капітан

капітан назоўнік | мужчынскі род

  1. Афіцэрскае званне, або чын, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

    • К. медыцынскай службы.
    • К.-лейтэнант.
    • К. 3-га рангу.
  2. Камандзір судна.

    • К. далёкага плавання.
  3. Кіраўнік спартыўнай каманды.

    • К. валейбольнай каманды.

|| прыметнік: капітанскі.

  • К. мосцік.
капітуляваць

капітуляваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Здацца (здавацца), згадзіўшыся на капітуляцыю, адмовіўшыся ад барацьбы.

  • Безагаворачная к.
  • К. перад цяжкасцямі (пераноснае значэнне: прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле, слабасць).
капітулянт

капітулянт назоўнік | мужчынскі род

Той, хто капітулюе, адмаўляецца ад ранейшай пазіцыі.

|| прыметнік: капітулянцкі.

капітуляцыя

капітуляцыя назоўнік | жаночы род

  1. Спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах.

    • Безагаворачная к.
  2. пераноснае значэнне: Адказ ад прадаўжэння барацьбы, ад прынцыповай абароны сваіх поглядаў.

капітэль

капітэль назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Верхняя частка калоны, слупа або пілястры.

|| прыметнік: капітэльны.

капішча

капішча назоўнік | ніякі род

  1. Язычніцкі храм, культавае збудаванне.

  2. пераноснае значэнне, чаго. Асяродак чаго-н., што адштурхоўвае, выклікае агіду.

    • К. ўбоства, нуды і бруду.
капііст

капііст назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які знімае копіі з дакументаў, рукапісаў (устарэлае).

    • Працаваць капіістам.
  2. Мастак, які капіруе карціны.

кап’ё

кап’ё назоўнік | ніякі род

Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам.

  • Кіданне кап’я (спартыўнае практыкаванне).
  • Ламаць коп’і (пераноснае значэнне: спрачацца з-за чаго-н., адстойваць сваю думку).

|| прыметнік: капейны.

кара

кара2 назоўнік | жаночы род

  1. Паверхневая частка ствала, галін і кораня дрэвавых раслін.

    • К. бярозы.
  2. чаго або якая. Верхні цвёрды слой на чым-н.

    • Ледзяная к.
    • Зямная к.
    • К. вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга (паверхневы слой галаўнога мозга ў вышэйшых пазваночных і чалавека).

|| прыметнік: каравы.

карабаты

карабаты прыметнік

Няроўны, пагнуты, скрыўлены.

  • Карабатая дошка.

|| назоўнік: карабатасць.

карабаціцца

карабаціцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіцца карабатым, выгінацца, скрыўляцца.

  • Фанера на сонцы карабаціцца.

|| закончанае трыванне: пакарабаціцца і скарабаціцца.

карабаціць

карабаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць карабатым.

  2. пераноснае значэнне: Выклікаць непрыемнае пачуццё.

|| закончанае трыванне: пакарабаціць і скарабаціць.

карабейнік

карабейнік назоўнік | мужчынскі род

Даўней: дробны гандляр, які разносіў па вёсках тавары (мануфактуру, галантэрэю, дробныя рэчы і інш.).

карабел

карабел назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Спецыяліст па караблях, па іх праектаванню, будаўніцтву.

карабель

карабель назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікае марское судна.

    • Ваенны к.
    • Акіянскі к.
    • Вялікаму караблю вялікае плаванне (прыказка).
  2. Лятальны апарат.

    • Касмічны к.

Фразеалагізм:

  • Спаліць свае караблі (кніжнае) — рашуча парваць з мінулым.

|| памяншальная форма: караблік.

  • Пускаць папяровыя караблікі.

|| прыметнік: карабельны.

  • К лес (высокі, прамы, прыгодны для караблебудавання).
карабельшчык

карабельшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Уладальнік карабля; марак (устарэлае).

  2. Тое, што і караблебудаўнік (размоўнае).

карабкацца

карабкацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Падымацца, чапляючыся нагамі і рукамі за што-н.

  • К. на ўзгорак (узбірацца з цяжкасцю).

|| закончанае трыванне: ускарабкацца.

караблебудаванне

караблебудаванне назоўнік | ніякі род

Будаванне суднаў, а таксама навука аб іх будаванні.

|| прыметнік: караблебудаўнічы.

караблебудаўнік

караблебудаўнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па караблебудаванню.

караблеваджэнне

караблеваджэнне назоўнік | ніякі род

Шэраг навуковых дысцыплін, што адносяцца да ваджэння суднаў, а таксама само такое ваджэнне.

  • Майстэрства караблеваджэння.
караблекрушэнне

караблекрушэнне назоўнік | ніякі род

Гібель карабля ў моры.

карабок

карабок назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Невялікая стандартная пушачка для запалак.

  • К. запалак.

|| прыметнік: карабковы.

карабін

карабін назоўнік | мужчынскі род

  1. Вінтоўка з пакарочаным ствалом.

  2. Механічная зашчапка, зажым.

    • К. павадка.

|| прыметнік: карабінавы.

карабінер

карабінер назоўнік | мужчынскі род

  1. У Заходняй Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст.: узброены карабінам салдат-стралок.

  2. Жандар у Італіі.

|| прыметнік: карабінерны.

  • К. полк.
каравай

каравай назоўнік | мужчынскі род

Вясельны абрадавы пірог круглай формы або вялікая булка, спечаная для якой-н. урачыстасці, свята.

  • Частавалі нас караваем.

|| прыметнік: каравайны.

караван

караван назоўнік | мужчынскі род

  1. Група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы і людзей (у пустыні, у стэпе).

    • К. вярблюдаў.
  2. Група гандлёвых суднаў, якія ідуць адно за адным куды-н.

|| прыметнік: караванны.

каравець

каравець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і каравіцца.

каравокі

каравокі прыметнік

З карымі вачамі.

каравул

каравул назоўнік | мужчынскі род

  1. Вайсковая ўзброеная варта.

    • Выклікаць к.
  2. Абавязкі па ахове чаго-н.

    • Несці к.
    • Узяць каго-н. пад к.
  3. у знач. выклічнік: Заклік на дапамогу пры небяспецы (размоўнае).

    • Каравул! Ратуйце!
    • Узяць на каравул — аддаць пашану асобым ружэйным прыёмам.

|| прыметнік: каравульны.

  • К. начальнік.
  • Змяніць каравульных (назоўнік).
каравы

каравы прыметнік

  1. Каляны ад засохлай гразі.

    • Каравая ануча.
  2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

    • Каравыя рукі.
  3. пераноснае значэнне: Няскладны, шарахаваты.

    • Каравыя выразы.

|| назоўнік: каравасць.

каравяк

каравяк назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Каровін гной.

  • Каравяком з глінаю абмазваюць яблыні.
каравіцца

каравіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца каравым ад бруду (у 1 знач.); каравець.

карагач

карагач назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Паўднёвае дрэва, від вяза.

|| прыметнік: карагачавы.

карагод

карагод назоўнік | мужчынскі род

Масавая народная гульня — рух людзей па крузе з песнямі, танцамі, а таксама людзі, якія сталі ў круг для ўдзелу ў якой-н. гульні.

  • Вадзіць к.
  • Стаць у к.

|| прыметнік: карагодны.

караед

караед назоўнік | мужчынскі род

Шкоднік лясоў, дробны жук, які грызе кару і драўніну.

карак

карак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека.

  • Браць (узяць) за к. (таксама пераноснае значэнне: прыцягнуць да адказнасці).
  • Гнаць у к. (пераноснае значэнне: выганяць груба, бессаромна).
  • Сядзець на карку (пераноснае значэнне: быць на ўтрыманні ў каго-н., жыць на чые-н. сродкі).
каракалпакі

каракалпакі назоўнік | мужчынскі род

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Каракалпакіі, што ўваходзіць у склад Узбекістана.

|| жаночы род: каракалпачка.

|| прыметнік: каракалпакскі.

каракаціца

каракаціца назоўнік | жаночы род

  1. Марскі малюск з групы галаваногіх, які пры небяспецы выпускае фарбавальнае рэчыва.

  2. пераноснае значэнне: Пра няўклюднага чалавека з кароткімі нагамі (размоўнае).

каракуль

каракуль назоўнік | мужчынскі род

Каштоўныя шкуркі ягнят каракульскіх авечак.

|| прыметнік: каракулевы.

  • Каракулевае футра.
каракульскі

каракульскі прыметнік

Каракульская авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.