Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
канспектыўны

канспектыўны прыметнік

Які мае характар канспекта; кароткі.

  • К. пераказ лекцыі.
  • Расказаць канспектыўна (прыслоўе) пра экскурсію.

|| назоўнік: канспектыўнасць.

канспіраваць

канспіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прымяняць метады канспірацыі, захоўваць канспірацыю.

  • К. падпольную работу.

|| закончанае трыванне: заканспіраваць.

канспіратар

канспіратар назоўнік | мужчынскі род

Той, хто карыстаецца канспірацыяй.

|| прыметнік: канспіратарскі.

канспіратыўны

канспіратыўны прыметнік

Звязаны з канспірацыяй, тайны, падпольны.

  • К. сход.
  • Канспіратыўная кватэра.

|| назоўнік: канспіратыўнасць.

канспірацыя

канспірацыя назоўнік | жаночы род

Метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны.

  • Строгая к.

|| прыметнік: канспірацыйны.

канстанта

канстанта назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Пастаянная велічыня.

|| прыметнік: канстантны.

канстатаваць

канстатаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць, несумненнасць чаго-н.

  • К. факт.

|| назоўнік: канстатацыя і канстатаванне.

канструктар

канструктар назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст, які канструюе (у 1 знач.), стварае канструкцыю чаго-н.

    • К. авіямадэлей.
  2. Дзіцячая гульня — набор дэталей для канструявання.

|| прыметнік: какструктарскі.

  • Канструктарскае бюро.
канструктывізм

канструктывізм назоўнік | мужчынскі род

Напрамак у мастацтве 20 ст., які імкнецца да максімальнай выразнасці і эканамічнасці форм, да агалення іх тэхнічнай асновы.

|| прыметнік: канструктывісцкі.

канструктывіст

канструктывіст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік канструктывізму.

|| жаночы род: канструктывістка.

|| прыметнік: канструктывісцкі.

канструктыўны

канструктыўны прыметнік

  1. Які мае адносіны да канструкцыі (у 1 знач.), патрэбны для канструявання (спецыяльны тэрмін).

    • Канструктыўныя асаблівасці збудавання.
  2. Які складае аснову чаго-н., важны (кніжнае).

    • Канструктыўная прапанова.

|| назоўнік: канструктыўнасць.

канструкцыя

канструкцыя назоўнік | жаночы род

  1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак якога-н. збудавання, механізма, а таксама само збудаванне, механізм з такім устройствам.

    • К. моста.
  2. Размяшчэнне слоў з пункту гледжання іх граматычнай сувязі, граматычная будова словазлучэнняў.

    • К. складанага сказа.
    • Сінтаксічная к.

|| прыметнік: канструкцыйны.

  • Канструкцыйныя матэрыялы.
канструяваць

канструяваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ствараць канструкцыю чаго-н.; будаваць.

    • К. радыёпрыёмнік.
  2. Ствараць у пэўным саставе (кніжнае).

    • К. прэзідыум міжнароднага кангрэса.

|| закончанае трыванне: сканструяваць.

канстытуцыя

канстытуцыя2 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Будова, структура арганізма.

  • К. чалавека.

|| прыметнік: канстытуцыйны.

кансультавацца

кансультавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Раіцца са спецыялістам па якому-н. пытанню.

|| закончанае трыванне: пракансультавацца.

кансультаваць

кансультаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Даваць кансультацыю (у 2 і 4 знач.).

|| закончанае трыванне: пракансультаваць.

кансультант

кансультант назоўнік | мужчынскі род

Той, хто дае кансультацыі (у 2 знач.).

|| жаночы род: кансультантка.

|| прыметнік: кансультанцкі.

кансультацыя

кансультацыя назоўнік | жаночы род

  1. Абмеркаванне якога-н. пытання спецыялістамі.

    • Склікаць кансультацыю юрыстаў.
  2. Парада спецыяліста па якім-н. пытанні.

    • Атрымаць кансультацыю.
  3. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх-н. пытаннях.

    • Дзіцячая к.
    • Юрыдычная к.
  4. Дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для лепшага засваення прадмета.

    • Расклад кансультацый перад сесіяй.

|| прыметнік: кансультацыйны.

кансьерж

кансьерж назоўнік | мужчынскі род

У Францыі: швейцар пры доме.

|| жаночы род: кансьержка.

кансэнсус

кансэнсус назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Агульная згода па спрэчным пытанні, дасягнутая ў выніку дыскусіі і збліжэння пазіцый удзельнікаў міжнародных перагавораў, палітычных і іншых форумаў і пад.

кансіліум

кансіліум назоўнік | мужчынскі род

Нарада ўрачоў дяя вызначэння цяжкага захворвання і пошуку спосабаў яго лячэння.

кансісторыя

кансісторыя назоўнік | жаночы род

Царкоўна-адміністрацыйны і царкоўна-судовы орган пры епархіяльным архірэі.

|| прыметнік: кансісторскі.

кансістэнцыя

кансістэнцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці, густаты чаго-н.

  • Цвёрдая к.
  • Вадкая к. сумесі.
кант

кант2 назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Пахавальнае песнапенне ўрачыстага свецкага або царкоўнага зместу.

кантаваць

кантаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Абчэсваючы (бервяно, дошку, камень і пад.), рабіць кант (у 1 знач.).

    • К. бервяно.
  2. Пераварочваць, паварочваць на бок (груз ці выраб пры перамяшчэнні, апрацоўцы і пад.).

    • Асцярожна, не к.!

|| закончанае трыванне: акантаваць.

|| назоўнік: кантаванне, кантоўка, акантоўванне і акантоўка.

|| прыметнік: кантовачны і акантовачны.

кантакт

кантакт назоўнік | мужчынскі род

  1. Сутыкненне, злучэнне (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Дзелавая сувязь, узгодненасць у дзеяннях, цесныя зносіны.

    • Уступіць у к. з хворым.
    • Дзелавыя кантакты.
  3. Дэталь, якая забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: кантактны.

кантамінацыя

кантамінацыя назоўнік | жаночы род

  1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжнае).

  2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» — з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».

|| прыметнік: кантамінацыйны.

кантар

кантар3 назоўнік | мужчынскі род

  1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.

  2. Галоўны спявак у сінагозе.

  3. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

кантата

кантата назоўнік | жаночы род

  1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў і аркестра, блізкі да араторыі.

  2. Верш на міфалагічную тэму, які складаецца з некалькіх частак да якой-н. урачыстасці (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: кантатны.

кантовы

кантовы прыметнік

Які мае канты, з кантамі (у 1 знач.).

  • К. слуп.
кантон

кантон назоўнік | мужчынскі род

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

|| прыметнік: кантанальны.

кантора

кантора назоўнік | жаночы род

Агульная назва адміністрацыйна-канцылярскіх аддзелаў прадпрыемстваў, а таксама самастойных устаноў, пераважна гаспадарчага, фінансавага характару.

  • Паштовая к.
  • К. завода.

|| прыметнік: канторскі.

  • Канторскія кнігі.
канторка

канторка назоўнік | жаночы род

  1. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы.

  2. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.

канторшчык

канторшчык назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Работнік канторы.

|| жаночы род: канторшчыца.

|| прыметнік: канторшчыцкі.

кантрабанда

кантрабанда назоўнік | жаночы род

Тайны бяспошлінны правоз або перанос праз дзяржаўную граніцу тавараў, каштоўнасцей і інш., а таксама тавары, перапраўленыя такім спосабам.

  • К. наркотыкаў.

|| прыметнік: кантрабандны.

кантрабандыст

кантрабандыст назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца кантрабандай.

|| жаночы род: кантрабандыстка.

|| прыметнік: кантрабандысцкі.

кантрабас

кантрабас назоўнік | мужчынскі род

Струнны смычковы музычны інструмент самага нізкага гучання.

|| прыметнік: кантрабасны і кантрабасовы.

  • Кантрабасны смычок.
  • Кантрабасовая партыя.
кантракт

кантракт назоўнік | мужчынскі род

Пісьмовы дагавор, пагадненне.

  • Падпісаць к.
  • Заключыць к.

|| прыметнік: кантрактны і кантрактавы.

кантрактаваць

кантрактаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

  • К. ураджай.

|| закончанае трыванне: закантрактаваць.

|| назоўнік: кантрактацыя.

кантральта

кантральта назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. н. Самы нізкі жаночы голас (у спевах).

  2. ж. Спявачка з такім голасам.

|| прыметнік: кантральтавы.

кантраляваць

кантраляваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Браць пад кантроль, правяраць.

  • К. працоўную дысцыпліну.

|| закончанае трыванне: пракантраляваць.

|| назоўнік: кантраляванне.

кантралёр

кантралёр назоўнік | мужчынскі род

Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н.

  • Грамадскі к.

|| жаночы род: кантралёрка.

|| прыметнік: кантралёрскі.

кантрамарка

кантрамарка назоўнік | жаночы род

Талон, які дае права на бясплатнае наведванне тэатра, кіно і пад.

|| прыметнік: кантрамарачны.

кантрапункт

кантрапункт назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

У музыцы: мастацтва спалучэння некалькіх самастойных мелодый, галасоў, якія гучаць адначасова, у адно цэлае, а таксама раздзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

|| прыметнік: кантрапунктны і кантрапунктычны.

кантраст

кантраст назоўнік | мужчынскі род

Рэзка выражаная процілегласць.

|| прыметнік: кантрастны.

кантраставаць

кантраставаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць кантрастным каму-, чаму-н.; складаць кантраст з кім-, чым-н.

кантрастны

кантрастны прыметнік

  1. гл. кантраст.

  2. Які складае кантраст, зусім супрацьлеглы.

    • Кантрастныя з’явы.
    • Кантрастныя колеры.

|| назоўнік: кантрастнасць.

кантрацэптывы

кантрацэптывы назоўнік | спецыяльны тэрмін

Процізачаткавыя сродкі.

|| прыметнік: кантрацэптыўны.

  • Кантрацэптыўныя сродкі.
кантроль

кантроль назоўнік | мужчынскі род

  1. Праверка, а таксама назіранне з мэтай праверкі.

    • К. за якасцю прадукцыі.
    • Грамадскі к.
    • Дзяржаўны к. (сістэма дзяржаўных органаў праверкі).
  2. зборны назоўнік: Асобы, якія займаюцца кантролем, кантралёры.

    • На маршруце працуе к.

|| прыметнік: кантрольны.

  • К. пост.
  • Кантрольная работа.
кантрыбуцыя

кантрыбуцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Плацяжы, якія накладаюцца дзяржавай-пераможцай на пераможаную дзяржаву.

|| прыметнік: кантрыбуцыйны.