Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кангеніяльны

кангеніяльны прыметнік | кніжнае

Адпаведны па духу, складу думак, таленавітасці.

  • Пераклад, к. тэксту.

|| назоўнік: кангеніяльнасць.

кангламерат

кангламерат назоўнік | мужчынскі род

  1. Механічнае спалучэнне чаго-н. разнароднага (кніжнае).

    • К. думак.
  2. Абломачная горная парода — галечнік з прымешкай пяску, гравію і валуноў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: кангламератны.

кангрэс

кангрэс назоўнік | мужчынскі род

  1. З’езд, нарада (звычайна па пытаннях міжнароднага значэння).

    • Сусветны к. прыхільнікаў міру.
  2. Назва парламента ў ЗША і некаторых іншых краінах.

  3. Назва некаторых палітычных партый, арганізацый.

    • Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс.
кангрэсмен

кангрэсмен назоўнік | мужчынскі род

Член палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША.

кандацьер

кандацьер назоўнік | мужчынскі род

  1. Начальнік наёмнай дружыны ў сярэдневяковай Італіі.

  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які дзеля выгады гатоў абараняць любую справу (кніжнае).

кандуктар

кандуктар2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыстасаванне ў станках, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.

|| прыметнік: кандуктарны.

кандуіт

кандуіт назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

У Расіі да рэвалюцыі: журнал, у які заносіліся звесткі пра паводзіны вучняў або ваеннаслужачых (пераважна ў духоўных навучальных установах і кадэцкіх карпусах).

  • Запісаць у к.

|| прыметнік: кандуітны.

кандыдат

кандыдат назоўнік | мужчынскі род

  1. Асоба, якая намячаецца да выбрання, назначэння або для прыёму куды-н.

    • К. у дэпутаты.
  2. чаго. Малодшая вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае гэту ступень.

    • К. філалагічных навук.

|| жаночы род: кандыдатка.

|| прыметнік: кандыдацкі.

кандыдатура

кандыдатура назоўнік | жаночы род

  1. Права ці магчымасць стаць кандыдатам (у 1 знач.).

    • Абмеркаваць кандыдатуру для ўнясення ў спіс для тайнага галасавання.
  2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.).

    • К. не зусім падыходзячая.
кандыль

кандыль назоўнік | мужчынскі род

Сорт яблыні, а таксама прадаўгаваты плод яе.

кандытар

кандытар назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па прыгатаванню кандытарскіх вырабаў або (устарэлае) той, хто імі гандлюе.

кандытарскі

кандытарскі прыметнік

Які мае адносіны да вытворчасці салодкіх мучных вырабаў або да гандлю імі.

  • Кандытарскія вырабы (пячэнне, цукар, цукеркі і пад.).
  • К. магазін.
  • Пайсці ў кандытарскую (назоўнік; магазін, які прадае кандытарскія вырабы).
кандыцыя

кандыцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Норма, якасць, якім павінна адпавядаць прадукцыя.

  • Давесці да адпаведнай кандыцыі.

|| прыметнік: кандыцыйны.

  • Кандыцыйнае насенне.
кандыцыянер

кандыцыянер назоўнік | мужчынскі род

Апарат для кандыцыяніравання паветра.

|| прыметнік: кандыцыянерны.

кандыцыяніраваць

кандыцыяніраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць з пэўнымі нормамі, патрабаваннямі.

  • К. збожжа.
  • К. паветра.

|| назоўнік: кандыцыяніраванне.

кандэлябр

кандэлябр назоўнік | мужчынскі род

Падсвечнік для некалькіх свечак, а таксама сама падстаўка-свяцільня для электрычных лямп звычайна ў выглядзе свечак.

|| прыметнік: кандэлябравы.

кандэнсаваць

кандэнсаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Падвергнуць (падвяргаць) кандэнсацыі.

  • К. пару.
  • К. энергію.

|| закончанае трыванне: скандэнсаваць.

|| назоўнік: кандэнсаванне.

кандэнсат

кандэнсат назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прадукт, які атрымліваецца ў выніку кандэнсацыі (у 1 знач.).

  • Газавы к.

|| прыметнік: кандэнсатны.

кандэнсатар

кандэнсатар назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для кандэнсацыі чаго-н.

  • К. пары.

|| прыметнік: кандэнсатарны.

кандэнсацыя

кандэнсацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі або крышталічны.

    • К. пары (ператварэнне ў вадкасць).
  2. Накапленне ў вялікай колькасці.

    • К. энергіі.

|| прыметнік: кандэнсацыйны.

канец

канец назоўнік | мужчынскі род

  1. Мяжа, апошняя грань чаго-н. у прасторы або часе, а таксама прылягаючая да іх частка, перыяд.

    • К. дарогі.
    • К. вясны.
    • К. горада.
    • К. часопіса.
    • Знайсці к. (таксама пераноснае значэнне: разабрацца ў чым-н.; даведацца пра што-н.).
  2. Адлегласць паміж двума пунктамі.

    • У абодва канцы прайшла пехатой.
  3. Вяроўка, канат для прычалу суднаў (спецыяльны тэрмін).

    • Аддаць канцы (адвязаць; таксама пераноснае значэнне: памерці).
  4. пераноснае значэнне: Смерць, гібель (размоўнае).

  5. толькі Астаткі нітак асновы, якія не могуць быць датканы і адразаюцца ад палатна (спецыяльны тэрмін).

    • Адзін канец (размоўнае) — усё роўна, няхай будзе так.

    • Без канца (размоўнае) — вельмі доўга, вельмі многа, бесперапынна.

    • Да канца — канчаткова, поўнасцю.

    • Звесці канцы з канцамі (размоўнае) — з цяжкасцю задаволіць жыццёвыя патрэбы, ледзь укласціся ў суму даходу, заработку.

    • З усіх канцоў — адусюль, з розных бакоў.

    • Канца (канца-краю) не відаць (няма) (размоўнае) — пра тое, чаго вельмі многа, што цягнецца доўга.

    • Канцы з канцамі не сходзяцца (размоўнае) —

      1. няма ўзгодненасці, адпаведнасці паміж рознымі часткамі, бакамі чаго-н.;
      2. у каго не хапае чаго-н. на ўвесь вызначаны перыяд.
    • Канцы ў ваду (размоўнае) — ніякіх слядоў (злачынства, правіннасці) не засталося.

    • На благі канец — пры найгоршых абставінах, у горшым выпадку.

    • Пад канец — пры заканчэнні.

|| памяншальная форма: кончык.

  • К. ніткі.
канечнасць

канечнасць назоўнік | жаночы род

Рука і нага ў чалавека, а таксама асобны орган руху ў жывёл.

  • Верхнія канечнасці.
  • Пярэднія і заднія канечнасці (у жывёл).
канечне

канечне прыслоўе і часціца

  1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення.

    • Я, к., нічога не ведала.
  2. прыслоўе: Абавязкова, што б ні здарылася.

    • К. я не паеду ў вёску.
  3. часціца: Так, вядома.

    • Ці маеце ахвоту падарожнічаць? — К!
канечны

канечны прыметнік

  1. Які мае канец, мяжу (у прасторы і часе); процілегласць бесканечны.

    • Канечная велічыня (у матэматыцы — велічыня, што змяняецца ў пэўных межах, не роўная ні нулю, ні бесканечнасці).
  2. Які знаходзіцца на канцы чаго-н., апошні ў шэрагу прадметаў і з’яў.

    • К. прыпынак.
  3. Асноўны, самы галоўны.

    • Канечная мэта.
  4. Які завяршае сабой які-н. працэс, што з’яўляецца вынікам работы.

    • К. прадукт.
    • К. вынік.

|| назоўнік: канечнасць.

канкан

канкан назоўнік | мужчынскі род

Род эстраднага танца хуткага тэмпу з высокім падкідваннем ног.

канкарданс

канкарданс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Тып слоўніка, створаны пераважна камп’ютэрнымі сродкамі, які поўна падае словы канкрэтнага тэксту з лексікаграфічнымі характарыстыкамі (камбінаторнымі, частотнымі і інш.) і з усімі наяўнымі ў тэксце ілюстрацыямі да кожнага слова.

канклаў

канклаў назоўнік | мужчынскі род

Савет кардыналаў, які выбірае рымскага папу.

канкрэтны

канкрэтны прыметнік

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены, у адрозненне ад абстрактнага, адцягненага.

  • К. прадмет.
  • Разважаць канкрэтна (прыслоўе).

|| назоўнік: канкрэтнасць.

канкрэтызаваць

канкрэтызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Даць (даваць) канкрэтнае выражэнне чаму-н.; удакладніць (удакладняць) што-н.

  • К. прапанову.

|| назоўнік: канкрэтызацыя.

канкрэтыка

канкрэтыка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Канкрэтныя факты, справы, учынкі.

канкур

канкур назоўнік | мужчынскі род

У конным спорце: пераадоленне некалькіх перашкод на пэўным маршруце.

  • Спаборнічаць у канкуры.

|| прыметнік: канкурны.

канкурсант

канкурсант назоўнік | мужчынскі род

Удзельнік конкурсу (звычайна музычнага).

|| жаночы род: канкурсантка.

канкурыраваць

канкурыраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Уступаць у канкурэнцыю з кім-н.

канкурэнт

канкурэнт назоўнік | мужчынскі род

Той, хто канкурыруе з кім-н.

|| жаночы род: канкурэнтка.

|| прыметнік: канкурэнцкі.

канкурэнтаздольны

канкурэнтаздольны прыметнік | кніжнае

Здольны вытрымаць канкурэнцыю, супрацьстаяць канкурэнтам.

|| назоўнік: канкурэнтаздольнасць.

канкурэнцыя

канкурэнцыя назоўнік | жаночы род

Саперніцтва, барацьба за перавагу, за дасягненне большых выгод.

  • Гандлёвая к.
  • Нездаровая капіталістычная к.

|| прыметнік: канкурэнтны.

канон

канон назоўнік | мужчынскі род

  1. Правіла або сукупнасць правіл якога-н. напрамку, вучэння (кніжн,).

    • Эстэтычныя каноны класіцызму.
  2. Царкоўнае ўстанаўленне, правіла (кніжнае).

    • Царкоўны к.
  3. Царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята (спецыяльны тэрмін).

    • Памінальны к.
каноплі

каноплі назоўнік

Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць пяньку, а з семя — алей, а таксама семя гэтай расліны.

  • Як Піліп з канапель (размоўнае) — знянацку выскачыць, з’явіцца адкуль-н,

|| прыметнік: канапляны.

  • К. алей.
каноэ

каноэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Адкрытая спартыўная лодка без уключын, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене (бываюць адзіночкі і двойкі).

кансалідаваць

кансалідаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжнае).

    • К. сілы змагароў за незалежнасць.
  2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спецыяльны тэрмін).

    • К. пазыку.

|| назоўнік: кансалідацыя.

кансананс

кансананс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Мілагучнае спалучэнне гукаў; процілегласць дысананс.

|| прыметнік: кансанансны.

кансерваваць

кансерваваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Нарыхтоўваючы, падвяргаць спецыяльнай апрацоўцы для засцярогі ад псавання.

    • К. мяса.
  2. Прымаць спецыяльныя тэхнічныя меры для засцярогі ад псавання, карозіі (спецыяльны тэрмін).

    • К. лесаматэрыялы.
    • К. машыны, станкі.
  3. Часова прыпыняць развіццё, дзейнасць чаго-н.

    • К. будаўніцтва.

|| закончанае трыванне: закансерваваць.

|| назоўнік: кансервацыя і кансерваванне.

кансерватар

кансерватар назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек кансерватыўных поглядаў.

  2. Член кансерватыўнай партыі.

|| прыметнік: кансерватарскі.

кансерваторыя

кансерваторыя назоўнік | жаночы род

Вышэйшая музычная навучальная ўстанова.

|| прыметнік: кансерваторскі.

кансерватызм

кансерватызм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Кансерватыўныя погляды, перакананні.

  • К. у кіраўніцтве.
кансерватыўны

кансерватыўны прыметнік

Варожы ўсяму новаму, прагрэсіўнаму, які абараняе старое, аджыўшае.

  • Кансерватыўная палітыка.
  • Кансерватыўныя погляды.

|| назоўнік: кансерватыўнасць.

кансервы

кансервы назоўнік

Кансерваваныя прадукты харчавання.

  • Мясныя к.

|| прыметнік: кансервавы.

кансоль

кансоль назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

|| прыметнік: кансольны.

канспект

канспект назоўнік | мужчынскі род

Кароткі запіс зместу чаго-н.

  • К. лекцыі.

|| прыметнік: канспектны.

канспектаваць

канспектаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Складаць канспект чаго-н.

  • К. лекцыю.

|| закончанае трыванне: заканспектаваць і праканспектаваць.

|| назоўнік: канспектаванне.