Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
камінак

камінак назоўнік | мужчынскі род

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты.

  • На камінку гарэў смольны корч.
камісаваць

камісаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае і незакончанае трыванне

У выніку агляду спецыяльнай камісіяй даць (даваць) заключэнне аб працаздольнасці, прыгоднасці да нясення ваеннай службы.

  • К. раненага.

|| назоўнік: камісаванне.

камісар

камісар назоўнік | мужчынскі род

  1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі або адміністрацыйнымі функцыямі.

    • Ваенны к. (у перыяд 1918—1942 гг. — палітычны кіраўнік воінскай часці.).
  2. Асоба, якая ўзначальвае ваенны камісарыят.

  3. У ваенізаваных арганізацыях, будаўнічых атрадах: асоба, якая адказвае за арганізацыйна-выхаваўчую работу.

|| прыметнік: камісарскі.

камісарыят

камісарыят назоўнік | мужчынскі род

Установа, на чале якой стаіць камісар.

  • Народны к.

|| прыметнік: камісарыяцкі.

камісія

камісія назоўнік | жаночы род

  1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі пры якой-н. установе, арганізацыі, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.

    • Прыёмная к.
    • Рэвізійная к.
    • Дзяржаўная планавая к.
  2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).

    • Браць тавар на камісію.

|| прыметнік: камісійны.

  • К. магазін.
  • Атрымаць камісійныя (назоўнік).
камісіянер

камісіянер назоўнік | мужчынскі род

Пасрэднік у гандлёвых здзелках.

|| прыметнік: камісіянерскі.

камісіёнка

камісіёнка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Камісійны магазін.

камітэт

камітэт назоўнік | мужчынскі род

Ка легіяльны выбарны орган, які кіруе якой-н. работай, а таксама ўстанова спецыяльнага прызначэння.

  • Выканаўчы к.
  • Прафсаюзны к.
  • К. па экалогіі.

|| прыметнік: камітэцкі.

камічны

камічны прыметнік

  1. гл. камедыя.

  2. Які выклікае смех, забаўны.

    • К. сюжэт.
    • К. выгляд.

|| назоўнік: камічнасць.

канава

канава назоўнік | жаночы род

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

  • Асушальная к.

|| памяншальная форма: канаўка.

|| прыметнік: канаўны.

канавакапальнік

канавакапальнік назоўнік | мужчынскі род

Машына для капання канаў, траншэй і пад.

канавал

канавал назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Знахар, які лечыць коней.

  • Такому канавалу не даверыш сваё здароўе (пераноснае значэнне; пра дрэннага ўрача, невука; размоўнае пагардлівае).
канавод

канавод назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які наглядае за коньмі, калі коннікі спешваюцца.

  2. пераноснае значэнне: Завадатар, важак у якой-н. справе (размоўнае).

|| прыметнік: канаводскі.

канаводзіць

канаводзіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Быць канаводам (у 2 знач.).

|| прыметнік: канаводскі.

канавязь

канавязь (конавязь) назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

|| прыметнік: канавязны і конавязны.

канадцы

канадцы назоўнік | мужчынскі род

Насельніцтва Канады.

|| жаночы род: канадка.

|| прыметнік: канадскі.

канакрад

канакрад назоўнік | мужчынскі род

Злодзей, які крадзе коней.

канакрадства

канакрадства назоўнік | ніякі род

Крадзеж коней; занятак канакрада.

канал

канал назоўнік | мужчынскі род

  1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.

    • Асушальны к.
  2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

    • К. ствала гарматы.
  3. Лінія сувязі, камунікацыі.

    • Перадача вядзецца на трэцім канале.
  4. звычайна, пераноснае значэнне Шлях, сродак для дасягнення чаго-н.

    • Дыпламатычныя каналы.

|| прыметнік: канальны.

каналуп

каналуп назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае

Чалавек, які здзірае шкуру з нежывых коней.

каналізацыя

каналізацыя назоўнік | жаночы род

Сістэма труб, падземных каналаў для вьвдалення нечыстот.

  • Гарадская к.

|| прыметнік: каналізацыйны.

кананада

кананада назоўнік | жаночы род

Працяглая моцная стральба з вялікай колькасці гармат.

  • Грукат кананады.
кананерка

кананерка назоўнік | жаночы род

Тое, што кананерская лодка.

кананерскі

кананерскі прыметнік

Кананерская лодка — невялікае ваеннае судна з некалькімі гарматамі для дзеяння паблізу берагоў.

кананізаваць

кананізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Прызнаць (прызнаваць) канонам (у 1 знач.), узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору (кніжнае).

    • К. палажэнні якога-н. вучэння.
  2. У рэлігіі: залічыць (залічваць) у святыя, прызнаць (прызнаваць) царкоўна ўзаконеным.

|| назоўнік: кананізацыя.

кананір

кананір назоўнік | мужчынскі род

У царскай і некаторых іншых арміях: радавы артылерыі.

|| прыметнік: кананірскі.

кананічны

кананічны прыметнік

  1. Які адпавядае канону.

  2. У тэксталогіі: прыняты за сапраўдны, цвёрда ўстаноўлены.

    • Кананічныя тэксты.

|| назоўнік: кананічнасць.

канапа

канапа назоўнік | жаночы род

Прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання са спінкай і падлакотнікамі.

|| прыметнік: канапны.

канапас

канапас назоўнік | мужчынскі род

Той, хто пасе коней.

канапаціць

канапаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Затыкаць дзіркі, шчыліны чым-н. (пакуллем, мохам і інш.).

  • К. сцены.
  • К. лодку.

|| закончанае трыванне: заканапаціць.

|| назоўнік: канапачанне.

канапелька

канапелька назоўнік | жаночы род

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

канаплянка

канаплянка назоўнік | жаночы род

  1. Пеўчая птушка атрада вераб’іных, з доўгім хвастом і канічнай дзюбай.

  2. Хустка з канапляных нітак (абласное).

канаплянік

канаплянік назоўнік | мужчынскі род

  1. зборны назоўнік: Сцёблы канопляў без насення, канапляная салома.

  2. Участак зямлі, засеяны каноплямі.

    • Крайнюю паласу агарода займаў к.
  3. Верабей (абласное).

    • К. сілка не абміне.
канаплянішча

канаплянішча назоўнік | ніякі род

Поле, дзе раслі каноплі.

канарэйка

канарэйка назоўнік | жаночы род

Пеўчая птушка паўднёвых краін з яркажоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прыметнік: канарэечны.

  • К. колер (светла-жоўты).
канат

канат назоўнік | мужчынскі род

Тоўстая моцная вяроўка з пяньковага валакна або дроту.

  • Сталёвы к.

|| прыметнік: канатны. Канатная дарога.

канатаходзец

канатаходзец назоўнік | мужчынскі род

Цыркавы артыст, які выконвае практыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

канаус

канаус назоўнік | мужчынскі род

Гатунак шчыльнай шаўковай тканіны.

|| прыметнік: канаусавы.

канаць

канаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Паміраць у муках, канчацца.

    • К. у нечалавечых пакутах.
  2. пераноснае значэнне: Набліжацца да канца, канчацца.

|| назоўнік: кананне.

канаіст

канаіст назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

канва

канва назоўнік | жаночы род

  1. Рэдкая сятчатая накрухмаленая або праклееная тканіна для вышыўкі крыжам па клетках.

    • Вышываць па канве.
  2. пераноснае значэнне: Аснова чаго-н.

    • Сюжэтная к. рамана.
    • Храналагічная к. (пералік падзей, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці).

|| прыметнік: канвовы.

канваір

канваір назоўнік | мужчынскі род

Той, хто канваіруе каго-, што-н.

  • Калона палонных з канваірамі.

|| прыметнік: канваірскі.

канваіраваць

канваіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Суправаджаць канвоем.

  • К. папонных.
канвеер

канвеер назоўнік | мужчынскі род

Машына для бесперапыннага перамяшчэння апрацоўваемых вырабаў ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў.

  • Па канвееру (ад аднаго да другога перадаваць і пад.).
  • Паставіць на к. што-н. (пераноснае значэнне: наладзіць бесперабойную вытворчасць чаго-н.).

|| прыметнік: канвеерны.

  • Канвеерная лента.
канвент

канвент назоўнік | мужчынскі род

Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі Ў некаторых краінах (у Францыі 1792—1795 гг.).

  • Нацыянальны к.
канвенцыя

канвенцыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Міжнародны дагавор па якім-н. пэўным пытанні.

|| прыметнік: канвенцыйны.

канверсаваць

канверсаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) пераразлік, а таксама ўвогуле змяніць (мяняць), ператвараючы ў новы від, у новую якасць.

  • К. пазыку.

|| назоўнік: канверсаванне і канверсія.

|| прыметнік: канверсійны.

канверт

канверт назоўнік | мужчынскі род

  1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце.

    • Купіць канвертаў.
  2. Род коўдры для грудных дзяцей.

|| прыметнік: канвертны.

канвой

канвой назоўнік | мужчынскі род

Узброены атрад, які суправаджае каго-, што-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў.

  • Узяць пад к.
  • Марскі к. (караблі, якія ахоўваюць гандлёвы флот).

|| прыметнік: канвойны.

  • К. салдат.
  • Канвойная служба.
  • У суправаджэнні канвойных (назоўнік).
канвульсія

канвульсія назоўнік | жаночы род

Тое, што і сутарга.

|| прыметнік: канвульсіўны.