Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кампетэнцыя

кампетэнцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Дасведчанасць у якой-н. справе, у якіх-н. пытаннях.

  2. Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы.

    • К. праваахоўчых органаў.
камплект

камплект назоўнік | мужчынскі род

Поўны набор, састаў каго-, чаго-н.

  • К. мэблі.
  • К. сурвэтак.

|| прыметнік: камплектны.

камплектаваць

камплектаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Дапаўняць да камплекта, складаць камплект чаго-н.

  • К. бібліятэку.

|| закончанае трыванне: скамплектаваць і укамплектаваць.

|| назоўнік: камплектаванне і камплектоўка.

|| прыметнік: камплектовачны.

камплекцыя

камплекцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Целасклад чалавека.

  • Чалавек магутнай камплекцыі.
камплімент

камплімент назоўнік | мужчынскі род

Пахвальны водзыў, прыемныя словы.

  • Сказаць каму-н. к.

|| прыметнік: кампліментарны.

кампост

кампост назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Угнаенне, якое атрымліваецца ад змешвання розных адходаў расліннага, жывёльнага або мінеральнага паходжання з зямлёй.

|| прыметнік: кампоставы.

кампосцер

кампосцер назоўнік | мужчынскі род

Апарат для прабівання ўмоўных знакаў кантролю (даты, нумару і пад.) на пасажырскіх білетах і інш. дакументах.

|| прыметнік: кампосцерны.

кампот

кампот назоўнік | мужчынскі род

Салодкая страва са звараных на вадзе ягад, садавіны.

|| прыметнік: кампотны.

кампраметаваць

кампраметаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Ставіць у няёмкае становішча, няславіць каго-н. чым-н.

|| закончанае трыванне: скампраметаваць.

|| назоўнік: кампраметацыя і кампраметаванне.

кампраміс

кампраміс назоўнік | мужчынскі род

Пагадненне з кім-н. на аснове ўзаемных уступак.

  • Пайсці на к.

|| прыметнік: кампрамісны.

  • Кампраміснае рашэнне.
кампрэс

кампрэс назоўнік | мужчынскі род

Змочаная вадой або лекавым растворам павязка на хворае месца.

  • Паставіць к. на руку.

|| прыметнік: капрэсны.

кампрэсар

кампрэсар назоўнік | мужчынскі род

Машына для сціскання паветра, пары, газаў.

  • Кіслародны к.

|| прыметнік: кампрэсарны.

кампіляваць

кампіляваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Рабіць кампіляцыю.

  • К. чужыя думкі.

|| закончанае трыванне: скампіляваць.

|| прыметнік: кампіляцыйны.

кампілятар

кампілятар назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто займаецца кампіляцыяй.

|| жаночы род: кампілятарка.

|| прыметнік: кампілятарскі.

кампілятыўны

кампілятыўны прыметнік | кніжнае

Заснаваны на кампіляцыі.

  • Кампілятыўная работа.

|| назоўнік: кампілятыўнасць.

кампіляцыя

кампіляцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Апрацоўка вынікаў чужых даследаванняў, думак без вывучэння першакрыніц, а таксама сама работа, зробленая такім спосабам.

  • К. чужых думак.
  • Бяздарная к.
камп’ютэр

камп’ютэр назоўнік | мужчынскі род

Электронная вылічальная машына.

  • || прыметнік: камп’ютэрны.
камса

камса назоўнік | жаночы род

Тое, што і хамса.

камсамол

камсамол назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: Усесаюзны Камуністычны Саюз Моладзі — грамадская арганізацыя моладзі ў СССР (1918—1991 гг.).

|| прыметнік: камсамольскі.

  • К. білет.
  • Камсамольская арганізацыя.
камсамолец

камсамолец назоўнік | мужчынскі род

Член камсамола.

|| жаночы род: камсамолка.

|| прыметнік: камсамольскі.

камсорг

камсорг назоўнік | мужчынскі род

Камсамольскі арганізатар — выбарны кіраўнік пярвічнай камсамольскай арганізацыі.

|| прыметнік: камсоргаўскі.

камуна

камуна назоўнік | жаночы род

  1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця на пачатках абагуленай маёмасці і працы.

    • Жыць камунай.
    • Працоўная к.
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

    • Парыжская камуна — першая пралетарская рэвалюцыя і першы ўрад рабочага класа.

|| прыметнік: камунальны.

  • Камунальныя выбары.
камунальны

камунальны прыметнік

  1. гл. камуна.

  2. Які мае адносіны да гарадской гаспадаркі.

    • Камунальныя паслугі (вадаправод, каналізацыя і пад.).
    • Камунальная кватэра — кватэра, у якой жывуць некалысі сямей.
камунар

камунар назоўнік | мужчынскі род

  1. Член камуны (у 1 знач.).

  2. Удзельнік Парыжскай камуны.

|| прыметнік: камунарскі.

камунізм

камунізм назоўнік | мужчынскі род

Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пабудове бяскласавага грамадства з агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, з дэкларацыяй прынцыпа «Ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па патрэбнасцях» і з поўнай сацыяльнай роўнасцю ўсіх членаў грамадства, а таксама навуковая тэорыя стварэння такой фармацыі.

  • Навуковы к.
  • Першабытны камунізм — грамадскі дакласавы лад першабытнай радавой абшчыны.
  • Ваенны камунізм — у перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.): часовая эканамічная палітыка Савецкай улады, накіраваная на мабілізацыю сіл і сродкаў для абароны краіны.

|| прыметнік: камуністычны.

  • Камуністычнае грамадства.
  • К. светапогляд.
  • Камуністычныя партыі.
камунікабельны

камунікабельны прыметнік

Такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н.

  • К. чалавек.

|| назоўнік: камунікабельнасць.

камунікацыя

камунікацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Шлях зносін, лінія сувязі.

    • Водныя камунікацыі.
    • Надземныя камунікацыі.
  2. Паведамленне, абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы (кніжнае).

    • Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.

|| прыметнік: камунікацыйны і камунікатыўны.

  • Камунікацыйныя лініі.
  • Камунікатыўныя функцыі.
камуніст

камуніст назоўнік | мужчынскі род

Член камуністычнай партыі.

|| жаночы род: камуністка.

камутатар

камутатар назоўнік | мужчынскі род

  1. Назва розных устройстваў для змянення напрамку, пераключэння электрычнага току.

  2. Род мясцовай тэлефоннай станцыі з ручным злучэннем.

    • Званіць трэба праз к.

|| прыметнік: камутатарны.

камуфлет

камуфлет назоўнік | мужчынскі род

  1. Падземны выбух міны для разбурэння падземных збудаванняў праціўніка, а таксама разрыў артылерыйскага снарада пад зямлёй без выкідвання зямлі і асколкаў (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Нечаканая непрыемнасць, няўдача (устарэлае жартаўлівае).

|| прыметнік: камуфлетны.

камуфляж

камуфляж назоўнік | мужчынскі род

  1. Маскіроўка вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. шляхам фарбавання палосамі, плямамі рознай формы і рознага колеру (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Падманныя дзеянні, маскіроўка якой-н. дзейнасці, ашуканства.

|| прыметнік: камуфляжны.

камуфліраваць

камуфліраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Маскіраваць сродкамі камуфляжу.

|| закончанае трыванне: закамуфліраваць.

камфара

камфара (камфора) назоўнік | жаночы род | размоўнае

Крышталічнае, з моцным пахам рэчыва, ужываецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прыметнік: камфорны і камфоравы.

камфартабельны

камфартабельны прыметнік

Які адпавядае ўсім патрабаванням камфорту.

  • Камфартабельная гасцініца.

|| назоўнік: камфартабельнасць.

камфорт

камфорт назоўнік | мужчынскі род

Сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць.

  • Жыць з камфортам.

|| прыметнік: камфортны.

камчадалы

камчадалы назоўнік | мужчынскі род

Назва змешанага па паходжанню карэннага насельніцтва Камчаткі, якое гаворыць на рускай мове.

|| жаночы род: камчадалка.

|| прыметнік: камчадальскі.

камшар

камшар назоўнік | мужчынскі род

Чысцільшчык комінаў.

|| прыметнік: камінарскі.

камы

камы назоўнік | абласное

Камякі з тоўчанай бульбы; бульбяная каша.

  • У пост елі к. з каноплямі.
камюніке

камюніке назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | афіцыйнае

Афіцыйнае паведамленне (пераважна па пытаннях міжнароднага значэння).

  • К. для друку.
камяк

камяк назоўнік | мужчынскі род

  1. Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой-н. мяккай, рыхлай масы (размоўнае).

    • К. снегу.
    • К шэрсці.
  2. толькі Тое, што і камы (абласное).

    • Наварыць камякоў.
камякаваты

камякаваты прыметнік | размоўнае

З камякамі, няроўны.

  • Камякаватае цеста.

|| назоўнік: камякаватасць.

камянець

камянець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіцца цвёрдым як камень.

    • Соль у вільготным месцы камянее.
  2. пераноснае значэнне: Станавіцца каменным (у 2 і 3 знач.).

    • К. ад жаху.
    • Сэрца камянее.

|| закончанае трыванне: акамянець і скамянець.

камяністы

камяністы прыметнік

  1. З вялікай колькасцю камення.

    • Камяністае поле.
  2. Падобны да каменю (у 1 знач.), які ўяўляе сабой камень (у 3 знач.).

    • Камяністая частка косці.

|| назоўнік: камяністасць.

камяніца

камяніца назоўнік | жаночы род

  1. Камяністая глеба.

    • Не зямля, а к.
  2. Каменны або цагляны будынак.

    • За год выраслі двухпавярховыя камяніцы з балконамі.
камячыцца

камячыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі.

    • Папера лёгка камечыцца.
  2. Збірацца ў складкі, мяцца.

|| закончанае трыванне: пакамячыцца і скамячыцца.

камячыць

камячыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць камякі, ляпіць што-н. з чаго-н. мяккага, рыхлага.

    • К шарыкі з гліны.
  2. Сціскаць у камяк (пра кулак).

    • К. кулакі.

|| закончанае трыванне: пакамячыць і скамячыць.

камізм

камізм назоўнік | мужчынскі род

Камічнае, смешнае ў чым-н., гумар.

  • К. сітуацыі.
камізэлька

камізэлька назоўнік | жаночы род

Кароткая мужчынская і жаночая адзежына без рукавоў і каўняра.

|| прыметнік: камізэлечны.

камілаўка

камілаўка назоўнік | жаночы род

Высокі, цыліндрычны галаўны ўбор — ганаровая ўзнагарода праваслаўным святарам.

камін

камін назоўнік | мужчынскі род

  1. Пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай.

  2. Электрычны прыбор для абагрэву пакоя.

|| прыметнік: камінны.