Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
каларатура

каларатура назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Віртуозныя, тэхнічна цяжкія пасажы і меладычныя ўпрыгожанні ў вакальнай партыі.

|| прыметнік: каларатурны.

каларыйнасць

каларыйнасць назоўнік | жаночы род

Колькасць калорый у чым-н.

  • К. мяса.
каларыйны

каларыйны прыметнік

Багаты калорыямі.

  • Каларыйная ежа.
каларыметр

каларыметр назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні ў калорыях.

каларыст

каларыст назоўнік | мужчынскі род

  1. Мастак, які ажыццяўляе сваю творчую задуму сродкамі каларыту (у 1 знач.).

  2. Спецыяліст па расфарбоўцы тканін (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: каларыстычны.

каларыт

каларыт назоўнік | мужчынскі род

  1. Суадносіны фарбаў у карціне па тону, насычанасці колеру.

    • Цёплы к.
    • Яркі к.
  2. пераноснае значэнне: Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н.

    • К. эпохі ў гістарычным рамане.
    • Мясцовы к.

|| прыметнік: каларыстычны і каларытны.

каларытны

каларытны прыметнік

  1. гл. каларыт.

  2. З яркім каларытам (у 1 знач.), выразны, характэрны.

    • К. пейзаж.
  3. пераноснае значэнне: З ярка выражанымі асаблівасцямі.

    • Каларытныя вобразы рамана.
    • Каларытная мова.

|| назоўнік: каларытнасць.

каларыфер

каларыфер назоўнік | мужчынскі род

Абагравальны прыбор ў выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада або нагрэтае паветра.

  • Паравы к.

|| прыметнік: каларыферны.

каласавацца

каласавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і каласаваць.

каласаваць

каласаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выпускаць колас у працэсе росту (пра збожжавыя расліны).

    • Жыта каласуе.
  2. Абмалочваць каласы (ячмень).

|| закончанае трыванне: выкаласаваць.

|| назоўнік: каласаванне.

каласавыя

каласавыя прыметнік

Злакавыя збожжавыя расліны.

  • Уборка каласавых.
каласавік

каласавік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Баравік, які вырастае ў час каласавання жыта.

каласальны

каласальны прыметнік

Велізарны, незвычайна вялікі.

  • К. палац.

|| назоўнік: каласальнасць.

каласнік

каласнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.

  2. множны лік: Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый.

|| прыметнік: каласніковы.

каласісты

каласісты прыметнік

З мноствам каласоў або з буйным калоссем.

  • Каласістая пшаніца.

|| назоўнік: каласістасць.

каласіцца

каласіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выпускаць колас, каласаваць.

  • Жыта пачынае к.
калатня

калатня назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Сварка з крыкам, шумам (звычайна з пабоямі).

    • Кожны вечар у іх к.
  2. Бойка, патасоўка.

калатоўка

калатоўка назоўнік | жаночы род

Хатняя прылада ў выглядзе палачкі з прадаўгаватымі сучкамі на ніжнім канцы, якой таўкуць бульбу, збіваюць масла або размешваюць што-н.

|| прыметнік: калатовачны.

калатуша

калатуша назоўнік | жаночы род

  1. Размешаная гразь, вада са снегам, усякая негустая маса.

    • На агародзе к. ад частых дажджоў.
  2. Негустая страва з раскалочанай у вадзе ці ў малацэ мукі.

калаццё

калаццё назоўнік | ніякі род | размоўнае

Рэзкі колючы боль у баку; колікі.

калаціцца

калаціцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся.

    • Сцены калоцяцца ад выбухаў.
    • К. ад страху (сутаргава ўздрыгваць).
    • Лісце калоціцца.
    • Сэрца моцна калоціцца (б’ецца).
  2. Сварыцца, біцца (размоўнае).

  3. пераноснае значэнне: Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н., ашчадна расходаваць.

    • К. за сваё дабро.
калаціць

калаціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выклікаць дрыжанне чаго-н., хістаць, трэсці.

    • Выбухі гармат калацілі горад.
    • К. антонаўкі (трасучы, выклікаць ападанне пладоў).
  2. каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).

    • Мяне калоціць (безасабовая форма).
  3. каго-што і без дапаўнення.

    • Рабіць вобыск (размоўнае).
  4. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (размоўнае).

    • К. зацірку.
  5. пераноснае значэнне: Выклікаць непрыемнае пачуццё.

    • Гэта несправядлівасць калоціць мяне.
  6. Абіваць, акалочваць снапы.

    • К. снапы жыта.
калач

калач назоўнік | мужчынскі род

Пшанічны хлеб, выпечаны ў выглядзе замка з дужкай.

Фразеалагізм:

  • Цёрты калач (размоўнае) — пра вельмі вопытнага чалавека.

|| прыметнік: калачны.

калашмаціць

калашмаціць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.

    • К. ніткі.
    • Свінні калашмацілі снапы.
  2. Біць.

    • Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.

|| закончанае трыванне: адкалашмаціць.

калашына

калашына назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і калоша.

калаўрот

калаўрот назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыстасаванне для ручнога прадзення, якое прыводзіцца ў рух панажом.

  2. Ручны сталярны інструмент дня свідравання адтулін.

  3. Прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца трос, ланцуг.

|| прыметнік: калаўротны.

калгас

калгас назоўнік | мужчынскі род

Аб’яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка).

  • Усім калгасам выехалі на жніво.

|| прыметнік: калгасны.

калгаснік

калгаснік назоўнік | мужчынскі род

Селянін — член калгаса.

|| жаночы род: калгасніца.

калготкі

калготкі назоўнік

Трыкатажны выраб у выглядзе панчох, вывязаных разам са штанамі.

  • Дзіцячыя, жаночыя к.

|| прыметнік: калготачны.

калдобіна

калдобіна назоўнік | жаночы род

Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.

калдуны

калдуны2 назоўнік

Пра зблытаныя, скудлачаныя валасы.

калега

калега назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Таварыш па прафесіі, па працы, па вучобе.

калегія

калегія назоўнік | жаночы род

  1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган.

    • К. Міністэрства адукацыі.
    • Рэдакцыйная к.
  2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі.

    • К. адвакатаў.
  3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст.

    • Ваенная к.
  4. Назва некаторых навучальных устаноў (устарэлае).

|| прыметнік: кялежскі.

калегіяльны

калегіяльны прыметнік | кніжнае

Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб.

  • Калегіяльнае кіраўніцтва.
  • Калегіяльнае рашэнне.

|| назоўнік: калегіяльнасць.

каледж

каледж назоўнік | мужчынскі род

Назва вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

калеж

калеж назоўнік | мужчынскі род

Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, франкамоўных кантонах Швейцарыі.

калежскі

калежскі прыметнік

  1. гл. калегія.

  2. Як састаўная частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у царскай Расіі. К. рэгістратар.

    • К. асэсар.
калейдаскапічны

калейдаскапічны прыметнік

  1. гл. калейдаскоп.

  2. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе.

    • Калейдаскапічная змена падзей.

|| назоўнік: калейдаскапічнасць.

калейдаскоп

калейдаскоп назоўнік | мужчынскі род

  1. Трубка з люстранымі пласцінкамі і каляровымі шкельцамі, якія пры паварочванні складваюцца ў розныя ўзоры.

  2. пераноснае значэнне: Хуткая змена разнастайных з’яў (кніжнае).

    • К. падзей.

|| прыметнік: калейдаскапічны.

  • Калейдаскапічная змена ўражанняў.
калека

калека назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Знявечаны, пакалечаны чалавек.

калектар

калектар назоўнік | мужчынскі род

  1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях.

    • Бібліятэчны к.
  2. Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спецыяльны тэрмін).

  3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спецыяльны тэрмін).

  4. Рабочы геалагічнай партыі, які збірае і захоўвае ўзоры горных парод.

  5. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спецыяльны тэрмін).

    • Кабельны к.

|| прыметнік: калектарны.

калектывізаваць

калектывізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Правесці (праводзіць) калектывізацыю.

  • К. сельскую гаспадарку.
калектывізацыя

калектывізацыя назоўнік | жаночы род

Аб’яднанне аднаасобных гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

  • К. сельскай гаспадаркі.
калектывізм

калектывізм назоўнік | мужчынскі род

Супольнасць, калектыўны пачатак як прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, супрацьлеглы індывідуалізму.

  • Дух калектывізму.

|| прыметнік: калектывісцкі.

калектывіст

калектывіст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік калектывізму.

|| жаночы род: калектывістка.

|| прыметнік: калектывісцкі.

калектыў

калектыў назоўнік | мужчынскі род

Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі.

  • Рабочы к.
  • К. інстытута.
калектыўны

калектыўны прыметнік

  1. Уласцівы калектыву, заснаваны на супольнасці працы, інтарэсаў.

    • К. дух.
  2. Агульны, сумесны, які выконваецца калектывам.

    • Калектыўная гаспадарка.
  3. Прызначаны для калектыву.

    • Калектыўнае забеспячэнне.

|| назоўнік: калектыўнасць.

калекцыя

калекцыя назоўнік | жаночы род

Сістэматызаваны набор аднародных прадметаў.

  • К. мінералаў.

|| прыметнік: калекцыйны.

калекцыянер

калекцыянер назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем.

|| жаночы род: калекцыянерка.

|| прыметнік: калекцыянерскі.

калекцыяніраваць

калекцыяніраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Збіраць калекцыю.

  • К. манеты.

|| назоўнік: калекцыянерства і калекцыяніраванне.