Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
кабыла

кабыла назоўнік | жаночы род

  1. Самка каня.

  2. Даўней: лаўка, да якой прывязвалі пры пакаранні розгамі ці бізуном.

|| памяншальная форма: кабылка.

кабылка

кабылка назоўнік | жаночы род

  1. гл. кабыла.

  2. Драўляная падстаўка пад струны ў струнных музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы).

  3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

кабіна

кабіна назоўнік | жаночы род

Невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння.

  • К. лётчыка.
  • К. для тайнага галасавання.

|| памяншальная форма: кабінка.

|| прыметнік: кабінны.

кабінет

кабінет назоўнік | мужчынскі род

  1. Пакой для работы, заняткаў.

    • К. дырэктара.
    • К. вучонага.
  2. Памяшканне, абсталяванае для якіх-н. спецыяльных заняткаў.

    • Фізічны к.
    • К. роднай мовы і літаратуры.
    • Рэнтгенаўскі к.
  3. У некаторых краінах: урад, які складаецца з міністраў.

    • Сфарміраваць к.
    • К. міністраў.

|| прыметнік: кабінетны.

кабінетчык

кабінетчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | іранічны сэнс

Кіраўнік, які адарваўся ад жывой справы, ад вырашэння практычных спраў.

|| жаночы род: кабінетчыца.

|| прыметнік: кабінетчыцкі.

кава

кава назоўнік | жаночы род

Тое, што і кофе (у 2 знач.).

  • Жалудовая к.
  • Зварыць каву з малаком.
  • Чорная к.
кававарка

кававарка назоўнік | жаночы род

Тое, што і кафяварка.

|| прыметнік: кававарачны.

кавадла

кавадла назоўнік | ніякі род

Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.

  • Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; пераноснае значэнне; пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў; кніжнае).

|| памяншальная форма: кавадлачка.

|| прыметнік: кавадлавы.

кавадлачка

кавадлачка назоўнік | ніякі род

  1. гл. кавадла.

  2. У чалавека і млекакормячых адна са слыхавых костачак у сярэднім вуху (спецыяльны тэрмін).

кавал

кавал назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Вялікі кавалак чаго-н.

  • Адрэзаў лепшы к. скуры.
кавалак

кавалак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і кусок.

|| памяншальная форма: кавалачак.

|| прыметнік: кавалкавы.

кавалер

кавалер2 назоўнік | мужчынскі род

Асоба, узнагароджаная ордэнам.

  • К. ордэна Славы.
кавалергард

кавалергард назоўнік | мужчынскі род

У царскай арміі: ваеннаслужачы асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі.

|| прыметнік: кавалергардскі.

кавалерыст

кавалерыст назоўнік | мужчынскі род

Ваеннаслужачы кавалерыі.

|| прыметнік: кавалерыйскі.

кавалерыя

кавалерыя назоўнік | жаночы род

Конніца, коннае войска.

|| прыметнік: кавалерыйскі.

каваль

каваль назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу.

  • К. свайго шчасця (пераноснае значэнне: той, хто настойлівай працай дамагаецца чаго-н., стварае што-н.).
кавалькада

кавалькада назоўнік | жаночы род

Група коннікаў на прагулцы.

  • Цыркавая к.
кавальскі

кавальскі прыметнік

Які мае адносіны да працы каваля, звязаны з апрацоўкай металу каваннем.

  • К. цэх.
  • К. молат.
каваліха

каваліха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Жонка каваля.

кавамолка

кавамолка назоўнік | жаночы род

Тое, што і кафямолка.

каваны

каваны прыметнік

  1. Зроблены з металу каваннем.

    • К. меч.
  2. Абіты жалезам.

    • Каваная скрыня.
  3. З падковамі, падкаваны.

    • К. конь.
  4. пераноснае значэнне: Выразны, ясны.

    • Каваныя радкі.
кавардак

кавардак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Бязладдзе, сумятня, неразбярыха.

  • У пакоі быў поўны к.
каварны

каварны прыметнік

Які вызначаецца каварствам, схільны да яго.

  • К. чалавек.

|| назоўнік: каварнасць.

каварства

каварства назоўнік | ніякі род

Зламыснасць, прыкрытая паказной добразычлівасцю.

каваць

каваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ударамі молата надаваць якую-н. форму (распаленаму металу).

    • К. жалеза.
    • Куй жалеза, пакуль гарачае (прыказка).
  2. пераноснае значэнне: Актыўна ўдзельнічаць у стварэнні чаго-н. (высокае).

    • К. сваё шчасце.
    • К. перамогу.
  3. Падбіваць падковы, акоўваць.

    • К. каня.
    • К. колы.

|| закончанае трыванне: падкаваць.

|| назоўнік: каванне і коўка.

|| прыметнік: ковачны.

  • К. інструмент.
каваціна

каваціна назоўнік | жаночы род

Невялікая оперная арыя, звычайна лірычнага характару, а таксама напеўная інструментальная п’еса.

каверза

каверза назоўнік | жаночы род | размоўнае

Інтрыга, падкопы.

  • Падстроіць яму каверзу.
каверзны

каверзны прыметнік | размоўнае

  1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

    • К. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе каверзу, заблытаны, складаны.

    • Каверзнае пытанне.

|| назоўнік: каверзнасць.

каверзнік

каверзнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто робіць, чыніць каверзы.

|| жаночы род: каверзніца.

каверзіць

каверзіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Рабіць каверзы каму-н.

каверкаць

каверкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Няправільна вымаўляць, скажаць, перадаючы.

  • К. словы.
  • К. тэкст.

|| назоўнік: каверканне.

каверкот

каверкот назоўнік | мужчынскі род

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна ў нахільны рубчык для верхняга адзення.

|| прыметнік: каверкотавы.

  • К. касцюм.
каверна

каверна назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

  • К. ў лёгкіх.

|| прыметнік: кавернозны.

кавун

кавун назоўнік | мужчынскі род

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай расліны.

|| прыметнік: кавуновы.

кавыль

кавыль назоўнік | мужчынскі род

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі.

|| прыметнік: кавыльны.

  • К. стэп.
кавяла

кавяла назоўнік | жаночы род | размоўнае

Самаробны драўляны пратэз для нагі.

кагадзе

кагадзе прыслоўе | абласное

  1. Калісьці.

    • К. ён быў валасным пісарам.
  2. Зусім нядаўна.

    • Я думаў пра спатканую к. дзяўчыну.
кагал

кагал назоўнік | мужчынскі род

  1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы ў 16—19 стст.

  2. пераноснае значэнне: Шумны натоўп, зборышча (размоўнае).

    • Гэты сход нагадваў бязладны к.

|| прыметнік: кагальны.

кагалам

кагалам прыслоўе

Усе разам, сумесна.

  • Усе кагалам патрабуюць чагосьці.
кагор

кагор назоўнік | мужчынскі род

Гатунак чырвонага дысертнага віна.

|| прыметнік: кагорны.

кагорта

кагорта назоўнік | жаночы род

  1. Атрад войск ў Старажытным Рыме, дзесятая частка легіёна.

  2. пераноснае значэнне: Група людзей, згуртаваная агульнымі мэтамі, ідэямі (высокае).

    • Непераможная к. аднадумцаў.
кадастр

кадастр назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Вопіс чаго-н., сістэматызаваны збор звестак аб чым-н.

  • К. карысных выкапняў.

|| прыметнік: кадастравы.

кадаўб

кадаўб назоўнік | мужчынскі род

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды.

  • Зрабіць к. не так проста.

|| памяншальная форма: кадаўбец.

|| прыметнік: кадаўбны.

кадзь

кадзь назоўнік | жаночы род

Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі (выкарыстоўваецца для заквашвання капусты і інш.).

|| памяншальная форма: кадка.

|| прыметнік: кадачны.

|| прыметнік: кадны.

кадзіла

кадзіла назоўнік | ніякі род

Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.

  • Раздзьмуць к. (таксама пераноснае значэнне: падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.).

|| прыметнік: кадзільны.

  • К. дым.
кадзіраваць

кадзіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода.

  • К. сакрэтнае паведамленне.

|| закончанае трыванне: закадзіраваць.

|| назоўнік: кадзіраванне.

кадзіць

кадзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Размахваючы кадзілам, абкурваць ладанам.

  2. пераноснае значэнне, каму. Без асаблівых падстаў, празмерна хваліць каго-н.

кадмій

кадмій назоўнік | мужчынскі род

  1. Хімічны элемент, серабрыста-белы мяккі метал.

  2. Жоўтая фарба, якую вырабляюць з гэтага элемента або сінтэтычна.

|| прыметнік: кадміевы.

кадр

кадр назоўнік | мужчынскі род

  1. Асобны здымак на кінаабо фотаплёнцы.

    • На плёнцы 36 кадраў.
  2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

    • На экране кадры з часоў Айчыннай вайны.
    • За кадрам — за межамі непасрэдна адлюстраванага ў дадзеным фільме.
кадравік

кадравік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Кадравы работнік.

    • Афіцэр-к.
  2. Работнік аддзела кадраў.