Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
зіркасты

зіркасты (зіркаты) прыметнік | размоўнае

  1. З вялікімі вачамі, вірлавокі.

  2. З вострым зрокам, зоркі.

|| назоўнік: зіркастасць і зіркатасць.

зіркаць

зіркаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Кідаць позірк на каго-, што-н., пазіраць.

  • З. па баках.

|| аднакратны дзеяслоў: зіркнуць і зірнуць.

зіхатлівы

зіхатлівы прыметнік

Які блішчыць, ззяе пералівістым святлом, напоўнены яркім ззяннем, бляскам.

  • Зіхатлівае сонца.
  • Стаяла зіхатлівая раніца.
  • Зіхатлівая прыгажосць (пераноснае значэнне).

|| назоўнік: зіхатлівасць.

зіхацець

зіхацець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Блішчэць, ззяць пералівістым святлом; пералівацца, адбіваючы святло.

  • Зіхацелі зоркі.
  • На мокрай траве зіхаціць раса.
  • У кватэры ўсё зіхаціць ад чысціні (вылучаецца чысцінёй).

|| назоўнік: зіхаценне.

зіянне

зіянне назоўнік | ніякі род

У мовазнаўстве: збег двух ці больш галосных у слове або на стыку двух слоў, напр. аэраплан, добра адпачыць.

з’едлівы

з’едлівы прыметнік

Злосна-насмешлівы, ядавіты, які імкнецца дапячы.

  • З. крытык.
  • З. тон.

|| назоўнік: з’едлівасць.

з’езд

з’езд2 назоўнік | мужчынскі род

Месца, па якім з’язджаюць, спуск.

  • Стромкі з.
з’ездзіць

з’ездзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паехаць куды-н. і, пабыўшы, вярнуцца назад.

    • З. у горад.
    • З. па дровы.
  2. Зрабіць непрыгодным ад частай язды або стаптаць, папсаваць частай яздой.

    • Калёсы зусім з’ездзілі.
    • З. пожню.

|| незакончанае трыванне: з’езджваць.

з’ехацца

з’ехацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Едучы, сустрэцца, сутыкнуцца.

    • З. на ростанях.
  2. Сабрацца ў адно месца, прыехаўшы з розных месц (пра многіх).

    • На вяселле з’ехалася ўся радня.

|| незакончанае трыванне: з’язджацца.

|| назоўнік: з’езд.

з’ехаць

з’ехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Едучы, спусціцца з чаго-н.

    • З. з гары на санках.
  2. Едучы, павярнуць у бок.

    • З. з дарогі.
  3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (размоўнае).

    • З. з кватэры.
  4. пераноснае значэнне: Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (размоўнае).

    • Шапка з’ехала на патыліцу.
    • У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.
    • З’ехаць з глузду (размоўнае — страціць розум, звар’яцець).

|| незакончанае трыванне: з’язджаць.

з’ява

з’ява назоўнік | жаночы род

  1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н., падзея, выпадак.

    • Фізічная з.
    • Прыродныя з’явы.
    • Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.
  2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

з’явіцца

з’явіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

    • З. ў час.
    • З. ў суд.
  2. Прыйсці, прыбыць.

    • Дадому сын з’явіўся позна вечарам.
  3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

    • На небе з’явіліся першыя зоркі.
  4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

    • З’явілася новая думка.
  5. Стаць, зрабіцца чым-н.

    • Прастуда з’явілася прычынай хваробы.
    • З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незакончанае трыванне: з’яўляцца.

|| назоўнік: з’яўленне.

з’ядаць

з’ядаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

  • Хутка з. абед.
  • З. многа хлеба.
з’яднаны

з’яднаны прыметнік

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

  • З. калектыў.

|| назоўнік: з’яднанасць.

з’яднацца

з’яднацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. супраць агульнага ворага.

|| незакончанае трыванне: з’ядноўвацца.

|| назоўнік: з’яднанне.

з’яднаць

з’яднаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

  • З. народныя масы.

|| незакончанае трыванне: з’ядноўваць.

|| назоўнік: з’яднанне.

йагурт

йагурт назоўнік | мужчынскі род

Прадукт з асобым чынам заквашанага малака з фруктовымі дабаўкамі, які па кансістэнцыі нагадвае заварны сметанковы крэм.

|| прыметнік: йагуртны.

йаркшыры

йаркшыры назоўнік | мужчынскі род

Высокапрадукцыйная парода свіней.

|| прыметнік: йаркшырскі.

йеменцы

йеменцы назоўнік | мужчынскі род

Асноўнае насельніцтва Йемена.

|| жаночы род: йеменка.

|| прыметнік: йеменскі.

ка

ка прыназоўнік

Ужыв. замест «к» перад збегам некаторых зычных.

  • Ка мне прыйшлі сябры.
  • Падарунак ка дню нараджэння.
каалін

каалін назоўнік | мужчынскі род

Белая гліна высокай якасці.

|| прыметнік: каалінавы.

кааліцыя

кааліцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Аб’яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) дасягнення агульнай мэты.

|| прыметнік: кааліцыйны.

  • К. ўрад.
каапераваць

каапераваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі.

    • К. сельскую гаспадарку.
    • К працу.
  2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.).

    • К. насельніцтва.

|| закончанае трыванне: таксама.

|| зваротны стан: кааперавацца.

|| закончанае трыванне: скааперавацца.

|| назоўнік: каапераванне і кааперацыя.

кааператар

кааператар назоўнік | мужчынскі род

Работнік кааперацыі (у 3 знач.).

|| прыметнік: кааператарскі.

кааператыў

кааператыў назоўнік | мужчынскі род

  1. Арганізацыя, створаная скаапераванымі пайшчыкамі.

    • Сельскагаспадарчы к.
  2. Такая жыллёвая арганізацыя, а таксама кватэра, набытая ў ёй пайшчыкам.

    • Уступіць у к.
  3. Магазін спажывецкай кааперацыі.

    • Купіць у кааператыве.

|| прыметнік: кааператыўны.

кааперацыя

кааперацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. каапераваць.

  2. Форма арганізацыі працы, пры якой мноства людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

  3. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў.

    • Жыллёвая к.
    • Спажывецкая к.

|| прыметнік: кааператыўны.

кааптаваць

кааптаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Увесці (уводзіць) куды-н. шляхам кааптацыі.

  • К. дадаткова члена савета.
кааптацыя

кааптацыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

каардынаваць

каардынаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Узгадніць (узгадняць), устанавіць (устанаўліваць) мэтазгодныя суадносіны паміж якімі-н. дзеяннямі, з’явамі.

  • К. дзейнасць тэхнічных устаноў.

|| закончанае трыванне: скаардынаваць.

|| назоўнік: каардынаванне і каардынацыя.

|| прыметнік: каардынацыйны.

  • К. цэнтр.
каардыната

каардыната назоўнік | жаночы род

  1. Адна з велічынь, якая вызначае месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы (спецыяльны тэрмін).

    • Геаграфічныя каардынаты.
  2. пераноснае значэнне: Звесткі пра месцазнаходжанне або месцапражыванне каго-н. (размоўнае).

    • Напішы мне свае к.

|| прыметнік: каардынатны.

каардынатар

каардынатар назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Асоба, якая ажыццяўляе каардынацыю чаго-н.

каб

каб2 часціца

  1. Ужыв. пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў).

    • К. такіх вылюдкаў зямля не насіла!
  2. Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н.

    • К. толькі адна гэта бяда.
кабала

кабала назоўнік | жаночы род

  1. У старажытнай і сярэдневяковай Русі: даўгавое абавязацельства, якое ставіла пазычальніка ў асабістую маёмасную залежнасць ад пазыкадаўца, а таксама сама гэта залежнасць.

  2. пераноснае значэнне: Поўная залежнасць ад каго-н.

    • Селянін быў у кабале ў памешчыка.
кабальны

кабальны прыметнік

  1. Які мае адносіны да кабалы (у 1 знач.), знаходзіцца ў кабале (у 2 знач.).

    • Кабальная залежнасць.
  2. пераноснае значэнне: Які з’яўляецца кабалой (у 2 знач.), вельмі цяжкі.

    • Кабальныя ўмовы.
кабалістыка

кабалістыка назоўнік | жаночы род

  1. Сярэдневяковая містычная плынь у іудаізме, якая прымяняла магічныя рытуалы і варажбу.

  2. пераноснае значэнне: Штосьці незразумелае, заблытанае, поўнае загадкавай сілы (кніжнае іранічны сэнс).

|| прыметнік: кябалістычны.

кабан

кабан назоўнік | мужчынскі род

  1. Самец свінні, кныр.

  2. Дзікая свіння, дзік.

|| памяншальная форма: кабанчык.

кабаніна

кабаніна назоўнік | жаночы род

Мяса кабана.

  • Воўк да кабаніны вельмі ласы.
кабарга

кабарга назоўнік | жаночы род

Сібірская і азіяцкая бязрогая горная жывёліна сямейства аленевых.

|| прыметнік: кабарговы.

кабардзінцы

кабардзінцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабарды, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: кабардзінка.

|| прыметнік: кабардзінскі.

кабарэ

кабарэ назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Невялікі рэстаран з эстрадай.

кабатаж

кабатаж назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Суднаходства паміж партамі аднаго мора або адной дзяржавы.

  • Малы к. (у межах аднаго мора).
  • Вялікі к. (паміж партамі розных мораў).

|| прыметнік: кабатажны.

кабачок

кабачок назоўнік | мужчынскі род

Аднагадовая агародная расліна сямейства гарбузовых з белымі прадаўгаватымі пладамі, а таксама плод гэтай расліны.

|| прыметнік: кабачковы.

кабель

кабель назоўнік | мужчынскі род

Адзін або некалькі герметычна ізаляваных правадоў, якія ўжываюцца для перадачы на адлегласць электраэнергіі або электрычных сігналаў.

  • Тэлефонны к.

|| прыметнік: кабельны.

кабельтаў

кабельтаў назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Марская мера даўжыні, роўная 185,2 м.

|| прыметнік: кабельтавы.

кабета

кабета назоўнік | жаночы род | размоўнае

Сталая замужняя жанчына.

кабеціна

кабеціна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і кабета.

кабзар

кабзар назоўнік | мужчынскі род

Украінскі народны спявак, які акампаніруе сабе на кобзе.

|| прыметнік: кабзарскі.

каблаграма

каблаграма прыметнік | спецыяльны тэрмін

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

кабрыялет

кабрыялет прыметнік

  1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

  2. Аўтамабільны кузаў з мяккім адкідным верхам (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: кабрыялетны.

кабура

кабура назоўнік | жаночы род

  1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

  2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.