| вол |
вол назоўнік | мужчынскі род
Кастрыраваны бык, якога скарыстоўваюць на сельскагаспадарчых работах.
- Працуе як чорны в. (пераноснае значэнне: вельмі многа, без стомы).
|| прыметнік: валовы.
|
|
| волава |
волава назоўнік | ніякі род
Хімічны элемент, мяккі коўкі метал серабрыста-белага колеру.
|| прыметнік: алавяны.
|
|
| волак |
волак назоўнік | мужчынскі род
Участак паміж дзвюма суднаходнымі рэкамі, цераз які ў даўнія часы перацягвалі волакам судна для працягу шляху.
|
|
| волакам |
волакам прыслоўе
Цягнучы, валочачы па зямлі.
|
|
| волас |
волас назоўнік | мужчынскі род
-
Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў
чалавека).
- Вырваць сівы в.
- Кучаравыя валасы.
- Схапіцца за валасы (пераноснае значэнне: пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.).
- Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе).
- Да сівых валасоў (да старасці).
- В. у в. (вельмі падобныя).
- І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).
-
зборны назоўнік: Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).
|| памяншальная форма: валасок.
|| прыметнік: валасяны.
- Валасяное покрыва.
- В. матрац.
|
|
| воласць |
воласць назоўнік | жаночы род
-
У Старажытнай Русі: мясцовасць, падпарадкаваная адной уладзе.
-
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, падраэдзяленне ўезда ў сельскай мясцовасці Расu і ў СССР да
раяніравання.
|| прыметнік: валасны.
|
|
| волат |
волат назоўнік | мужчынскі род
Асілак, велікан.
- Магутны в.
- В. літаратуры (пераноснае значэнне).
|
|
| волатаўскі |
волатаўскі прыметнік
Які мае адносіны да волата.
|
|
| волевыяўленне |
волевыяўленне назоўнік | ніякі род
Выказванне сваёй волі, жадання.
- Свободное в. выбаршчыкаў.
|
|
| волкі |
волкі прыметнік | размоўнае
Вільготны, сыры.
|| назоўнік: волкасць.
|
|
| вольнаадпушчаны |
вольнаадпушчаны прыметнік
Даўней: адпушчаны на свабоду (пра раба, прыгоннага).
|
|
| вольнаадпушчанік |
вольнаадпушчанік назоўнік | мужчынскі род
Даўней: раб ці прыгонны, адпушчаны на волю.
|
|
| вольналюбівы |
вольналюбівы прыметнік
Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі.
|| назоўнік: вольналюбства.
|
|
| вольнанаёмны |
вольнанаёмны прыметнік
-
Які працуе або выконваецца па вольнаму найму.
-
Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым.
|
|
| вольнасць |
вольнасць назоўнік | жаночы род
-
гл. вольны.
-
Свабода, незалежнасць.
-
Бесцырымоннасць, фамільярнасць у паводзінах, развязаннасць.
- Залішняя в. у абыходжанні.
-
Адступленне ад агульных правіл, ад нормы ў чым-н.
|
|
| вольная |
вольная назоўнік | жаночы род
Даўней: дакумент, які выдаваўся прыгоннаму пры вызваленні ад прыгоннай залежнасці.
|
|
| вольны |
вольны прыметнік
-
Свабодны, незалежны.
- Вольныя людзі.
- Вольная праца.
-
Свабодны, нічым не абмежаваны.
- Вольнае жыццё
- В. вецер.
- Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па свайму меркаванню).
-
Нікім, нічым не заняты.
- Вольнае месца ў вагоне.
- Вольная пасада (вакантная).
- Вольная хвіліна.
-
Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.
-
Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.
- В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.
-
Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.
-
Свабодалюбны.
-
Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.
- В. канец вяроўкі.
- Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.
- Вольны верш — разнастайны, звычайна ямбічны верш.
- Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў сярэднія вякі.
- Вольны пераклад — не літаральны пераклад.
- Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.
- Па вольнаму найму — аб службе неваенных у ваеннай установе.
|| назоўнік: вольнасць.
|
|
| вольніца |
вольніца назоўнік | жаночы род
-
Свабода, незалежнасць (размоўнае).
-
Даўней: беглае насельніцтва, пераважна прыгонныя сяляне, якія асядалі на ўскраінах Маскоўскай дзяржавы і
дамагаліся сваёй незалежнасці.
|
|
| вольт |
вольт2 назоўнік | мужчынскі род
Адзінка электрычнага напружання і электрычнай сілы.
|
|
| вольха |
вольха назоўнік | жаночы род
Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, якое расце ў сырых месцах.
|| прыметнік: альховы.
|
|
| воля |
воля назоўнік | жаночы род
-
Здольнасць ажыццяўляць свае жаданні, пастаўленыя перад сабой мэты.
- Сіла волі.
- Выхаванне волі.
-
да чаго. Свядомае імкненне да ажыццяўлення чаго-н.
-
Жаданне, патрабаванне.
- Дыктаваць сваю волю.
- Апошняя в. (запавет).
-
Улада, права.
- Гэта ў тваёй волі.
- Ваша добрая в. або в. ваша (рабіце, як лічыце патрэбным).
- На волю лесу (без падтрымкі, дапамогі, нагляду).
-
Свабода ў праяўленні чаго-н.
- Даць волю пачуццям.
- Рукам волі не давай (не біся).
-
Свабода, незалежнасць; процілегласць няволя.
- Змагацца за волю і незалежнасць народа.
-
Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення.
- Выйсці на волю.
- Выпусціць жураўля на волю.
-
Прастор, прыволле.
|| прыметнік: валявы.
|
|
| воляй-няволяй |
воляй-няволяй прыслоўе
Незалежна ад задання, паняволі.
- Воляй-няволяй прыходзіцца згадзіцца.
|
|
| вон |
вон прыслоўе | часціца
-
прыслоўе: Прэч, на двор.
-
часціца: Рашучае патрабаванне выбірацца адкуль-н., вькодзіць.
|
|
| вонкавы |
вонкавы прыметнік
-
Знешні, знадворны.
- В. выгляд.
- Вонкавае падабенства.
- Вонкавая паверхня.
-
Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы сутнасці чаго-н.
- Твар яго здаваўся вонкава (прыслоўе) спокойным.
-
пераноснае значэнне: Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні.
- Пафас гэтых вершаў толькі в.
|| назоўнік: вонкавасць.
|
|
| воплескі |
воплескі назоўнік
Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння.
- Вітаць юбіляра воплескамі.
|
|
| вопратка |
вопратка назоўнік | жаночы род
Верхняе адзенне.
|
|
| вопыт |
вопыт назоўнік | мужчынскі род
-
Адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку
іх актыўнага практычнага пазнання.
-
Сукупнасць ведаў і практычна засвоеных звычак.
- Жыіцёвы в.
- В. будаўніцтва.
-
Узнаўленне якой-н. з’явы экспернментальным шляхам, стварэнне чаго-н. новага ў пэўных умовах з мэтай
даследавання, выпрабавання.
- Хімічныя вопыты.
- Вопыты калекцыянераў.
-
Спроба ажыццявіць што-н., пробнае ажыццяўленне чаго-н.
- Першы в. маладога пісьменніка.
|| прыметнік: вопытны.
|
|
| вопытны |
вопытны прыметнік
-
гл. вопыт.
-
Які мае вопыт (у 2 знач.).
- Вопытныя кадры.
- В. чалавек.
- Вопытная вока (спрактыкаванае, натрэніраванае).
|| назоўнік: вопытнасць.
|
|
| вопіс |
вопіс назоўнік | мужчынскі род
-
гл. апісаць.
-
Спіс рэчаў, папер і пад., складзены для ўліку.
- Інвентарны в.
- В. архіўных спраў.
|
|
| вораг |
вораг назоўнік | мужчынскі род
-
Той, хто знаходзіцца ў стане варожасці з кім-н., непрыяцель.
-
Ваенны праціўнік, непрыяцель.
-
каго. Прынцыповы праціўнік чаго-н.
|| прыметнік: варожы.
|
|
| ворны |
ворны прыметнік
Прыгодны для ворыва.
|
|
| ворс |
ворс назоўнік | мужчынскі род
Кароткі густы пушок на паверхні некаторых тканін, а таксама некаторых гатункаў скур.
|| прыметнік: ворсавы.
|
|
| ворчык |
ворчык назоўнік | мужчынскі род
Прыстасаванне для прыпрэжкі каня ў дапамогу каранніку.
|| прыметнік: ворчыкавы.
|
|
| восем |
восем лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 8.
|| парадкавы лічэбнік: восьмы.
|
|
| восемдзесят |
восемдзесят лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 80.
- Пад в. каму-н. (хутка будзе 80 гадоў).
|| парадкавы лічэбнік: васьмідзесяты.
|
|
| восемсот |
восемсот лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 800.
|| парадкавы лічэбнік: васьмісоты.
|
|
| восенню |
восенню прыслоўе
У асенні час.
|
|
| восень |
восень назоўнік | жаночы род
Пара года паміж летам і зімой.
- Позняя в.
- В. жыцця (пераноснае значэнне).
|| прыметнік: асенні і восеньскі.
|
|
| воск |
воск назоўнік | мужчынскі род
Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў.
|| прыметнік: васковы.
- Васковая свечка.
- В. твар (пераноснае значэнне: бледна-жоўты).
- Васковая спеласць зерня (фаза спеласці перад поўным паспяваннем).
|
|
| воспа |
воспа назоўнік | жаночы род
-
Востразаразная вірусная хвароба, якая суправаджаецца гнойным сыпам на скуры і слізістай абалонцы.
-
Шрамы і ямкі, якія застаюцца на скуры пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэплівання (размоўнае).
|| прыметнік: воспавы.
|
|
| воспапрышчэпліванне |
воспапрышчэпліванне назоўнік | ніякі род
Прышчэпка супрацьвоспеннай вакцыны.
|| прыметнік: воспапрышчэпны.
|
|
| воспіна |
воспіна назоўнік | жаночы род
Ямка або шрам на скуры пасля воспы або прышчэпкі воспы.
|
|
| востравугольны |
востравугольны прыметнік
З вострымі канцамі (канцом).
|
|
| востравугольнік |
востравугольнік назоўнік | мужчынскі род
Геаметрычная фігура з вострымі вугламі.
|
|
| востраў |
востраў назоўнік | мужчынскі род
-
Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.
-
Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр. сухое месца сярод балота, невялікі лес
сярод поля і пад.
|| памяншальная форма: астравок.
|| прыметнік: астраўны.
|
|
| востры |
востры прыметнік
-
Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.
-
Які звужаецца пад канец.
- В. нос лодкі.
- Вострыя насы туфель.
- В. вугал (вугал меншы чым 90°).
-
пераноснае значэнне: Праніклівы, які добра ўспрымае.
-
пераноснае значэнне: Які вызначаецца дасціпнасцю, жартаўлівае:
-
пераноснае значэнне: Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.
-
пераноснае значэнне: Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.
- Вострыя прыправы.
- В. пах.
-
пераноснае значэнне: Моцна, ясна выражаны; напружаны.
- В. боль.
- В. апендыцыт.
- В. недахоп чаго-н.
|| назоўнік: вастрыня.
|
|
| вострым-востра |
вострым-востра прыслоўе | размоўнае
Вельмі востра.
- Натачы, кавалёк, в.-в. сярпок!
|
|
| восць |
восць назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Доўгія і больш рэдкія валасы ў шэрсці жывёлы.
|
|
| восці |
восці назоўнік
Рыбалоўная прылада ў выглядзе вілаў.
|| прыметнік: восцевы.
|
|
| восып |
восып назоўнік | мужчынскі род
Абломкі горных парод, што асыпаюцца ў выніку выветрывання, а таксама цэлыя гурты гэтых абломкаў у падножжы гор.
|
|