Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
збалелы

збалелы прыметнік

Змучаны болем, пакутамі.

  • Збалелае цела.
  • Збалелае сэрца.
збалець

збалець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Змучыцца, спакутавацца.

  • Збалела матчына сэрца.
збан

збан назоўнік | мужчынскі род

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку.

|| памяншальная форма: збанок і збаночак.

|| прыметнік: збанны.

збаёдаць

збаёдаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Марна патраціць.

    • З. усе грошы.
  2. Загубіць, знішчыць,

  3. чалавека.

збег

збег назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. збегчы.

  2. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада.

    • Стаць на самым збегу вады.
  3. Спалучэнне, злучэнне (спецыяльны тэрмін).

    • З. зычных гукаў.

Збег акалічнасцей — абставіны, якія склаліся пэўным чынам, ход падзей, які абумовіў што-н.

збегацца

збегацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаміцца, змарыцца бегаючы.

  • Збегаўся, ледзь ногі валачэ.
збегаць

збегаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Схадзіць куды-н. хутка, бягом.

  • Збегай па хлеб у магазін.
збеглы

збеглы прыметнік | размоўнае

Які збег, уцёк адкуль-н.

  • З. катаржнік.
збегчы

збегчы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Бягом спусціцца ўніз.

    • З. ўніз па лесвіцы.
  2. Знікнуць тайком, уцячы.

    • З. з палону.
  3. Сцячы (пра вадкасць).

    • Вада збегла ў канаву.
  4. пераноснае значэнне Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).

    • Усмешка збегла з твару.
  5. Пераліцца цераз край пры кіпенні.

    • Увесь накіп збег.

|| незакончанае трыванне: збягаць.

  • Сцежка збягае да ракі (пераноснае значэнне: спускаецца).
збегчыся

збегчыся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Бягом сабрацца ў адным месцы (пра многіх).

    • З. на пажар.
    • Збеглася ўся вёска.
  2. Паспець бегчы разам з кім-н. (размоўнае).

    • Дзе ж мне з вамі, маладымі, з.
  3. Тое, што і ссесціся (у 2 знач. і размоўнае).

  4. Стварожыцца, утварыць згусткі (пра малако).

    • Малако збеглася.

|| незакончанае трыванне: збягацца.

збедніцца

збедніцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незакончанае трыванне: збядняцца.

зберагчы

зберагчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Захаваць, не даць знікнуць, сапсавацца, прапасці.

  • З. час.
  • З. грошы.
  • З. прадукты.

|| незакончанае трыванне: зберагаць.

|| назоўнік: зберажэнне.

|| прыметнік: зберагальны.

зберагчыся

зберагчыся дзеяслоў | закончанае трыванне

Захавацца непашкоджаным, нястрачаным, незрасходаваным.

|| незакончанае трыванне: зберагацца.

зберажэнне

зберажэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. зберагчы.

  2. множны лік: Сабраная ў запас сума грошай.

    • Працоўныя зберажэнні.
    • Захоўваць зберажэнні на ашчадкніжцы.
збляднелы

збляднелы прыметнік

Які стаў бледным.

  • З. твар.
збляднець

збляднець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бледным.

|| незакончанае трыванне: бляднець.

збляклы

збляклы прыметнік

Які страціў яркасць афарбоўкі або свежасць.

  • Збляклыя фарбы.
  • Збляклыя кветкі.
зблякнуць

зблякнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Страціць яркасць, афарбоўку.

    • Ружовыя фарбы збляклі.
  2. Завянуць, страціць свежасць.

    • Трава зблякла.
зблізку

зблізку прыслоўе

З блізкай адлегласці.

  • Разглядзець каго-, што-н. з.
зблізіцца

зблізіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Наблізіцца адзін да аднаго.

    • Машыны зблізіліся.
  2. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

    • Новыя суседзі з намі хутка зблізіліся.

|| незакончанае трыванне: збліжацца.

|| назоўнік: збліжэнне.

зблізіць

зблізіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Наблізіць аднаго да другога.

    • З. канцы дроту.
  2. Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

    • Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незакончанае трыванне: збліжаць.

|| назоўнік: збліжэнне.

збожжа

збожжа2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да збожжа, напр. збожжакамбайн, збожжапагрузчык, збожжапастаўкі, збожжаправод, збожжасейны, збожжасклад, збожжаўборачны.

збожжавытворчы

збожжавытворчы прыметнік

Які займаецца вырошчваннем, вытворчасцю збожжа.

  • З. раён.
збожжавыя

збожжавыя прыметнік

Злакавыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і пад.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фураяу.

  • Сяўба збожжавых.
збожжанарыхтоўкі

збожжанарыхтоўкі назоўнік | жаночы род

Дзяржаўная планавая нарыхтоўка збожжа.

|| прыметнік: збожжанарыхтоўчы.

збожжасховішча

збожжасховішча назоўнік | ніякі род

Памяшканне для захоўвання збожжа.

збожжаўборачны

збожжаўборачны прыметнік

Які мае адносіны да ўборкі хлеба.

  • Збожжаўборачная камнанія.
  • З. камбайн.
збожжаўборка

збожжаўборка назоўнік | жаночы род

  1. Уборка спелай збажыны.

  2. Перыяд, калі праводзіцца ўборка каласавых.

збой

збой3 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Галава, ногі і вантробы забітай жывёлы як ежа.

  • Ялавічны з.

|| прыметнік: збойны.

збоку

збоку прыслоўе

  1. З краю, не ў сярэдзіне, не ў цэнтры.

    • З. ад дарогі.
    • Стаць з.
  2. З месца, аддаленага ад каго-, чаго-н.

    • Адысці ўбок і назіраць з.
    • Калі глядзець на гэта з., дык здаецца, што ўсё тут добра (пераноснае значэнне).
  3. Побач з кім-, чым-н., паблізу каго-, чаго-н.

    • З. дарогі.

Збоку прыпёку (размоўнае) — пра каго-, што-н. пабочнае, лішняе.

збольшага

збольшага прыслоўе | размоўнае

У асноўным, у галоўных рысах або не ў поўную меру, часткова.

  • Расказаць пра сябе з.
збор

збор назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. сабрацца, -ць.

  2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.

    • Валавы з. збожжа.
  3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.

    • Памольны з.
    • У тэатры поўны з.
  4. чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.

    • З. законаў.
    • З. твораў пісьменніка.
  5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.

    • З. ветэранаў вайны.
  6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.

    • Лагерны з.
    • Вучэбна-трэніровачныя зборы.
  7. множны лік: Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).

    • Зборы ў дарогу.

Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.

зборачны

зборачны прыметнік

Прызначаны для зборкі машын і іншых механізмаў з гатовых дэталей.

  • З. цэх.
зборка

зборка назоўнік | жаночы род

  1. гл. сабраць.

  2. Складка на адзежыне, матэрыяле.

    • Спадніца ў зборкі.
зборны

зборны прыметнік

  1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н.

    • З. пункт.
  2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.

    • Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).
  3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.

    • З. дом.
    • Зборныя канструкцыі.
    • Зборнае домабудаўніцтва.
  4. Абагульнены, які адносіцца да многіх.

    • З. літаратурны вобраз.
  5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.

    • Зборныя назоўнікі.

|| назоўнік: зборкасць.

зборнік

зборнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Кніга, у якой сабраны якія-н. творы, дакументы.

    • З. вершаў.
    • З. архіўных дакументаў.
  2. Рэзервуар для збору якой-н. вадкасці, газу (спецыяльны тэрмін).

    • З. нафты.
зборшчык

зборшчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Асоба, якая займаецца зборам чаго-н., збірае што-н.

    • З. бавоўны.
    • З. членскіх узносаў.
  2. Рабочы, які займаецца зборкай чаго-н.

    • З. матораў.

|| жаночы род: зборшчыца.

|| прыметнік: зборшчыцкі.

зборышча

зборышча назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

Сход людзей, натоўп.

  • Шумнае з.
  • Што тут у вас за з.?
збочыць

збочыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Сысці або з’ехаць убок, даючы каму-н. дарогу, ці звярнуць убок дарогі, мяняючы напрамак руху.

  • Збоч, бо не размінешся з возам.
  • З. у завулак.

|| незакончанае трыванне: збочваць.

збоўтаць

збоўтаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Боўтаючы, перамяшаць.

  • З. лякарстаа.

|| незакончанае трыванне: збоўтваць.

збрахаць

збрахаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Схлусіць.

збрахнуць

збрахнуць дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і збрахаць.

збраяносец

збраяносец назоўнік | мужчынскі род

У сярэднія вякі: малады воін, які насіў зброю рыцара.

зброд

зброд назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | зборны назоўнік | пагардлівае

Людзі, якія належаць да разбэшчаных, элачынных, антыграмадскіх элементаў.

  • Усякі з.
  • Фашысцкі з.
збродлівы

збродлівы прыметнік | размоўнае

Шкадлівы, памаўзлівы.

  • Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.
збродны

збродны прыметнік | размоўнае

Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.

  • Збродная кампанія.
збройнік

збройнік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па вырабу зброі.

зброснелы

зброснелы прыметнік

Заплеснелы (пра вадкасць).

  • Зброснелая еада.
зброснець

зброснець дзеяслоў | закончанае трыванне

Заплеснець (пра вадкасць).

  • Вада ў сажалцы зброснела.
зброя

зброя назоўнік | жаночы род

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

  • Агнястрэльная з.
  • Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.).
  • Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.).
  • Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.).
  • Ядзерная з.
  • Абараняцца са зброяй у руках.
  • Вучэнне класікаў аб грамадстве — вялікая ідэйная зброя (пераноснае значэнне).
  • Скласці зброю (пераноснае значэнне: здацца; высокае).
  • Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высокае).
  • Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжнае).

|| прыметнік: зброевы і збройны.

  • Зброевая (збройная) майстэрня.