Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
зашрубаваць

зашрубаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Круцячы што-н., што мае шрубавую нарэзку, замацаваць, давесці да патрэбнага становішча.

  • З. гайку.

|| незакончанае трыванне: зашрубоўваць.

заштабнаваць

заштабнаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прашыць, застрачыць (на швейнай машыне).

  • З. складку.
заштатны

заштатны прыметнік | устарэлае

Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.

  • З. работнік.

Заштатны горад (устарэлае) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.

зашторыць

зашторыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Завесіць шторай.

  • З. акно.

|| незакончанае трыванне: зашторваць.

заштурхаць

заштурхаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Замучыць, прычыніць удары, боль, штурхаючы.

  • Дзяўчынку заштурхалі ў натоўпе.
заштурхнуць

заштурхнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Штуршкамі запхнуць куды-н.

  • З. скрынку пад стол.

|| незакончанае трыванне: заштурхваць.

зашчаміць

зашчаміць дзеяслоў | закончанае трыванне

Сціснуць з двух бакоў.

  • З. пальцы дзвярамі.

|| незакончанае трыванне: зашчамляць.

зашчапка

зашчапка назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або засаўкі.

зашчапіцца

зашчапіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку.

    • З. ў хаце.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).

|| незакончанае трыванне: зашчапляцца.

зашчапіць

зашчапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зачыніць на зашчапку.

    • З. дзверы.
  2. Пакінуць каго-н. у памяшканні, зашчапіўшы дзверы.

    • З. дзіця ў хаце.

|| незакончанае трыванне: зашчапляць.

зашчочны

зашчочны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які знаходзіцца за шчакой.

  • Зашчочныя мяшкі.
зашчоўкаць

зашчоўкаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць шчоўкаць.

  • Дзяцел зашчоўкаў і паляцеў.
зашчоўкнуцца

зашчоўкнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зачыніцца, шчоўкнуўшы запорам.

  • Дзверы зашчоўкнуліся.

|| незакончанае трыванне: зашчоўквацца.

зашчоўкнуць

зашчоўкнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Замкнуць, зачыніць, шчоўкнуўшы запорам.

|| незакончанае трыванне: зашчоўкваць.

зашчыпаць

зашчыпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Замучыць шчыпкамі.

зашырокі

зашырокі прыметнік | размоўнае

Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба.

зашыцца

зашыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Забрацца ў зацішнае, глухое месца і пад. або паглыбіцца ў што-н.

    • З. ў куток.
  2. Не паспець зрабіць што-н.

    • З. з работай.

|| незакончанае трыванне: зашывацца.

зашыць

зашыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адрамантаваць, сшыўшы краі, а таксама злучыць швом канцы чаго-н.

    • З. падраны рукаў.
    • З. мяшок.
  2. Упакаваць, сшыўшы канцы ўпакоўкі.

    • З. пасылку.

|| незакончанае трыванне: зашываць.

|| назоўнік: зашыванне і зашыўка.

зашэрхлы

зашэрхлы прыметнік | размоўнае

Які зашэрх, зацвярдзелы.

  • З. снег.
заява

заява назоўнік | жаночы род

  1. Афіцыйнае паведамленне ў вуснай або пісьмовай форме.

    • Зрабіць заяву для друку.
  2. Пісьмовая просьба аб чым-н.

    • Падаць заяву на адпачынак.
заявіцца

заявіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Паявіцца дзе-н., прыйсці куды-н. нечакана.

  • Заявіліся двое апоўначы.
заядлы

заядлы прыметнік | размоўнае

  1. Які надта прыахвоціўся да чаго-н., заўзяты.

    • З. курэц.
  2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, зацяты.

    • Заядлая спрэчка.
  3. Злосны, задзірысты.

    • З. чалавек.
заяхкаць

заяхкаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Забрахаць пры пагоні за зайцам.

  • Ганчак заяхкаў.
заяц

заяц назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.

    • Палахлівы як з.
    • За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).
  2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (размоўнае).

    • Ехаць зайцам.

|| памяншальна-ласкальная форма: зайка і зайчык.

|| прыметнік: заечы.

  • Заечая натура (пераноснае значэнне: палахлівая).
  • Заечая губа (прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека).
заяўка

заяўка назоўнік | жаночы род

  1. Заява аб сваіх правах або аб атрыманні правоў на што-н.

    • З. на агародна-садовы ўчастак.
  2. Заява з указаннем на патрэбу ў чым-н. (у грашах, матэрыялах і пад.).

    • З. на будаўнічыя матэрыялы.

|| прыметнік: заявачны.

заяўнік

заяўнік назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае

Той, хто падае заяву (у 2 знач.).

|| жаночы род: заяўніца.

|| прыметнік: заяўніцкі.

заігрываць

заігрываць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. зайграць .

  2. Жартаўліва какетнічаць, заляцацца да каго-н. (размоўнае).

    • З. з дзяўчатамі.
  3. пераноснае значэнне, з кім. Паддобрывацца да каго-н., каб выклікаць да сябе прыхільнасць (размоўнае).

    • Дыктатар заігрывае з народам.
заіка

заіка назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Той, хто заікаецца (у 1 знач.).

заіканне

заіканне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заікацца.

  2. Загана ў маўленні — паўтарэнне адных і тых жа гукаў, складоў з-за сутаргавых скарачэнняў мышцаў гартані.

заікацца

заікацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гаварыць з цяжкасцямі, мімаволі паўтараць адны і тыя ж гукі, склады.

  2. пераноснае значэнне, пра кагошто, аб кім-чым і са злучнік «што». Упамінаць мімаходзь, асцярожна, намёкамі (размоўнае).

    • Яна пра доўг і не заікаецца.

|| закончанае трыванне: заікнуцца.

|| назоўнік: заіканне.

заімка

заімка назоўнік | жаночы род

У мінулым: зямельны ўчастак, заняты па праву першага валодання, звычайна ўдалечыні ад іншых ворных зямель; цяпер на Урале і ў Сібіры — назва некаторых невялікіх аддаленых пасяленняў (земляробчых, паляўнічых, рыбалавецкіх).

заінелы

заінелы прыметнік

Пакрыты інеем.

  • Заінелыя дрэвы.
заўвага

заўвага назоўнік | жаночы род

  1. Кароткае меркаванне наконт чаго-н.

    • Трапная з.
    • Заўвагі рэцэнзентаў.
  2. Вымова, указанне на памылку.

    • Строгая з.
  3. Дадатковая заметка, тлумачэнне да тэксту.

    • Падрадковыя заўвагі.
заўважацца

заўважацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Назірацца, выяўляцца.

  • Пры некаторых хваробах заўважаецца рэзкае павышэнне тэмпературы.
заўважыць

заўважыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго-што і са злучнік «пгго», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

    • З. агеньчык удалечыні.
    • 3., што слухачы стаміліся.
    • Не заўважылі, як даехалі да вёскі.
  2. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

    • З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.
  3. Сказаць што-н., уставіць у размову.

    • “Яно так і ёсць на самай справе”, — заўважыў старшыня.

|| незакончанае трыванне: заўважаць.

заўдавець

заўдавець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Стаць удавой, удаўцом, аўдавець.

заўжды

заўжды прыслоўе

Тое, што і заўсёды.

заўзяты

заўзяты прыметнік

  1. Які з захапленнем займаецца чым-н., аддаецца чаму-н. або напорысты, упарты.

    • З. паляўнічы.
    • Ён быў чалавек з.: што ні задумае, даб’ецца.
  2. Які выконваецца з запалам, напружаны.

    • Заўзятая праца.
    • Заўзятая бойка.

|| назоўнік: заўзятасць.

заўсёдны

заўсёдны прыметнік

Які бывае заўсёды, пастаянны, звычайны.

  • З. госць.
  • Заўсёдныя клопаты.
заўсёды

заўсёды прыслоўе

У любы час, пастаянна.

  • З. гатоў.
заўтра

заўтра прыслоўе

  1. На наступны дзень пасля сягонняшняга.

    • Паедзем з.
  2. у знач. назоўнік, нескланяльнае, н. Заўтрашні дзень.

    • Адкласці на з. або да з.
    • Шчаслівае сёння і светлае з. (будучае).
заўтрашні

заўтрашні прыметнік

Такі, які адбудзецца заўтра.

  • Заўтрашнія заняткі.
  • Клапаціцца пра з. дзень (пераноснае значэнне: пра бліжэйшае будучае).
заўчасны

заўчасны прыметнік

Які адбыўся, наступіў раней належнага часу, тэрміну.

  • Заўчасная смерць.
  • Заўчасныя роды.
  • Хвалявацца яшчэ заўчасна (прыслоўе і яшчэ рана хвалявацца).

|| назоўнік: заўчаснасць.

заўчора

заўчора прыслоўе

Два дні таму назад.

|| прыметнік: заўчарашні.

збавіцель

збавіцель назоўнік | мужчынскі род

Той, хто збаўляе каго-н. ад каго-, чаго-н., выратавальнік.

|| жаночы род: збавіцелька.

|| прыметнік: збавіцельскі.

збавіцца

збавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. ад лішніх клопатаў.

|| незакончанае трыванне: збаўляцца.

збавіць

збавіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. душу ад пакут.

|| незакончанае трыванне: збаўляць.

збажына

збажына назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

  • Хваляй разбягаецца калгасная з.
  • Мяшкі са збажыной.
збалансаваць

збалансаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. балансаваць.

  2. Ураўнаважыць (у 2 знач.), узгадніць, суразмерыць.

    • З. магчымасці.

|| назоўнік: збалансаванасць.

збалбатнуць

збалбатнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

  • З. глупства.