Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
захламіць

захламіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць захламленым.

  • Увесь пакой захламіў.

|| незакончанае трыванне: захламляць і захламліваць.

захлынуцца

захлынуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Задыхнуцца ад вады.

    • З. ў час купання.
  2. пераноснае значэнне: Перастаць дзейнічаць.

    • Кулямёт захлынуўся.
    • Атака праціўніка захлынулася.
захлюпацца

захлюпацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пакрыцца пырскамі чаго-н.

  • З. граззю.
захліпнуцца

захліпнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца або памерці ад папаўшага ў рот імклівага струменю паветра, дыму і пад.

    • З. паветрам.
    • Атака ворага захліпнулася (пераноснае значэнне: пацярпела няўдачу).
  2. Адчуць цяжкасць, перабоі ў дыханні (ад якога-н. моцнага пачуцця, смеху, плачу і пад.)

    • З. ад радасці
    • З. ад смеху.

|| незакончанае трыванне: захліпацца.

захмарыцца

захмарыцца дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Зрабіцца хмарным.

  • Неба захмарылася.
  • К вечару захмарылася.

|| незакончанае трыванне: захмарвацца.

захмялелы

захмялелы прыметнік

Які захмялеў, ап’янелы.

  • Захмялелая кампанія.
заход

заход назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. зайсці.

  2. Прыём.

    • З другога заходу.
    • Перанесці цыбулю за тры заходы.
захопнік

захопнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто захапіў чужую тэрыторыю, вядзе захопніцкую палітыку, заваёўнік.

  • Чужаземныя захопнікі.
захопніцкі

захопніцкі прыметнік

Які імкнецца гвалтоўна авалодаць чым-н., заваёўніцкі.

  • Захопніцкія войны.
захоўвацца

захоўвацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. захавацца.

  2. Знаходзіцца дзе-н. на захаванні.

    • Грошы захоўваюцца ў ашчадным банку.
захоўваць

захоўваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. захаваць.

  2. Трымаць дзе-н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання.

    • З. бульбу ў склепе.
захоўны

захоўны прыметнік | афіцыйнае

Які гарантуе цэласнасць, захаванасць чаго-н.

  • Захоўная распіска.

|| назоўнік: захоўнасць.

захраснуць

захраснуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Забіцца, закупорыцца чым-н.

    • Ракавіна захрасла.
  2. Засесці дзе-н., у чым-н.

    • Костка захрасла ў горле.
захрыбетнік

захрыбетнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Дармаед, чалавек, які жыве чужой працай.

|| жаночы род: захрыбетніца.

|| прыметнік: захрыбетніцкі.

захіліць

захіліць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Засланіць, загарадзіць чым-н.

    • З. твар рукамі.
  2. Загнуць што-н. тканае.

    • З. край сурвэткі.

|| незакончанае трыванне: захіляць.

|| зваротны стан: захіліцца.

|| незакончанае трыванне: захіляцца.

захінуць

захінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Засланіць, прыкрыць чым-н.

    • З. рукамі галаву.
  2. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.

    • З. фіранку.
  3. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.

    • З. дзіця ў кажух.
    • З. сумку за сябе.
  4. Закінуць адзін край адзежыны за другі.

    • З. полы кажуха.
  5. пераноснае значэнне: Зацяшуць тонкім слоем.

    • Туман захінуў берагі ракі.

|| незакончанае трыванне: захінаць.

|| зваротны стан: захінуцца.

|| незакончанае трыванне: захінацца.

зацалаваць

зацалаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пакрыць мноствам пацалункаў.

  • З. дзіця.

|| незакончанае трыванне: зацалоўваць.

зацвердзіць

зацвердзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Канчаткова ўстанавіць, прыняць, афіцыйна аформіць.

  • З. праект.
  • З. на пасаду дырэктара.

|| незакончанае трыванне: зацвярджаць.

|| назоўнік: зацвярджэнне.

зацвярдзелы

зацвярдзелы прыметнік

  1. Які стаў цвёрдым.

    • Зацвярдзелая зямля.
  2. Пра зычныя гукі: які вымаўляецца заўсёды цвёрда (беларускія гукі «дж», «ж», «р», «ц», «ч», «ш»).

    • Зацвярдзелыя зычныя.
зацвярдзенне

зацвярдзенне назоўнік | ніякі род

  1. гл. цвярдзець.

  2. Хваравітае ўшчыльненне мышачнай тканкі.

зацвілы

зацвілы прыметнік

Які пакрыўся цвіллю, заплеснелы.

  • З. хлеб.

|| назоўнік: зацвіласць.

зацвісці

зацвісці дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць цвісці.

  • Зацвілі ружы.

|| незакончанае трыванне: зацвітаць.

зацемна

зацемна прыслоўе | размоўнае

Калі цёмна (пакуль яшчэ не развіднела або калі ўжо сцямнела).

  • Выехаць яшчэ з.
  • Завяршыць працу ўжо з.
зацерушыць

зацерушыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. сыпкага.

    • Першы снег зацерушыў зямлю.
  2. Пачаць церушыць (пра снег і інш.).

    • Зацерушыў сняжок.

|| незакончанае трыванне: зацярушваць.

зацерці

зацерці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тручы, зрабіць нябачным, знішчыць.

    • З. надпіс.
    • З. мокрыя сляды на падлозе.
  2. Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца.

    • Ільды зацёрлі карабель.
    • З. ў натоўпе.
  3. пераноснае значэнне: Наўмысна перашкодзіць каму-н. праявіць сябе, прасунуцца па службе (размоўнае).

    • З. маладога спецыяліста.
  4. Прыгатаваць расціраннем, замешваннем.

    • З. муку.

|| незакончанае трыванне: заціраць.

зацерціся

зацерціся дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Забрацца (у натоўп, у групу людзей); пранікнуць.

  • З. ў натоўп.

|| незакончанае трыванне: зацірацца.

зацесны

зацесны прыметнік | размоўнае

Цеснаваты, крыху цесны.

  • Зацеснае паліто.
зацугляць

зацугляць дзеяслоў | закончанае трыванне

Укласці ў рот каню цуглі, закілзаць.

  • З. каня.

|| незакончанае трыванне: зацугліваць.

зацукравацца

зацукравацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Гусцеючы, ператварыцца ў цукрыстыя камячкі.

  • Варэнне зацукравалася.

|| незакончанае трыванне: зацукроўвацца.

зацукраваць

зацукраваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць цвёрдым слоем цукровага сіропу.

  • З. ягады.

|| незакончанае трыванне: зацукроўваць.

зацьменне

зацьменне назоўнік | ніякі род

  1. Астранамічная з’ява, калі адно нябеснае цела або яго цень закрывае другое нябеснае цела.

    • З. Месяца.
    • Сонечнае з.
  2. пераноснае значэнне: Часовае замарачэнне галавы.

    • На яго найшло нейкае з.
зацьміць

зацьміць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Засланіўшы сабой, зрабіць нябачным.

    • Хмары зацьмілі сонца.
  2. пераноснае значэнне: Перавысіць у якіх-н. адносінах.

    • З. усіх непараўнанай прыгажосцю.

|| незакончанае трыванне: зацьмяваць.

зацюкаць

зацюкаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пастаяннымі прычэпкамі, нападкамі зрабіць запужаным, забітым.

  • Зусім зацюкалі хлопца.
зацягацца

зацягацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Замарыцца ад доўгай хады.

    • З. за дзень.
  2. Забрудзіцца ад працяглага нашэння.

    • Вопратка зацягалася.
зацягаць

зацягаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Замучыць, цягаючы з аднаго месца ў другое.

    • З. па судах.
  2. Занасіць пры працяглым выкарыстанні.

    • З. адзежу.
    • З. плашч.
  3. пераноснае значэнне:. Часта карыстаючыся, зрабіць трывіяльным, збітым.

    • Зацяганы выраз.
зацягнуцца

зацягнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зацягнуць на сабе што-н. і туга завязацца.

    • З. рэменем.
    • Пятля зацягнулася.
  2. Абвалакаючыся чым-н., пакрыцца цалкам.

    • Рака зацягнулася тонкім лёдам.
    • Рана зацягнулася (зажыла, пакрыўшыся скуркай).
  3. Запаволіцца ў развіцці, працягнуцца да пэўнага часу.

    • Сход зацягнуўся.
  4. Глыбока ўдыхнуць у сябе дым пры курэнні.

  5. З цяжкасцю зайсці, дабрацца куды-н. (размоўнае).

    • З. дадому.

|| незакончанае трыванне: зацягвацца.

|| назоўнік: зацягванне і зацяжка.

зацягнуць

зацягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сілай, угаворамі прывесці, прымусіць зайсці куды-н. (размоўнае).

    • З. у госці.
    • З. у клуб.
  2. што. Уцягнуць у сярэдзіну, у вузкую адтуліну або засмактаць.

    • З. нітку ў іголку.
    • З. у дрыгву.
  3. Удыхнуць у сябе (дым, паветра і пад.), закурыць (размоўнае).

    • З. носам паветра.
    • З. люльку.
  4. што чым. Абвалакаючы, пакрыць поўнасцю.

    • Хмары зацягнулі неба.
    • Рану зацягнула (безасабовая форма і пра тонкую плёнку пры загойванні).
  5. Завесіць.

    • З. фіранку.
  6. Туга завязаць, сцягнуць.

    • З. гарсэт.
  7. што і з чым. Затрымаць, замарудзіць заканчэнне чаго-н.

    • З. сяўбу.
    • З. з водзывам на кнігу.
  8. Заспяваць (размоўнае).

    • З. песню.

|| незакончанае трыванне: зацягваць.

|| назоўнік: зацягванне і зацяжка.

зацяжкі

зацяжкі прыметнік | размоўнае

Залішне цяжкі.

зацяжны

зацяжны прыметнік

Залішне працяглы, які задягнуўся.

  • З. дожёж.
  • З. крызіс.
  • З. скачок (скачок з парашутам, які доўга не раскрываецца).
зацямніць

зацямніць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць цёмным або закрыць чым-н. цёмным, не прапускаючым святло.

    • Хмары зацямнілі сонца.
    • З. фон карціны.
  2. Замаскіраваць.

    • З. горад.
  3. пераноснае значэнне Зрабіць менш ясным.

    • З. свядомасць.

|| незакончанае трыванне: зацямняць.

|| назоўнік: зацямненне.

зацяніць

зацяніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).

|| незакончанае трыванне: зацяняць.

зацяты

зацяты прыметнік

  1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

    • З. чалавек.
    • Зацятая барацьба.
    • Зацятая спрэчка.
  2. пераноснае значэнне: Працяглы, пастаянны, нязменны.

    • Зацятая варожасць.
    • З. боль.
  3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

    • Ён чалавек горды і з.
    • Зацятая маўклівасць.
  4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

    • З. балельшчык.

|| назоўнік: зацятасць.

зацяцца

зацяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Заўпарціцца, уперціся.

  2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.

    • Зацялася і ні з кім не размаўляе.

|| незакончанае трыванне: зацінацца.

зацяць

зацяць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Заціснуць, сцяць.

    • З. зубы.
    • З. дыханне (пераноснае значэнне: прыпыніць, зрабіць нячутным).
  2. безасабовая форма: Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць.

    • Замаўчаў, быццам зацяло яму мову.
    • Усе замоўклі надоўга, як зацяло ім (безасабовая форма і адняло мову, голас; размоўнае).

Нама за што рук зацяць (размоўнае) — нічога няма, няма чым заняцца.

|| незакончанае трыванне: зацінаць.

зацячы

зацячы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пра што-н. вадкае, цякучае: трапіць, заліцца куды-н.

    • Вада зацякла за каўнер.
  2. Намокнуць, праняцца чым-н. вадкім.

    • Столь зацякла.
  3. Апухнуць, ацячы.

    • Вока зацякло.
  4. Пра часткі цела: анямець.

    • Ногі зацяклі.

|| незакончанае трыванне: зацякаць.

зацёк

зацёк назоўнік | мужчынскі род

След ад вадкасці, фарбы.

  • Уся сцяна ў зацёках.
зацёклы

зацёклы прыметнік

Які зацёк (у 2, 3 і 4 знач.).

  • Зацёклая сцяна.
  • Зацёклыя ногі.
зацікавіцца

зацікавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Праявіць, адчуць цікавасць да каго-, чаго-н.

  • З. музыкай.

|| незакончанае трыванне: зацікаўлівацца.

|| назоўнік: зацікаўленасць.

зацікавіць

зацікавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абудзіць у кім-н. цікавасць да чаго-н.

    • З. слухачоў лекцыяй.
    • Што вас тут зацікавіла?
  2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.

    • Зацікаўленыя бакі.

|| незакончанае трыванне: зацікаўліваць.

|| назоўнік: зацікаўленасць.

зацікаўленасць

зацікаўленасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. зацікавіцца, -ць.

  2. Матэрыяльны, практычны інтарэс да чаго-н.

    • Матэрыяльная з.
    • З. у справе.