Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
затор

затор назоўнік | мужчынскі род

Затрымка ў руху ад скучанасці людзей, транспарту або іншых прадметаў, што перамяшчаюцца ў адным напрамку.

  • На скрыжаванні дарог утварыўся з.
  • З. лёду на рацэ.

|| прыметнік: заторны.

затравелы

затравелы прыметнік

Зарослы травой.

  • З. грунт.

|| назоўнік: затравеласць.

затравець

затравець дзеяслоў | закончанае трыванне

Зарасці травой.

  • Двор затравеў.
затравянець

затравянець дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і затравець.

затрапятацца

затрапятацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць трапятацца.

  • Акуні затрапяталіся ў сетцы.
затрапятаць

затрапятаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць трапятаць.

  • Затрапяталі лісты асіны.
затрата

затрата назоўнік | жаночы род

  1. гл. затраціць.

  2. звычайна Тое, што затрачана, выдаткавана.

    • Непрадукцыйныя затраты.
затраціць

затраціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрасходаваць, патраціць.

  • З. сродкі на будаўніцтва.
  • З. многа намаганняў на што-н.

|| незакончанае трыванне: затрачваць.

|| назоўнік: затрачванне і затрата.

|| прыметнік: затратны.

затрашчаць

затрашчаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць трашчаць.

  • Затрашчалі дошкі памоста.
  • Пінжак затрашчаў па швах.
  • Затрашчалі на агні яловыя лапкі.
  • Затрашчалі конікі ў траве.
  • Затрашчалі аўтаматы.
затрымацца

затрымацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.

    • З. ля ўвахода.
  2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н. даўжэй, чым трэба або можна.

    • Там ён затрымаўся з-за хваробы.
    • З. ў дарозе.
  3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.

    • З. з адказам.

|| незакончанае трыванне: затрымлівацца.

|| назоўнік: затрымка.

затрымаць

затрымаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.

    • З. машыну.
    • На дарозе мяне затрымаў таварыш.
    • З. снег на палях.
  2. Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.

    • З. высадку дэсанта.
    • Дажджы затрымалі сяўбу.
  3. Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).

    • Мяне затрымалі неадкладныя справы.
    • З. знаёмага.
  4. Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.

    • З. зарплату.
  5. Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.

    • З. дыханне.
    • З. крокі.
  6. Схапіць, арыштаваць.

    • З. злачынца.

|| незакончанае трыванне: затрымліваць.

|| назоўнік: затрымліванне, затрыманне і затрымка.

затрымцець

затрымцець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пачаць трымцець.

    • Затрымцелі лісты.
  2. Замігаць.

    • Затрымцелі агеньчыкі.
  3. Закалаціцца, задрыжаць.

    • Сэрца затрымцела ад радасці.
затрэсціся

затрэсціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць трэсціся, дрыжаць.

  • З. ад страху.
затузацца

затузацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Замучыцца, стаміівда ў якіх-н. клопатах, справах.

  • Ён зусім затузаўся з маладым канём.
затузаць

затузаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тузаючы, замучыць, замарыць.

  • З. каня.
  • З.хлопца.
затуліцца

затуліцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.

  • З. ад ветру.
  • З. ў плашч.
  • Хлопчык затуліўся за маці.

|| незакончанае трыванне: затульвацца.

затуліць

затуліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Закрыць, засланіць чым-н. або схаваць, захінуць у што-н.

  • З. твар у каўнер.

|| незакончанае трыванне: затульваць.

затупаць

затупаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пачаць тупаць.

    • З. нагамі.
  2. Захадзіць.

    • Хутка затупаў па хаце.
  3. Зайсці, дабрацца куды-н. (размоўнае).

    • За дзень не спяшаючыся затупаеш у горад.
затухнуць

затухнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перастаць гарэць, патухнуць.

    • Агонь затух.
    • Спрэчкі затухлі (пераноснае значэнне: спыніліся).
  2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.

    • Ваганні глебы затухлі.

|| незакончанае трыванне: затухаць.

затушаваць

затушаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. тушаваць.

  2. пераноснае значэнне: Зрабіць менш выразным, прыметным, згладзіць.

    • З. супярэчнасці.

|| незакончанае трыванне: затушоўваць.

затхлы

затхлы прыметнік

  1. З пахам сырасці, гаілі, застаялы, заляжалы.

    • Затхлая вада.
    • Затхлая мука.
  2. пераноснае значэнне: Косны, пазбаўлены жывых, жыццёвых інтарэсаў.

    • Затхлае асяроддзе.

|| назоўнік: затхласць.

затхнуцца

затхнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Задыхнуцца ад недахопу паветра.

  2. Сапсавацца, стаць затхлым ад недахопу паветра (размоўнае).

    • Мяса затхнулася.

|| незакончанае трыванне: затыхацца.

затым

затым прыслоўе

  1. Пасля гэтага, потым.

  2. З гэтай мэтай, таму.

    • Зрабі, а з. хваліся.
  3. Затым каб (злучнік) — для таго каб.

    • Прыйшоў з., каб пагаварыць.
  4. Затым што (злучнік) — таму што.

    • Адзінота мяне радавала яшчэ і з., што хацелася спакойна думаць.
затынкаваць

затынкаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць тынкам.

|| незакончанае трыванне: затынкоўваць.

затычка

затычка назоўнік | жаночы род

Тое, чым затыкаюць што-н.

  • Драўляная з.
  • Ад усіх дзірак або бочак з. (прымаўка пра чалавека, якога пастаянна скарыстоўваюць для замены каго-н., выканання розных даручэнняў і пад. або які любіць умешвацца не ў свае справы ці прымаць удзел ва ўсім).
зафарбаваць

зафарбаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць, замазаць фарбай.

  • З. пляму.

|| незакончанае трыванне: зафарбоўваць.

|| назоўнік: зафарбоўванне і зафарбоўка.

зафастрыгаваць

зафастрыгаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зашыць вялікімі шыўкамі.

  • З. складку на сукенцы.

|| незакончанае трыванне: зафастрыгоўваць.

захавальнік

захавальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто захоўвае што-н., прытрымліваецца чаго-н.

  • З. спадчыны.
  • З. традыцый.

|| жаночы род: захавальніца.

захаванасць

захаванасць назоўнік | жаночы род

Захаванне ў поўнай цэласці, адсутнасць пашкоджанняў.

  • Адказваць за з. рэчаў.
захавацца

захавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зберагчыся, уцалець, застацца непашкоджаным, непатрачаным.

    • Дом добра захаваўся.
    • Здароўе захавалася.
    • Запасы захаваліся.
  2. Застацца ў сіле, не знікнуць.

    • Старыя звычкі захаваліся.
  3. Захаваць свае сілы, маладжавы выгляд (размоўнае).

    • Гэты чалавек добра захаваўся.
  4. Застацца непашкоджаным, уцалець.

    • З. ад пажару.

|| незакончанае трыванне: захоўвацца.

захаваць

захаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аберагаючы, не даць каму-, чаму-н. прапасці, загінуць, зберагчы цэлым.

    • З. дзяржаўную маёмасць.
    • З. здароўе.
    • З. прадукты ад цвілі.
    • З. успаміны (пераноснае значэнне: не забыць).
  2. Пакінуць у сіле, у дзеянні.

    • З. за сабой права.
    • З. добрыя звычкі.
  3. Не парушыць чаго-н.

    • З. умовы дагавору.
    • З. знешні спакой.
  4. Пакласці, размясціць так, каб не маглі знайсці (размоўнае).

    • Кнігу так захаваў, што я не знайшоў.

|| незакончанае трыванне: захоўваць.

|| назоўнік: захаванне.

захад

захад назоўнік | мужчынскі род

  1. Адзін з чатырох бакоў свету і напрамак, процілеглы ўсходу; частка гарызонта, дзе заходзіць сонца.

  2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку, а таксама («3» вялікае) краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі.

    • Мастацтва Захаду.

|| прыметнік: заходні.

захаджалы

захаджалы прыметнік | размоўнае

Прышлы з чужых мясцін, які зайшоў мімаходам.

  • Захаджалыя людзі.
захадзіць

захадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць хадзіць.

  • Нервова захадзіў па пакоі.
захады

захады назоўнік

Меры, дзеянні, накіраваныя на дасягненне пэўнай мэты.

  • Рабіць або прымаць з.
захалусце

захалусце назоўнік | ніякі род | размоўнае

Глухое, аддаленае ад цэнтра месца.

  • Жыць у захалусці.

|| прыметнік: захалусны.

захапленне

захапленне назоўнік | ніякі род

  1. Незвычайны ўздым пачуццяў, найвышэйшае задавальненне.

    • Быць у захапленнні ад канцэрта.
    • Прыйсці ў з. ад чаго-н.
  2. Усхваляванасць, запал, натхненне.

    • Гаварыць з захапленнем.
  3. Павышаны інтарэс да чаго-н.

    • З. тэатрам.
    • З. футболам.
  4. Улюбёнасць у каго-н.

    • Гэта было з., а не каханне.
захапляльны

захапляльны прыметнік

Тое, што і захапляючы.

захапляючы

захапляючы прыметнік

Які выклікае захапленне, цікавасць.

  • З. раман.
захапіцца

захапіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Цалкам аддацца якой-н. справе, занятку.

    • З. зборам значкоў.
    • З. любімай работай.
  2. Закахацца ў каго-н.

    • З. дзяўчынай.

|| незакончанае трыванне: захапляцца.

захапіць

захапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Хапаючы, узяць, забраць, схапіць.

    • З. жменю зерня.
  2. Сілай авалодаць кім-, чым-н.

    • З. чужую тэрыторыю.
    • З. у палон.
    • З. ініцыятыву (пераноснае значэнне).
  3. каго-што і чаго. Узяць з сабой.

    • З. плашч.
    • З. з сабой яды.
  4. пераноснае значэнне: Вельмі зацікавіць, прымусіць поўнасцю адцацца якой-н. справе.

    • Новая ідэя захапіла яго.
  5. пераноснае значэнне: Завалодаць увагай, зачараваць.

    • З. гледачоў ігрой.
  6. Раптоўна застаць.

    • З. каго-н. дома.
    • Навальніца захапіла нас у полі.
  7. Панесці з сабой, захапіўшы, падхапіўшы.

    • Цячэнне захапіла лодку.

|| незакончанае трыванне: захопліваць і захапляць.

|| назоўнік: захап.

захаркаць

захаркаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пачаць харкаць.

    • Захаркаў кроўю.
  2. Харкаючы, забрудзіць.

    • З. падлогу.
захацецца

захацецца дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Пачаць хацецца.

  • Захацелася спаць.
захацець

захацець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць хацець.

  • З. малака.
  • З. есці.
  • Захацела, каб дачка прыехала.
захвалявацца

захвалявацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пачаць хвалявацца.

    • Мора захвалявалася.
    • Натоўп захваляваўся.
  2. Адчуць унутраны неспакой (пераноснае значэнне).

    • Дзяўчынка захвалявалася.
захваліць

захваліць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Збалаваць, сапсаваць празмернымі пахваламі.

  • З. вучня.

|| незакончанае трыванне: захвальваць.

|| назоўнік: захвальванне.

захварэць

захварэць дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць хворым.

  • З. на шкарлятыну.

|| незакончанае трыванне: захворваць.

захвастаць

захвастаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Пачаць хвастаць.

  2. Забіць, засячы хлыстом, пугай.

    • Захвастаў да паўсмерці хлопца.
захворванне

захворванне назоўнік | ніякі род

  1. Тое, што і хвароба.

    • Інфекцыйныя захворванні.
  2. Узнікненне хваробы.

    • Момант захворвання.
захламлены

захламлены прыметнік

Застаўлены, завалены хламам, непатрэбнымі рэчамі і пад.

  • З. калідор.

|| назоўнік: захламленасць.