Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
запісаць

запісаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адзначыць пісьмова для памяці.

    • З. лекцыю.
  2. Нанесці (голас, музыку і пад.) на плёнку з дапамогай спецыяльнага апарата.

    • З. на плёнку песню.
  3. Унесці ў спіс, уключыць у склад чаго-н.

    • З. на прыём.

|| незакончанае трыванне: запісваць.

|| назоўнік: запісванне і запіс.

  • Магнітафонны запіс.
запіска

запіска назоўнік | жаночы род

  1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.

  2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.

    • Дакладная з.
  3. множны лік: Лісты з запісамі.

    • Чытаць лекцыі па запісках.
  4. множны лік: Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.

    • Запіскі пісьменніка.
  5. множны лік: Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.

    • Вучоныя запіскі універсітэта.
запісны

запісны прыметнік

Запісная кніжка - род сшытка маленькага фармату для розных запісаў.

запіць

запіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць п’янстваваць.

  • З. на цэлы тыдзень.

|| незакончанае трыванне: запіваць.

зара

зара назоўнік | жаночы род

  1. Яркая афарбоўка гарызонта перад усходам і пасля заходу сонца.

    • Вячэрняя з.
    • Ад зары да зары (увесь дзень або ўсю ноч).
    • Ні свет ні з. (надта рана).
  2. пераноснае значэнне: Пачатак, зараджэнне чаго-н. радаснага.

    • На зары цывілізацыі.
    • З. свабоды.
  3. Ранішні або вячэрні ваенны сігнал.

    • Іграць зару.
  4. звычайна Зорка.

    • Ужо ў небе зазіхацелі зоры.

|| прыметнік: заравы.

заработак

заработак назоўнік | мужчынскі род

  1. Плата за работу.

    • Месячны з.
    • Вялікі з.
  2. множны лік: Праца па найму, звычайна часовая, па-за месцам пастаяннага жыхарства.

    • Ездзіць у заработкі.
заработны

заработны прыметнік

Заработная плата — плата за работу.

зарабіць

зарабіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Набыць работай, атрымаць за работу.

    • З. семсот тысяч рублёў.
    • З. права на адпачынак.
  2. Атрымаць у выніку чаго-н. (размоўнае іранічны сэнс).

    • З. па карку.
    • З. вымову.
  3. Закласці, замураваць.

    • З. адтуліну.

Зарабіць як Заблоцкі на мыле (размоўнае жартаўлівае) — пагарэць на якой-н. справе.

|| незакончанае трыванне: зарабляць.

зарава

зарава назоўнік | ніякі род

Водбліск пажару або заходу сонца на небе.

  • Багровае з.
зарад

зарад назоўнік | мужчынскі род

  1. Выбуховае рэчыва, якое змяшчаецца ў пэўнай колькасці ў снарадзе, патроне.

  2. Колькасць электрычнасці ў якім-н. целе.

    • Дадатны з.
    • З. энергіі (пераноснае значэнне).

|| прыметнік: зарадны.

  • Зарадная скрынка (павозка для снарадаў).
зарадзіцца

зарадзіцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць зараджаным.

  2. пераноснае значэнне: Набыць некаторы запас энергіі, падбадзёрыць сябе чым-н.

    • З. бадзёрасцю.

|| незакончанае трыванне: зараджацца.

|| назоўнік: зарадка.

зарадзіць

зарадзіць4 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Паўтараючыся, рабіць адно і тое ж дзеянне.

  • Зарадзіў адно і тое ж (гаворыць, паўтараючы адно і тое ж).
  • Дождж зарадзіў надоўга (пачаў ісці не перастаючы).
зарадка

зарадка назоўнік | жаночы род

  1. гл. зарадзіцца, -ць.

  2. Комплекс гімнастычных практыкаванняў, якія выконваюцца з мэтай аздараўлення.

    • Ранішняя з.
заражаны

заражаны прыметнік

Насычаны хваробатворнымі мікробамі, шкоднымі рэчывамі і пад.

  • Заражанае насенне.
  • З. ўчастак мясцовасці.

|| назоўнік: заражанасць.

  • Радыеактыўная з.
зараз

зараз2 прыслоўе

Адразу, за адзін раз.

  • З’есці ўсё з.
зараза

зараза назоўнік | жаночы род

Хваробатворны пачатак, які распаўсюджваецца мікробамі.

  • Рассаднік заразы.
  • Распаўсюджанне заразы.
заразлівы

заразлівы прыметнік

  1. Тое, што і заразны.

  2. пераноснае значэнне: Які лёгка перадаецца іншым.

    • З. смех.

|| назоўнік: заразлівасць.

заразны

заразны прыметнік

Які нясе ў сабе заразу.

  • Заразная хвароба.

|| назоўнік: заразнасць.

заразіцца

заразіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Захварэць, успрыняўшы заразу.

    • З. грыпам.
  2. пераноснае значэнне: Успрыняць, засвоіць ад іншых што-н.

    • З. весялосцю.

|| незакончанае трыванне: заражацца.

|| назоўнік: заражэнне.

заразіць

заразіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перадаць заразу каму-, чаму-н.

    • З. каго-н. грыпам.
  2. пераноснае значэнне: Захапіць чым-н., прымусіць іншых пераймаць што-н.

    • З. любоўю да музыкі.
    • З. прыкладам.

|| незакончанае трыванне: заражаць.

|| назоўнік: заражэнне.

зарана

зарана прыслоўе | размоўнае

Занадта рана, ранавата.

  • З. падняцца з пасцелі.
заранак

заранак назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і зара (у 1 і 2 знач.).

  • З. новага жыцця.
зараней

зараней прыслоўе

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

  • З. усё прыгатаваць.
заранка

заранка назоўнік | жаночы род

Ранішняя ці вячэрняя зорка або ўвогуле зорка (у 1 знач.).

  • Вячэрняя з.
  • Урацэ адбіваліся заранкі.
заранні

заранні прыметнік | размоўнае

Занадта ранні.

  • З. для купання час.
зараны

зараны прыметнік

Знесены і разрыхлены плугам.

  • Зараныя межы.
зараніца

зараніца назоўнік | жаночы род

  1. Перадсвітальная зара (паэтычнае).

  2. Ранішняя зорка.

зарапад

зарапад назоўнік | мужчынскі род

Падзенне мноства метэораў, метэорны дождж.

|| прыметнік: зарападны.

зарапартавацца

зарапартавацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Заблытацца, нагаварыць лішняга, недарэчнага, расказваючы што-н.

зараснік

зараснік назоўнік | мужчынскі род

Густа парослыя кусты, дрэвы.

  • Лазовы з.

|| прыметнік: зараснікавы.

зарасці

зарасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. чым і без дапаўнення. Пакрыцца якой-н. расліннасцю, валасамі, поўсцю.

    • З. мохам.
    • З. барадой.
    • Сцежка зарасла.
    • З. граззю (пераноснае значэнне).
  2. Пра рану: зажыць (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: зарастаць.

зараць

зараць дзеяслоў | закончанае трыванне

Плугам зняць з паверхні зямлі.

  • З. пагорак.
зарачыся

зарачыся дзеяслоў | закончанае трыванне

Даць зарок не рабіць чаго-н.

  • З. ўжываць спіртное.

|| незакончанае трыванне: заракацца.

зараўнаваць

зараўнаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць аднолькавым па ўзроўню з якой-н. паверхняй.

  • З. яму.

|| незакончанае трыванне: зараўноўваць.

зараўці

зараўці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пачаць раўці.

    • Бык зароў.
  2. пераноснае значэнне: Голасна заплакаць; моцна закрычаць (размоўнае).

зарвацца

зарвацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Вырвацца, зайсці далёка наперад у час атакі, наступлення.

  2. пераноснае значэнне: Не разлічыўшы сваіх сіл, магчымасцей, правоў, занадта далёка зайсці ў чым-н.

    • З. ў сваіх патрабаваннях.
  3. Абарвацца ўнутры чаго-н. (пра нітку).

    • Нітка зарвалася ў клубку.
  4. Раптоўна спыніцца, абарвацца.

    • Голас зарваўся.

|| незакончанае трыванне: зарывацца.

зарваць

зарваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Тое, што і уварваць (у 1 знач.).

    • З. чужое.
  2. Абарваць так, каб нельга было знайсці канца (пранітку;).

    • З. нітку ў матку.

|| незакончанае трыванне: зарываць.

зардзецца

зардзецца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.

  • Зардзелася ранішняя зара.
  • Зардзеліся шчокі.
заржавелы

заржавелы прыметнік

Пакрыты ржой, ржавы.

  • З. дрот.
заржаць

заржаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць іржаць.

  • Коні заржалі.
заржаўлены

заржаўлены прыметнік

Заржавелы, ржавы.

  • З. цвік.
зарніца

зарніца назоўнік | жаночы род

Аддаленая імгненная ўспышка на небе — водбліск маланак далёкай навальніцы.

заробак

заробак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і заработак.

  • Знайшоўся някепскі з.
зародак

зародак назоўнік | мужчынскі род

  1. У чалавека і жывёл, а таксама ў вышэйшых насенных раслін: арганізм на ранняй ступені свайго развіцця, які жывіцца за кошт матчынага арганізма або пажыўнымі рэчывамі яйцаклеткі.

  2. пераноснае значэнне: Пачатковы стан, першае праяўленне чаго-н.

    • Ліквідаваць заганную ідэю ў зародку.

|| прыметнік: зародкавы.

зарок

зарок назоўнік | мужчынскі род

Клятвеннае абяцанне не рабіць чаго-н.

  • Даць з.
зарплата

зарплата назоўнік | жаночы род | размоўнае

Заработная плата.

  • Павышэнне зарплаты.
  • Сёння з. (г. зн. выдача заработнай платы).
зарубежны

зарубежны прыметнік

Які знаходзіцца за рубяжом, замежны.

  • Зарубежныя краіны.
  • Зарубежныя госці.
зарубка

зарубка назоўнік | жаночы род

  1. гл. зарубіць .

  2. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад. на чым-н., засечка.

    • З. на дрэве.

|| прыметнік: зарубкавы.

зарубцоўвацца

зарубцоўвацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і рубцавацца.

  • Рана зарубцоўваецца.
зарубіць

зарубіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Загнуўшы, падшыць краі.

  • З. Хусцінку.

|| незакончанае трыванне: зарубліваць.

|| назоўнік: зарубліванне і зарубка.