Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
запрасіць

запрасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Папрасіць прыйсці.

    • З. у госці.
    • З. на пасяджэнне.
  2. Прапанаваць выканаць якую-н. работу, даручэнне.

    • З. на працу ў аддзел.
    • З. кансультанта.
  3. Назваць занадта высокую цану за што-н.

    • З. за тавар вельмі дорага.

Сардэчна запрашаем — ветлівае запрашэнне.

|| незакончанае трыванне: запрашаць, запрашваць і запрошваць.

|| назоўнік: запрашэнне.

запраторыць

запраторыць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Далёка або невядома куды схаваць, падзець.

    • І куды ён запраторыў шашкі?
  2. пераноснае значэнне: Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца.

    • З. каго-н. у глуш.

|| незакончанае трыванне: запраторваць.

запратэставаць

запратэставаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць пратэставаць.

запрацавацца

запрацавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

    • Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.
  2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

    • З. да глыбокай ночы.
запрацаваць

запрацаваць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць працаваць.

  • Машына запрацавала.
запрашальны

запрашальны прыметнік

Які выражае запрашэнне.

  • З. жэст.
  • З. білет.
запрашэнне

запрашэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. запрасіць.

  2. Пісьмо, запіска з просьбай з’явіцца куды-н., прыняць удзел у чым-н.

    • Разаслаць запрашэнні.
запраўка

запраўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. заправіць, -цца.

  2. Прыправа да стравы, заправа (размоўнае).

    • Страва без запраўкі.
запраўляць

запраўляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. заправіць.

  2. чым. Кіраваць, верхаводзіць дзе-н. (размоўнае).

    • Усім у доме запраўляе гаспадыня.
запраўшчык

запраўшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто запраўляе машыну, прыбор і пад.

  • Самалёт-з.
запруда

запруда назоўнік | жаночы род

  1. Найпрасцейшая плаціна ў выглядзе насыпу, якая перагароджвае цячэнне ракі.

  2. Загачаны вадаём.

|| прыметнік: запрудны.

запрудзіць

запрудзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перагарадзіць запрудай.

    • З. раку.
  2. пераноснае значэнне: Запоўніць сабой якую-н. прастору (размоўнае).

    • Людзі запрудзілі ўвесь двор.

|| незакончанае трыванне: запруджваць.

запрыгоніць

запрыгоніць дзеяслоў | устарэлае | закончанае трыванне

Зрабіць прыгонным, закабаліць.

|| незакончанае трыванне: запрыгоньваць.

|| назоўнік: запрыгоньванне.

запрымеціць

запрымеціць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Заўважыць, прымеціць.

  • З. знаёмага ў натоўпе.
запрэжка

запрэжка назоўнік | жаночы род

  1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.

    • З. сабак.
    • У адной запрэжцы (таксама пераноснае значэнне: у пастаянных і цесных рабочых адносінах; размоўнае).
  2. Вупраж, збруя.

Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.

запудрыць

запудрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыць пудрай (каб зрабіць што-н. незаўважным).

  • З. вяснушкі.

|| незакончанае трыванне: запудрываць.

запужаны

запужаны прыметнік

Палахлівы ад частых пагроз.

  • Запужанае кацяня.
  • З. выгляд.

|| назоўнік: запужанасць.

запужаць

запужаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Частымі пагрозамі зрабіць палахлівым.

  • З. дзіця.

|| незакончанае трыванне: запужваць.

запунсавець

запунсавець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіцца пунсовым.

    • Шчокі ў дзяўчыны запунсавелі.
  2. Вылучыцца сваім пунсовым колерам, паказацца (пра што-н. пунсовае).

    • У траве запунсавелі суніцы.
запуставаць

запуставаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыйсці ў стан заняпаду.

  2. Абязлюдзець, апусцець (пра жыллё).

    • Запуставала вёска.
запусцелы

запусцелы прыметнік

Закінуты, запушчаны, апусцелы.

  • З. сад.
  • Запусцелая хата.

|| назоўнік: запусцеласць.

запусценне

запусценне назоўнік | ніякі род

Стан запусцелага, заняпаду.

  • Хата ў запусценні.
  • Поўнае з.
запусцець

запусцець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бязлюдным, пакінутым.

запусціцца

запусціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Перастаць даіцца перад ацёлам.

  • Карова запусцілася.

|| незакончанае трыванне: запускацца.

запусціць

запусціць3 дзеяслоў | закончанае трыванне

Перастаць даіць перад ацёлам.

  • З. карову.

|| незакончанае трыванне: запускаць.

|| назоўнік: запуск.

запушчаны

запушчаны прыметнік

  1. Даведзены да запусцення, занядбаны.

    • З. сад.
  2. Застарэлы, не вылечаны своечасова.

    • Запушчаная рана.

|| назоўнік: запушчанасць.

запушыць

запушыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пра снег, іней: пакрыць тонкім пушыстым слоем.

  • Снег запушыў зямлю.
запхаць

запхаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пхаючы, запоўніць чым-н.

  • З. сумку пакупкамі.

|| незакончанае трыванне: запіхаць.

запхнуць

запхнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Уціснуць, упіхнуць куды-н.

    • З. за пазуху кніжку.
  2. Заткнуць, закрыць якую-н. адтуліну.

    • Запхнулі яму анучай рот.

|| незакончанае трыванне: запіхаць і запіхваць.

|| назоўнік: запіханне і запіхванне.

запыніцца

запыніцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і спыніцца.

|| незакончанае трыванне: запыняцца.

запыніць

запыніць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і спыніць.

|| незакончанае трыванне: запыняць.

|| назоўнік: запыненне.

запырскаць

запырскаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пакрыць пырскамі.

    • З. сурвэтку чарнілам.
  2. Пачаць пырскаць.

|| незакончанае трыванне: запырскваць.

запыт

запыт назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і запытанне (у 2 знач.).

    • Паслаць з.
  2. Попыт, запатрабаванне.

    • Тавары ў магазіне былі самыя розныя, на што быў з.
  3. Пытанне, звернутае да каго-н. афіцыйна з патрабаваннем растлумачэння.

    • З. народнага дэпутата.
запытальны

запытальны прыметнік

Які выражае запытанне (у 1 знач.).

  • З. позірк.

|| назоўнік: запытальнасць.

запытанне

запытанне назоўнік | ніякі род

  1. Пытанне, зварот да каго-н., які патрабуе адказу, тлумачэння.

    • Задаць з.
  2. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

    • Паслаць з. ва ўстанову.
    • З. ўраду.
запытацца

запытацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і запытаць (у 1 знач.).

  • З. пра сяброў.

|| незакончанае трыванне: запытвацца.

запытаць

запытаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Звярнуцца да каго-н. з пытаннем з мэтай даведацца, высветліць што-н.

    • Запытай, калі ён вернецца дадому.
  2. што або чаго. Звярнуцца з якой-н. просьбай, папрасіць аб чым-н.

    • З. дазволу.
  3. каго-што аб чым, пра што. Зрабіць запыт (у 1 знач.) куды-н., запатрабаваць што-н. у каго-н.

    • З. меркаванне рэдакцыі.

|| незакончанае трыванне: запытваць.

запыхкаць

запыхкаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць пыхкаць.

  • Запыхкаў паравоз.
запэўніць

запэўніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

  • З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незакончанае трыванне: запэўніваць.

|| назоўнік: запэўніванне.

|| назоўнік: запэўненне.

запявала

запявала назоўнік | мужчынскі і жаночы род

  1. Саліст, які выконвае запеў у харавых песнях.

    • Галасісты з.
  2. пераноснае значэнне: Пачынальнік, зачыншчык чаго-н. (размоўнае).

    • З. калектыву.
запяканка

запяканка назоўнік | жаночы род

  1. Страва, прыгатаваная запяканнем.

    • Рысавая з.
  2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.

    • Вішнёвая з.

|| прыметнік: запяканачны.

запясце

запясце назоўнік | ніякі род

Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю.

|| прыметнік: запясцевы.

запяцца

запяцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Прыкрыць сябе чым-н.

  • З. фартухом.

|| незакончанае трыванне: запінацца.

запяць

запяць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Закрыць, завесіць.

  • З. вокны.

|| незакончанае трыванне: запінаць.

запячатаць

запячатаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Налажыць пячатку на што-н. закрытае.

    • З. пакет сургучом.
  2. Палажыўшы ў канверт, заклеіць.

    • З. пісьмо.

|| незакончанае трыванне: запячатваць.

запячы

запячы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

    • З. рыбу ў цесце.
  2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

    • З. макароны.
  3. Прычыніць пякучы боль, засадніць.

    • Моцна запякло.

|| незакончанае трыванне: запякаць.

запячыся

запячыся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спячыся ў слоі цеста.

  2. Загусцець (пра кроў).

  3. Перасохшы, пакрыцца тонкай цёмнай плеўкай (пра вусны).

    • Вусны запякліся.

|| незакончанае трыванне: запякацца.

запінка

запінка2 назоўнік | жаночы род

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў Падборы слоў, у вымаўленні.

  • Адказаць урок без запінкі (гладка, бойка).
запіс

запіс назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. запісаць.

  2. Тое, што запісана.

    • Блакнот з запісамі.
  3. Дакумент, акт (устарэлае).

    • Даравальны з.
запісацца

запісацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Запісаць сябе ў спіс, у склад чаго-н.

    • З. на прыём да ўрача.
  2. Захапіўшыся пісаннем чаго-н., забыцца на час (размоўнае).

    • Я так запісаўся, што не заўважыў, як прайшоў час.
  3. Зарэгістраваць у загсе свой шлюб (размоўнае).