Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
запаведнік

запаведнік назоўнік | мужчынскі род

Запаведнае месца, дзе зберагаюцца і захоўваюцца рэдкія і каштоўныя расліны, жывёлы, унікальныя ўчасткі прыроды, культурныя каштоўнасці і пад.

  • Бярэзінскі з.
  • Бабровы з.
запавет

запавет назоўнік | мужчынскі род | высокае

Наказ, парады паслядоўнікам, нашчадкам.

  • З. бацькі сыну.
запаветны

запаветны прыметнік

  1. Дарагі для каго-н., задушэўны.

    • Запаветная мара.
    • Запаветныя думкі.
  2. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца.

    • З. куточак.
    • З. талісман.
  3. Звязаны з наказам, тайнай умовай.

    • Запаветнае слова.

|| назоўнік: запаветнасць.

запаволіцца

запаволіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць болыц павольным.

  • Рух запаволіўся.
  • Рост раслін запаволіўся.

|| незакончанае трыванне: запавольвацца.

запаволіць

запаволіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць больш павольным.

  • З. бег.
  • Машына запаволіла ход.

|| незакончанае трыванне: запавольваць.

западозрыць

западозрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго (што) у чым. Пачаць падазраваць у чым-н. заганным.

    • З. каго-н. у падслухоўванні.
  2. Пачаць дапускаць існаванне чаго-н. непажаданага.

    • З. нядобрае.

|| незакончанае трыванне: западозрываць.

запазнелы

запазнелы прыметнік

Тое, што і запознены.

|| назоўнік: запазнеласць.

запазніцца

запазніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыбыць пазней, чым трэба, або наступіць са спазненнем.

    • Поезд запазніўся.
    • Вясна запазнілася.
  2. Затрымаўшыся, прабыць дзе-н. да позняй пары.

    • З. на рабоце.
  3. з чым, з інфінітывам і без дапаўнення. Зацягнуць выкананне чаго-н., зрабіць што-н. пазней, чым трэба.

    • З. з сяўбой.
запазычанасць

запазычанасць назоўнік | жаночы род

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

  • Ліквідаваць з.
запазычанне

запазычанне назоўнік | ніякі род

Запазычаная з’ява, прадмет, слова.

  • Іншамоўныя запазычанні.
запазычыць

запазычыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Узяць, пераняць, засвоіць.

  • З. слова.
  • З. ідэю.

|| незакончанае трыванне: запазычваць.

|| назоўнік: запазычванне.

запакоўваць

запакоўваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і пакаваць.

  • З. рэчы.
запал

запал назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыстасаванне і сродак для запальвання выбуховага рэчыва.

  2. пераноснае значэнне: Гарачнасць, парыў.

    • Астыў з.
    • Гаварыць з запалам.

|| прыметнік: запальны.

запалавелы

запалавелы прыметнік

Злёгку пажаўцелы.

  • Запалавелае жыта.
запаланіць

запаланіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узяць у палон; скарыць, пазбавіць незалежнасці.

    • З. народ.
    • З. сэрца дзяўчыны (пераноснае значэнне).
  2. Заняць, запоўніць сабой якую-н. прастору.

    • Натоўп запаланіў увесь двор.
    • Трывога запаланіла ўсё нутро (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: запаланяць.

запалаць

запалаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць палаць 1.

запаленне

запаленне назоўнік | ніякі род

Хваробны працэс, які суправаджаецца павышэннем тэмпературы, прыпухласцю і пачырваненнем хворай часткі цела.

  • З. лёгкіх.
  • З. сустава.

|| прыметнік: запаленчы.

запалены

запалены прыметнік

У стане запалення, прыпухлы, пачырванелы.

  • З. ўчастак цела.
  • Запаленыя вочы.

|| назоўнік: запаленасць.

запалка

запалка назоўнік | жаночы род

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню.

  • Чыркнуць запалкай.

|| прыметнік: запалкавы і запалачны.

  • Запалкавая (запалачная) фабрыка.
запалоханы

запалоханы прыметнік

Баязлівы, палахлівы ад пастаянных пагроз, пакаранняў.

  • З. кот.
  • З. выгляд.

|| назоўнік: запалоханасць.

запалохаць

запалохаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пастаяннымі пагрозамі зрабіць палахлівьм, нясмелым.

  • З. дзіця.

|| незакончанае трыванне: запалохваць.

запалы

запалы прыметнік

Які запаў, паглыбіўся ўнутр, упалы.

  • Запалыя грудзі.

|| назоўнік: запаласць.

запальванне

запальванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. запаліць.

  2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання (спецыяльны тэрмін).

    • Праверыць сістэму запальвання.
    • Уключыць з.
запальны

запальны прыметнік

  1. Прызначаецца для запальвання.

    • Запальная бомба.
  2. пераноснае значэнне: Хвалюючы, які робіць вялікае ўражанне.

    • З. залік.
    • Запальныя словы.

|| назоўнік: запальнасць.

запальнік

запальнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і запал (у 1 знач.).

запальніца

запальніца (запальнічка) назоўнік | жаночы род

Кішэнны прыбор, які ўжываецца замест запалак для здабывання агню.

запальчывы

запальчывы прыметнік

  1. Які лёгка ўзбуджаецца, прыходзіць у раздражненне, гнеў.

    • З. чалавек.
  2. Поўны раздражнення, гневу.

    • Запальчывыя спрэчкі.

|| назоўнік: запальчывасць.

запалярны

запалярны прыметнік

Які знаходзіцца за Палярным кругам.

  • З. горад.
запаліцца

запаліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Успыхнуць, загарэцца.

    • На дварэ запаліліся ліхтары.
  2. Зрабіцца запалёным.

    • Горла запалілася.
  3. пераноснае значэнне, чым і без дапаўнення.

    • Аказацца ахопленым моцным пачуццём, імкненнем і пад.
    • З. гневам.

|| незакончанае трыванне: запальвацца і запаляцца.

запаліць

запаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прымусіць гарэць, загарэцца.

    • З. лямпу.
  2. у чым. Падпаліць паліва (у печы).

    • З. у печы.
  3. пераноснае значэнне: Узбудзіць, натхніць (высокае).

    • З. слухачоў прамовай.
    • З. цікавасць да чаго-н.

|| незакончанае трыванне: запальваць.

|| назоўнік: запальванне.

запамятаць

запамятаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і запомніць.

запамінальны

запамінальны прыметнік

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

  • З. вобраз.

|| назоўнік: запамінальнасць.

запанаваць

запанаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

    • Настаў такі час, калі бедната запанавала.
  2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

  3. Настаць, устанавіцца.

    • Запанавала цішыня.
  4. пераноснае значэнне: Зрабіцца пануючым, пераважным.

    • У вершах запанавала задумлівая элегія.
запанелы

запанелы прыметнік

Тое, што і распанелы.

|| назоўнік: запанеласць.

запанець

запанець дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і распанець.

запанібрата

запанібрата прыслоўе | размоўнае

Як з роўным, проста, бесцырымонна.

  • Быць з кім-н. з.
запанікаваць

запанікаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць панікаваць, упасці ў паніку.

запар

запар прыслоўе | размоўнае

Непасрэдна адзін за адным, без пропуску.

  • Пяць дзён з. ішоў дождж.
запарожац

запарожац назоўнік | мужчынскі род

Казак з Запарожскай Сечы — украінскага казацкага войска 16—18 ст.

запарушыць

запарушыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Забрудзіць, пашкодзіць чым-н., што трапіла ў сярэдзіну.

    • З. вока.
    • Вока не запарушыць каму (пра ціхага, бяскрыўднага чалавека; размоўнае).
  2. Прысыпаць, зацерушыць.

    • Снег запарушыў зямлю.

|| незакончанае трыванне: запарушваць.

запарыцца

запарыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Парачыся ў лазні, давесці сябе да знямогі.

    • З. да паўсмерці.
  2. Моцна стаміцца ад доўгай язды, хады, працы.

|| незакончанае трыванне: запарвацца.

запарыць

запарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Гарачынёй або парачы ў лазні давесці да знямогі (размоўнае).

  2. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай (размоўнае).

    • З. каня.
  3. Апрацаваць парай або абліць варам, пакласці ў кіпень для чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

    • З. дзежку.
  4. Заліць варам, каб размякчыць, распарыць (пра сухі корм).

    • З. мякіну.

|| незакончанае трыванне: запарваць.

|| назоўнік: запарванне і запарка.

|| прыметнік: запарачны і запарны.

запас

запас назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што назапашана, сабрана для чаго-н. і тое, што маецца для скарыстання.

    • Харчовыя запасы.
    • Запасы паліва.
    • Непарушны з.
    • З. ведаў (пераноснае значэнне).
    • У з. або на з. (на выпадак, калі спатрэбіцца).
    • У нас яшчэ ёсць многа часу ў запасе (маецца ў нашым распараджэнні).
  2. Загнуты за шво лішак тканіны, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца павялічыць у шырыню або даўжыню якую-н. частку адзення.

    • Сукенка з запасам.
  3. Катэгорыя грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу і прызываюцца зноў у войска ў выпадку неабходнасці.

    • Перавесці ў з.
    • Прызваць з.

|| прыметнік: запасны.

  • Прызыў запасных (назоўнік).
запаскудзіць

запаскудзіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Забрудзіць адкідамі, нечыстотамі.

|| незакончанае трыванне: запаскуджваць.

запаслівы

запаслівы прыметнік

Які прадбачліва робіць запас чаго-н.

  • З. гаспадар.

|| назоўнік: запаслівасць.

запаснік

запаснік2 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Ваеннаабавязаны запасу, а таксама салдат запасной воінскай часці.

запасці

запасці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Заваліцца куды-н., за што-н.

    • Кавалак мыла запаў за шафу.
  2. Удацца ўнутр, стаць запалым.

    • Вочы запалі.
  3. пераноснае значэнне: Глыбока замацавацца, захавацца.

    • Словы запалі ў душу.
    • Што гэта запала табе ў галаву?

|| незакончанае трыванне: западаць.

запасціся

запасціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Назапасіць для сябе чаго-н.

  • З. харчамі.
  • З. цярплівасцю (пераноснае значэнне: падрыхтавацца выцерпець што-н.).

|| незакончанае трыванне: запасацца.

запасіць

запасіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прыгатаўляць на будучае, рабіць запас.

  • З. сена на зіму.
запатрабаванне

запатрабаванне назоўнік | ніякі род

  1. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

    • Даць з. ва ўстанову.
  2. множны лік: Неабходнасць, патрэбы.

    • Культурныя запатрабаванні працоўных.
    • Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванню адрасата.