Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
замясціць

замясціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. каго-што кім-чым. Паставіць на чыё-н. месца, замяніць.

    • На фізічна цяжкіх участках з. жаночы персанал мужчынскім.
  2. Заняць свабодную пасаду, вакансію.

    • З. вакантныя адзінкі.

|| незакончанае трыванне: замяшчаць.

|| назоўнік: замяшчэнне.

  • Конкурс на з. пасады загадчыка аддзела.
замясіць

замясіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыгатаваць, змешваючы якое-н. сыпкае рэчыва з вадкасцю і размінаючы для атрымання вязкай масы.

  • З. цеста.

|| незакончанае трыванне: замешваць.

|| назоўнік: замес.

замяць

замяць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Спыніць, наўмысна не даць ходу.

  • З. размову.
  • З. справу.

|| незакончанае трыванне: замінаць.

замяшанне

замяшанне назоўнік | ніякі род

Раптоўнае парушэнне парадку, збянтэжанасць, разгубленасць.

  • Прыйсці ў з.
  • Унесці з. ў шэрагі ворага.
замяшацца

замяшацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ублытацца ў што-н., мець дачыненне да чаго-н. (заганнага, непрыемнага).

    • З. ў непрыемную гісторыю.
  2. Загубіцца сярод народу.

    • З. ў натоўпе.

|| незакончанае трыванне: замешвацца.

замяшаць

замяшаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што і каму. Прыгатаваць корм, мешанку жывёле.

    • З. свінням.
  2. каго (што) у што. Уцягнуць у якую-н. непрыемную справу.

    • З. у непрыемную гісторыю.

|| незакончанае трыванне: замешваць.

замяшчаць

замяшчаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. замясціць.

  2. Часова выконваць чые-н. абавязкі.

    • З. загадчыка.
замёрзлы

замёрзлы (замерзлы) прыметнік

  1. Зацвярдзелы ад холаду; пакрыты ледзяной коркай.

    • Замёрзлая гразь.
    • Замёрзлыя вокны.
    • Замёрзлыя пальцы (моцна азяблыя).
  2. Які загінуў, памёр ад холаду.

    • З. чалавек.
замілавальны

замілавальны прыметнік

Які выклікае або выражае замілаванне.

  • Замілавальнае дзіця.
  • Замілавальная ўхмылка.

|| назоўнік: замілавальнасць.

замілаванне

замілаванне назоўнік | ніякі род

Пачуццё пяшчоты да каго-, чаго-н., любаванне кім-, чым-н.

  • Слёзы замілавання.
  • Прыйсці ў з.
замілавацца

замілавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыйсці ў замілаванне.

|| незакончанае трыванне: замілоўвацца.

замілаваць

замілаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прывесці ў замілаванне.

  • Дзяўчынка замілавала нас сваёй ласкавасцю.

|| незакончанае трыванне: замілоўваць.

замінка

замінка назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Затрымка, перашкода.

    • З. ў руху паяздоў.
  2. Перапынак пры маўленні.

    • Гаварыць з замінкамі.
замінулы

замінулы прыметнік | размоўнае

Які папярэднічае мінуламу.

  • З. год.
замітусіцца

замітусіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць мітусіцца.

занава

занава прыслоўе

Тое, што і нанава.

занадта

занадта прыслоўе

Залішне, празмерна, звыш якой-н. мяжы.

  • Нешта ты стаў з. смелым.
  • З. знізіць патрабаванні.
занальны

занальны прыметнік

  1. гл. зона.

  2. Размешчаны ў якой-н. зоне, мясцовасці або ўласцівы ёй.

    • Занальная флора.
занаравіцца

занаравіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Занатурыцца, уперціся.

  • Конь занаравіўся, не хоча ісці ўброд.
занасіцца

занасіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Забрудзіцца ад доўгага нашэння.

|| незакончанае трыванне: заношвацца.

занасіць

занасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Забрудзіць ад доўгай носкі.

  • З. сарочку.

|| незакончанае трыванне: заношваць.

занатаваць

занатаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Запісаць што-н. для памяці або адзначыць у памяці.

  • З. пачутае ў запісной кніжцы.

|| незакончанае трыванне: занатоўваць.

занатурыцца

занатурыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Заўпарціцца, уперціся, праявіць свой нораў.

заначаваць

заначаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Астацца начаваць дзе-н.

  • З. у знаёмых.
зандзіраваць

зандзіраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Даследаваць зондам (у 1 знач. і спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Папярэдне высвятляць што-н. у каго-н. (кніжнае).

Зандзіраваць глебу (кніжнае) — тое, што і зандзіраваць (у 2 знач.).

|| закончанае трыванне: пазандзіраваць.

|| назоўнік: зандзіраванне і зандаж.

  • Зандзіраванне раны.
  • Зандаж глебы.
  • Зандаж печані.
занепакоены

занепакоены прыметнік

Устрывожаны, неспакойны.

|| назоўнік: занепакоенасць.

занепакоіцца

занепакоіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць непакоіцца.

занепакоіць

занепакоіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць непакоіць.

  • З. просьбамі і заявамі.
занесці

занесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Несучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе.

    • З. кнігі ў бібліятэку.
  2. Закінуць, прымусіць апынуцца дзе-н. вельмі далёка, накіраваць не туды, куды належыць.

    • Лёс занёс майго таварыша на Далёкі Усход.
    • Куды гэта вас занесла?
  3. Падняць або, падняўшы, адвесці ўбок.

    • З. канец бервяна.
    • З. руку для ўдару.
  4. Запісаць, упісаць у што-н.

    • З. на Дошку гонару.
    • З. чыю-н. думку ў пратакол.
  5. звычайна безасабовая форма, што. Засыпаць, замесці.

    • Дарогу занесла снегам.

|| незакончанае трыванне: заносіць.

|| назоўнік: занос і занясенне.

|| прыметнік: заносны.

занесціся

занесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы.

    • Коні занесліся ў чыстае поле.
  2. Далёка зайсці ў думках, марах.

    • З. думкамі ў далёкія краіны.

|| незакончанае трыванне: заносіцца.

занос

занос назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. занесці.

  2. Намеценая завірухай гурба, якая перагароджвае шлях.

    • Снежныя заносы.
занудзіцца

занудзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Засумаваць, замаркоціцца.

  • З. па родным доме.
занудзіць

занудзіць дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Пачаць нудзіць.

  • З самага ранку яго занудзіла.
заныць

заныць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць ныць.

  • Нешта сэрца заныла.
занявольнік

занявольнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто заняволіў або занявольвае каго-н.

|| жаночы род: занявольніца.

|| прыметнік: занявольніцкі.

заняволіць

заняволіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіць волі, незалежнасці, поўнасцю падпарадкаваць сабе.

|| незакончанае трыванне: занявольваць.

|| назоўнік: занявольванне.

|| назоўнік: заняволенне.

занядбаць

занядбаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Перастаць дбаць пра каго-, што-н., пакінуць каго-, што-н. без догляду, увагі.

  • З. гаспадарку.
занядужаць

занядужаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць хворым, нядужым, захварэць.

|| незакончанае трыванне: занядужваць.

заняпад

заняпад назоўнік | мужчынскі род

Упадак, стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

  • З. эканомікі.
  • Гаспадарка прыйшла ў з.
  • Адчуць стомленасць і з.
заняпалы

заняпалы прыметнік

  1. Які прыйшоў ва ўпадак, збяднелы.

    • Заняпалая ў мінулым гаспадарка.
  2. Хваравіты, слабы здароўем.

    • Заняпалая старая.

|| назоўнік: заняпаласць.

заняпасці

заняпасці дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыйсці ў заняпад.

  • Гаспадарка заняпала.
  • Хлопчык змалку заняпаў.
  • З. здароўем.

|| незакончанае трыванне: занепадаць.

занятак

занятак назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, чым хто-н. заняты, справа, праца.

    • Род заняткаў.
  2. множны лік: Вучэбныя гадзіны (урокі, лекцыі), а таксама наогул час вучэння.

    • У школе пачаліся заняткі.
    • Семінарскія заняткі.
занятасць

занятасць назоўнік | жаночы род

Наяўнасць работы, забяспечанасць працай.

  • Вялікая з.
  • Паказчык занятасці рабочых.
заняты

заняты прыметнік

Які мае многа работы, спраў.

  • З. чалавек.
заняцца

заняцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць гарэць, разгарацца; наступіць, пачацца (пра раніцу, зару).

  • Гэта хата занялася ад суседняй.
  • Пажар заняўся з канца вёскі.
  • Занялося на раніцу.
  • Заняўся золак.

|| закончанае трыванне: займацца.

заняць

заняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Запоўніць сабой якую-н. прастору, прамежак часу.

    • Кнігі занялі ўсю паліцу.
    • Гэта работа зойме ў нас дні два.
  2. Размясціцца дзе-н. і уступіць куды-н., авалодаўшы чым-н.

    • З. месца ў вагоне.
    • З. кватэру.
    • Полк штурмам заняў варожы гарнізон.
    • З. крэпасць.
  3. пераноснае значэнне: Зацікавіць, цалкам захапіць.

    • Мяне заняла гэта работа.
  4. Даць работу, занятак каму-н.

    • З. на ўроку ўсіх вучняў.
    • З. гасцей размовамі.
  5. У спалуч. з некаторымі назоўнік: заняць пасаду.

    • З. вакансію.
    • З. месца малодшага навуковага супрацоўніка.
    • З. кафедру ў інстытуце (г. зн. месца загадчыка кафедры).
  6. Захапіць, збіраючы ў адно месца і гонячы куды-н. (пра жывёлу).

    • З. статак і гнаць дадому.
  7. Распачаць.

    • З. шырокі пракос.
    • Дух заняло (размоўнае) — стала цяжка дыхаць ад чаго-н. (хвалявання, хуткага руху і пад.).
    • Мову заняло каму — страціў здольнасць гаварыць.

|| незакончанае трыванне: займаць.

|| назоўнік: заняцце.

занізіць

занізіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Занадта знізіць, панізіць.

  • З. патрабаванні.
  • З. расцэнкі.

|| незакончанае трыванне: заніжаць.

|| назоўнік: заніжэнне.

заолаг

заолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па заалогіі.

запаведзь

запаведзь назоўнік | жаночы род

  1. Выслоўе, якое ўтрымлівае рэлігійна-маральнае прадпісанне.

    • Евангельская з.
  2. Правіла, палажэнне, якое служыць кіруючым указаннем для каго-, чаго-н. (высокае).

    • Першая з. (самае непарушнае правіла).
запаведны

запаведны прыметнік

Які знаходзіцца пад аховай, недатыкальны.

  • Запаведныя лясы.