Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
ваўкаваты

ваўкаваты прыметнік | размоўнае

Нелюдзімы, хмуры, суровы.

  • В. чалавек.

|| назоўнік: ваўкаватасць.

ваўкадаў

ваўкадаў назоўнік | мужчынскі род

Вялікі паляўнічы сабака, з якім ходзяць на ваўкоў.

ваўкалак

ваўкалак назоўнік | мужчынскі род

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў воўка; пярэварацень.

ваўначоска

ваўначоска назоўнік | жаночы род

Машына для часання воўны.

ваўнянка

ваўнянка назоўнік | жаночы род

Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых, падобны на рыжык.

ваўчанка

ваўчанка назоўнік | жаночы род

Адзін з відаў туберкулёзу скуры з язвамі, звычайна на твары.

|| прыметнік: ваўчаначны.

ваўчаня

ваўчаня (ваўчанё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня ваўка.

ваўчатнік

ваўчатнік назоўнік | мужчынскі род

Паляўнічы прафесіянал, які займаецца паляваннем на ваўкоў.

ваўчкі

ваўчкі назоўнік

Травяністая расліна сямейства складанакветкавых з учэпістымі калючкамі.

|| прыметнік: ваўчковы.

ваўчок

ваўчок назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. воўк.

  2. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.

    • Пусціць в.
    • Круціцца ваўчком (пераноснае значэнне).
ваўчыца

ваўчыца назоўнік | жаночы род

Самка ваўка.

вегетарыянец

вегетарыянец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які спажывае толькі малочную і раслінную ежу.

|| жаночы род: вегетарыянка.

вегетарыянства

вегетарыянства назоўнік | ніякі род

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукгы.

|| прыметнік: вегетарыянскі.

  • В. стол.
вегетатыўны

вегетатыўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў.

вегетацыя

вегетацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Рост і развіццё раслін.

|| прыметнік: вегетацыйны.

  • В. перыяд.
ведама

ведама прыслоўе

Давесці да ведама — паведаміць, перадаць; прымаць да ведама — даведаўшыся пра што-н., улічваць, пагаджацца.

ведамасны

ведамасны прыметнік

  1. гл. ведамства.

  2. Абмежаваны вузкімі інтарэсамі толькі свайго ведамства.

    • В. падыход да справы.

|| назоўнік: ведамаснасць.

ведамасць

ведамасць назоўнік | жаночы род

  1. Спіс, зводка якіх-н. фактычных даных.

    • Разліковая в.
  2. множны лік: Назва некаторых перыядычных выданняў.

    • Ведамасці Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь.
ведамства

ведамства назоўнік | ніякі род

Установа або сукупнасць устаноў, што абслугоўваюць якую-н. вобласць дзяржаўнага кіравання.

  • Ваеннае в.
  • Таможнае в.

|| прыметнік: ведамасны.

веданне

веданне назоўнік | ніякі род

  1. Знаёмства з чым-н., валоданне чым-н.

    • В. жыцця.
    • З веданнем справы.
    • В. замежнай мовы.
  2. Падпарадкаванне, распараджэнне, кіраванне (кніжнае).

    • Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.
ведаць

ведаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Мець звесткі пра каго-, што-н.

    • В. жыццё вёскі.
  2. Валодаць пэўнымі ведамі, мець пра каго-, што-н. паняцце, уяўленне.

    • В. урок.
    • В. сваю справу.
    • В. английскую мову.
  3. Быць знаёмым з кім-н.

    • Я гэтага чалавека не ведаю.
  4. Адчуваць, перажываць.

    • Не в. спакою.
  5. Захоўваць, лічыцца з чым-н.

    • В. меру.
    • В. свае месца (весці сябе адпаведна свайму становішчу).
  6. чым. Кіраваць, распараджацца.

    • В. трэстам.
    • В. перапіскай.

Фразеалагізмы:

  • Хто яго ведае (размоўнае) — невядома, ніхто не ведае.
ведзьма

ведзьма назоўнік | жаночы род

  1. У старых народных павер’ях: злая чараўніца.

  2. пераноснае значэнне: Пра злую, сварлівую жанчыну (размоўнае).

веды

веды назоўнік

  1. Сукупнасць звестак, якія раскрываюць аб’ектыўныя заканамернасці жыцця.

    • Грунтоўныя в.
    • Свет асвятляецца сонцам, а чалавек — ведамі.
  2. Дасведчанасць ў якой-н. галіне.

    • Вучні выявілі добрыя в. ў матэматыцы.
веер

веер назоўнік | мужчынскі род

  1. Ручное прыстасаванне з пласцінак у выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату.

  2. веерам, у знач. прыслоўе: Паўкругам.

    • Хвост в.

|| прыметнік: веерны.

вежа

вежа назоўнік | жаночы род

  1. Высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.

  2. Вышка для гармат і кулямётаў на суднах, танках і пад.

|| прыметнік: вежавы.

  • В. кран.
везці

везці2 дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма

Пра ўдачу ў чым-н. і шанцаваць.

  • Яму вязе ва ўсім.

|| закончанае трыванне: павезці і падвезці.

вейка

вейка назоўнік | ніякі род

Валасок на краі павека.

  • Доўгія вейкі.

|| прыметнік: вейкавы.

век

век назоўнік | мужчынскі род

  1. Стагоддзе.

    • Дваццаты в.
    • Мінулы в.
    • Цэлы в. не бачьшіся (вельмі доўга).
  2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

    • Каменны в.
    • Касмічны в.
    • З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад.: не адстаючы ад жыцця).
  3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзроет каго-н.

    • Многа пабачыць на сваім вяку.
    • У хлусні кароткі в. (прыказка).
    • Чалавек сярэдняга веку.
  4. у знач. прыслоўе: Заўсёды, вечна.

    • В. дома яе няма.
    • В. буду помніць вас.

Фразеалагізмы:

  • На векі вечныя (размоўнае) — назаўсёды.
  • Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прыметнік: векавы.

века

века назоўнік | ніякі род

Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.

  • В. куфра.

|| памяншальная форма: вечка.

векаваць

векаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Увесь час жыць дзе-н., знаходзіцца ў якім-н. стане, існаваць.

  • Век в. у дзеўках.
векавечны

векавечны прыметнік

Які існуе многа вякоў, спрадвечны.

  • В. бор.
векавы

векавы прыметнік

  1. гл. век.

  2. Даўні, які існуе вякамі.

    • В. дуб.
    • Векавыя традыцыі.
векапомны

векапомны прыметнік

Які будзе доўга помніцца, незабыўны.

  • Векапомныя падзеі.

|| назоўнік: векапомнасць.

вектар

вектар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.

|| прыметнік: вектарны.

  • Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).
вела

вела прыстаўка

Першая частка складаных і складана-скарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову веласіпедны, напр. веласпорт, велатрэк, велакамера.

велагонкі

велагонкі назоўнік | жаночы род

Веласіпедныя гонкі.

|| прыметнік: велагоначны.

велагоншчык

велагоншчык назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які займаецца веласіпедным спортам.

|| жаночы род: велагоншчыца.

|| прыметнік: велагоншчыцкі.

веладром

веладром назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльна абсталяванае збудаванне для трэніровак і спаборніцтваў па веласіпеднаму спорту.

|| прыметнік: веладромны.

веласіпед

веласіпед назоўнік | мужчынскі род

Двух або трохколая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух націскнымі педалямі.

|| прыметнік: веласіпедны.

веласіпедыст

веласіпедыст назоўнік | мужчынскі род

Той, хто едзе на веласіпедзе, хто займаецца веласіпедным спортам.

|| жаночы род: веласіпедыстка.

|| прыметнік: веласіпедысцкі.

вельбот

вельбот назоўнік | мужчынскі род

Лёгкая быстраходная шлюпка з вострым носам і кармой, звычайна з невялікай мачтай.

|| прыметнік: вельботны.

вельвет

вельвет назоўнік | мужчынскі род

Баваўняная рубчастая тканіна з густым кароткім ворсам.

|| прыметнік: вельветавы.

вельмі

вельмі прыслоўе

Надта, у вялікай ступені.

  • В. цікавая кніга.
  • Было в. горача.
  • Не в. (што) (не зусім добры, так сабе; размоўнае).

Фразеалагізм:

  • Вельмі добра — надзвычай добра.
велюр

велюр назоўнік | мужчынскі род

Драп або фетр з мяккім густым кароткім ворсам, а таксама мяккая скура, вырабленая пад аксаміт.

|| прыметнік: велюравы.

велізарны

велізарны прыметнік

Вельмі вялікі.

  • Велізарная плошча.
  • В. поспех.

|| назоўнік: велізарнасць.

веліка

веліка прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «вяліка…», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. велікадушны, велікарослы, велікасвецкі.

велікаваты

велікаваты прыметнік

Крыху большы, чым патрэбны па памеру.

  • Велікаватая шапка.
велікадушны

велікадушны прыметнік

Які валодая высокімі душэўнымі якасцямі, паблажлівы да іншых аж да гатоўнасці бескарысліва ахвяраваць сваімі інтарэсамі.

  • В. характар.
  • В. ўчынак.
  • Велікадушна (прыслоўе) даруйце мне.

|| назоўнік: велікадушнасць.

велікадушнічаць

велікадушнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выяўляць, паказваць велікадушнасць.

|| закончанае трыванне: звелікадушнічаць.

велікан

велікан назоўнік | мужчынскі род

Чалавек надзвычай высокага росту.

|| жаночы род: веліканка.

|| прыметнік: веліканскі.