Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вальцовы

вальцовы прыметнік

Абсталяваны вальцамі або зроблены пры дапамозе вальцоў.

  • В. млын.
  • В. памол.
вальцоўка

вальцоўка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін | размоўнае

  1. гл. вальцаваць.

  2. Машына, якой вальцуюць.

вальцоўшчык

вальцоўшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які абслугоўвае вальцовачныя машыны.

|| жаночы род: вальцоўшчыца.

вальцы

вальцы назоўнік | мужчынскі род

Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.

|| прыметнік: вальцовы.

  • В. станок.
валюнтарызм

валюнтарызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Ідэалістычная плынь у філасофіі, якая аб’яўляе волю вышэйшым, творчым прынцыпам быцця.

  2. У палітыцы і грамадскім жыцці: суб’ектывісцкія і адвольныя рашэнні, якія ігнаруюць аб’ектыўна існуючыя ўмовы і заканамернасці.

|| прыметнік: валюнтарыстычны і валюнтарысцкі.

валюта

валюта назоўнік | жаночы род

  1. Грашовая сістэма краіны, а таксама грашовыя адзінкі гзтай сістэмы.

    • Залатая в.
  2. зборны назоўнік: Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках.

    • Замежная в.

|| прыметнік: валютны.

  • Валютный аперацыі.
  • Валютны курс — суадносіны паміж рознымі валютамі (у 1 знач.), кошт грашовай адзінкі адной краіны, выражаны ў валюце (у 1 знач.) другой краіны.
валютчык

валютчык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Спекулянт замежнай валютай.

|| жаночы род: валютчыца.

валюшны

валюшны прыметнік

Прызначаны для валення сукна.

  • Валютная машына.
валяр’ян

валяр’ян назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна сямейства валяр’янавых з ружовымі кветкамі, з каранёў якой вырабляюць лекавыя настойкі.

|| прыметнік: валяр’янавы.

  • Валяр’янавыя каплі.
валяр’янка

валяр’янка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Валяр’янавыя каплі.

валяцца

валяцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок.

    • В. ў пяску.
  2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (размоўнае).

    • В. на канапе.
  3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (размоўнае).

    • На падлозе валяецца ручнік.
    • На дарозе не валяецца (дарма, лёгка не дастаецца).
валяць

валяць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць.

    • Бура валяе дрэвы.
  2. валяй(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (размоўнае).

    • Валяй па дровы!
валёнкі

валёнкі назоўнік | мужчынскі род

Зімовы абутак з воўны, звалены ў выглядзе ботаў.

валідол

валідол назоўнік | мужчынскі род

Сасударасшыральны сродак (вадкі або ў таблетках).

валік

валік назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. вал (2 знач.).

  2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка для канапы, тахты і пад.

валіцца

валіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Падаць уніз.

  • В. на зямлю.
  • В. з ног ад стомы.

Фразеалагізмы:

  • Ад (з) ветру валіцца (размоўнае) — пра слабасільнага чалавека.
  • Валіцца з рук (размоўнае) — не ладзіцца, не атрымліваецца, не ўдаецца (з-за адсутнасці жадання, настрою і пад. — пра работу, справу і пад.).

|| закончанае трыванне: паваліцца і зваліцца.

валіць

валіць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Ісці, рухацца натоўпам або падаць, паднімацца ў вялікай колькасці (размоўнае).

    • Натоўп валіць.
    • Пара валіць.
  2. валі (-це). Ужыв. як пабуджэнне да дзеяння (размоўнае).

    • Ну, валі ў магазін!
  3. Качаючы, збіваць з воўны.

    • В. валёнкі.

|| закончанае трыванне: паваліць і зваліць.

  • Паваліў снег.
  • Паваліць (зваліць) усю воўну.

|| назоўнік: валенне.

  • В. сукна.
вампір

вампір назоўнік | мужчынскі род

  1. Род буйных лятучых мышэй (кажаноў).

  2. У казках, старажытных павер’ях, прыгодніцкай літаратуры і кінафільмах: пярэварацень, мярцвяк, які нібыта выходзіць ноччу з магілы і смокча кроў жывых.

  3. пераноснае значэнне: Бязлітасны эксплуататар, крывасмок.

|| прыметнік: вампірскі.

ванадый

ванадый назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.

|| прыметнік: ванадыевы.

вандал

вандал назоўнік | мужчынскі род

Разбуральнік культуры, варвар [па назве старажытаагерманскага племені].

вандалізм

вандалізм назоўнік | мужчынскі род

Няшчаднае разбурэнне, знішчэнне гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцей, варварства.

|| прыметнік: вандалісцкі.

вандраваць

вандраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа.

  2. Часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця.

  3. пераноснае значэнне: Пераходзіць з месца на месца.

    • Так і вандруем з картатэкай.
    • З. пакоя ў пакой.

|| назоўнік: вандраванне.

вандроўны

вандроўны прыметнік

  1. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца.

    • Вандроўныя плямёны.
  2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем.

    • Вандроўнае жыццё.
  3. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца або які працуе не на пастаянным месцы, перасоўны.

    • В. тэатр.
вандроўнік

вандроўнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае.

  2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, вядзе неаседлы спосаб жыцця; качэўнік.

|| жаночы род: вандроўніца.

|| прыметнік: вандроўніцкі.

вандроўніцтва

вандроўніцтва назоўнік | ніякі род

  1. Падарожжа.

    • В. ў далёкія краіны.
  2. Пастаянныя пераходы, пераезды з месца на месца.

ванна

ванна назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання.

    • Мыцца ў ванне.
  2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне.

    • Прыняць ванну.
    • Лячэбныя ванны.
  3. пераноснае значэнне: Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела.

    • Сонечныя ванны.
  4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

    • Фарбавальная в.

|| памяншальная форма: ванначка.

|| прыметнік: ванны.

  • В. покой або ванная (назоўнік).
вантрабянка

вантрабянка назоўнік | жаночы род

Каўбаса, зробленая з вантробаў.

вантробы

вантробы назоўнік

Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.

Фразеалагізм:

  • Пераесці (ад’есці) вантробы (размоўнае асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прыметнік: вантробны.

ванька-ўстанька

ванька-ўстанька назоўнік | мужчынскі род

Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.

ваніль

ваніль назоўнік | жаночы род

Трапічная расліна з доўгімі тонкімі пладамі, а таксама плады гэтай расліны, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі.

|| прыметнік: ванільны.

ванілін

ванілін назоўнік | мужчынскі род

Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам.

|| прыметнік: ванілінавы.

ванітаваць

ванітаваць дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Пра стан моташнасці, рвоты.

  • Мяне ванітавала.
  • Ванітуе ад яго слоў (пераноснае значэнне).

|| назоўнік: ванітаванне.

ваніты

ваніты назоўнік | размоўнае

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывяргаецца пры ванітаванні, рвоце.

вапельня

вапельня назоўнік | жаночы род

Печ для выпальвання вапны ў вапняку.

|| прыметнік: вапельны.

вапна

вапна назоўнік | жаночы род

Вокіс кальцыю — рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку.

  • Гашаная в.
  • Даламітавая в.

|| прыметнік: вапнавы.

  • В. завод.
  • В. раствор.
вапнаваць

вапнаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Уносіць у Глебу вапну.

  • В. кіслую глебу.

|| назоўнік: вапнаванне.

вапняк

вапняк назоўнік | мужчынскі род

Асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.

|| прыметнік: вапняковы.

вар

вар назоўнік | мужчынскі род

  1. Вада ў стане кіпення або толькі што ўскіпеўшая вада.

    • Як варам абдало (аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хвалявання).
  2. Вараная смала (спецыяльны тэрмін).

варагаваць

варагаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Быць у непрыязных адносінах.

варажбіт

варажбіт назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца варажбой.

|| жаночы род: варажбітка.

варажыць

варажыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прадказваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад.

  2. Меркаваць, рабіць здагадкі.

|| закончанае трыванне: паваражыць і зваражыць.

|| назоўнік: варажба.

вараны

вараны2 прыметнік

Чорны (пра масць коней).

вараняня

вараняня (варанянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня вароны.

варанёны

варанёны прыметнік

Пакрыты слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру.

  • Варанёная сталь.
вараніць

вараніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрываць паверхню металічных прадметаў (са сталі, чыгуну) тонкім слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру, каб засцерагчы ад іржы; чарніць.

  • В. сталь.

|| назоўнік: вараненне.

варатар

варатар назоўнік | мужчынскі род

Ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях (гандбол, футбол, хакей).

|| прыметнік: варатарскі.

вараціла

вараціла назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто варочае вялікімі справамі, дзялок.

  • Фінансавыя варацілы.
варвар

варвар назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытных ірэкаў і рымлян: пагардлівая назва чужаземца.

  2. Некультурны, грубы, жорсткі чалавек.

    • Фашысцкія варвары.

|| жаночы род: варварка.

|| прыметнік: варварскі.

варварства

варварства назоўнік | ніякі род

Грубасць, дзікунства нораваў, невуцкія адносіны да культурных каштоўнасцей.

варкатаць

варкатаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Муркаць (пра ката).

  2. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць.

|| назоўнік: варкатанне.